Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тексты лекций курса "История Беларуси".doc
Скачиваний:
266
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
3.24 Mб
Скачать

25. Месца беларускіх зямель у геапалітычнай прасторы Еўропы ў канцы XVIII – пачатку XIX ст. Беларусь у вайне 1812 г. Рашэнні Вен-скага кангрэсу.

На мяжы 18 - 19 стст. у Еўропе на мiжнароднай арэне адбылася перагрупоўка сiл. На першы план выйшла Францыя на чале з заснавальнiкам новай iмператарскай дынастыi Напалеанiдаў — Напалеонам Банапартам.

Выдатны палiтык, непераможны ваеначальнiк Напалеон здолеў падпа-радкаваць сабе ўсю Заходнюю Еўропу, за выключэннем Англii. Але i яна апынулася ў блакадзе. На шляху Напалеона да сусветнага панавання за-ста-валася толькi Расiя. У адносiнах да яе былi выкарыстаны дыпламатычная сродкi з тым, каб прыцягнуць яе да сумеснай барацьбы супраць Англii, у 1807 г. ейбыла перададзена тэрыторыя адваяванайу Прусii Беласточчыны.

Па-другое, з астатнiх зямель, захопленых Прусiяй i Аўстрыяй у вынiку падзелаў РП, было створана Варшаўскае герцагства з правам на самакiраванне. Паводле прынятай Канстытуцыi, усе падданыя герцагства абвяшчалiся роўнымi перад законам, са свабодай веравызнання, а сяляне вызвалялiся ад прыгону. Вышэйшая выканаў-чая ўлада належала герцагу саксонскаму каралю Фрыдрыху Аўгусту, якi кiраваў, абапiра-ючыся на 2-палатны сейм. 5 мiнiстраў i дзяржаўны сакратар складалi дзяржаўны савет.

Адмiнiстрацыйны лад быў створаны па ўзору Францыi. Войска ў 30 тыс. павiнна было служыць Напалеону. Неўзабаве герцагства зрабiлася плацдар-мам для падрыхтоўкi нападу на Расiю. Да гэтага Напалеона штурхала i польская шляхта, спадзеючыся на аднаўленне Рэчы Паспалiтай. У складзе французскай армii палякi сфармiравалi цэлы корпус (60–70 чал.) на чале з ген. Юзафам Панятоўскiм.

Адпаведныя антырасiйскiя настроi iснавалi таксама ў Расii (на тэр. Бе-ларусi –Пац, Радзiвiл, Сапега). Гэтыя настроi шляхты супадалi з настроямi Напалеона, якi iмкнуўся да сусветнага панавання. Нарэшце, нельга забы-вацца на тое, што Расiя была незадаволена ўцягненнем ў кантынентальную блакаду Англii, а таксама Расiя iмкнулася да вяртання вызначальнай ролi ў еўрапейскай палiтыцы. Сумесныя расiйска-французскiя перагаворы не здолелi прадухiлiць наспелага ваеннага сутыкнення. Напалеон меў 300 тыcячную армiю ў Прусii, а таксама каля 100 тыс. у Польшчы.

Беларусь у вайне 1812 года

10 чэрвеня 1812 Францыя абявiла вайну Расii. 12 чэрвеня армiя Напа-леона ў колькасцi 300 тыс чал. фарсiравала Неман. Ужо 16 чэрвеня ёю без бою была захоплена Вiльня, праз 10 дзён, таксама без бою, Мiнск. Напрамкi магчымага наступлення Напалеона прыкрывалiся трыма рускiмi армiямi.

Да пачатку ваенных дзеянняў I армiя ў 120 тыс. на чале з Барклаем дэ Толi) размяшчалася ў Прыбалтыцы i Заходняй Беларусi. Корпус Вiтгенштэй-на прыкрываў Пецярбург. II армiя (каля 50 тыс.) на чале з Баграцiёнам – у раёне Ваўкавыска-Зэльвы, трэцяя армiя (44 тыс.) генерала Тармасава – у раё-не Луцка з мэтай прыкрыць кiеўскi напрамак.

Звычайна Напалеон iмкнуўся разбiць варожыя сiлы ў генеральнай або ў некалькiх бiтвах i даў адпаведныя загады маршалам Жэрому i Даву.

На тэрыторыi Беларусi моцныя баi адбылiся пад Клясцiцамi, Мiрам, Сал-танаўкай. Армii дэ Толi i Баграцiёна былi вымушаны адступаць i толькi 22 лi-пеня злучылiся ў раене Смаленска.

Знаходзячыся ў Вiцебску 16 лiпеня–1 жнiўня, Напалеон вагаўся, цi варта наступаць углыб Расii, цi не, паколькi разграмiць яе ўзброеныя сiлы так i не ўдалося. 4-5 жнiўня пад Смаленскам французы выйгралi першую буйную бiтву, але асноўныя сiлы рускiх яшчэ заставалiся непераможанымi.

