Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гісторы Беларусі-2010.doc
Скачиваний:
12
Добавлен:
22.09.2019
Размер:
551.42 Кб
Скачать

25. Фарміраванне беларускай дзяржаўнасці.1917-1920 гг.

Беларускі нацыян.рух меў за мэту стварэнне дэмакрат.краёвай улады і фарміраванне дзяржаўнасці Бел. Вялікая бел.рада (ВБР),як.прадстаўляла нацыянальна-дэмакратычны напрамак у гэтым руху, выступала за аддзяленне Бел.ад Рас па ўзору еўрап.буржуазна-дэмакрат.дзяржаў. Сацыялістычны напрамак б.прадстаўлены Белар.абласным камітэтам (БАК, створаны у Петраградзе з падачы Сталіна ,бо калі бел стане незалежнай, то яна будзе у апазіцыі да сав.ладу), які складаўся с дэлегатаў ад бел губерняў, Белар.нацыян.камісарыятам (белнацкомам) на чале з А.Чарвяковым. Прадстаўнікі гэт напрамку імкнуліся да самавызначэння Бел.у складзе Рас.Сав.Федэрат.Сацыялістычн. Рэспублікі (РСФСР) на сав.аснове. Пытанне аб дзяржаўнасці Бел.ускладнялася тым, што вышэйшы орган сав.улады ў Бел – Абл.вык.камітэт Саветаў рабоч, салдацк і сялян.дэпутатаў Зах.вобл і фронту (Аблвыкамзах) адмоўна ставіўся да яго вырашэння. Яго кіраўніцтва (Мяснікоў) аддавала перавагу праблемам фронту, а не праблемам беларусаў, якія не лічыліся самаст.нацыяй, надавал.недастатк.увагі. ВБР пры вядучай ролі БСГ і па ініцыятыве БАК распачала падрыхтоўку да Усебел.з’езду, баючыся, што тэр.Бел могуць расцягнуць. 5-18 снежня 1917г-з’езд у мінску. Але дэпутаты не прыйшлі да адной думкі. ВБР жадала стварыць Бел.нар.рэсп. (БНР), а БАК-аўтаномія. З’езд паспеў прыняць толькі першы пункт аб стварэнні органа краёвай улады у выглядзе Усебелар.Савета сялян. Рабоч і салд.дэпутатаў. Аднак такі орган ужо быў – Аблвыкамзах. Стварыўшы такі орган, удзельнікі з’езда фактычна высказаліся супраць улады Аблвыкамзаха, і з’езд быў разагнаны. Удзельнікі з’езда не прыпынілі распачатй працы і ўтварылі Раду і Выканаўчы камітэт (выканком) з’езда. Выканком ва ўмовах распачаўшагася нямецк.наступлення, калі кір-кі Аблвыкамзаха пакінулі мінск (у смаленск збеглі), абвясціў сябе у першай устаўной грамаце ад 21 лютага 1918 г.часовай уладай на тэр.Бел і абавязаўся склікаць Усебел.Устаноўчы з’езд. Да з’езда існуе сакратарыят на чале з Серадой. Немцы вагаюцца, але калі 25 лютага узнікае пытанне аб памяшканні, якое займае сакратарыят, выганяюць іх адтуль. Але нар.сакратарыят заяўляе, што будзе адносіцца лаяльна да немцаў. 9 сакавіка 1918-другая устаўная грамата да бел.народа. у ёй: аб’яўл.аб стварэнні БНР. Аб’яўляюцца межы рэспублікі: Магіл, смаленск, частка Чарнігаўск, Мінск, Гродзен, частка Віленскай губ. У ёй жа аб’яўляе, што усе меньшасці атрымаюць права на аўтаномію, на Бел.будзе 4 дзярж.мовы: бел,рус,польск,яўрэйская. Мовай міжнац.зносін б.бел.мова. Нар.