Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
287960.rtf
Скачиваний:
20
Добавлен:
20.07.2019
Размер:
799.17 Кб
Скачать

§ 13. Правапіс складаных слоў

13.1 Складаныя назоўнікі пішуцца разам:

а) са злучальнай галоснай: жывёлагадоўля, краявід, летапіс, новабудоўля;

б) з першай іншамоўнай часткай тыпу: аэраклуб, аўтабаза, мікраклімат, метэазводка, фотахроніка, мотакрос i г. д.

фатаграфія, матацыкл

в) агульныя назоўнікі з naў- (noў-): паўяблыка, паўгорада, поўдзень;

г) утвораныя ад лічэбніка з назоўнікам: шасцідзёнка, чатырохкутнік; а таксама з першай часткай многа-, шмат-, мала-: малавядомы, шматбаковы;

д) складанаскарочаныя словы: педінстытут, медработнік.

Складаныя назоўнікі пішуцца праз злучок:

а) без злучальнай галоснай: сосны-прыгажуні, дом-музей, школа-інтэрнат, тэлефон-аўтамат;

б) назвы палітычных партый i ix прыхільнікаў: сацыял-дэмакратыя, сацыял-рэвалюцыянер;

в) уласныя назоўнікі з naў-: naў-Беларусі, паў-Еўропы;

г) некаторыя састаўныя ўласныя назоўнікі: Дунін-Марцінкевіч, Буда-Кашалёва, Давыд-Гарадок. Але: Наваполацк, Навагрудак.

13.2 Разам пішуцца складаныя прыметнікі:

а) утвораныя ад складаных назоўнікаў, што пішуцца разам: наваполацкі, параходны, салігорскі, летапісны;

б) утвораныя са словазлучэнняў:

"назоўнік + прыметнік" — сельскагаспадарчы (сельская гаспадарка), правабярэжны (правы бераг); паўночнаславянскі (паўночныя славяне);

"назоўнік + лічэбнік": трохгадовы (тры гады), двухпавярховы (два пaвepxi), аднагодкі (адзін год);

"назоўнік + займеннік": іншамоўны (iншая мова).

13.3 Праз злучок пішуцца складаныя прыметнікі:

а) утвораныя ад складаных назоўнікаў, што пішуцца праз злучок: сацыял-дэмакратычны, давыд-гарадоцкі, буда-кашалёўскі;

б) утвораныя ад двух i трох раўнапраўных прыметнікаў (можна ўставіць злучнік і): беларуска-рускі слоўнік (беларускі i pycкі), грамадска-палітычная дзейнасць (грамадская i палітычная), кісла-салодкі яблык (кіслы i салодкі);

в) якія абазначаюць колер: светла-блакітны, чырна-cінi;

г) словы паўночна-заходні, паўднёва-заходні, паўночна-ўсходні, паўднёва-ўсходні.

Заўвага. Усе астатнія прыметнікі, ягая ўтвораны з дзвюх ці больш асноў i не падыходзяць нi пад адно з прыведзеных правіл, пішуцца праз злучок, напрылад: люстрана-гладкая рака, сліпуча-белыя аблокі.

Заходне-Сібірская нізіна, Усходне-Еўрапейская раўніна

Ад прыметнікаў, у склад якіх уваходзіць прыслоўе, трэба адрозніваць словазлучэнні прыслоўяў i прыметнікаў (дзеепрыметнікаў), якія пішуцца асобна:

дробнабуржуазная газета дробна паколатыя дровы (дробная буржуазія) (паколатыя (як?) дробна)

гладкаствольное ружжо гладка паголены твар

(гладкі ствол) (паголены (як?) гладка)

13.4 Часам сінонімы-дзеясловы ўтвараюць асобыя складаныя словы i пішуцца праз злучок: жыў-быў, паіць-карміць, думаць-гадаць. Іх трэба адрозніваць ад аднародных выказнікаў, паміж якімі ставіцца коска. Haпicaннe такіх слоў перадаецца інтанацыяй. Параўнайце:

Лаза зялёная жаліцца-шуміць. — Лаза зялёная жаліцца, шуміць.

Бацькі яго пояць-кормяць. — Бацькі яго пояць, кормяць.

§14. Ужыванне I правапіс часціц не, ні

14.1 Ужыванне часціц не, ні

Значэнне часціцы не

Калі ўжываецца

Прыклады

Адмаўленне

Калі знаходзіцца пры выказніку

1. 3 касою пагоды не чакаюць.

2. Служба не дружба.

3. Гэта не чорны колер.