Такiм чынам, Беларусь была заваявана ўжо праз месяц пасля пачатку вайны. Часовы поспех мелi войскi ген. Тармасава пад Кобрынам, але i яны былi адкiнуты пад Луцк.8 жнiўня вярхоўнае галоўнакамандаванне перайшло да М. I. Куту-зава, у мiнулым вучня Суворава.

26 жнiўня 1812 г. у бiтве пад Барадзiно 134 тыс французаў змагалiся су-праць 155 тыс рускiх. Вынiк яе — каля 50 тыс забiтых i параненых фран-цу-заў, адпаведна – 46 тыс. рускiх. Першая бiтва, якую Напалеон не выйграў.

Сярод рускага камандавання спрэчкi адносна лёсу Масквы. Але Рада ў Фiлях вырашыла за лепшае рускай армii адступiць i пакiнуць горад, “Страта Масквы яшчэ не азначае страты Расii”, быццам сказаў М. I. Кутузаў. 2 верасня пачалася французская акупацыя Масквы

ШТО Ж АДБЫВАЛАСЯ У ТЫЛЕ ФРАНЦУЗАў

Пасля захопу французамi Вiльнi Напалеона сустракалi як вызвалiцеля мясцовыя жыхары. Шляхта за абяцанне Напалеона аднавiць ВКЛ ўзялася за фармiра-ванне 100 тысячнага войска i дастаўку французам прадуктаў i фуражу. 1 лiпеня быў ад-дадзены загад аб стварэннi ў Вiльнi Часовага ўрада ВКЛ (маршалак Солтан) на тэрыторыiВiленскай, Гродзенскай, Мiнcкай губерняў,а таксама Беластоцкай вобласцi. Астатнiя тэрыторыi Беларусi Часоваму ўраду не падпарадкоўвалiся.

Неўзабаве тут адбыўся адмiнiстрацыйны падзел паводле французскага узору: дэпартаменты, дыстрыкты, кантоны. У гарадах — мунiцыпалiтэты, у весках — самакiраваннi.

Функцыi палiтычнага кiраўнiка ўрада ўскладалiся на iмперскага камiса-ра Бiньена; ваенная ўлада (а са жнiўня - старшынства Часовага ўрада) ускла-далася на генерал-губернатара Лiтвы - Гогендорпа. Яму падпарадкоўвалiся губер-натары з лiку французскiх генералаў: Лебрэн(Гродзенская губ), ген. Бранiкоўскi (Мiнcкая губ). Агульнае ж кiраўнiцва ад iмя Напалеона ўскладалася на Мiнiстра за-межных спраў Марэ (Вiльня).

У лiпенi вайсковая камiсiя Часовага ўрада на чале з Аляксандрам Сапе-гам у адпаведнасцi з загадам Напалеонапрыступiлася да стварэння мясцовых узброеных сiл. Для фармiравання5 палкоў пяхоты i 4 палкоў кавалерыiНапалеон загадаў выдаць 500 тыс. франкаўз дзяржаўных сродкаў.

Беларускае войска для Напалеона фармiравалася з рэкрутаў, якiя бралiся на 6 гадоў службы. Абшарнiкi забяспечвалi iх адзеннем i запасам прадуктаў на 2 тыднi. У кавалерыю ад 75 дымоў iшоў 1 вершнiк з канём, на яго ўзбраненне збiралася кругам 486 злотых // Голас Радзiмы 31.07.02.

Генеральным iнспектарам беларускага войска быў прызначаны генерал князь Раму-альдГедройц. Апрача палкоў было створана 6 батальёнаў стральцоў. Паводле загаду Напалеонааб арганiзацыiлiтоўскай армii ад 13 лi-пеня з цягам часу у ей было сабрана каля 15 тыс.

- са шляхецкай i студэнцкай моладзi легкi конны полк

- з беларусаў i лiтоўцаў — арт. батарэя (у корпусе Панятоўскага)

- эскадрон беларускiх татар Ахматовiча

- Д. Радзiвiл за свой кошт стварыў полк уланаў у 3 тыс. чалавек. Ён жа быў прызначаны шэфам мясцовых жандараў для падтрымання парадку.

- атрад стражы ў Магiлеве з 400 чал

Галоўнай задачай акупацыйных (ваенных i грамадзянскiх улад) было харчовае i фуражнае забеспячэнне. З цягам часу рэалiзацыя яе набыла гвалтоўныя рабаўнiцкiя формы. У вынiку шматлiкае гарадское насельнiцва (Вiльнi, Вiцебска) сутыкнулася з голадам.