сакратарыят-Рада БНР. У ёй не гаварылася аб статусе Рэспублікі. Пасля таго, як стала вядома аб умовах Брэсцк.міру (3 сакав.1918: частка Бел была занята герман.войскамі), збір.чарговае пасяджэнне Рады БНР. 25 сакавіка 1918 трэц.устаўн.грамата-рашэнне аб абвяшчэнні незалежнай БНР. Умовы: прызнанне з боку іншых дзяржаў;стварэнне неабходн.элементаў дзяржавы: канстыт, межы, орг.дзярж.кіравання, уласнае войска.Першае: каб немцы прызналі БНР. 22 сакавіка 1922 дзеячы БНР пішуць прывітальную грамату кайзеру Вільгельму. У ёй яны дзякавалі кайзеру за акупацыю Бел, аб вызваленні ад бальшав.рэжыму і прасілі прызнаць БНР. Але нічога не атрымоўваецца.Укр.не прызнае, літва таксама (мела межавыя прэтэнзіі да БНР). Другое: межы тэарэтычна б.аб’яўлены, але дэмаркацый не было. Узброен.сілы немцы не дазволілі ствараць. Быў зацверджаны сцяг дзяржавы: Бел-чырвона-белы – першы сімвал дзяржавы. З аднаго боку: бел-чырв-бела, а з другога-няхай жыве вольная Беларусь! Пачалі выдавацца пашпарты. Дабіліся да немцаў стварэння кансультацыйн.органаў: пытанне аб гаспадарке і культуры, праблемы адукацыі. У 1925г- у Берлін на канферэнц.рады БНР- рашэнне аб самароспуску БНР, аб прызнанні прадстаўніком БНР – БССР. Але некаторыя не прызналі. І у Празе існавала прадстаўніцтва БНР да пдру.сусв.вайны. Зараз БНР існуе у Канадзе.Станаўленне бел.сав.дзяржаўнасці стала другім пасля абвяшчэння БНР этапам у працэсе самавызначэння бел.народа. 2 лістапада 1917 сав.урад прымае дакумент “Дэкрэт правоў народаў Расіі”. Замацоўв.роўнасць і суверэннасць тых, хто увах.у склад Рас. Самастойнасць прадугледжвала да поўнага аддзялення, прадугледж.свабодн.развіццё меншасцей у скл.Рас. Права нацый на самавызначэнне аўтаматычна не магло быць. Народы павінны тады былі паставіць пытанне аб самавызначэнні. Але лідэры і члены бальшав.партыі, якія прынялі дакумент лічылі, што дакумент дастаткова дэклараваць, а рэалізоўваць не трэба. Эйфарыя пасля рэвалюцыі, навошта самавызначэнне, бо усе разам. Лідэры.нац.руху узялі ініцыятыву на сябе (стварэнне БНР).Аблвыкамзах вызначае Бел.як абласн.аўтаномію у складзе Рас: усе бел.губерні аб’ядноўв.у адну вобласць і увах.у склад Рас, ніякай палітычн,сац-культ самастойнасці не прадугледжвалася. Лічылі, што Бел-частка рус.народа, як.маюць этнаграфічн.ас-сці у мове, быце. Бел.нац.камісарыят (створ.31 студз.1918)(Чарвякоў)-прадстаўляў інтарэсы бел.народа пры камісарыяце РСФСР па справах нацыянальнасцей. (у петрагр і віц аддзелы)Ідэя- вобласць аўтаномная з пэўнай самастойнасцю у галіне культуры. Белнацком і Аблвыкамзах сумесна, але аблвыкамзах супраць усялякай самастойнасці. 1918 – у смаленск прыяздж.дэлегацыя Белнацкама, каб схіліць Аблвыкамзах да абвяшчэння зах.вобл у скл.Рас. Назва- бел.літ.вобласць у складзе РСФСР. Але аблвкмз не прымае у на з’езде у верасні 1918 зах вобл была прызнана зах камунай у складзе РСФСР. Аўтаномн.