Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
shpory_litrabota (3).docx
Скачиваний:
35
Добавлен:
13.09.2019
Размер:
274.79 Кб
Скачать

Прыватнае выдавецтва ва умовах рынку

Тенденция к осваиванию рынка книгоиздательской деятельности частным капиталом стала заметна в 1993г., хотя первые частные издательства в БССР появились еще до перестройки, во время действия строжайшего запрета на организацию кооперативов в этой сфере. По некоторым данным, в 1993г. частные издательства в Беларуси выпускали около 70% совокупного тиража всей выходящей в литературы, в то время как даже в России в аналогичный период этот показатель был значительно ниже (примерно 50%). Совокупный тираж всей выпущенной в стране литературы в 1993г. и вовсе составил 990 тыс. экземпляров.

В начале 90-х частное национальное книгоиздание находилось на гребне, успешно конкурируя с госиздательствами за счет остававшейся с советских времен дешевой бумаги и беспроблемной процедуры получения кредитов на издательскую деятельность. С 1994г. в книгоиздательстве, как в частном, так и в государственном, наметились первые признаки серьезного кризиса. Средние тиражи выпускаемых в стране книг упали с примерно 140 тыс. в 1991-92гг. до 25 тыс. во втором полугодии 1995г. Основная причина кризиса – ощутимый рост цен на бумагу и резкое удорожание кредитов. Почти 70% издательских предприятий стали убыточными, и частник пошел в более рентабельные сферы деятельности.

Миграцию частного бизнеса можно отследить по следующим данным Минстата. В 1992г. в нашей стране книги выпускали 90 белорусских частных издательств, в 1993г. - 209, в 1994г. - 198, в 1995г. их число сократилось до 117, в 1997г. - до 90, а в 1998г. в стране осталось только 76 частных издательств.

Начиная с 1998г. присутствие частного капитала на рынке книгоиздательства вновь начало расти. В 2002г., по данным Мининформации, в Беларуси действует уже 490 негосударственных издательств. Но если при таком количестве частных фирм 80% нашего книжного рынка работает на Россию, получается, что белорусская «книжная» буржуазия - целиком компрадорская.

Скарачаецца сярэдні тыраж кніг, колькасць назваў літаратуры. Можна сказаць, што кнігавыдавецтва перажывае крызіс. Выклікае сур’ёзную заклапочанасць стан паліграфічнай базы. Зношанасць машын і агрэгатаў на некаторых прадпрыемствах даходзіць да 60 працэнтаў і больш.. Не кранаецца з месца вырашэннем праблемы з наладжваннем вытворчасці ўласнай паперы: яе па-ранейшаму завозяць з Расіі і нават з далёкага замежжа шматлікія перакупшчыкі па касмічных цэнах, перапрадаюць выдавецтвам. А ў выніку кніга даражае, становіцца не па кішэні студэнтам. Не ў лепшым стане і прыватныя выдавецтвы. Не вытрымаўшы жорсткай канкурэнцыі на кніжным рынку, многія з іх закрываюцца. Праўда, ёсць сярод іх і квітнеючыя, якім нейкім чынам удаецца атрымліваць заказы на выпуск велізарнымі тыражамі кніг для школ, якія поўнасцю аплачваюцца дзяржавай.

Кагнітыўная апрацоўка дыскурсу смі

Чалавечая свядомасць у працэсе кагнітыўнай апрацоўкі дыскурса абапіраецца на кадыфікаваныя пазнавальныя мадэлі, якія садзейнічаюць уніфікацыіі разнастайных рэальных сітуацый. Існаванне такіх мадэлей двухпланавае па сваей сутнасці – яны могуць грунтавацца на вывучэнні асобнага выпадку з мэтай выяўлення яго істотных характарыстык і наступнай экстрапаляцыіі на аналагічныя з’явы (кейс- стады), а па- другое, толькі з дапамогай пэўных пазнавальных мадэлей чалавек здольны звязаць асобныя фрагменты ў сістэму, абумовіўшы такім чынам іх узаемасувязь і звязнасць. Можна сказаць, што журналіст, ствараючы тэкст, як і адрасат, што яго ўспрымае, павінен аперыраваць не фактамі, а ўяўленнямі, гатовымі наратыўнымі формуламі, з якіх вынікае сістэма сацыяльнай арганізацыі маўленчай дзейнасці. Пабудаваць тэксты ў адпаведнасці з гэтымі мадэлямі – лічыцца асноўным абавязкам іх вытворцаў.

