Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Spory_po_istorii_belorusskoj_wurnalistiki.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
437.76 Кб
Скачать

9. Я. Колас – публіцыст.

3 лістапада 2002 г. споўнілася 120 гадоў з дня нараджэння знакамітага сына беларускай зямлі народнага паэта Беларусі Якуба Коласа (1882 - 1956) (сапр. Міцкевіча Канстанціна Міхайлавіча).      Аддзелам беларускай літаратуры Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі да гэтай даты арганізавана кніжная выстаўка "Летапісец свайго народа".      Багатая літаратурная спадчына, якую пакінуў нам Якуб Колас, беражліва захоўваецца ў бібліятэцы, карыстаецца попытам у чытачоў. Менавіта ў першым раздзеле выстаўкі "Творы Я.Коласа - энцыклапедыя беларускага жыцця" прадстаўлены розныя выданні твораў паэта (пачынаючы з першых), якія ўбачылі свет у розныя гады. Асабліва каштоўнымі з'яўляюцца прыжыццёвыя і выданні з аўтографамі паэта.      У творах Я.Коласа знайшлі глыбокае мастацкае адлюстраванне жыццё беларускага народа на пераломных этапах гісторыі, барацьба народных мас за сацыяльнае разняволенне і нацыянальную роўнасць.      Я.Колас - класік нацыянальнай літаратуры, стваральнік неўміручых паэтычных шэдэўраў "Новая зямля" і "Сымон - музыка", адзін з заснавальнікаў беларускай мастацкай прозы, беларускага рамана, аўтарытэтны настаўнік некалькіх пакаленняў творчай моладзі, выдатны педагог, вучоны, арганізатар навукі, дзяржаўны і культурны дзеяч.      Яго заслуга ў тым, што ён расказаў свету пра беларускі край, пра мужны, свабодалюбівы, гераічны народ, выявіў у мастацкім слове яго сацыяльныя і нацыянальныя памкненні, невычэрпныя духоўныя магчымасці. Творы Я.Коласа характарызуюцца шырынёй ахопу жыццёвых з'яў, тэматычнай разнастайнасцю, мастацкай дасканаласцю. Напісаныя сакавітай народнай мовай, яны вызначаюцца непаўторным нацыянальным каларытам, першароднай свежасцю. Пісьменнік узняў беларускае слова на ўзровень сталага мастацтва, паставіўшы яго побач з развітымі літаратурамі свету, і ў гэтым яго вялікая заслуга.      Назвы наступных раздзелаў выстаўкі раскрываюць іх змест:      - "Я.Колас - дзецям";     - "Перакладчык, рэдактар, аўтар уступных артыкулаў";      - "Творы Я.Коласа ў перакладах";      - "Жыццё для народа";      - "Сцежкамі Я.Коласа";      - "Я.Колас і мастацтва";      - "У вянок песняру" (прысвячэнні).      Я.Колас шырока вядомы і як перакладчык на беларускую мову твораў А.Пушкіна, М.Лермантава, Т.Шаўчэнкі, Р.Тагора, А.Міцкевіча, П.Тычыны і г.д. Ён быў рэдактарам шматлікіх выданняў, анталогій. Аб дыяпазоне вядомасці твораў Я.Коласа сведчыць мноства перакладаў іх на розныя мовы свету, дзякуючы чаму яны сталі сусветнай каштоўнасцю. Жыццю і творчасці паэта прысвяцілі свае літаратуразнаўчыя, навуковыя працы І.Навуменка, М.Мушынскі, Ю.Пшыркоў, Я.Мазалькоў, А.Майхровіч, У.Казбярук і інш.      Многія творы Я.Коласа паложаны на музыку, па іх ідуць спектаклі ў тэатрах. Вобраз паэта ўвасобілі ў ў сваёй творчасці мастакі А.Асядоўскі, І.Ахрэмчык, М.Будавей, Ю.Герасіменка, Т.Ігнаценка, Я.Кулік, М.Купава, Я.Раманоўскі, І.Рэй, У.Стальмашонак, В.Шаранговіч, Л.Шчамялёў, А.Яр-Краўчанка і інш.      Паэт, празаік, драматург, крытык, публіцыст, перакладчык, вучоны, педагог, адзін з заснавальнікаў сучаснай беларускай літаратуры і беларускай мовы, грамадскі дзеяч. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1934 г. Двойчы лаўрэат Дзяржаўных прэмій СССР - за зборнік вершаў (1946) і паэму "Рыбакова хата" (1949), Акадэмік АН Беларусі (1928), заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1944).          

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]