статусу не прадугледжвалася. Пасля перамогі лістапад.рэвал.у Германіі, немцы пакідаюц тэр.Бел, умовы Брэсцк.міру былі скасаваны, Чырвон.Армія аднаўляе сав.уладу і Ленін накіроўвае тэлеграму Вацэцісу з указаннямі, каб Чырв.Армія усемерна падтрымлівала сав.уладу на Укр, літве, латвіі, эстоніі. Пра Бел.ні слова. Кір-ва аблвмзаха прытрымлівалася сваіх поглядаў, што ніякай рэспублікі няма. Думка: Бел-калідор у Зах.Еўропу і калі даць незалежнасць, то ужо трэба будзе дамаўляцца, а так усё проста. Бел.рэсп.няма-лістап.1918. Снежань 1918 пазіцыя бальш.да Бел.змяняецца (міжнародн.сітуацыя: у польшчы –Пілсудскі, добра ўзброен.армія і ён хоча аднавіць Вял.Польшчу у межах 1772г.). у канцы 1918 адбываецца 6 паўночна-зах.абласная канферэнцыя Рас.камуніст.партыі (бальш), якая прах.у смаленску-РКП (б). яна 30 снежня 1918 абвясціла сябе 1 з’ездам Камуністычн.партыі (бальш) Беларусі – КПБ (б). 1 студзеня 1919г.абнародаван рашэнне з’езда-абвяшчэнне Зах.камуны самастойнай савецкай сацыялістычнай белар.Рэспублікай (ССБР). Старшыня: Жылуновіч (Ц.Гартны).-аўтар маніфеста, якім абвяшчалася ўтварэнне ССБР. У межы увайшлі: мінск, віц, гродзен, магіл, ч.смаленск, віленск, ковенск,чарнігаўск.губерній. 16 студзеня 1919г адбіраецца віц, магіл і смален.губерні і далучаны да РСФСР. 5 студзеня урад ССРБ пераяздж.са смаленску у мінск, хаця сталіцы афіцыйна не было. 2-3 лютага 1919 у мінску 1 з’езд саветаў ССРБ. Рашэнні: 1919-канстытуц.; асн.назва Рэспублікі_сав.сац.РБ. Задачы: устанаўленне дыктатуры пралетарыята і убраць супраціўленне буржуазіі. Мэта: пабудова сацыялізму. Адмяналася ўласнасць на зямлю, аднаўляліся дэмакратыя.свабоды, усеагульны воінскі абавязак. Выш.улада-з’езд саветаў. Паміж імі-цвк ССРБ (мяснікоў). Функцыі ўрада браў на сябе малы і вялікі Прэзідыум ЦВК БССР. Зацвердж.герб і сцяг ССРБ (серп і молат і назва ССРБ, пралетар.усіх стран…) сцяг: чырвонага колеру в лев.верхн.углу ССРБ. Прымаецца рашэнне аб’яднаць ССРБ з Літ. Сав.Рэспублікай. Аб’ядннае адбылося 27 лютага 1919- Літоўска-Беларуская Сав.сац.Рэсп (ЛітБелССР) як буферн.дзяржава. Мэты: павялічыць сілы супраць польскай агрэсіі. Але да жніўня праіснавал Літ-Бел і захоплена палякамі у час вайны 1919-1920 (інтэрвенцыя з мэтай аднаўлення РП). Пасля вызвалення 31 ліпеня 1920г-другое абвяшчэнне ССРБ. Аднак ва ўмовах контрнаступлення польск.войск урад вымушаны быў пайскі на мірн.перамовы з Польшчай – Рыжскі мір 18 сакавіка 1921г: Зах. Беларусь адыходзіць да Польшчы. За ССРБ захав.толькі 6 паветаў мін.губерні: бабруйскі, барысаўскі, ігуменскі (чэрвеньскі), мазырскі, мінскі, слуцкі. Тэрыт-52 тыс.кв.км. Такім чынам, спачатку станаўленне бел.дзяржаўнасці-на нацыянальна-дэмакратычн.аснове, а завершылася на сав.аснове.