Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гісторы Беларусі-2010.doc
Скачиваний:
12
Добавлен:
22.09.2019
Размер:
551.42 Кб
Скачать

22. Фарміраванне бел.Нацыі. Культура Беларусі ў 60-90-я гг XIX- п.XXстст.

Нацыя–гіст. супольнасць людзей, якая характарызуецца ўстойлівымі эканам.і тэрытар. сувязямі, агульнасцю мовы, к-ры, характару, побыту, традыцый, звычаяў, самасвядомасці. асн.прыкмета нацыі-агульнасць экан.жыцця н-ва. Працэс фарміравання беларускай нацыі вызначаўся асаблівасцямі i характарам сацыяльна-эканамічнага раз­віцця, кірункам палітыкі расійскага урада у Беларусі, традыцыйнымі рысамі нацыянальна-культурнага развіцця i інш. Паскарэнне пасля рэформы 1861 г. тэмпаў эканамічнага развцця, пашырэнне капіталістычнага прадпрымальніцтва у прамысловасці, паступовая пераарыентацыя памешчыцкіх гаспадарак на рынак, развіццё гандлю i шляхоў зносін, інтэнсіўнае чыгуначнае будаўніцтва спрыялі стварэнняю на тэр. Беларусі адзінага эканамічн.рэгіёна і станаўленню беларускай нацыі. Аднак апошні працэс стрымліваўся агульным кірункам палітыкі ўрада. Пасля падаўлення паўстання 1863 г. царызм перайшоў на шляхі інтэнсіўнай русіфікацыі. Школа цалкам была пераведзена на рускую мову навучання. Выш.навуч.установы i беларускамоўны друк адсутнічалі. Ідэялогія западноруссізма (распрацав. ў сяр. XIX ст. Сямашкам, Каяловічам). Сярод прыхільнікаў гэтай ідэалогіі вылучаліся дзве плыні: ліберальная i кансерватыўная. Агульным было адмаўленне самастойнасщ беларускага этнасу, але лібералы дапускалі самакаштоўнасць беларускай культуры i магчымасць яе вывучэння для узбагачэння вялікарускай. Лібералы даследавалі нац. спадчыну беларусаў i аднымі з першых звярнулі увагу урадавых колаў на тое, што Беларусь не з'яуляецца часткай Польшчы. Станауленне буржуазнага грамадства у др.палове XIX i пач. XX ст. мела у Беларусі шэраг спецыфічных рыс: забарона яўрэям сяліцца па-за межамі гарадоў і мястэчак, эканамічная слабасць гарадоў, немагчымасць знайсці ў іх працу для вялікай колькасці беззямельных сялян, стрымліванне -адмоўна адбіліся на ўтварэнні класаў буржуазнага грамадства, а такасама падзел бел.этнасу на каталікоў i праваслаўных. У п. палове XIX ст. інтэлектуальнае жыццё Беларусі развівалася пад уплывам поль­скай культуры. Але у сяр. XIX ст. адчувальным становіцца ўплыу бел.ліберальнай думкі, прадстаўленай гурткамі Кіркора у Вільні, Дуніна- Марцінкевіча у Мінску, А. Вярыгі-Дарэўскага у Віцебску. Асобныя творы на беларускай мове у гэты час стварылі Я.Чачот, Я.Баршчэускі, А.Рыпінскі, У.Сыракомля. Бел.мова стала асноунай для творчасці Дуніна-Марцінкевіча. Творчасць i погляды гэтага кола інтэлегенцыі не заўжды мелі акрэслены нацыянальны змест, але аб'ектыуна садзейчалі развіццю нацыянальнай культуры i самасвядо­масці. У 60-ыя г.фармір. дэмакратычнай интэлігенцыі: К.Каліноўскі (Яська-гаспадар з-пад Вільні): Мужыцкая праўда i "Лісты з-пад шыбеніцы". Станаўленне беларускай нтэлегенцыі было шчыльна звязана з узнікненнем i развіццём нац.руху. значэнне для абуджэння нац. самасвядомасці - дзейнасць шматлікіх збіральнікау i даследчыкаў фальклору, лінгвістаў, гісторыкаў, этнографаў. У друг. пал. XIX — пач. XX ст.