Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гісторы Беларусі-2010.doc
Скачиваний:
12
Добавлен:
22.09.2019
Размер:
551.42 Кб
Скачать

13. Культура Беларусі XVI-XVIII ст.

Пасля войнаў сяр. XVII ст. рэзка узмацніліся паланіз. і акаталічванне ўсх. зямель РП. Бел. мова паступова выцяснялася з дзярж. справаводства і афіцыйнага ўжытку. Узмацніўся ўціск у дачыненні да праваслаўных і пратэстантаў. У 1658 г. сойм РП прыняў пастанову аб выгнанні арыян, а ў 1668 г. забараніў пераходзіць з кат-ва ў інш. веравызнанні. Умовы развіцця к-ры Бел. у XVI-XVIII стст. вызначылі яе спецыфічную рысу – полілінгвістычны хар-р. З-за неспрыяльнай сітуацыі беларускамоўнай была пераваэна народная к-ра – к-ра сялянства, гарадскіх нізоў, часткі шляхты і святарства. Многія ўраджэнцы Бел. пісалі на лацінскай, польскай, часта на ням. і франц. мовах. Вядучым маст. напрамкам у др.пал. XVII – сяр. XVIII ст. было пышнае і вытанчанае барока. Узнікла яно на аснове традыцый позняга Адраджэння і Рэфарм. ў кан. XVI ст. у Італіі. Адбітак яно знайшло перш за ўсё ў развіцці арх-ры і выяўленчых жанрах маст-ва. Асн. маст. прынцыпы барока – дынам. кампазіцыі, , кантрасты маштабаў, рытмаў, святлоценявыя і колеравыя эфекты, крывалінейнасць абрысаў, імкненне стварыць ілюзію бязмежных прастораў. Эфектнасць барока была выкарыстана царквой у сваіх мэтах для эмацыянальнага ўздзеяння на пачуцці чалавека і дэманстр. марнасці чалавечага жыцця перад вечным, велічным. Пачатак гэтай плыні ў Бел. звязаны з буд-вам першага ў РП помніка арх-ры барока – касцёла езуітаў у Нясвіжы ў 1584-1593 гг. па праекце Я.Бернардоні. Акрамя таго помнікамі барока на Бел. з'яўляліся бернардынскі, брыгідскі і езуіцкі касцёлы ў Гродне, францысканскі касцёл і кляштар у Пінску і інш. Рысы барока прысутнічалі таксама ў манеры пабудовы і аздабленні прав. і уніяцкіх храмаў. Гэта датычыцца Мікалаеўскай ц-вы ў Магілёве, базыльянскай ц-вы і іканастаса ў Супраслі, манаст. комплексу ў Жыровіцах. Своеасаблівым фіналам развіцця барока стала фарміраванне ў сяр. XVIII ст. адметнага ад інш. стылю ракако, у аснову маст-ва якога быў пакладзены крывалінейны асіметрычны арнамент. У стылі ракако былі пабудаваны палацы М.Радзівіла ў Дзятлаве, М.К.Агінскага ў Слоніме і інш. Больш магутна ракако знайшло праяву ў культавым дойлідстве. На др.пал. XVIII ст. прыходзіцца распаўсюджв. ідэй Асветніцтва на Беларусі. Для эпохі Асвет-ва хар-на суіснаванне шэрага к-х стыляў – барока, класіцызму, сентыменталізму. Аднак хар-р эпохі вызначаў перш за ўсё класіцызм. Сутнасць яго выявілася ў кананізацыі антычнай класікі як дасканалага ўзору для наследавання эстэтычных крытэрыяў. На станаўленне бел. Асвет-ва істотна паўплывала французская філасофская і эстэтычная думка. Аднак развіццё асвет. думкі на Бел. было абумоўлена пераважна патрэбамі мясцовага жыцця. За час Асв-ва змяніліся грамад. ідэалы. Фарм-ца ідэал разумнага, адукаванага, рацыянал-га