- •Тлумачальная запіска
- •Прыкладны тэматычны план дысцыпліны
- •Змест дысцыпліны уводзіны
- •Раздзел і. Узнікненне бібліяграфіі і напрамкі яе развіцця ў перыяды сярэдневякоўя, адраджэння і асветніцтва
- •Тэма 1. Узнікненне бібліяграфіі ў Старажытным свеце
- •Тэма 2. Развіццё бібліяграфіі ў перыяд Сярэдневякоўя
- •Тэма 3. Развіццё бібліяграфіі ў перыяды Адраджэння і Асветніцтва (xvі – XVIII стст.)
- •Тэма 4. Бібліяграфія на тэрыторыі Беларусі ў перыяд існавання вкл і Рэчы Паспалітай (да 1795 г.)
- •Раздзел II. Бібліяграфія ў новы і навейшы час (хіх – першая палова хх ст.) Тэма 5. Развіццё асноўных відаў бібліяграфіі ў хіх – першай палове хх ст.
- •Тэма 6. Беларуская бібліяграфія ў перыяд уваходжання беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі (1795-1917 гг.)
- •Узнікненне бібліяграфічнай думкі і адукацыі (а.М.Багаткевіч).
- •Тэма 7. Развіццё беларускай бібліяграфіі ў перыяд з 1918 г. Да сярэдзіны хх ст.
- •Тэма 8. Узнікненне міжнароднага бібліяграфічнага супрацоўніцтва
- •Раздзел III. Бібліяграфія на сучасным этапе (пасля Другой сусветнай вайны) Тэма 9. Міжнароднае бібліяграфічнае супрацоўніцтва і асноўныя тэндэнцыі развіцця бібліяграфіі на сучасным этапе
- •Тэма 10. Развіццё нацыянальнай бібліяграфіі ў асобных краінах свету і рэгіёнах
- •Тэма 11. Развіццё беларускай бібліяграфіі ў другой палове хх ст. (да 1990 г.)
- •Тэма 12. Асноўныя кірункі развіцця беларускай бібліяграфіі
- •Інфармацыйная частка літаратура
- •Метадычныя ўказанні для семінараў Тэматыка семінараў
- •Тэма: “развіццё беларускай бібліяграфіі у перыяд вялікага княства літоўскага і рэчы паспалітай”, 2 гадзіны Пытанні для абмеркавання:
- •Заданні па ндрс
- •Тэма: “Развіццё рэтраспектыўнай нацыянальнай бібліяграфіі ў розных краінах і Беларусі ў хіх – пач. Хх ст.”, 2 гадзіны
- •Пытанні для абмеркавання:
- •Тэма: “развіццё беларускай бібліяграфіі (з 1918 г. Да сярэдзіны хх ст.)”, 2 гадзіны
- •Пытанні для абмеркавання:
- •Тэма: “міжнароднае бібліяграфічнае супрацоўніцтва і асноўныя тэндэнцыі развіцця бібліяграфіі на сучасным этапе”, 2 гадзіны
- •Пытанні для абмеркавання:
- •Тэма: “Праблемы бягучай нацыянальнай бібліяграфіі (бнб) на сучасным этапе”, 2 гадзіны
- •Пытанні для абмеркавання:
- •Метадычныя ўказанні да практычных работ практычная работа № 1 па тэме “методыка бібліяграфавання ў дапаможніках агульнай і спецыяльнай бібліяграфіі (хіх – перш. Палова хх ст.)”, 4 гадзіны
- •Бібліяграфічныя дапаможнікі:
- •2 Гадзіны
- •Тэма 3. Бібліяграфічны пошук па крыніцах бягучай нацыянальнай бібліяграфіі краін заходняй еўропы і паўночнай амерыкі, 2 гадзіны
- •Тэма 4. Бібліяграфічны пошук па крыніцах бягучай нацыянальнай бібліяграфіі краін афрыкі і аўстралазіі,
- •2 Гадзіны
- •Практычная работа № 5 рубежны тэст, 2 гадзіны
- •Метадычныя ўказанні для самастойнай работы студэнтаў
- •Тэма 1. Развіццё бібліяграфічнага ўліку бібліяграфічных дапаможнікаў, 8 гадзін
- •2. Субяседаванне па тэме.