- працы Насовіча, Нікіфароўскага, Раманава, трохтомнае даследаванне "Беларусы" Карскага (пераканаўча засведчана самастойнасць беларус­кага этнасу, часам насуперак нават асабістай пазіцыі аўтара). На працягу апошніх дзесяцігоддзяуў 19 ст тэрмін "Беларусь" канчаткова замацаваўся за усей этнічнай тэрыторыяй беларусаў. Аднак саманазва беларусау не набыла у той час выразнага агульнанац.зместу. Поруч з ёй ужываліся канфесіянізмы "рускія" i "палякі” адпаведна падзелу на праваслауных i каталікоў, а частка насельніцтва Беларусі называла сябе тутэйшым.істотныя зpyxi адбыліся у этнічнай самасвядомасці беларусаў. Працягваецца станаўленне новай бел. літаратурнай мовы. Фарміраванне яе у гэты час адбывалася пераважна у жанрах мастацкай літаратуры i публіцыстыкі. Гэта не дазваляла развіваць усебакова яе слоўнік. Не далi вынікау i спробы скласці граматыку i правапіс беларускай мовы, якія пачали рабіцца з сяр. XIX ст: Граматыкі Шпілеўскага 1846 г. i К.Нядзвецкага 1854 г. засталіся у рукапісах. У 1862 г. у Варшаве А.Аскерка выдау беларускі лемантар (буквар). Пры друкаванні беларускіх выданняў выкарыстоувалася пераважна лацінка: творы В.Дуніна-Марцінкевіча, Ф.Багушэвіча, газета "Мужыцкая правда", гутарка "Дзядзька Антон...". У к.XIX ст. лацінку паступова пачала выцясняць кірыліца. Пасля увядзення закона аб свабодзе друку у 1905 г. i з'яўлення бел.легальных выданняу, асабліва "Нашай нівы", фарміраванне літаратурнай мовы пайшло хутчэй. Працэс сталення нацыі праявіўся у нац.руху. У 80-я гг. XIX ст. у Пецярбургу дзейнічау бел.народніцкі гурток “Гоман". У публікацыях у часопісе “Гомана” ("Лісты аб Беларусі, "Пасланне да землякоў-беларусау") дадзена тэарэтычнае абгрунтаванне існавання самастойнага беларус­кага этнасу. На пачатку 90-х гг. XIX ст. у Маскве i Пецярбургу дзейнічала арганізацыя беларускага студэнцтва пад кіаўніцтвам А.Гурыновіча, М.Абрамовіча. У 1902-1903 гг. у Пецярбургу узнікаюць і нацыянальныя арганізацыі Іваноўскага, братоў A. i І.Луцкевічау, якія сталі пачаткам утварэння першай беларускай сталай палітычнай партыі — Беларускай сацыялістычнай грамады. якасныя змены у нац.руху адбыліся у час рэвалюцыі 1905-1907 гг. Са з'яуленнем беларускамоўнага друку (газеты "Наша доля", "Наша ніва" ), пашырэннем прафесійных, грамадска-культурных аб'яднанняў i гурткоў (Бела­рускі настауніцкі саюз, Гродзенскі гурток беларускай моладз, Беларускі музычна-драматычны гурток), нацыянальных тэатральных калектывау узраслі розныя формы i кірункі нац. руху. Пасля паражэння рэвалюцыі асяродкам патрыятычн сіл стала газета "Наша ніва". Пад яе уплывам вырасла цэлая плеяда пісьменнікаў (Я.Купала, Я.Колас, М.Багдановіч, Ц.Гартны, М.Гарэцкі, З.Бядуля, Б.Тарашкевіч). Наяўнасць і багацце нац.культуры – паказчык сталасці нацыі. Фарміраванне бел.нацыі, негледзячы на усе неспрыяльн.умовы, на пач.20 ст. у агульн.рысах завяршылася. Культура Беларусі 60—90-х гг. развів. ва умовах сцвярджэння i панавання капіт. адносін. Нягледзячы на каланіяльную палітыку расійскага самаўладства, у гэты час пачала фарміравацца бел.нац.інтэлегенцыя, якая вывучала i стварала нац. культуру, выступала у якасці на­ц. руху. Прадстаўнікі бел.