Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Хрестоматия по истории ОВД.1.doc
Скачиваний:
71
Добавлен:
07.05.2019
Размер:
2.69 Mб
Скачать

Палажэньне аб службе Рабоча-Сялянскае Міліцыі бсср

7 жніўня 1926 г.

I. Установы міліцыі

  1. Цэнтральнаю ўстановаю міліцыі зьяўляецца Управа Міліцыі Народнага Камісарыяту Унутраных Спраў БССР.

  2. Установамі на мясцох зьяўляюцца:

а) у акрузе – Управа Акруговае Міліцыі;

б) у раёне – Управа Раённае Міліцыі;

в) у вучастку раёну – Старшы Раённы Міліцыянэр.

Увага 1. У склад управы раённае міліцыі уваходзіць агент крымінальнага вышуку. У вялікіх раённых цэнтрах Народны Камісарыят Унутранных Спраў па прапанове Управы Міліцыі Народнага Камісарыяту Унутраных Спраў утварае крымінальна-вышуковыя сталы.

Увага 2. У паасобных акруговых гарадох па пастанове Народнага Камісарыяту Унутраных Спраў утвараюцца аддзяленьні міліцыі.

  1. Да ўстаноў міліцыі належаць таксама:

а) адрэсныя сталы і

б) школы міліцыі.

II. Агульныя правы і абавязкі работнікаў міліцыі

  1. Работнікі міліцыі карыстаюцца ўсімі правамі, дадзенымі працоўным Кодексам Законаў аб Працы і пастановамі, акія выдаюцца ў яго разьвіцьцё, пры гэтым для работнікаў міліцыі, з прычыны асаблівых ўмоў іх службы, робяцца наступныя выняткі;

а) ад іх можа вымагацца работа, зьвязаная з небясьпекаю для жыцьця;

б) для выкананьня работы, якая выклікана непрадбачанымі акалічнасьцямі, яны могуць прыцягвацца да работы звыш устаноўленага нормальнага рабочага часу без асобнае на тое платы;

в) яны ня могуць адмовіцца ад работы ў начны час;

г) за наўмыснае або па нядбайнасьці псаваньне і згубу выдадзенае ім скарбовае зброі, баявых прыпасаў і ўзбраеньня яны прыцягваюцца да судовае адказнасьці паводле арт. 108, 113 або 196 Крымінальнага Кодексу.

Увага 1. У выпадках, зазначаных у гэтым артыкуле, работнікам міліцыі і крымінальнага вышуку, на замену агульна-ўстаноўленых Кодексам Законаў аб Працы штотыднёвых днёў адпачынку, павінны давацца, пасьля ўзгадненьня з мясцовымі органамі професіянальнага саюзу, іншыя дні адпачынку ў вольны ад операцыйнае работы час.

Увага 2. За работу ў дні адпачынку і ў начны час работнікам міліцыі і крымінальнага вышуку выплачваецца пасьля ўзгадненьня з органамі професіянальнага саюзу дадатковая да асноўнага акладу ўзнагарода ў тым выпадку, калі ім ня былі дадзены іншыя дні адпачынку, за выключэньнем выпадкаў, прадугледжаных у п. п. «б»і ў «г».

  1. Работнікі міліцыі на час службы атрымоўваюць бясплатна па ўстаноўленай Народным Камісарыятам Ўнутраных Спраў табелі форменнае абмундыраваньне, якое яны павінны насіць пры выкананьні службовых абавязкаў.

  2. Работнікі міліцыі павінны выконваць усе, апрача злачынных, службовыя загады сваіх начальнікаў.

  3. Работнік міліцыі па атрыманьні злачыннага загаду ня выконвае яго і зараз-жа дакладвае аб тым вышэй­ша­му ў парадку падзалежнасьці начальніку, а ў патребных выпадках – адпаведнай урадавай установе, кірую­чыся ў такіх разох патрэбаю хутка папярэдзіць магчымасьць злачынства або парушеньня. Калі работнік міліцыі лічыць атрыманы загад хаця і незлачынным, але ўсё-ж такі нязгод ным з законам, то ён дакладвае аб гэтым начальніку, які зрабіў загад, і, калі даны загад апошнім будзе пацьверджаны ізноў, – выконвае яго.

Увага. Калі работнік міліцыі выконвае загад начальніка ў дакладнасьці, то начальнік адзін толькі нясе адказнасьць за вынікі свайго загаду, апрача выпадку выкананьня злачыннага загаду. У гэтым выпадку работнік міліцыі прыцягваецца да адказнасці адначасна з начальнікам, зрабіўшым загад.

  1. Прадстаўнікі інспекцый тэхнічнае, санітарнае і працы, члены кіраўніцтва профэсі­яналь­ных саюзаў і іх упаўнаважаныя, а таксама члены камітэтаў пры наведваньні ў парадку нагляду памяшканьняў ва ўстановах і часьцях міліцыі ня пушчаюцца ў памяшканьні, адведзеныя для спэцыяльнага хаваньня сакрэтных спраў; ім таксама можа быць адмоўлена ў паведамленьні аб сакратных дакумантах і зьвестках.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]