Увогуле 20-тысячнае беларускае войска неахвотна замагалася на баку Напалеона. Першая iх сутычка з расiянамi пад Слонiмам 20 кастрычнiка скончылася значнымi ахвярамi i захопам у палон генерала Канопкi, 17 афi-цэраў i больш дзвюх соцень падафiцэраў. Такi няўдалы вынiк спасцiг iх i пад час абароны Вiльнi 4 лiстапада.Рэшткi ацалелай беларускай пяхоты адыйшлi разам з Ю. Панятоўскiм у Польшчу i Прусiю, ваявалi да поўнага разгрому Напалеона, пазней служылi пад началам цэсарэвiча Канстанцiна

ЯК ПАВОДЗIЛI СЯБЕ РАСIЙСКАЯ АРМIЯ I БЕЛАРУСКIЯ СЯЛЯНЕ

Яшчэ летам 1812 у рускую армiю ўлiлося каля 14 740 рэкрутаў з Беларусi

Паводзiны вяскоўцаў ў многiм вызначалася паводзiнамi iх уладальнiкаў. Але добраахвотнага ўступлення ў вайсковыя антырасiйскiя фармiраваннi заўважана не было. Iншая справа,калi сяляне падвяргалiся абрабаванням французскiх фура-жыраў, i тады iм даводзiлася браць у рукi зброю.

Асаблiвай актыўнасцю вызначылiся сяляне в. Трасцянка Iгум. павета, якiя стварылi партызанскi атрад i ваявалi супраць ворага i памешчыкаў, якiя яму дапамагалi. Такiя ж партызанскiя атрады былi створаны сялянамi в. Ста-раселле, Мажаны, Ясмоны Барыс. павета, в. Жарцы Полацкага пав.

Пры гэтым акцыi сялян выклiкалi скаргi французскiх генералаў на адрас рускага камандавання, якое як быццам вядзе вайну не па правiлах.

Размах дзеянняў партызанскiх атрадаў залежаў ад падзей на фронце, але асоба актыўна яны адбывалiся ў час адступлення французаў. Сяляне весак, што актыўна змагалiся супраць французаў, пасля выкуплялiся з прыгону. Але для астатняга сялянства прыгонны лад застаўся i пасля вайны.

АДСТУПЛЕННЕ ВЯЛIКАЙ АРМII

Узяўшы Маскву, Напалеон не дачакаўся мiру. У той час, як яго армiя раз-лагалася маральна i галадала, рускае войска у Таруцiна (80 км ад Масквы) пастаянна папаўнялася сiламi, боезапасам, прадуктамi i г.д.

Спроба Напалеона разбiць рускiя войскi пад Таруцiна i Малаяраслаўцам не прынесла яму поспеху i прымусiла ў сярэдзiне кастрычнiка адступаць да Смаленска ў складзе каля 70 тысячнага войска.

Рускiя войскi не дапусцiлi французскага пранiкнення ў паўдневыя рае-ны, прымушаючы iх адступаць па разбуранай тэрыторыi ва умовах холаду i голаду. Да Смаленска прыбыла каля 50 тыс баяздольных i столькi ж хворых i параненых.

Асноўныя баi разгарнулiся на тэрыторыi Беларусi. Праўда, спроба рускiх палкаводцаў акружыць рэшткi французаў у раене Мiнска i Барысава поўнасцю не ўдалася.14-16 лiстапада французы наладзiлi пераправу цераз Бярэзiну i прарвалiся праз акружэнне. Пасля Маладзечна супрацiўленне французаў фактычна перапынiлася. У Вiльню Мюрат прывеў каля 4 тыс гвардзейцаў i iншых сал-дат. Неўзабаве яны былi выбiты i ўцяклi да прускай гранiцы. 23 лiстапада Напалеон выехаў са Смаргонi ў Парыж. У адказ на пытанне мiнiстраў: “Дзе ж армiяў” Напалеон адказаў:“Армii няма. Ад вялiкага да смешнага адзiн крок”.

10 снежня ў Вiльню прыбыў Александр I. 12 снежня ён абвясцiў амнi-стыю жыхарам Заходнiх губерняў, хто падтрымаў Напалеона, але яна часта парушалася. Маёнткi асобных прыхiльнiкаў Напалеона канфiскоўвалiся. Шляхта, якая тра-пiла ў палон да рускай армii, не хутка вярнулася дадому. Многiя афiцэры, у прыватнасцi, мусiлi пэўны тэрмiн адпрацаваць на асваеннi земляў Прычарнамор’я.

Падзеі 1813-1815 гг.

У пачатку 1813 г. расійская армія ўступіла ў Еўропу і баявыя дзеянні расійскіх войскаў разгарнуліся на тэрыторыі Саксоніі.

4—7 (16—19) кастрычніка 1813 г. Напалеон быў разбіты пад Лейпцыгам і з рэшткамі сваёй арміі пакінуў межы Гер-маніі і адышоў за Рэйн.