Сцвярджэнне

Не + магчы + не + інфінітыў

1. 3 yciм гэтым мы не можам не пагадзіцца.

2. Я не мог не сказаць.

У рытарычных сказах*4

Каму не вядома імя асветніка Францыска Скарыны?

Значэнне часціцы ні

Калі ўжываецца

Прыклады

Узмацняе адмаўленне

Не (няма, нельга, няможна) + ні

1. Нельга спыніцца нi на хвіліну. 2. На вуліцы нi душы (маецца на ўвазе няма нi душы).

Узмацняе сцвярджэнне

Што (б) ні, хто (б) ні, як (бы) нi, куды (б) нi, дзе (б) нi i інш.

1. Дзе нi пойдзеш, песні кружаць роем. 2. Куды нi глянь усё бялютка. (Не блытайце з рытарычнымі сказамі.)

Значэнне злучнiка ў адмоўным сказе

Можна замяніць злучнікам i

Hi ў жыцці, нi ў людзях не зняверыўся (i ў жыцці, i ў людзях не зняверыўся).

Няўпэўненасць

Ва ўстойлівых словазлучэннях

Hi хаты нi лапаты;

ні складу нi ладу (коска не ставіцца).

Адрознівайце:

не раз (многа раз, часта) — нi разу (ніколі),

не адзін (многія) — нi адзін (ніхто).

Прааналізуйце: нi адзін не ведаў не адзін ведаў, нi адзін не прыйшоў не адзін прыйшоў, ні разу не бачыў не раз бачыў, ні разу не гаварыў не раз гаварыў.

14.2 Правапіс часціцы не

Часціца не пішацца разам:

а) са словамі, якія без не не ўжываюцца: непагадзь, неабходна, неабсяжны, незабыўны, нездаровіцца, ненавідзячы;

б) са словамі, да якіх можна падабраць сінонім без не: непрыяцель (вораг), невялікі (малы), неглыбока (мелка);

в) з няпэўнымі займеннікамі i прыслоўямі: нехта, нечы; недзе, некалі;

г) з поўнымі дзеепрыметнікамі, пры якіх няма залежнага слова: няскошаная трава, непрывезеныя дровы, непрачытаны твор.

Часціца не пішацца асобна:

а) з дзеясловамі i дзеепрыслоўямі: не ведаў, не мог, не быў; не прачытаўшы, не сказаўшы, не ведаючы, не хочучы;

б) калі ёсць супрацьпастаўленне: не прыяцель, а проста знаёмы; не гарачая, а толькі цёплая вада; не аднолькавае, даволі разнастайнае гэтае ўлонне (супрацьпастаўленне падразумяваецца, яўна прапушчаны злучнік а);

в) з кapoткімі дзеепрыметнікамі: трава не скошана, дровы не прывезены, твор не прачытан;

г) з поўнымі дзеепрыметнікамі, пры якіх ёсць залежае слова: не скошаная (кім?) касцамі трава; не прывезеныя (калі?) своечасова дровы; (калі?) яшчэ не прачытаны твор;

д) з формамі вышэйшай ступені параўнання прыметнікаў і прыслоўяў: не раней чым заўтра, не горшы за яго, не больш за кіламетр;

е) у складзе ўзмацняльных адмоўяў далёка не, зусім не, ніколькі не: далёка не поўны, ніколькі не горшы.

Заўвага. Звычайна не пішацца асобна з адноснымі прыметнікамі, надаючы адмаўленне выражанай прымеце: гадзіннік не залаты, мёд не ліпавы.

не трэба, не варта, не супраць, не шкада

14.3 Правапіс часціцы ні

Часціца ні пішацца разам:

а) з адмоўнымі займеннікамі і прыслоўямі: ніхто, нішто, нічый, ніякі, ніяк, нікуды, ніколькі. Але: ні ў кога, ні з кім, ні з чым.

б) са словамі, якія без ні не ўжываюцца: нішчымны, нікчэмны, ніводны, ніводзін.

У астатніх выпадках часціца ні пішацца асобна.

Заўвага. 1. Адрознівайце няпэўныя і адмоўныя прыслоўі і займеннікі. У няпэўных не пішацца заўсёды пад націскам, у адмоўных ні – заўсёды не пад націскам: не́хта – ніхто́; не́дзе –нідзе́; не́чы – нічы́й.

2. Прыназоўнік нягледзячы на трэба адрозніваць ад дзеепрыслоўя: Нягледзячы на мароз, вучні паехалі на экскурсію. – Міхась адказаў, не гледзячы на мяне.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]