Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Rassadin_S_E_Istoria.doc
Скачиваний:
44
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
1.24 Mб
Скачать

3. Гарады Беларусі

У крыніцах XIV - першай паловы XVII стст. упамінаецца прыкладна 350 гарадскіх паселішчаў на тэрыторыі сучаснай Беларусі, з якіх пераважную большасць складалі мястэчкі ў 200-300 дамоў, з некалькімі вуліцамі і 2-3 тыс. жыхароў. Гарадское насельніцтва фарміравалася за кошт уцёкаў прыгонных сялян, перасялення вольных сялян, натуральнага прыросту. 80% гараджан складалі беларусы. Этнічны склад гарадскога насельніцтва істотна дапаўняўся рускімі, літоўцамі, яўрэямі, палякамі, украінцамі, латышамі, немцамі і татарамі, якія складалі ад 20, а ў некаторых гарадах - да 40% насельніцтва. Разнастайным быў канфесійны склад гараджан: праваслаўныя, католікі, уніяты, іўдзеі, мусульмане, кальвіністы і іншыя, але пераважалі хрысціяне.

Гарады мелі неаднародную сацыяльную структуру. Вярхушку складала шляхта, багатая частка купецтва і рамесніцкія майстры, якім належала ўся ўлада ў горадзе. Найболыи шматлікую групу гараджан складалі духавенства, чыны ўрадавай адміністрацыі, дробныя гандляры, рамеснікі, і іх сем'і. Гэты сярэдні слой складаў 40-50% усіх жыхароў. Найболып абяздоленай часткай гарадскога люду былі так званыя "лёзныя людзі" і "гультаі" - даведзеныя да галечы і абеззямеленыя сяляне, вымушаныя пакінуць сваю гаспадарку і знайсці прытулак у горадзе. Гарады і мястэчкі існавалі як на дзяржаўных вялікакняжацкіх, так і прыватнаўласніцкіх землях. Жыхары мястэчак і невялікіх гарадоў побач з рамяством і гандлем займаліся апрацоўкай зямлі і сельскагаспадарчымі промысламі.

Гарады з насельніцтвам да 10 тыс. жыхароў і больш лічыліся буйнымі. Да іх адносіліся Полацк, Віцебск, Слуцк, Магілёў, Шнек.

Крыніцы XVI ст. упамінаюць каля 200 рамесніцкіх прафесій і спецыяльнасцей. Да ліку найбольш развітых відаў рамёстваў адносіліся здабыча і апрацоўка металаў (каля 40 прафесій), дрэваапрацоўка (27 спецыяльнасцей), гарбарная і футравая вытворчасць (звыш 25 прафесій), вытворчасць валакністай сыравіны і адзення (26 прафесій), прадуктаў хар-чавання і напіткаў (21), апрацоўка мінеральнай сыравіны (12) і г.д. Не менш 80% рамеснікаў працавалі або на рынак, або спалучалі работу на заказ і на рынак.

Дзеля абароны сваіх інтарэсаў рамеснікі стваралі свае ўласныя карпарацыі – цэхі. Аб'яднаныя ў цэхі рамеснікі падзяляліся на майстроў, чаляднікаў і вучняў. На чале цэха стаяў цэхмістр (стараста), які аднагалосна выбіраўся цэхавымі майстрамі. Майстры наймалі чаляднікаў і вучняў. Чаляднік быў абавязаны прайсці курс навучання майстэрству на працягу 2-3 і болып гадоў, здзейсніць "вандроўку" ў іншы горад ці нават краіну з мэтай пераймання вопыту ў майстроў. Умовай выбрання ў цэхавыя майстрыбыла добра і якасна зробленая "штука" альбо "шэдэўр" (прафесійны выраб), "пачастунак" для ўсіх членаў цэха і прадугледжаны статутам уступны ўзнос у цэхавую касу. Тэрмін вучнёўства складаў 3-5 гадоў, на працягу якіх вучні вельмі прыгняталіся. Дзейнасць цэха і кожнага яго члена рэгламентавалася статутам. Статут ахоўваў гарадскі рынак ад канкурэнтаў і быў накіраваны як супраць нецэхавых рамеснікаў - "партачоў", так і супраць прыезджых рамеснікаў і купцоў.