інтэлег. тэарэтычна абгрунтавалі існаванне самастойнага беларус­кага этнасу i абвясцілі яго права на роўнасць з іншымі народамі. Пад уплывам грамадскага руху 60-х гг. царскі урад быу вымушаны правесці некаторыя рэформы у галіне асветы, але ix вынікі на Беларусі былі значна меншыя, чым у цэнтральных губернях Pacii. Паражэнне паустання 1863 — 1864 гг. прывяло да узмацнення рэакцыі i нацыянальнага прыгнёту. У 1864 г. быу закрыты Горы-Горацкі земляробчы інстытут, Навагрудская гімназія. Выкладанне на беларускай i польскай мовах забаранялася. Агульны узровень народнай асветы заставаўся нізкім. Пачатковых школ было вельмі мала, сярэднія і снавалі толькі у найбольш буйных гарадах. Школ.рэформа-пашырэнне сеткі пачатков.школ і адмяняла сасл.абмежаванні для паступаючых у выш.і сяр.навуч.установы.Мужч.гімназіі дзял.на класіч.і рэальныя.Выпускнікі класіч.гімназіі маглі паступіць ва ун-т без экзаменау,а вып.рэал.гімназіі-па конкурсе у выш.тэхніч.навуч.установы.Для падрыхтоукі педагаг.кадрау створ.наст.семінарыі.У пачатку парэформеннага перыяду на Беларусі існаваў толькі афіцыйны друк. У кожнай губерніі выдавалася газета "Губернские ведомости". 3 1886 г. выдавала­ся першая на Беларусі легальная неафіцыйная грамадска-палітычная літаратурная газета "Минский листок". Шэрагам вучоных былі створаны працы па гісторыі Беларусь М. Доунар-Запольскі, М.Уладзімірскі-Буданаў, М.Любаускі сабралі i апублікавалі вялікі фактычны матэрыял. Навукоуцы цікавіліся бел.народнай культурай — песнямі, казкамі, легендамі. Этнографы A.Кіркор, М.Hiкіфароўскі, М.Федароускі, Е.Раманау, П.Шэйн: у cвaix працах сцвярджалі, што мова i культура беларускага народа працягваюць свой гіст.працэс. У 1870 г. выйшау першы беларуска-pyскi слоунік І.Насовіча. Важную ролю у духоуным жыцці бел.народа адыгрывау фальклор. У вусна-паэтычнай творчасці адбылося станаўленне новых жанрау, узбагачэнне тэматыкі. Беларуская літаратура другой паловы XIX ст. развівалася пад забаронай, у неспрыяльнай атмасферы. Рэпрэсіі у дачыненні да удзельнікау паўстання 1863 г., фактычная забарона беларускага друку, жорсткі русіфікатарскі курс палітыкі царызму прывялі да таго, што многае з творчай спадчыны выдатных беларускіх пісьменнікаў загінула. Асновай развіцця беларускай літаратуры гэтага перыя­ду быу паступовы рост сацыяльнай i нацыянальнай сама­свядомасці народа. Абвастрэнне сацыяльных супярэчнасцяу у кpaiнe напярэдадні i у перыяд рэформы 1861 г., развіццё капіталізму і уплыу перадавой грамадскай думкі стварыў глебу для развіцця беларускай ліаратуры дэмакрат.напрамку. прадстаўніком дэмакрат.культуры бел.народа. з'яуляуся К.Каліноўскі (Яська-гаспадар з-пад Вільні). У газеце "Мужыцкая прауда" ён у выкрывау грабежніцкі характар рэформы 1861 г., палітыку царызму на беларускіх землях, заклікау сялян да узброенага паустання за зямлю i волю. Нац.пачуцці К.Каліноускага найбольш поўна выявіліся у творы "лісты з-пад шыбеніцы". Багушэвіч-першым у беларус­кай літаратуры выступіў як паслядоуны выразнік поглядау i інтарэсаў працоуных мас, сялянства. Ф.Багушэвіч выступіу у абарону беларускага народа i яго мовы, якой пагарджаюць i якую зневажалі. вершы "Мая дудка", "Дурны мужык, як варона". Творы Ф.