- •3. Выступленні на семінары № 2. Тэма 2. Сусветныя і нацыянальныя біябібліяграфічныя слоўнікі, 8 гадзін
- •Субяседаванне па тэме. Тэма 3. Дзейнасць выдатных бібліёграфаў хіх – першай паловы хх ст., 14 гадзін
- •2. Субяседаванне па тэме.
- •Выступленні на семінарах № 2-4.
- •2. Субяседаванне па тэме.
- •3.Выступленні на семінарах № 3. Тэма 5. Развіццё беларускай бібліяграфіі ўдругой палове хх ст. (да 1990 г.), 6 гадзін
- •9.2. Штоквартальнік “Беларуская сср у гады Вялікай Айчыннай вайны Савецкага Саюза. 1941 – 1945 гг.”.
- •Субяседаванне па тэме. Тэма 6. Міжнароднае бібліяграфічнае супрацоўніцтва сучасным этапе, 10 гадзін
- •2. Субяседаванне па тэме.
- •3.Выступленні на семінарах № 4. Тэма 7. Бягучая нацыянальная бібліяграфія замежных краін на сучасным этапе, 8 гадзін
- •2. Субяседаванне па тэме.
- •3.Выступленні на семінарах № 5. Літаратура
- •Графік кантролю за самастойнай работай студэнтаў
- •Пытанні да заліку
- •Тэмы магістэрскіх работ
- •Выкарыстанне тэхнічных сродкаў
Тэма 6. Беларуская бібліяграфія ў перыяд уваходжання беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі (1795-1917 гг.)
Уплыў падзелаў Рэчы Паспалітай і нацыянальна-вызваленчага руху на развіццё бібліяграфіі.
Змены ў арганізацыйнай структуры беларускай бібліяграфіі на працягу перыяда. Бібліяграфічная дзейнасць Віленскай вучэбнай акругі, Віленскага універсітэта і інш. Персанальны склад дзеячоў беларускай бібліяграфіі.
Перыядычны друк як канал стварэння і распаўсюджвання бібліяграфічнай інфармацыі ў Беларусі.
Карткавыя, рукапісныя і друкаваныя каталогі бібліятэк (публічных, навучальных і рэлігійных устаноў, прыватных асоб) і кніжных магазінаў.
Стварэнне нацыянальных рэпертуараў кніг і перыядычных выданняў (працы М.Пелка-Палінскага, Я.Ф.Карскага і інш.). “Беларусы” Я.Ф.Карскага як крыніца інфармацыі аб выданнях, якія выйшлі на беларускай мове, на тэрыторыі Беларусі, па беларусазнаўстве.
Першыя крытыка-бібліяграфічныя агляды ў працах А.Рыпінскага, Р.Падбярэзскага, А.Кіркора, К.Р.Грум-Грыжымайлы і інш. Развіццё біябібліяграфічнай інфармацыі. Праца выкладчыкаў Віленскага універсітэта па стварэнні рэкамендацыйных спісаў (каталогаў) ў дапамогу бібліятэкам народных вучылішчаў і гімназій.
Узнікненне бібліяграфічнай думкі і адукацыі (а.М.Багаткевіч).
Заняпад беларускай бібліяграфіі пасля падаўлення паўстання 1863– 1864 гг. Актывізацыя развіцця беларускай бібліяграфіі ў апошняй чвэрці ХІХ – пачатку ХХ ст.
Развіццё навукова-дапаможнай галіновай бібліяграфіі. Бібліяграфічныя працы па беларускай мове і літаратуры, народнай адукацыі, археалогіі, этнаграфіі, гісторыі, праву, геалогіі і геаграфіі. Бібліяграфічны нарыс Я.Ф.Карскага “К вопросу о разработке старого западно-русского наречия” (1893). Стварэнне бібліяграфічных дапаможнікаў, прысвечаных беларускім навукоўцам: А.Кіркору, М.Я.Нікіфароўскаму, А.П.Сапунову, П.В.Шэйну і ўліку іх прац. Паказальнікі да выданняў і дапаможныя паказальнікі па народнай адукацыі, праву.
Паказальнікі да выданняў архіўных дакументаў і заканадаўчых актаў (“Алфавитный указатель ко ІІ, ІІІ, ІV и V томам Актов, издаваемых Виленскою археографическою комиссиею” (Вильна, 1872) і інш.). Стварэнне паказальнікаў зместу мясцовых перыядычных выданняў як новая з’ява беларускай бібліяграфіі.