Рост рамяства садзейнічаў развіццю гандлёвай дзейнасці. У буйных гарадах таргі наладжваліся двойчы, у невялікіх гарадах і мястэчках - раз у тыдзень. У перадсвя-очныя дні ў буйных гарадах арганізоўваліся кірмашы, якія маглі цягнуцца некалькі дзён. Гандлёвыя сувязі звязвалі горад з вёскамі і мястэчкамі, а буйныя гарады - паміж сабой. Буйнейшымі гандлёвымі цэнтрамі Беларусі былі Віцебск, Полацк, Менск, Магілёў, Бярэсце. Гарады гандлявалі таксама з Рускай дзяржавай, Полыпчай, Турцыяй, Малдавіяй і інш. Больш як 20 буйных "шляхоў і гасцінцаў" звязвалі беларускія гарады паміж сабой і з кірмашамі Варшавы, Любліна, Літвы, Венгрыі, Смаленска, Украіны. Купцы аб'ядноўваліся ў братчыны, якія ахоўвалі манапольнае становішча мяс-цовага купецтва на гандаль у сваім горадзе. 3 умацаваннем эканамічнай і грамадскай ролі гарадоў расло іх імкненне пашырыць свае правы і прывілеі. 3 канца XIV ст. дзяржаўная ўлада ВКЛ пайшла на дараванне гарадам самакіравання на аснове магдэбургскага права. У 1390 г. такое права было дадзена Брэсту, у 1391 г. - Віцебску і Магілёву, у 1496 г. - Гародні, 1499 г. - Менску, 1577г. – Мазыру і інш. Да сярэдзіны XVII ст. яго атрымала болыпасць буйных гарадоў, каля паловы сярэдніх гарадоў Беларусі, у тым ліку і прыватнаўласніцкіх. Горадам, які атрымаў магдэбургскае права, кіраваў магістрат, што складаўся з рады і лавы. Рада ажыццяўляла функцыі гарадской улады і суда па маёмасных і грамадзянскіх справах, лава судзіла гараджан па крымінальных справах. Члены рады (радцы, райцы, ратманы) і гарадскога суда (лаўнікі) выбіраліся выключна з заможнай вярхушкі, радцы - штогод, лаўнікі - на больш працяглы перыяд. На чале магістрата стаяў войт, якому належала вышэйшая судовая і выканаўчая ўлада. Спачатку войты прызначаліся ў гарады вялікім князем з ліку буйных феадалаў а з другой паловы XVI - першай паловы XVII стст. - усё часцей войты выбіраліся самімі гараджанамі, а пасля зацвярджаліся каралём. Паўсядзённы нагляд за дзейнасцю магістрата ажыццяўляў намеснік войта -лентвойт. Радцы са свайго асяроддзя выбіралі бурмістраў, якія па чарзе старшынствавалі на пасяджэннях рады, кантралявалі дзейнасць камунальных службаў, наглядалі за грамадскім парадкам, выдаткамі гарадской казны і г. д. Пасяджэнні магістрата праходзілі ў будынку ратушы, які ўзводзіўся ў цэнтры горада, атрымаўшага магдэбургскае права. Жыхары такіх гарадоў вызваляліся ад улады і суда дзяржаўнай адміністрацыі і ад выканання феадальных павіннасцей (па рамонту замка, абарончых умацаванняў і інш.), што давала ім магчымасць больш часу займацца сваей прафесійнай дзейнасцю. Павіннасці былі заменены аднаразавым штогадовым грашовым падаткам. Горад атрымліваў таксама ўласны герб.

Соседние файлы в предмете История Беларуси