Багушэвіча прасякнуты пратэстамі супраць прыгонніцкіх парадкау, аграблення сялян рэформай 1861 г. Першы зборнік вершаў "Дудка беларуская" надрукаваны у 1891 г. у Кракаве, другі зборнік "Смык беларускі — у 1894 г. у Познані пад псеуданімамі Мацей Бурачок i Сымон Рэўка з-пад Барысава. Паслядоўнікамі Багушэвіча былі паэты-дэмакраты Янка Лучына i Адам Гурыновіч. Я.Лучына (сапрауднае — Іван Неслухоўскі) пicay на бел, рус, польск мовах. верш "Роднай старонцы", у якім ён выра­жае сваю любоў да Радзімы, да свайго бел.народа. Тэматычна паэзія Я.Лучыны звязана з жыццём бел.вёскі. 3 яго паэзіі бярэ вытокі бел. філ.лірыка. Творчасць Я.Лучыны была мэтанакіраванай у дэмакратычным сцвярджэнні грамадскага ідэалу свайго часу. Праз 6 гадоу пасля смерці Я.Лучыны гурток беларускіх студэнтау выдау у Пецярбургу зборнік яго беларускамоўных вершау пад назвай "Вязанка". А.Гурыновіч падрыхтаваў глебу для далейшага ідэйна-эстэтычнага развіцця бел.літ-ры. У 90-я гг. XIX ст. пачалі свой творчы шлях беларускія пісьменнікі Карусь Каганец (Казімір Кастравіцкі), Цётка (Элаіза Пашкевіч). Беларуская літ-ра дэмакрат. напрамку узбагацілася шэрагам новых ананімных твораў — вершау, так званых гутарак, якія ярка адлюстроувалі рэвалюцыйна-дэмакратычны настрой бел.сялянства: "Дзядзька Антон, або Гутарка аб yciм, што баліць, а чаму баліць — не ведаем", Гутарка Паулюка", "Гутарка пана з селянінам". Большасць гэтых творау паходзіць з сялянскага асяроддзя. Напісаны гэтыя творы жывой народнай мовай, у рэалістычнай манеры. У другой палове XIX ст. на Беларусі развіваліся розныя формы народнага тэатра (народная драма, батлейка). Пачаў фарміравацца бел. прафесійны тэатр. Яго узнікненне звязана з дзейнасцю выдатнага прадстауніка беларускай літаратуры В.Дуніна-Марцінкевіча. Гэты тэатр наследаваў народныя традыцыі мастацтва, вызначауся дэмакратызмам. Спрыяльны уплыу на развіццё беларускай культуры i беларускага тэатральнага мастацтва аказала культура рускага, польскага i украінскага народа. У перыяд з 70-х па 90-я гг. XIX ст. мінскім гледачам былі паказаны лепшыя творы рускай i сусветнай класікі. У буйнейшых гарадах Беларусі гастралявалі тэатральныя калектывы, у склад якіх уваходзілі вядомыя майстры рускай сцэны М.Савіна, У.Давыдау, К.Варламау. 5 чэрвеня 1890 гг. быу урачыста адкрыты мінскі гарадскі тэатр. Зараз гэта будынак тэатра імя Я.Купалы. У 1898 г. узнікла прагрэсіўная культурна-асветніцкая арганізацыя "Таварыства аматарау прыгожых мастацтваў", якая мела чатыры секцыі: літаратурную, драматычную, мастацкую i музычную. Гэтае таварыства з'яулялася аб'яднаннем перадавой радыкальнай інтэлегенцыі і стала цэнтрам лігаратурнага i тэатральна-музычнага жьщця Мінска. актывізавалася музычнае жыццё Беларусі. Ужо з 60-х гг. XIX ст. пачаліся частыя гастролі вядомых музычных i оперных калектывау, што дало беларусам магчымасць пазнаёмщца з лепшымі твоpaмi айчынных i замежных кампазітарау. 3 вялікім поспехам на Беларусі выступаў вядомы pycкi хор Д.Славінскага, які папулярызавау i беларускую народную песню. У канцы XIX ст. на Беларусі гастралявалі Л.Собінау, M.Фігнер, Ф.Шаляпін, А.Мазіні, піяністы i кампазітары С.Рахманінаў, Л.Скрабін і інш. У праграмах семінарый, гімназій музычн.