У пачатку 1814 г. саюзныя войскі ўступілі ў Францыю і 31 сакавіка ўвайшлі ў Парыж. Напалеон быў звергнуты і накіраваны на востраў Эльбу. Вайна закончылася поўным крушэннем яго імперыі.

1 кастрычніка 1814 г. у Вене адкрыўся кангрэс, на якім 9 чэрвеня 1815 г. быў падпісаны "Заключны акт", паводле якога Расія атрымала большую частку тэрыторыі былога герцагства Варшаўскага, Прусія — дзве пятых тэрыторыі Саксоніі, Аўстрыя — Усходнюю Галіцыю.

У вынiку кампанii 1813-1815 Герцагства Варшаўскае перайшло да Расii, на базе якога было створана Каралеўства Польскае.

Пасля далучэння герцагства Варшаўскага да Расійскай імперыі Аляк-сандр I абвясціў сябе "каралем польскім" і даў польскай шляхце "кансты-туцыйную хартыю", якая абвяшчала недатыкальнасць асобы, незалежнасць суда, свабоду друку, права выбару дэпутатаў сейма. Урадавую ўладу ажыц-цяўляў Адміністрацыйны савет, які складаўся з міністраў-палякаў з цар-скім намеснікам на чале. На месцах дзейнічалі выбарчыя ваяводскія саветы. Ва ўсіх установах афіцыйнай прызнавалася польская мова.

Царызм пакінуў у сіле дэкрэт 1807 г., які скасоўваў у герцагстве Вар-шаўскім прыгоннае права і даваў сялянам асабістую свабоду з захаваннем усёй зямлі ва ўласнасці ў памешчыкаў.

Аднак з цягам часу аўтаномныя пачаткі пачалі ўшчамляцца. Сваім намеснікам у Польшчы Аляксандр I прызначыў генерала І.Зайончэка, але фактычна цара прадстаўляў у Варшаве яго брат вялікі князь Канстанцін Паўлавіч, які займаў пасаду галоўнакамандуючага польскімі войскамі.

У першы раз польскі сейм быў скліканы ў 1818 г., паў-торна — у 1820 г., а трэці раз — толькі ў 1825 г. Урад па сутнасці не нёс перад сеймам нія-кай адказнасці. Тыя з міністраў, якія праяўлялі самастойнасць і не нізка-паклоннічалі перад рускім царызмам, вымушаны былі пайсці ў адстаўку. Сярод іх апынуліся папулярныя ў колах польскай шляхты міністры: фінансаў — Т. Матушэвіч, ваенны — Ю. Вяльгорскі, асветы — С. Патоц-кі. Пачынаецца закрыццё польскіх школ і праследаванне прагрэсіўнай поль-скай прэсы. Уводзілася строгая цэнзура. За дзейнасцю перадавой польскай інтэлігенцыі ўстанаўлівалася слежанне з боку тайнай паліцыі. Ганенні цярпелі грамадскія і культурныя дзеячы. Вядомы польскі вучоны — гісторык У.Лялевель быў адхілены ад выкладання, знакаміты польскі паэт А.Міцкевіч высланы ў Расію.

У Беларусі вайна пакінула спаленыя, разбураныя, разрабаваныя гара-ды і вёскі. Голад, хваробы прывялі да масавай гібелі людзей. У гарадах Беларусі колькасць насельніцтва зменшылася ў два-тры разы. У цэлым Беларусь страціла кожнага чацвёртага свайго жыхара. Прыйшла ў заняпад сельская гаспадарка. Напалову скараціліся пасяўныя плошчы і пагалоўе жывёлы. У 1813 г. сяляне ледзь назбіралі збожжа, каб засеяць хоць бы палову даваенных ворных зямель.

Нягледзячы на ваенныя бедствы, беларускія губерні ў 1813—1814 гг. не былі вызвалены ад рэкруцкіх набораў і паставак на патрэбы расій-скай арміі, якая працягвала паход на захад. Акрамя таго, расійская армія забяспечвала сябе за кошт мясцовага насельніцтва. Так, калі расійскія войскі ўступілі ў Магілёўскую губерню, з насельніцтва па загаду расій-скага камандавання неабходна было сабраць з кожнай рэвізскай душы па 3 пуды сухароў, 1 6/30 гранца круп, па чацверыку аўса, 1/8 вядра гарачага віна, з кожных 50 душ — па аднаму валу або карове, а з кожнага павета — па 300 паўкажухоў і 300 пар ботаў. Для жыхароў разрабаванай Магілёўскай губерні зрабіць гэта было вельмі складана.

Цяжкія вынікі вайны для беларускага народа ўзмацняліся і паліты-кай царызму. Сяляне былі падмануты ў сваіх спа-дзяваннях атрымаць вызваленне ад прыгоннай няволі пасля разгрому арміі Напалеона.