Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Библиографоведение.История. ВМК.doc
Скачиваний:
5
Добавлен:
28.08.2019
Размер:
577.02 Кб
Скачать

Тэма: “развіццё беларускай бібліяграфіі (з 1918 г. Да сярэдзіны хх ст.)”, 2 гадзіны

Мэта: прааналізаваць фарміраванне арганізацыйных структур беларускай бібліяграфіі, вызначыць буйнейшыя факты і падзеі, уклад выдатных бібліёграфаў.

Пытанні для абмеркавання:

1. Уплыў новых гістарычных умоў на развіццё бібліяграфіі ў БССР.

2. Фарміраванне арганізацыйных структур бібліяграфіі ў БССР. Роля І.Б.Сіманоўскага.

3. Дзейнасць Кніжнай палаты БССР па рэгістрацыі твораў друку і выпуску крыніц бягучай дзяржаўнай бібліяграфіі.

4. Дзейнасць Дзяржаўнай бібліятэкі БССР па стварэнні рэпертуарных паказальнікаў беларускіх кніг і іншых відаў выданняў. Серыя “Летапіс беларускага друку”.

5. Дзейнасць бібліяграфічнай камісіі Інстытута беларускай культуры па падрыхтоўцы і выданні навукова-дапаможных рэтраспектыўных паказальнікаў у серыі “Матэрыялы да беларускай бібліяграфіі”. Паказальнікі А.Шлюбскага і С.Дубінскага.

6.Асноўныя этапы развіцця рэкамендацыйнай бібліяграфіі. Характарыстыка яе арганізацыйнай структуры і асноўных накірункаў стварэння рэкамендацыйна – бібліяграфічных дапаможнікаў.

7. Стварэнне бібліяграфічных рэпертуараў беларускай кнігі за межамі БССР. Уклад Я.Ф.Карскага і В.Ластоўскага.

8. Асаблівасці бібліяграфічнай дзейнасці на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў 1920 – 1939 гг.

ЛІТАРАТУРА

Асноўная

  1. Лявончыкаў, В.Е. Беларуская бібліяграфія. Агульны курс / В.Е.Лявончыкаў. – Мн., 1991. – С.101 – 138.

  2. Ватацы, Н.Б. Яе не забыць: [Пра Ю.Бібіла] // Ватацы Н.Б. Шляхі. – Мн., 1986. – С.161 – 171.

  3. Лявончыкаў, В. Дзейнасць бібліяграфічнай камісіі Інстытута беларускай культуры / В.Лявончыкаў, Н. Карасцінская // Бібл. свет. – 1997. - № 1. – С.8-9.

  4. Улашчык, М. З мінулага Беларускай дзяржаўнай бібліятэкі і Кніжнай палаты / М.Улашчык. Выбранае. – Мн., 2001. – С.387 – 400.

  5. Сазонава, Т.А. Бібліяграфічная дзейнасць В.У.Ластоўскага / Т.А.Сазонава // Вопросы библиотековедения и библиографоведения: межвед. сб. – Мн., 1992. – С.93 – 101.

  6. Саітава, В.І. І.Б.Сіманоўскі і тэарэтыка-арганізацыйныя праблемы развіцця бібліяграфіі / В.І.Саітава, С.В.Зыгмантовіч // Бібліятэка і грамадства: матэрыялы навук.-практ. канф. – Мн., 1993. – С.68 – 75.

  7. Саітава, В.І. Краязнаўчая бібліяграфічная дзейнасць бібліятэк Заходняй Беларусі (1921 – 1939 гг.) / В.І.Саітава // Здабыткі: дакументальныя помнікі на Беларусі / Нацыянальная бібліятэка Беларусі; складальнікі: Л.Г.Кірухіна, Т.І.Рошчына. – Мн., 2006. – Вып. 8. – С.228 – 236.

Дадатковая

  1. Каробушкіна, Т. Археолаг С.А.Дубінскі / Т.Каробушкіна // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. – 1986. – № 4. – С.23 – 25.

  2. Симановский, И.Б. Белорусская советская библиография. Ч.1. / И.Б.Симановский. – Мн., 165. – С.23 – 24, 41 – 43, 54 – 55.

  3. Соколова, Т.Н. Литературная библиография БССР 20-30-х годов / Т.Н.Соколова // Вопросы библиографоведения и библиотековедения: межвед. сб. – Мн., 1980. – Вып. 16. – С.66 – 70.

СЕМІНАР № 4

Тэма: “міжнароднае бібліяграфічнае супрацоўніцтва і асноўныя тэндэнцыі развіцця бібліяграфіі на сучасным этапе”, 2 гадзіны

Мэта: прааналізаваць уплыў інтэграцыйных культурных, сацыяльна-эканамічных, навукова-тэхнічных і іншых фактараў на паглыбленне міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне бібліяграфічнай дзейнасці, асноўныя яго формы і напрамкі, дабратворнае ўздзеянне на інфармацыйна-бібліяграфічнае забеспячэнне грамадства.