чалавека. Гэтыя рысы вызначаліся перш за ўсё адносна сац. партрэту шляхты і магнатаў. Асаблівасць развіцця грамадска-палітычнай думкі Бел. заключ. у тым, што новыя філасофскія і навуковыя ідэі ўзнікалі гал. чынам у нетрах самой схаластыкі, а не па-за яе межамі, як гэта было ў заходнееўрап. краінах. Аднак панаванне схаластыкі не было непадзельным. Шырокую вядомасць атрымалі погляды Казіміра Лышчынскага. Ён напісаў трактат “Аб неіснаванні Бога”, у якім сцвярджаў, што Бог не існуе, а з'яўляецца толькі хімерай, народжанай фантазіяй людзей. За такія думкі Лышчынскі быў спалены на вогнішчы. Развіццё навуковых уяўленняў у Бел. таго часу было абмежавана рамкамі навучальных школьных дысцыплін. Навуа развівалася дзякуючы працы геніальных вучоных-адзіночак. Сярод іх – Казімір Семяновіч, які выдаў у 1650 г. кнігу “Вялікае маст-ва артылерыі”. Пашырэнню навуковых ведаў спрыяла кнігавыдавецкая, асветніцкая дзейнасць ураджэнца Бел. Іллі Капіевіча. Ён выдаў больш за 20 падручнікаў па граматыцы. Літар-ра др.пал. XVII – сяр. XVIII ст. развівалася пераважна пад уплывам еўрап. барока. Аднымі з найбольш значных прадст. бел. літ-ры з'яўляліся Сімяон Полацкі і Андрэй Белабоцкі. С.Полацкі стварыў рукапісныя зборнікі “Вертоград многоцветный”, «Рифмологион». Асн. маст. твор А.Белабоцкага – “Пентатэугум” (Пяцікніжжа). Абодва пісьменнікі займаліся педагаг. дзейнасцю. С.Полацкі быў выхавацелем царскіх дзяцей, а таксама заснаваў друкарню ў Крамлі і Славяна-грэка-лацінскую акадэмію. На станаўл. бел. літ-ры пер. барока ў немалой ступ. паўплывала вусная народная творч. Ва ўмовах узмацн. сац. напружанасці ў гар. і вёсках з'явіліся творы з акрэсленай антыпрыгонніцкай накіраванасцю. Далейшае развіццё атрымоўвала сац.-бытавая казка. Тэатральнае жыццё Бел. на мяжы XVII-XVIII стст. было прадстаўлена школьным тэатрам і народным лялечным – батлейкай. Дзейнічалі тэатры перш за ўсё пры езуіцкіх нав. установах. У іх рэпертуарах пераважалі пастаноўкі на пол. і лац. мовах. Спектакль уяўляў сабой пышнае відовішча з музыкай, песнямі, танцамі, паміж дзеямі выконваліся інтэрмедыі, хоры, балеты. У др.пал. XVIII ст. на Бел. адбылося станаўленне прафесійнага тэатра. Пры гэтым пераважалі прыватнаўласніцкія тэатры. Рэпертуар гэтых тэатраў адлюстроўваў часцей агульнаеўрапейскую тэматыку. Адным з першых быў нясвіжскі тэатр, аснаваны Ф.У.Радзівіл. Для яго было пабудавана спец. памяшканне, арганізаваны балетныя, тэатральныя школы, пазней – музычнае. Адначасова з нясвіжскім працаваў слуцкі тэатр. Яго ўладальнікам быў Геранім Радзівіл, але пасля смерці мецэната тэатр аб'ядналі з нясвіжскім. Значны цэнтр тэатр. і музычнага жыцця быў створаны ў Слоніме М.К. Агінскім. Сам Агінскі стаў аўтарам некалькіх опер на ўласныя лібрэта. Слонімскі тэатр выязджаў на гастролі ў Варшаву, меў некалькі труп, у т.л. балет і драмат. калектыў. Слонімскі тэатр быў адным з найбольшых у тагачаснай Еўропе.