Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Библиографоведение.История. ВМК.doc
Скачиваний:
5
Добавлен:
28.08.2019
Размер:
577.02 Кб
Скачать

Тэма 4. Бібліяграфія на тэрыторыі Беларусі ў перыяд існавання вкл і Рэчы Паспалітай (да 1795 г.)

Бібліяграфія на тэрыторыі Беларусі як частка культурна-асветнага і духоўнага развіцця краіны ў ІХ – ХVІ ст. Узнікненне беларускага кнігадрукавання і яго ўздзеянне на фарміраванне і развіццё бібліяграфічнай дзейнасці.

Зараджэнне і развіццё бібліяграфіі на беларускіх землях у ІХ – ХІІ ст. Пранікненне на беларускія землі разам з хрысціянствам спісаў “сапраўдных і несапраўдных кніг”.

Паскарэнне інфармацыйных працэсаў у ХІІІ – ХУІ ст., развіццё кніжнай асветы, адукацыі, летапісання на Беларусі, стварэнне беларускамоўных помнікаў пісьменнасці як прадумова развіцця беларускай бібліяграфіі. Роля школ розных канфесій у фарміраванні інфармацыйных рэсурсаў і іх бібліяграфічнага адлюстравання.

Вопісы (спісы, інвентары) царкоўных, манастырскіх, кляштарных і прыватных бібліятэк. Каталог вялікакняжацкай бібліятэкі С.Кашуцкага.

Бібліяграфічныя матэрыялы ў прадмовах да выданняў беларускага асветніка-гуманіста і першадрукара Францішка Скарыны. Бібліяграфічныя матэрыялы на старонках выданняў С.Буднага, В.Цяпінскага.

Уплыў стварэння Рэчы Паспалітай на развіццё беларускай бібліяграфіі як часткі культурнага, рэлігійна-канфесійнага, адукацыйнага і навуковага жыцця краіны. Дзейнасць Адукацыйнай камісіі па стварэнні сеткі публічных бібліятэк і каталагізацыі іх фондаў. Роля Віленскай езуіцкай акадэміі (Галоўнай школы ВКЛ) у развіцці інфармацыйна-бібліяграфічных рэсурсаў.

Арганізацыйная структура беларускай бібліяграфіі, змены ў параўнанні з папярэднім гістарычным перыядам.

Каталогі (спісы, інвентары) кляштарных, манастырскіх і царкоўных бібліятэк, бібліятэкі Віленскай езуіцкай акадэміі, бібліятэк калегіумаў, друкарняў, прыватных асоб.

Зараджэнне краязнаўчай бібліяграфіі на беларускіх землях. Бібліяграфічныя матэрыялы ў гербоўніках шляхты, у навуковых працах.

Прычыны адставання беларускай бібліяграфіі ад ўзроўню развіцця бібліяграфіі ў іншых еўрапейскіх краінах.

Раздзел II. Бібліяграфія ў новы і навейшы час (хіх – першая палова хх ст.) Тэма 5. Развіццё асноўных відаў бібліяграфіі ў хіх – першай палове хх ст.

Развіццё бібліяграфіі ў кантэксце культурных, сацыяльна-палітычных, навуковых і эканамічных працэсаў у Еўропе. Асаблівасці развіцця відавой структуры бібліяграфіі.

Узнікненне крыніц бягучай нацыянальнай бібліяграфіі ў Францыі (“Бібліяграфія Францыі”, 1811) і Расіі (“Паказальнік новых выходзячых кніг”, 1837).

Кірункі развіцця бягучай нацыянальнай бібліяграфіі ў краінах Заходняй Еўропы і Расіі.

Дасягненні ў арганізацыі бягучай нацыянальнай бібліяграфіі ў Францыі, Германіі ў першай палове ХХ ст., Расіі (у дакастрычніцкі час). Арганізацыя дзяржаўнай бібліяграфіі ў СССР і сістэма дапаможнікаў бягучага бібліяграфічнага ўліку.

Развіццё бягучай кнігагандлёвай бібліяграфіі ў краінах Заходняй Еўропы. Бібліяграфічная дзейнасць кнігагандлёвых арганізацый і фірм Германіі і Англіі, ЗША. Іх уклад у станаўленне бягучай нацыяльнай бібліяграфіі краін.

Спробы здзяйснення бягучага нацыянальнага бібліяграфічнага ўліку ў краінах Лацінскай Амерыкі.

Кірункі развіцця нацыянальнага рэтраспектыўнага бібліяграфічнага ўліку. Рэпертуарныя паказальнікі “Вопыт расійскай бібліяграфіі” В.С. Сопікава, “Літаратурная Францыя” Ж.М. Керара, “Польская бібліяграфія” К. і С. Эстрэйхераў, “Амерыканская бібліяграфія” Ч. Эванса, Х.Т. Медыны па краінах Лацінскай Амерыкі і інш. Лацінскай Амерыкі. Асаблівасці вырашэння тэарэтыка-метадычных пытанняў бібліяграфавання нацыянальнай літаратуры.

Асноўныя тэндэнцыі развіцця навукова-дапаможнай бібліяграфіі.

Развіццё галіновай навукова-дапаможнай бібліяграфіі. Дзейнасць навуковых арганізацый і суполак, устаноў па інфармацыйна-бібліяграфічным забеспячэнні галін навукі і вытворчасці. Стварэнне спецыялізаваных бібліяграфічных фірм. Бібліяграфічныя выданні Лонданскага каралеўскага навуковага таварыства: “Міжнародны паказальнік артыкулаў па прыродазнаўстве і матэматыцы” (1867–1925), “Міжнародны каталог навуковай літаратуры” (1902 – 1919).

Узнікненне рэфератыўных часопісаў у краінах Заходняй Еўропы.

Уплыў рэкамендацыйнай бібліяграфія на распаўсюджванне чытання і фарміравання светапогляду асобы. Дасягненні рэкамендацыйнай бібліяграфіі ў Расіі, уклад у яе развіццё Х.Д. Алчэўскай, М.А. Рубакіна. Рэкамендацыйна-бібліяграфічная дзейнасць у СССР. Асаблівасці стварэння крыніц рэкамендацыйнай бібліяграфічнай інфармацыі ў краінах Еўропы і ЗША.