Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Rassadin_S_E_Istoria.doc
Скачиваний:
44
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
1.24 Mб
Скачать

Тэма 13. Эвалюцыя сацыяльна-эканамічных адносін на тэрыторыі Беларусі ў кантэксце (традыцыйнай) аграрна-рамеснай цывілізацыі

  1. Канцэпцыя даіндустрыяльнага, індустрыяльнага, постіндустрыяльнага грамадства

  2. Эвалюцыя першабытнай гаспадаркі і ўзнікненне феадальных адносін

  3. Гарады Беларусі

  4. Асноўныя этапы запрыгоньвання Аграрная рэформа Жыгімонта Аўгуста (валочная памера)

  5. Сацыяльна-эканамічнае развіцце Беларусі ў другой палове XVIII ст.

1. Канцэпцыя даіндустрыяльнага, індустрыяльнага, постіндустрыяльнага грамадства

Даіндустрыяльнае (традыцыйнае) грамадства–грамадства, для якога характэрна панаванне натуральнай гаспадаркі, пераважная колькасць насельніцтва займаецца сельсеагаспадарчай працай, адносіны паміж людзьмі рэгулююцца традыцыяіі, звычаёвым правам, існуе іерархія ў сацыяльнай структуры грамадства.

НТР спрыяе пераходу грамадства да індустрыяльнага грамадства. У індустрыяльным грамадстве існуе высокі ўзровень вытворчасці. Вытворчасць поўнасцю робіцца таварнай, асновай арганізацыі такой вытворчасці выступаюць капітал і праца. Улада набывае цэнтралізаваны характар, знікаюць спадчынныя сацыяльныя адрозненні (саслоў’я), адбываецца станаўленне роўных грамадзянскіх праў і свабод, развіваюцца дэмакратычныя формы кіравання.

Канцэпцыя постіндустрыяльнага грамадства сцвяржджае, што ў залежнасці ад узроўня развіцця навукі і тэхнікі ў грамадстве спачатку пераважая “первічная” сфера эканамічнай дзейнасці – сельская гаспадарка, потым “другасная” – прамысловасць, а пасля гэтага ўзнікае “трэтычная” – сфера паслуг.

Пераход ад індустрыяльнага да постіндустрыяльнага грамадства звязаны з наступнымі момантамі:

  • У эканамічнай сферы адбываецца пераход ад таваравытворчай да абслугоўваючай эканомікі,

  • У сацыяльнай сферы класавы падзел грамадства саступае месца прафесійнаму, але пры гэтым захоўваецца сацыяльная неаднароднасць,

  • У палітычнай сферы мае месца падзел грамадства на кіруючую, тэхнакратычную эліту мерытакратыю (у даслоўным перакладзе – улада найбольш дастойных) і кіруемыя масы насельніцтва.

На постіндустрыяльнай стадыі захоўваюцца сацыяльныі і палітычныя канфлікты, але яны носяць іншы, чым ў індустрыяльным грамадстве характар і звязаны са зменай зместа працы (паміж прафесіяналамі і масай радавых работнікаў). У сусветным развіцці назіраецца узмаццненне інтэграцыйных працэсаў.

Працягам тэорыі постіндустрыяльнага грамадства з’яўляецца канцэпцыя інфармацыйнага грамадства, аўтары якой разглядают эвалюцыю грамадства як “змену стадый”, і звязывают станаўленне інфармацыйнага грамадства з дамініраваннем, “четвертычнай”інфармацыйнай сферы эканомікі.

  1. сельская гаспадарка

  2. прамысловасць

  3. эканоміка паслуг

  4. інфармацыйная сфера.

У сувязі з гэтым у грамадстве значна павялічваецца інтэлектуалізацыя працы. Капітал і праца уступаюць месца ў грамадстве інфармацыі і ведам.

2. Эвалюцыя першабытнай гаспадаркі і ўзнікненне феадальных адносін

Значны ўплыў на заняткі насельніцтва аказвалі прыроднаасяроддзе, якое з’яўлялася матэрыяльнай асновай існавання чалавека, крыніцай для развіцця гаспадаркі. Характэрнымі рысамі Беларусі з’яўляліся тэрыторыі з разнастайным ландшафтам, якія размешчаны на захадзе Усходне-Еўрапейскай раўніны і на водараздзеле Балтыйскага і Чорнага мораў. Разнастайнасць глебы і расліннага свету, памяркоўны клімат спрыялі развіццю гаспадарчай дзейнасці людзей. Выключнае значэнне мелі рэкі Днепр, Зах.Дзвіна, Нёман са шматлікімі прытокамі, якія аб’ядноўвалі ў адзінае цэлае паасобныя часткі беларускай тэрыторыі.