Такім чынам, пазнанне свету распадаецца на дзве дыхатамічныя часткі: рэчыўны (прадметны, дэнататыўны, пачуццевы) свет і ўяўленчы (рэферэнтны, сігніфікатыўны, інтэлектуальны). Першае абумоўлівае другое, з другога вынікае першае. У тэорыі кагнітыўнай апрацоўкі дыскурса прывалюе ўяўленчы аспект, бо “чалавек не толькі ведае агульныя характарыстыкі сацыяльных кантэкстаў, фрэймы і іх кампаненты, але і аналізуе дзеянне. Якія адбываюца ў іх рамках”.

Рэпрэзентатыўная мадэль свету можа дамінаваць над рэчыўнай, ствараецца ўяўленчая карціна, у якую амаль не ўключаецца факт. Прафесар Б. Стральцоў у факце бачыць “не толькі адзінкавую праяву, але і падзею, здарэнне, нават сітуацыю, калі яна фіксуецца метадам канстатацыі”, прыводзіць канкрэтны аналіз стандартных заметак, пададзеных БелТА. Падсумоўваючы свае назіранні, вучоны слушна зауважае: “…падмена канкрэтных звестак агульнымі гладкімі фразамі, якія не дэталізуюць факт, не высвечваюць сутнасць справы, у інфармацыі “зверху”стала ледзь не нормай”.

У працэсе кагнітыўнай апрацоўкі дыскурса выяўляецца шэраг прыемаў, якія кіруюць дзеяннямі і ўстаноўкамі аўтара. У сукупнасці гэтыя фактары вызначаюць структуру рэлевантнасці паведамлення ў інтэрпрэтацыі адрасанта і перцэптыцы адрасата.

Веды, перакананні, устаноўкі, валоданне сітуацыяй, усе іншыя тыпы агульнай інфармацыі набываюцца, выкарыстоўваюцца і змяняюцца ў розных сацыяльных кантэкстах. Журналіст, як сацыяльны суб’ект пастаянна выражае гэтыя веды, правярае і супастаўляе іх з ведамі іншых людзей.

Так, кагнітыўны аспект апрацоўкі дыскурса заснавана на ўзаемадзеянні паміж рыпрезентацыямі і сацыяльным вопытам, аперацыямі ў памяці. Стэрэатыпныя, характэрныя для пэўнага грамадства сацыяльныя і прагматычныя сітуацыі могуць утрымлівацца ў памяці ў форме сцэнарыяў такім чынам, што носьбіты мовы маюць магчымасць узаемадзейнічаць не толькі на вербальным узроўні, а і на сацыяльна адзначаным, паравербальным, падзейным. Любы слоўны акт выступае ў такім разе як сацыяльная (а таксама як кагнітыўнае, прагматычнае, ментальнае) дзеяне.

Дыскурсны аналіз дае падставы выявіць і патлумачыць кагнітыўныя і сацыяльна – культурныя абмежаванні ў працэсе вытворчасці публіцыстычнага тэксту. Цесная сувязь мовы, кагніталогіі і сацыяльнага пазнання сведчыць пра тое, што,толькі дэталева даследуючы сацыяльны кантэкст функцыянавання мовы, можна выявіць рэпрэзентатыўную карціну свету і анталогію тэкставай дзейнасці журналіста.

МАСТАЦКА-ПУБЛІЦЫСТЫЧНЫЯ ЖАНРЫ.

ЭСЭ захоўвае асноўны творчы прынцып: свабоднае аўтарскае самавыяўленне шляхам адкрытай развагі - з выхадам на аб.ёмныя працэсы і сітуацыі, якія праходзяць і складваюцца ў грамадстве ў розных сферах яго жыццядзейнасці. Паколькі жанр эсэ зараз прыкметна адышоў ад абстрактных тэм і абстрагаванага філасофствавання, наблізіўшыся да здзяйсненняў і катаклізмаў сучаснасці, у ім выразна загучала публіцыстычная танальнасць. Яна не забівае эсэісцкую экспрэсію, яе вытанчанасць і арыгінальную метафарычнасць, а арганічна дапаўняе тэкставую структуру, стылёвую плынь аўтарскага маналогу.

ПАМФЛЕТ застаецца строгім, сярдзітым. жанрам. Эсэісцкая вытанчанасць і некатэгарычнасць яму проціпаказаны. Гэта выразная сатырыка-публіцыстычная літаратурная форма палітычнай барацьбы.