Развіццё краязнаўчай бібліяграфіі (працы П.О.Чарняўскага, А.П.Смародскага, З.М.Пенкінай).
Актывізацыя грамадскага жыцця ў пачатку ХХ ст. і асноўныя тэндэнцыі развіцця беларускай бібліяграфіі ў гэты час.
Кнігавыдавецкая і кнігагандлёвая бібліяграфія. Выдавецкія каталогі, каталогі кнігагандлёвых магазінаў, выстаў.
Тэма 7. Развіццё беларускай бібліяграфіі ў перыяд з 1918 г. Да сярэдзіны хх ст.
Уплыў сацыяльна-палітычных змен у грамадстве міжваеннага перыяду на бібліяграфію як неад’емную частку ідэалагічнай, культурна-асветнай, навуковай, адукацыйнай дзейнасці. Асноўныя тэндэнцыі яе развіцця.
Заснаванне дзяржаўнай бібліятэкі і кніжнай палаты пры ёй як дзяржаўнага бібліяграфічнага цэнтра. Удзел у бібліяграфічнай дзейнасці навуковых устаноў і таварыстваў, бібліятэк, архіваў, краязнаўчых і грамадскіх арганізацый. Бібліяграфічная камісія Інбелкульта. Стварэнне першых галіновых бібліятэк на Беларусі, іх бібліяграфічная дзейнасць. Сродкі масавай інфармацыі як канал стварэння і распаўсюджвання бібліяграфічнай інфармацыі.
Вядомыя бібліёграфы і бібліяграфазнаўцы міжваеннага перыяду (І.Б.Сіманоўскі, Ю.І.Бібіла, С.А.Дубінскі, А.А.Шлюбскі і інш.).
Стварэнне і ўдасканаленне дзяржаўнага бібліяграфічнага ўліку. “Летапіс беларускага друку” (“Летапіс друку БССР”).
Стварэнне крыніц нацыянальнай рэтраспектыўнай бібліяграфіі (працы Ю.І.Бібілы, В.Ю.Ластоўскага, Я.Ф.Карскага).
Станаўленне навукова-дапаможнай і рэкамендацыйнай бібліяграфіі ў БССР. Дзейнасць Дзяржаўнай бібліятэкі БССР па стварэнні беларусазнаўчай картатэкі, выданні навукова-дапаможных паказальнікаў (бягучых і рэтраспектыўных). Бібліяграфічная дзейнасць навуковых устаноў і таварыстваў (Бібліяграфічнай камісіі Інбелкульта, Бібліяграфічная дзейнасць навуковага таварыства па вывучэнні Беларусі пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі сельскай гаспадаркі ў Горках, Цэнтральнага бюро краязнаўства). Характарыстыка бібліяграфічных матэрыялаў у часопісах «Наш край», «Бальшавік Беларусі», «Крытыка-бібліяграфічны бюлетэнь» і інш.
Бібліяграфічная праца як неад’емная частка нацыянальнай, культурна-асветнай, навукова-даследчай дзейнасці беларускай інтэлігенцыі за межамі БССР.
Гісторыка-культурныя і сацыяльна-палітычныя ўмовы развіцця беларускай бібліяграфіі на тэрыторыі Заходняй Беларусі. Стварэнне Віленскага бібліяграфічнага рэгіёна. Дзейнасць яго асноўных бібліяграфічных цэнтраў: Публічнай бібліятэкі Віленскага універсітэта, Публічнай бібліятэкі імя Я. і Э.Урублеўскіх.
Стварэнне навукова-дапаможных бібліяграфічных паказальнікаў (галіновых, тэматычных) у Заходняй Беларусі. «Бібліяграфія гісторыі зямель былога Вялікага Княства Літоўскага на … год». Рэарганізацыя «Віленскай рэгіянальнай бібліяграфіі …» ў краязнаўчы бібліяграфічны паказальнік.
Матэрыяльна-тэхнічныя, рэсурсныя, інтэлектуальныя страты, якія панесла беларуская бібліяграфія ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Бібліяграфічныя матэрыялы на старонках айчыннага друку.
Узнаўленне бібліяграфічнай дзейнасці ў другой палове 40-х гг. ХХ ст. Аднаўленне арганізацыйных структур беларускай бібліяграфіі, бягучай дзяржаўнай, рэкамендацыйнай і іншых відаў бібліяграфічнай дзейнасці.