У суровых умовах прыледніковай амаль бязлеснай зоны чалавек выжываў у калектыве – родавай абшчыне. Тып гаспадаркі – спажывецкі – асноўныя заняткі – паляванне і збіральніцтва. Прылады працы чалавек вырабляў з крамнёвых пласцін і касцей жывёлы. Жытлы ён рабіў з біўняў і рэбраў маманта, накрываў іх звярынымі шкурамі. Прыблізна 10 тыс. год назад скончылася ледніковая эпоха, наступіў сучасны геалагічны перыяд. Адбылося змяненне клімату. З развіццём прылад працы і больш разнастайнай гаспадарчай дзейнасцю ў першабытных калектывах ўсё больш укаранялася прыроднае полаўзроставае раздзяленне працы. Маладыя мужчыны спецыялізаваліся на паляванні, старыя – на вырабе прылад працы, жанчыны займаліся вядзеннем калектыўнай хатняй гаспадаркі, збіральніцтвам.

Падчас неаліту насельніцтва обач з традыцыйным паляваннем, рыбалоўствам і збіральніцтвам пачало займацца земляробствам і жывёлагадоўляй – т.з. неалітычная рэвалюцыя, якая спрыяла развіццю вытворчасці і росту насельніцтва. Жывёлагадоўля і землеробства дазволілі людзям пакідаць нешта ў запас. Сярод насельніцтва з’явілася сацыяльная няроўнасць і ўзнікла прыватная уласнасць, што стала адной з прычын разлажэння першабытнага грамадства. Гэта падрывала аснову мацярынскага роду і ставіла на першае месца вялікую патрыярхальную семью, праца якой была больш прадукцыйнай. У часы бронзавага веку адбываўся канчатковы пераход да вытворчай гаспадаркі.

Адна з галоўных рыс эпохі патрыархату – з’яўленне лядна-агневога землеробства, выкарыстанне ў якасці цяглаваў сілы быкоў і коней.

У УІІ ст. да н.э. на Беларусі з’явіліся плямёны, якія тэрыторыі навучыліся дабываць жалеза, што яшчэ больш павялічыла прадукцыйнасць працы. У гэты час паступова вылучаюцца роды і племены, якія мелі больш сельскагаспадарчых прадуктаў, жывёлы ці іншых матэрыяльных каштоўнасцей, што спрыяла пашырэнню таварнага абмену. А гэта прывяло да значнай сацыяльнай няроўнасці ў грамадств, выдзяляецца знаць. На змену родавай абшчыне прыходзіць абшчына суседская.

У працэсе распаду першабытных адносін галоўная роля ў грамадскім жыцці стала належыць мужчынам. Вярхоўнай уладай ў плямёнах стаў сход ўзброенных воінаў, дружыннікаў, дзе вырашаліся пытанні вайны і міру, выбіраліся старэшына роду і правадыр племені. Грамадска-палітычны лад, які ўзнік на апошняй стадыі першабытнага грамадства адтрымаў назву ваеннай дэмакратыі.

Станаўленне февдальных адносін на ўсходнеславянскіх землях ў параўнанні з краінамі Заходняй Еўропы мела сваю спецыфіку (мінавалі рабаўладальніцкі лад, феадальныя адносіны усталяваліся на 4 ст. пазней, чым у Еўропе). У 1Х-Х1 стст. у большасці краін Заходняй Еўропы завяршыўся працэс фарміравання феадальных адносін. На землях усходніх славян гэты працэс толькі пачаўся. Асноўным сродкам вытворчасці і асноўным багаццем пры феадалізме з'яўлялася зямля, якая знаходзілася ў манапольным распараджэнні феадалаў. Селянін не з'яўляўся ўласнікам зямлі, але толькі яе трымальнікам на пэўных умовах. Яго эканаміная залежнасць ад феадала выражалася ў выглядзе рэнты (адпрацовачнай –паншчына, натуральнай –даніна ці грашовай– чынш)- працы ці плацяжоў на карысць феадала. Але на зямлі, што атрымаў у карыстанне, селянін вёў самастойную дробную гаспадарку, меў ва ўласнасці дом, хатнюю жывёлу і прылады працы, з дапамогай якіх ён апрацоўваў свой участак і раллю феадала.

На раниім этапе феадалізму панавала натуральная гаспадарка; абмен быў нязначным, гандлёвыя сувязі не развітымі; рамяство яшчэ толькі пачынала аддзяляцца ад сельскай гаспадаркі. Істотнай рысай развіцця ўсходніх славян і балтаў на тэрыторыі Беларусі была шматукладнасць грамадскай гаспадаркі: у 1Х-ХШ стст ужываліся і перапляталіся асноўныя сацыяльна-эканамічныя уклады:рабаўладальніцкі, родаплемянны і феадальны. Клас феадалаў меў сваю іерархію. Вярхоўным уласнікам усёй зямлі лічыўся вялікі князь. За карыстанне імі насельніцтва абавязана было плаціць князю даніну (натуральны падатак) – палюддзе

Крыніцы называюць наступныя віды феадальнага землеўладання: княжацкае, баярскае і царкоўнае. Феадальнае землеўладанне было вотчынным ці памесным.

Соседние файлы в предмете История Беларуси