Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Хрестоматия по истории ОВД.1.doc
Скачиваний:
71
Добавлен:
07.05.2019
Размер:
2.69 Mб
Скачать

III. Асабовы склад

  1. Работнікам міліцыі можа быць кожны грамадзянін, які мае выбіральныя правы паводле Констытуцыі БССР і іншых Савецкіх Республік. Асобы, абмежаваныя ў правох за злачынствы (арт. 40 Крым. Кодексу), ня могуць быць работнікамі міліцыі.

  2. Работнікі міліцыі лічацца на дзяржаўнай службе і падлягаюць як агульным існуючым у Республіцы законам, так і спецыяльным загадам, якія выдаюцца па міліцыі.

Страявы склад міліцыі ў сваёй службе кіруецца існуючымі статутамі Рабоча-Сялянскае Чырвонае Арміі, паскольку яны не супярэчаць гэтаму палаженьню.

  1. Работнікі міліцыі ня могуць занімаць пасад ва ўстановах іншых ведамстваў, а таксама ў прыватных установах і прадпрыемствах.

Сумяшчальнасьць служачых міліцыі дазваляецца толькі ва ўстановах Народнага Камісарыяту Унутраных Спраў і ня іначай, як з дазволу Управы Міліцыі Народнага Каміса­рыяту Унутраных Спраў у кожным па-асобным выпадку.

  1. Страявы склад па сваім службовым становішчы падзяляецца на міліцыянераў і камандны склад, а апошні – на малодшы, сярэдні/старшы і вышэйшы.

Да малодшага каманднага складу належаць: інструктары і камандзіры ўзводаў у Школе Управы Міліцыі Народнага Камісарыяту Унутраных Спраў, квартальныя наглядчыкі, іх памоцнікі, старшыя міліцыянэры і старшыя аддзяленьняў.

Да сярэдняга каманднага складу належаць: начальнікі аддзяленьняў міліцыі, іх памоц­нікі, начальнікі ўпраў раённае міліцыі і іх памоцнікі, начальнікі резерву, начальнік страявой і вучабнай часьці міліцэйскае школы і загадчык арыштным памяшканьнем.

Да старшага каманднага складу належаць: начальнікі акруговых упраў міліцыі, памоцнікі начальнікаў акруговых упраў міліцыі, начальнік міліцэйскае школы.

Да вышэйшага каманднага складу належаць: Начальнік Управы Міліцыі Народнага Камісарыяту Унутра­ных Спраў і Начальнік Аддзелу Управы Міліцыі.

  1. Да актыўнага складу крымінальнага вышуку належаць: Начальнік Аддзелу Крымі­нальнага Вышуку Управы Міліцыі Народнага Камісарыяту Унутраных Спраў, начальнікі аддзяленьняў крымінальнага вышуку, управы акруговае міліцыі, іх памоцнікі, старшыя інспектары, малодшыя інспектары і агенты.

  2. Пасьля абвяшчэньня мобілізацыі работнікі міліцыі лічацца мобілізованымі па службе ў міліцыі і могуць быць прызваны ў Чырвоную Армію нападставе асобных законаў.

  3. Калі работнік міліцыі самавольна пакіне больш чым на трое сутак службу, каб ухіліцца ад яе, то ён караецца судом пазбауленьнем свабоды да шасыц месяцаў. Калі-ж ра­бот­нік міліцыі самавольна пакіне службу менш як на трое сутак, то ён караецца у дысцып­лінарным парадку.

IV. Прыняцьце на службу

А. Умовы прыняцьця на службу

  1. Асобы, якія паступаюць у міліцыю на страявую або на адміністрацыйную службу, а таксама на актыў­ную крымінальна-вышукавую работу, павінны:

а) мець ад роду, як агульнае правіла, 21 год, а у выключных выпадках ня менш 18 год;

б) адпавядаць па сваей асьвеце вымаганьням праграмы ня ніжэй першага концэнтру адзінае працоўнае сямігадовае школы;

в) карыстацца выбіральным правам у саветы;

г) задавальняць па стану здароўя правілам, устаноўленым для прыняцьця на службу ў Міліцыю і ня мець хвароб, перашкаджаючых нясеньню службы у Рабоча-Сялянскай Міліцыі, пералічаных у асобнай інструкцыі, якая выдаецца Народным Камісарыятам Унутраных Спраў супольна з Народнымі Камісарыятамі Аховы Здароўя і Працы БССР;

д) ня быць пад судом і сьледствам;

е) ня быць пазбаўленымі ў правох (арт. 40 Крым. Кодексу).

  1. Асобы, якія паступаюць на службу ў міліцыю, апрача агульных умоў, зазначаных у папярэднім артыкуле, павінны адпавядаць спецыяльным вымаганьням у залежнасьці ад пасады, на якую кандыдат жадае або можа быць назначаны.

Б. Парадак прыняцьця на службу

  1. Пасьля праверкі дакументаў асоб, задавальняючых зазначаным вышэй умовам, спробавымі камісіямі, якія ўтвараюцца паводле інструкцый Народнага Камісарыяту Унутраных Спраў, робіцца праверка іх ведаў і ступень здатнасьці іх да службы ў міліцыі. У выключных выпадках дазваляецца прыём на службу бяз спробавых камісій загадам начальніка ня ніжэй Начальніка Аддзелу Управы Міліцыі Народнага Камісарыяту Унутраных Спраў або начальніка акруговае міліцыі – па належнасьці.

  1. Асобы, вытрымаўшыя спробы і залічаныя ў резерв, пры назначэнні іх на вольныя пасады ў другі раз спробы не праходзяць.

  2. Прыём на службу ў міліцыю робіцца аддзелам міліцыі і аддзелам Крымінальнага Вышуку Управы Міліцыі і Народнага Камісарыяту Унутраных Спраў, акруговымі ўправамі міліцыі, акруговымі аддзяленьнямі крымінальнага вышуку ў выпадках, калі ёсьць вольныя пасады або калі ёсьць магчымасьць скарыстаць кандыдатаў у рэзэрве.

  3. Пры прыняцьці на службу ў страявы склад перавага пры іншых роўных умовах даецца асобам, якія служылі па прызыву ў Чырвонай Арміі.

  4. Асобы, якія паступаюць на службу ў міліцыю або ў актыўны склад крымінальнага вышуку, павінны праслужыць адзін год, аб чым адначасова з заявай аб прыняцьці на пасаду выдаюць падпіску па форме, якая ўстанаўляецца Народным Камісарыятам Унутраных Спраў. Па сканчэньню году службы падпіска можа быць узноўлена.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]