- •§ 1. Правапіс галосных о, э – а (ы)
- •§ 2. Правапіс галосных е, ё, я
- •§ 3. Некаторыя асаблівасці правапісу галосных у складаных словах
- •§ 4. Правапіс і, ы, й пасля прыставак
- •§ 5. Правапіс у, ў
- •§ 6. Правапіс падоўжаных зычных
- •§ 7. Правапіс спалучэнняў зычных
- •§ 8. Правапіс мяккага знака і апострафа
- •Булён, нюанс
- •§ 9. Правапіс некаторых прыставак
- •§ 10. Правапіс галосных у некаторых суфіксах
- •§ 11. Правапіс галосных у некаторых канчатках
- •§ 12. Правапіс прыслоўяў і спалучэнняў слоў, блізкіх да прыслоўяў
- •§ 13. Правапіс складаных слоў
- •§14. Ужыванне I правапіс часціц не, ні
- •§ 15. Правапіс некаторых прыназоўнікаў, злучнікаў I часціц
- •§ 16. Асобныя выпадкі ўжывання вялікай літары
- •§ 17. Правілы пераносу
- •27.2 Знакі прыпынку ў складаназлучаных сказах
- •28.1 Знакі прыпынку ў складаназалежным сказе
- •28.2 Знакі прыпынку ў складаным бяззлучнікавым сказе
- •§ 29. Простая мова
- •29.1 Знакі прыпынку ў сказах з простай мовай
§ 1. Правапіс галосных о, э – а (ы)
Літары о, э звычайна пішуцца толькі пад націскам: размова, сэрца. Не пад націскам о, э пераходзяць у а: горы – гара, рэкі – рака.
Ненаціскное о захоўваецца толькі ў выклічніках ого, о-го-го, а таксам ў канцы іншамоўных слоў пасля галоснай: трыо, сальфеджыо, Антоніо, Ватэрлоо, але: радыё, аўдыё, відэа.
Ненаціскное э захоўваецца:
а) у першай частцы складаных слоў: рэдказубы, шэравокі, шэсцьсот;
б) у словах, утвораных ад слова сэнс: асэнсаваць, пераасэнсаванне, нонсэнс;
в) у пачатку іншамоўных слоў: эвалюцыя, экскурсія, экзамен, энцыклапедыя, экалогія, Эстонія, Эфіопія;
г) у сярэдзіне запазычаных слоў неславянскага паходжання пасля зацвярдзелых, а таксама цвёрдых [д], [т]: жэтон, рэвізія, джэнтэльмен, шніцэль, чэмпіён, рэзюмэ, дэлегат, тэлефон.
У даўно запазычаных словах э перайшло ў а, а ў некаторых словах – у ы:
-
характар
брызент
літаратура
інжынер
сакратар
цырымонія
адрас
канцылярыя
бухгалтар
рысора
майстар
почырк
рамонт
чыгун
водар
дрызіна
сакрэт
дырыжор
лодар
арышт
У некаторых словах са складамі ро, ло замест о не пад націскам пішацца ы: гром – грыме́ць, бровы – брыво́, кроў – крыва́вы, глотка – глыта́ць, блохі – блыха́, плот – плытаго́н.
марыва, зарыва, горыч, яблык, почырк, трывога, рызіна
§ 2. Правапіс галосных е, ё, я
Літара ё пішацца толькі пад націскам: сёмы, вясёлы, галлё. На месцы е, ё ў першым складзе перад націскам пішацца я: снег – снягі, смех – смяяцца, сёстры – сястра, лёд – лядок.
Ненаціскное е не пераходзіць у я:
а) у словах дзевяты, дзесяты, семнаццаць, васемнаццаць і вытворных ад іх;
б) у словах іншамоўнага паходжання: калектыў, легенда, генерал, медаль, сезон, герой, перон, Германія, Херсон, Еўропа, Аргенціна.
У даўно запазычаных словах е перайшло ў я: дзяжурны, каляндар, янот, яфрэйтар, ялейны.
Нязменна пішацца каранёвае я: свята – святкаваць, цяжкі – цяжкаваты, мяккі – мяккаваты, месяц, завязь, лямантаваць, сувязь, пояс, Прыпяць, памяць, цягнікі, тысяча, выгляд, ядавіты, языкаты.
Ад слоў з каранёвым е(я) неабходна адрозніваць словы, дзе ў корані пішацца і: вільгаць – вільготны, свіст – свіснуць, свісцець, свістаць; сівы, сівізна, пасівеў; сірата, сірочы, хвіліна, мілагучны і інш.
У некаторых каранях адбываецца чаргаванне е – і: цвет – цвісці, усмешка – усміхацца, кветка – квітнець, памерці – памірае, ветлівы – вітацца, блеск (бляск) – бліскавіца, слепнуць (асляпіць) – сліпучы.
У прыназоўніку без і часціцы не літара е пішацца нязменна: не ве́даў, не бы́ць, не хаце́ў, не чыта́ць, без канца́, без со́раму. Калі ж не і без становяцца прыстаўкамі, яны падпарадкоўваюцца агульным правілам: няёмка, нязна́чны, непрыхі́льны, бязме́жны, бязлю́дны, бездапамо́жны.