Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Spory_po_istorii_belorusskoj_wurnalistiki.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
437.76 Кб
Скачать

37. Перыядычныя выданні на мовах нацыянальных меншасцяў (20-30 гг).

Як адзначалася, ЦК КП(б)Б выдавау яшчэ дзве газеты: «Млот» на польскай мове (выходзiла да 1926 г.) i «Дэр Векер» -на яурэйскай (выдавалася да 1925 г.). Польскае i яурэйскае насельніцтва складала значную колькасць у Беларусi, а таксама у шэрагах рэспублшанскай партыйнай арганiзацыi. Таму выхад партыйных газет нацыянальных меншасцей спрыяу стабiлiзацыi унутрыдзяржаунай

абстаноукi. Патрэбна помніць, што Заходняя Беларусь знаходзшася пад уладай Полынчы i партыйная газета «Млот» была рэгулюючым фактарам адносш у такiм

складаным становiшчы, выпрацоувала стратэгiю дзейнасцi камуністау-палякау па абмеркаваннi праблем уз'яднання i удзелу у савецкiм гаспадарчым будауніцтве. «Інфармацыя з Польшчы», «У савецкіх рэспубліках», «На Беларусi Савецкай», «3 жыцця сяла» i iншыя - найболып тыповыя аддзелы i рубрыкi у газеце”.

Зразумела, што партыйная прапаганда сярод палякау i яурэ-яу аказвала значны уплыу на iх палiтычныя погляды i практычны удзел у грамадскiм жыццi. Выданнi нацыянальных меншасцей былi арганізуючым асяродкам культурна-асветнiцкага i палггычнага жыцця, сродкам аналiзу нацыянальнай палітыкі. У пачатку 20-х гг. гэта iдэя мела практычнае увасабленне i давала надзею на далейшае развіццё. Адзначаючы пазiтыуныя рысы газет «Млот» i «Дэр Векер», неабходна зауважыць, што яны выходзiлi адзін раз на тыдзень невялiкiм тыражом. Попыт сярод чытачоу на гэтыя выданыi быу нязначны. Польская i яурэйская мовы не мелi шырокага ужытку, i большасць палякау i яурэяу карысталася у асноуным рускай мовай.

41. Газеты “Полесская правда”, “Соха і молот”, “Изветия Витебского губкома ркп (б) и губисполкома і інш. Мясц выданні ў перыяд аднаўлення народнай гаспадаркі (1921-1925гг). (1 вопросу)

См. 31 “Беларус.веска” Цікавае выданне для вясковага чытача - «Магiлёускi селянiн», штотыднёвш акруговага партыйнага i савецкага камiтэтау, якi выходзiу на рускай i беларускай мовах вя-лiкiм фарматам на шасцi палосах з 1925 г. У газеты быу лозунг: «Жыве саюз рабочых i сялян», i рэдакцыя рабiла усе магчымае, каб наблiзiць яго сэнс да рэальнага жыцця.

У той час «змычка горада з вёскай» з палггычнай сферы пе-райшла у эканамiчную. Адбудова вёскi, вучоба усяго яе насельніцтва ператваралiся у першачарговую задачу сацыялiстычнага будаунiцтва, пісала газета . Веска зарабляла грошы на стварэнне сацыялiстычнай прамысловасцi. Гэта iдэя была стрыжнем працы партыйных i савецкiх органау, жорсткай рэальнасцю для насельніцтва рэспублiкi. Праца вясковага насельнiцтва на горад, а пра-мысловых рабочых на сельскiх жыхароу i адлюстроувалася у змесце «Магілёускага селянiна». Да 1925 г. многiя палiтычныя i эканамiчныя iдэi савецкай улады былi рэалiзаваны. Галоунае, што народная гаспадарка рэспуб-лiкi, дзякуючы самаадданай працы мiльёнау нашых грамадзян, выйшла на мяжу даваеннага узроуню, а у некаторых кiрунках i пераузышла яе. Але самае галоунае, што узрос дабрабыт людзей. Насельнiцтва Беларусi адышло ад краю беднаты i жабрацтва. Зыходзячы з гэтага, кiраунiк беларускага урада А. Чарвякоу у «Звезде» сфармулявау задачы на перспектыву. Ён прапанавау сканцэнтраваць увагу на «трох кiтах» сацыялiстычнай эканомiкi: сельскай гаспадарцы, прамысловасцi i культурным будаунiцтве . Аднак у знаёмых iдэях сацыялiстычнага будаунiцтва загучалi новыя матывы. У сяле налiчвалася больш за 700 тыс. аднаасобнiкау, неабходна было накiраваць iх па сацыялiстычным шляху, гэта значыць надыходзiу перыяд калектывiзацыi. Усе большую моц набiралi сераднякi i кулакi, апоштя давалi да 30 % сельгаспрадукцыi. Ставiлася задача абмежаваць iх дзейнасць, не даць аб'яднацца з сераднякамi, а утварыць саюз сераднякоу i беднякоу. Класавая барацьба у вёсцы узмацнялася. Наблiжауся новы перыяд у развіццi грамадства. Аднак неабходна падкрэслiць своеасаблiвасць гэтага перыяду у развiццi беларускай журналiстыкi. У складаных палiтычных умовах беларускi друк стау неад'емнай часткай сацыяльнага кіравання, што спрыяла стварэнню у рэспублiцы эфектыуных органау ула-ды. Разам з гэтым друк стау арганiчным звяном гаспадарчага комплексу i на аснове прапаганды заканамернасцей новай эканамiчнай палiтыкi садзейтчау аднауленню народнай гаспадаркi i стварэнню асноу савецкай эканомікi. I нарэшце, беларускi друк умацоувау дэмакратычны падмурак нацыянальнай культуры.

У гэты адказны час у Беларусi была створана эфектыуная сiстэма перыядычнага друку. У Мінску выдавалiся: рэспублiканскiя «Звезда», «Савецкая Беларусь», «Чырвоная змена», «Млот», «Дэр Векер» i «Беларуская веска»; у буйных гарадах выходзілі акруговыя выданнi для рабочых i сялян: у Вiцебску «Заря Запада» i «Крестьянская газета», у Магілёве - «Соха и молот» i «Магшёускi селянін», у Гомелi - «Полесская правда» i «Новая деревня». Гэтыя выданнi складалi ядро беларускай прэсы i былi у цэнтры развiцця нацыянальнай эканомшi i культуры.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]