ФЕЛЬЕТОН перажывае цяжкія часы. Аднак не першы раз гэты адметны жанр перажывае ўзлёты і падзенні. Знікнуць ён не можа. Фельетону безумоўна ж наканавана адраджэнне. Які ён будзе? Сіла ўздзеяння фельетона на грамадскую думку абумоўлена тым, што ён стварае ў дэфармаваным выглядзе вобразы негатыўных з.яў, якія розным чынам замінаюць развіццю цэлых сацыяльных груп, а то і ўсяго грамадства. Фельетаніст спецыфічнымі выяўленчымі сродкамі стварае выразны вобраз з.явы. Тут адступацца і нешта перайначваць ніхто не збіраецца. Але ж негатыў выкрываецца ў фельетоне праз вобразы яго носьбітаў. І калі раней фельетаніст з гэтымі носьбітамі не надта цырымоніўся, то цяпер асаблівая ўвага скіравана на тое, каб журналісты не рабілі замах на гонар і годнасць чалавека. Фельетонны стыль, фельетонная манера весці мудрагелісты аўтарскі маналог патрабуе сур.ёзнага перагляду.

НАРЫС. В. Р. Бялінскі паставіў нарыс у адзін рад з іншымі літаратурнымі творамі і падкрэсліў у ім публіцыстычны пачатак..Нарысіст павінен не толькі назіраць, але і меркаваць. Меркаванне ж дасягаецца шляхам аналізу, а пэўныя высновы з.яўляюцца завяршэннем сістэмнага даследавання аб.екта. А. М. Горкі пры распрацоўцы тэорыі жанра зыходзіў з асноўнага тэзіса: .Нарыс стаіць недзе паміж даследаваннем і апавяданнем. і падкрэсліваў арганічнае спалучэнне ў ім навуковага пазнання чалавека і навакольнага свету з метадам высокага мастацтва.

Нарыс -- гэта мастацка-публіцыстычны жанр, у якім шляхам спалучэння логіка-рацыянальнага і эмацыянальна-вобразнага спосабаў адлюстравання рэчаіснасці вырашаецца пэўны аспект канцэпцыі чалавека ці грамадскага жыцця.. Нарыс інтэгруецца з думкі і вобраза, з.яўляючыся адначасова формай палітычнага асэнсавання рэчаіснасці і эстэтычнага асваення свету.

Ускладненне жыцця, узнікненне новых жыццёвых рэалій, калейдаскоп глыбінных працэсаў у розных сферах жыццядзейнасці грамадства вымушаюць весці пошук новых формаў іх адлюстравання. Адна з магчымасцей для стварэння ўнікальных журналісцкіх твораў -- знітавання два метады адлюстравання . публіцыстычны і эсэісцкі

Возьмем праблемны нарыс. Кантэнт-аналіз нарысных твораў сведчыць, што нарысіст-праблемнік не проста распрацоўвае тэму праз сістэму эмацыянальна-вобразных выяўленчых сродкаў, а стварае наглядны вобраз сітуацыі. Прычым ў праблемным нарысе на першы план выступае навукова-аналітычнае даследаванне. Яго можна весці, абапіраючыся як на публіцыстычны, так і на эсэісцкі метад. Роля асобы аўтара ў праблемным нарысе заўсёды актыўная і выразная. У залежнасці ад характару праблемы праяўляць актыўнасць можна і публіцыстычным сцвярджэннем аўтарскай пазіцыі, прамой распрацоўкай тэмы, і эсэісцкім рэфлексаваннем, свабоднай манерай развагі з увядзеннем асацыятыўных элементаў, шырокіх абагульненняў на падставе інтуіцыі, адыходам ад фабулы, пераходам на мову аўтарскай споведзі і да т. п. Усё гэта бывае падначалена задачы стварыць гіпатэтычны вобраз сітуацыі.

Для партрэтнага нарыса больш характэрна мастацкае адлюстраванне. ствараецца ж вобраз чалавека. Але і без навукова-аналітычнага даследавання партрэтны нарыс не напішаш. Распрацоўваецца пэўны аспект канцэпцыі чалавека з арыентацыяй на тып і характар. Складаней заглыбіцца ў псіхалогію асобы, паразважаць не над самімі ўчынкамі, а над іх матывамі, раскрыць маральнае крэда героя, вызначыць вытокі і рухаючую сілу духоўнасці канкрэтнай асобы. І тут, як бачым, ёсць прастора для знітавання двух метадаў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]