Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
287960.rtf
Скачиваний:
20
Добавлен:
20.07.2019
Размер:
799.17 Кб
Скачать

§ 3. Некаторыя асаблівасці правапісу галосных у складаных словах

Правапіс злучальных галосных падпарадкоўваецца агульнаму правілу (гл. § 1, 2): часопіс, землякоп, жывёлагадоўля, зернесушылка.

Напісанне о, а ў першай частцы складаных слоў залежыць ад месца націску ў другой частцы: калі націск падае на першы склад другой часткі – у першай частцы пішам а, не на першы – пішам о: разнастайны, дабрабыт; рознакаляровы, добрасумленны.

Часткі што-, свое-, сто-, дзевяноста-, фота-, мота-, радыё- пішуцца нязменна: штодзень, штомесяц, своечасова, стогадовы (але: стагоддзе), дзевяностагоддзе, фотахроніка, фотасалон (але: фатаграфія), мотагонкі, мотакрос (але: матацыкл), радыёстанцыя, радыёхваля.

Частка поў- пішацца толькі ў словах поўдзень, поўнач, у астатніх – частка паў- (у адно слова з другой часткай): паўметра, паўтоны, паўмесяца. Праз злучок паў- пішацца толькі з уласнымі назоўнікамі: паў-Беларусі, паў-Еўропы.

§ 4. Правапіс і, ы, й пасля прыставак

Пасля прыстаўкі, якая канчаецца на зычную, на месцы і пішацца ы: ісці –падысці, іграць – сыграць, ідэя – безыдэйны, імша – абымшыць, спадылба, спадыспаду. Аднак галосная і захоўваецца пасля прыставак між-, звыш-, пан-, контр-, суб-, дэз-: міжінстытуцкі, звышімклівы, панісламізм, контрігра, субінспектар, дэзінфармацыя.

Калі прыстаўка канчаецца на галосную, то пасля яе на месцы і пішацца й: прыйсці, выйсці, выйграць, аднайменны, перайменаваць. Але і захоўваецца, калі ўтварае склад: заікацца, пераігрываць, заінтрыгаваць, аб’інець, саіскальнік, заіскрыцца.

§ 5. Правапіс у, ў

У (складовае) пішацца:

а) у пачатку сказа, пасля зычнай або знака прыпынку: Уночы ішоў дождж. Ішоў Навум у школу. Зайшоўшы ў кнігарню, убачыў сябра;

б) у пачатку уласных назваў: Тамара Уладзіміраўна, ва Укране, Валеры Урублеўскі;

в) у пачатку іншамоўных слоў: універсітэт, унія, універмаг;

г) у сярэдзіне іншамоўных слоў, калі у ўтварае склад: натарыус, кансіліум, аул, накаут.

Ў (нескладовае) пішацца:

а) пасля галосных у пачатку, сярэдзіне і на канцы слова: на ўсю моц, пайсці ў лес, настаўнік;

б) пасля галосных ў сярэдзіне іншамоўных слоў, калі у не ўтварае склада: аўдыторыя, паўза, лаўрэат, аўкцыён;

Злучок і двукоссе не з’яўляюцца знакамі прыпынку, таму не ўплываюць на напісанне ў: жанчына-ўрач, калгас “Перамога” ўзнагародзілі..

§ 6. Правапіс падоўжаных зычных

Зычныя з, ж, л, н, с, ч, ц, ш паміж галоснымі пры падоўжаным вымаўленні на пісьме перадаюцца падваеннем адпаведных літар: палоззе, збожжа, соллю, насенне, калоссе, ноччу, жыццё, мышшу. Параўнайце: каменне – камяні, праменне – прамяні.

Падаўжэнне [дз'] на пісьме абазначаецца як ддз: суддзя, разводдзе.

Падаўжэнне зычных не адбываецца:

а) у словах Ілья, Ульяна, Касьян і вытворных ад іх, а таксама ва ўтварэннях ад слова ліць: Ільічоўка, Ульянаўск, Касьянавіч, лье, льецца, разалью;

б) у словах іншамоўнага паходжання: група, калектыў, асістэнт, тона. Выключэнне складаюць словы: ванна, манна, бонна, панна, Мекка, мецца, дурра, донна, Сюзанна, Мадонна, Ганна, Жанна.

Ад падаўжэння неабходна адрозніваць падваенне аднолькавых зычных на стыку марфем (прыстаўкі і кораня або кораня і суфікса), якое перадаецца падвоеным напісаннем: адданы, бясстрашны, расстацца, асенні, каменны.

Выключэнне: расада, расол, расольнік, ростань, расаднік (месца вырошчвання расады) і вытворныя ад іх.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]