падрыхтоўцы надавалася значная увага. Існавалі i навучальныя установы, што выпускалі прафесійных музыкантау. У 1871 гг. пры касцёле Святога Роха было створана Мінскаe музычнае вучылішча арганістаў. Вялікае значэнне набыла дзейнасць музычных таварыствау, якія наладжвалі публічныя канцэрты i музычныя вячоры, лекцыі аб жыцці i творчасці вядомых кампазітарау i выканауцау, адкрывалі музычныя навучальныя установы i бібліятэкі. У выяуленчым мастацтве другой паловы XIX ст. асноунае месца займау рэалізм. У бел. жывапісе у гэты час на першы план выходзіць гістарычны жанр. Адным з найбольш вядомых гістарычных жывапісцау Беларусі другой паловы XIX ст. Альхімовіч. Ён стварыу палотны "Хрысцянскія пакутнікі", "Пахаванне Гедыміна", "Пасля бітвы", "Смерць Глінскага у турме". Да гістарычнага жанру непасрэдна прымыкау бытавы. У гэтым жанры найбольш поуна выявіліся сацыяльныя сімпатыі жывапісцау. У жывапісе з'яуляецца вобраз селяніна-бедняка. Праз паказ галечы i разбурэння беларускага сялянства мастакм імкнуліся выклікаць спачуванне да простата народа i гэтым самым садзейнічаць абуджэнню самасвядомасщ шырокіх працоуных мас. мастак Сілівановіч. карціны "Дзеці у двары", "У школу", " Пастух са Свянцяншчыны", "Салдат з хлопчыкам" . таксама шэраг манументальныхроспісаў, мазаік, партрэтаў, пейзажаў. Найбольш інтэнсіўна працэс дэмакратызацыі адбывауся у жанры пейзажу. Пейзажысты імкнуліся адлюстраваць прыроду роднага края. А.Гараўскі адлюстравау родныя мясціны у карцінах "Вечар у Мінскай губерні", "На радзіме", "Бераг ракі Свіслач". А.Гараускі быў таксама выдатным партрэтыстам, імкнуўся у cвaix творах раскрыць сацыяльны i псіхалагічны стан героя-сучасніка. б адчынены маст.школы В.Мааса у Мінску і Пэна у Віцебску.Адной з адметных рыс гісторыі бел. жывапісу з'яуляецца умацаванне сувязяў прагрэсіўных бел.мастакоу з мастакамі іншых брацкіх народаў. Многія славутыя мастакі Pacii, Полшчы, Літвы i Украіны доўга жьлі i працавалі на Беларусі. Вялікі pycкi мастак І.Я.Рэпін жыу недалёка ад Віцебска, у Здраўневе. Тут ён напісау— кампазіцыйны партрэт "Беларус", "Восеньскі букет" (партрэт дачцы Веры). Па эцюдах, напісаных у Белавежскай пушчы, стварау свае лепшыя карщны pycкi пейзажыст І.Шышкін. адбываюцца станоўчыя змены ў архітэктуры Беларусі. Галоўнае значэнне пачалі набываць грамадзянскае будауніцтва i прамысловая архітэктура. Хутка развівалася будаунічая тэхніка, выкарыстоуваліся новыя будаунічыя матэрыялы. У цэнтральных раёнах з'явіліся асабнякі буржуазіі і шматпавярховыя будынкі фінансавых i гандлёва-прамысловых устаноу. Аднак трэба адзначыць, што масавая гарадская забудова характарызавалася ў першую чаргу драўляным 1-павярх. жыллём. У перыяд 1860 — 1890 гг. у архітэктуры Беларусі панавау эклектызм (спалучэнне разнастайных мастацкіх элементау у архітэктурных формах фасадаў і інтэр’ераў - старажытнарускага дойлідства, готыкі, барока, класіцызму). Пасля падаўлення паўстання 1863 - 1864 гг. распаўсюджанне набыў псеўдарускі, або псеўдавізантыйскі, стыль у правасл.культавым дойлідстве. Такім чынам, нягледзячы на вялікадзяржауную палітыку царызму, развіццё бел. культуры у другой палове XIX ст. характарызавалася значнымі поспехамі і дасягненнямі.