- •Тема 1. Уводзіны у курс гісторыі беларусі
- •2. Цывілізацыйны і фармацыйны тэорыі развіцця. Перыядызацыя гісторыі
- •Еўрацэнтрысцкая (заходнееўрапейская) перыядызацыя
- •Дзяржаўніцкая перыядызацыя Беларусі (па у. Ігнатоўскаму)
- •Сацыяльна-эканамічная перыядызацыя гісторыі Беларусі
- •Тема 4. Станаўленне раннефеадальных дзяржаўных утварэнняў усходніх славян на тэрыторыі Беларусі.
- •Тэма 5. Утварэнне і станаўленне вкл.
- •4. Дзяржаўны лад і органы кіравання ў ВкЛ
- •Тема 6. Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай
- •3. Вайна 1812 г. На Беларусі
- •4. Грамадска–палітычны рух на Беларусі ў першай палове XIX стагоддзя
- •Тэма 8 –9. Геапалітычныя працэссы на Беларусі ў пачатку хх ст. Станаўленне беларускай дзяржаўнасці
- •Тэма 10–11. Геапалітычнае становішча беларускіх зямель у міжваенны час. Другая сусветная вайна на Беларусі.
- •Тэма 12. На шляху да дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. Месца і роля на міжнароднай арэне
- •Інтэграцыя Беларусі з Расіяй. Месца і роля ў свеце.
- •Тэма 13. Эвалюцыя сацыяльна-эканамічных адносін на тэрыторыі Беларусі ў кантэксце (традыцыйнай) аграрна-рамеснай цывілізацыі
- •1. Канцэпцыя даіндустрыяльнага, індустрыяльнага, постіндустрыяльнага грамадства
- •2. Эвалюцыя першабытнай гаспадаркі і ўзнікненне феадальных адносін
- •3. Гарады Беларусі
- •4. Асноўныя этапы запрыгоньвання Аграрная рэформа Жыгімонта Аўгуста (валочная памера)
- •5. Сацыяльна-эканамічнае развіцце Беларусі ў другой палове XVIII ст.
- •Літаратура
Інтэграцыя Беларусі з Расіяй. Месца і роля ў свеце.
У адрозненні ад шэрагу іншых рэспублік былога Саюза (напрыклад, краіны Балтыі) у насельніцтва Беларусі існуюць станоўчыя адносіны да рускай мовы, імкненне да інтэграцыі з Расіяй, што праявілася падчас рэферэндумаў 1995 і 1996 гг. У снежні 1991 г. Беларусь разам з Расіяй і іншымі краінамі былога СССР, за выключэннем краін Балтыі, увайшла ў СНД. Вышэйшым органам кіраўніцтва з’яўляецца Савет глаў дзяржаў, выканаўчым органам з’яўляецца Выканкам. Штодзеннымі справамі займаецца Сакратарыят на чале з Адказным сакратаром. Створаны Гаспадарчы суд садружнасці, перыядычна збіраюцца Саветы міністраў і міністраўзамежных спраў.
У лістападзе 1992г паміж Беларуссю і Расіяй было падпісана Пагадненне аб свабодным гандлю, у студзені 1995 г. –Пагадненне аб Мытным саюзу,
у лютым 1995 г. – Дагавор аб дружбе, дабрасуседстве, і супрацоўніцтве.
27 лютага 1995 г. прэзідэнты Баларусі і Расіі падпісалі сумесную заяву і пагадненне аб урэгуляванні прэтэнзій фінансавага характара, патрымалі ідэю аб далейшай інтэграцыі абедзьвух краін.
2 красавіка 1996. Прэзідэнты Расіі і Беларусі Б.Ельцын і А.Лукашэнка падпісалі Дагавор аб утварэнні супольнасці Беларусі і Расіі, які заснаваны на прынцыпах суверэнітэту і роўнасці бакоў.
2 красавіка 1997 г. Прэзідэнты Расіі і Беларусі Б.Ельцын і А.Лукашэнка падпісалі Дагавор аб Саюзу Беларусі і Расіі, і Мемарандум аб узаемаразуменні паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй па пытанню аб дапрацоўцы і прыняцці Устава Саюзу Беларусі і Расіі.
23 мая 1997 г. Прэзідэнты Расіі і Беларусі Б.Ельцын і А.Лукашэнка падпісалі Дагавор аб Саюзу Беларусі і Расіі і Устава Саюза Беларусі і Расіі. У маі 1997 г. гэтыя дакументы былі ратыфікаваны Нацыянальным сходам РБ.
Кіруючымі органамі з’яўляюцца:Вышэйшы Савет Саюзу, Парламенцкі Сход Саюзу,Выканаўчы Камітэт Саюзу.
Прадстаўнік беларускай дыяспары – лаўрэат Нобелеўскай прэміі Ж. Алфёраў. Накірункі знешняй палітыкі незалежнай Беларусі былі акрэслены ў заяве Вярхоўнага Савета "Аб прынцыпах знешнепалітычнай дзейнасці Рэспублікі Беларусь". У лютым 1992 г. Беларусь падпісала ў Хельсінскі Заключны акт нарады па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе 1975 г., адмовілася ад ядзерных узбраенняў, У 1992 г. тактычныя ядзерныя зарады былі вывезены на тэрыторыю Расіі. У адпаведнасці з міжнароднымі пагадненнямі з 1993 г. пачалося скарачэнне агульных узбраенняў. На пачатку 1994 г. з афіцыйным візітам Беларусь наведаў Прэзідэнт ЗША Б. Клінтан. 1995 г. – прамова Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнкі на юбілейнай, пяцідзесятай, сесіі Генеральнай Асамблеіі ААН. Савет Еўропы, Парламенцкая Асамблея Савета Еўропы (ПАСЕ), Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ), не прызналі вынікі лістападаўскага рэферэндуму 1996 г. у Беларусі, уведзеную пасля яго Канстытуцыю ў новай рэдакцыі і сфарміраваны на яе аснове Нацыянальны сход.
Літаратура
Абрамаў І.М. Тэндэнцыі развіцця эканомікі //Беларусь на мяжы тысячагоддзяў.–Мн.,2000.
Барыс А.В. Сучасныя палітычныя партыі на Беларусі //БГЧ.–1995.–№1.
Басюк І., Сільчанка М. Аб дзяржаўным статусе беларускай мовы ў гісторыі Беларусі.//БГЧ.–1999.–№ 1.
Васілевіч Р. Развіццё заканадаўства аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі беларусь//БГЧ.–2001.–№ 3.
Данілаў А.М. Выклікі новага стагоддзя //Беларусь на мяжы тысячагоддзяў.–Мн.,2000.
Дзяржаўная праграма развіцця беларускай мовы і іншых нацыянальных моў у БССР. // Звязда. – 1990. – 25 верасня.
Канстытуцыя (Асноўны закон) Рэспублікі Беларусь. – Мн., 1996.
Лукашэнка А.Р. Праграма павінна стаць дакументам, які кансалідуе ўсе структуры дзяржавы і грамадства: Выступленне прэзідэнта на сесіі ВС РБ з праграмай рэформаў 29 верасня 1994 г.
Мы хотим мира и стабильности. Выступление Президента Республики Беларусь
А.Г. Лукашенко на специальном Пленарном заседании 60-й сессии Генеральной ассамблеи ООН. 15 сентября 2005 г. //БГЧ.–2005. –№10.
Пашкоўскі Г.М. Сацыяльна-палітычнае становішча //Беларусь на мяжы тысячагоддзяў.–Мн.,2000.
Раманоўскі І. Сучасныя палітычныя партыі на Беларусі //БГЧ.–1998.–№1
Раманоўскі Р. Супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з ЮНЭСКА на сучасным этапе: праблемы і здабыткі//БГЧ.–2005. –№2
Стадуб І. Сучасная прававая дзяржава: тэорыя, практыка, праблемы і перспектывы развіцця. – БГЧ.–2004.– № 2.
Хамцевіч Я. Дзяржаўны герб і дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь// БГЧ.–1998.–№ 1.
Решетников С.В., Ровдо В.В. Децентрализация и локальная демократия: Республика Беларусь в европейском контексте //Веснік БГУ.–1996.–№3.