Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тексты лекций курса "История Беларуси".doc
Скачиваний:
266
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
3.24 Mб
Скачать

71. Культурнае і духоўнае жыццё беларускага народа на мяжы хх-ххі стст. Ідэалогія беларускай дзяржавы.

Адыход ад жорсткай ідэалагічнай абмежаванасці звязаны перш за ўсё з ходам «перабудовы» у СССР, калі пачаўся працэс паступовага адказу ад найбольш дыскрэдытаваўшых сябе палітычных і эканамічных метадаў гас-падарання. Гэты працэс суправаджаўся расшырэннем дэмакратыі, вядучую ролю ў якой іграла «галоснасць» ў сродках масавай інфармацыі.

Кіруючыя колы БССР не толькі пляліся ў хвасце перабудоўчых працэсаў, а нават стараліся іх затармазіць. Напрыклад, тагачасны першы сакратар ЦК КПБ Я. Сакалоў безпадстаўна заяўляў, што быццам бы ў рэспубліцы ство-раны ўсе магчьшасці для развіцця беларускай мовы і беларускай нацыя-нальнай культуры. А таму, «хто памыляецца ў гэтых пытаннях», — са змрочным намёкам гаварыў ён, — «трэба дапамагчы разабрацца». А між тым, у выніку інтэнсіўнай русіфікацыі беларускай культуры, як і ўсяго жыцця за апошнія дзесяцігоддзі існавання БССР, вырасла не адно пака-ленне людзей, цалкам ці ў значнай ступені адарваных ад нацыянальна-культурнай глебы. Практычна амаль усё насельніцтва гарадоў Беларусі жыло як рускамоўны народ, выхоўваючыся ў асяроддзі рускай культуры. Адсюль абыякавасць да свайго нацыянальнага, адсутнасць гістарычнай памяці, пагарда да нацыянальных каштоўнасцей. Нацыянальны нігілізм ахапіў практычна ўсе пласты беларускага грамадства, а нават сціплыя спробы захаваць ці абараніць нацыянальнае — расцэньвалася, як нацыя-налізм. На паўсядзённым, бытавым узроўні мянушка «нацыяналіст» гучала як абраза або пракляцце.

У склаўшыхся ўмовах, калі ва ўсіх рэспубліках СССР сталі ўзнікаць розныя партыі і грамадскія арганізацыі, шэраг літаратараў, артыстаў і прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі Беларусі стварылі ў чэрвені 1989 года (г. Вільнюс) Беларускі народны фронт (БНФ) «Адраджэнне». Гэты рух паставіў перад сабою мэту — адраджэнне і далейшае развіццё бела-рускай нацыянальнай культуры і прыняцце закона аб дзяржаўнасці бела-рускай мовы. Папярэднічала гэтаму руху дзейнасць маладзёжных аматарскіх аб'яднанняў «Талака» у Мінску, «Паходня» у Гродне і інш. Актыўная грамадская пазіцыя гэтых суполак спалучалася з дзейсным удзелам у рэстаўрацыйных работах у Мінску, Гродне, Лідзе, Оршы і інш. У 1989 годзе распачало сваю дзейнасць Таварыства беларускай мовы (ТБМ) імя Ф. Скарыны, на чале якога стаў выдатны паэт Ніл Гілевіч. Пад уплывам гэтых рухаў у студзені 1990 года, Вярхоўны Савет БССР прыняў закон аб дзяржаўнасці беларускай мовы і аб свабодным карыстанні рускай мовай, як мовай міжнародных і міжнацыянальных зносін. Гэтае палажэнне аб мовах было зацверджана і ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, прынятай 15 сакавіка 1994 года.

Кардынальна змяніліся ўмовы для развіцця нацыянальнай культуры пасля абвяшчэння ў жніўні 1991 г. незалежнасці і суверэнітэта Беларусі і стварэння ў снежні гэтага ж года Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). Цяпер ужо адсутнічаў «цэнтр», ад якога ўсё залежала і амаль усё яму падпарад-кавалася. Лёс беларусаў цяпер стаў залежаць ад саміх беларусаў.

Гэтая ісціна гаворыць, што ад стану адукацыі ў першую чаргу залежыць поспех нацыянальна-культурнага адраджэння. У рэспубліцы была распра-цавана і пачала ажыццяўляцца праграма дашкольнага і школьнага навучання і выхавання. Ужо ў 1993/94 навучальным годзе 80% першаклас-нікаў у Беларусі вучыліся на роднай мове. Сталі стварацца прынцыпова новыя навучальныя ўстановы: гімназіі, ліцэі і каледжы. На пачатак 1992 года працавала 33 гімназіі, 12 ліцэяў і 2 каледжы. З'явіліся прыватныя гімназіі.

Музычнае мастацтва на Беларусі вызначаецца тым, што вядучым жанрам застаецца сімфонія. У гэтым напрамку працуюць: Дз. Смольскі, В. Вонцік, Ул. Дамарацкі, С. Бельцюкоў, А. Сонін. У. Дарохін, К. Цесакоў. Гэтыя май-стры музыкальнай справы добра вядомы ўжо і сусветнай фамадскасці.

Новыя творы з’явіліся і ў оперным жанры. Сярод іх опера Ул. Солтана «Дзікае паляванне караля Стаха», якая ўпершыню была паказана ў двары Троецкага прадмесця пад адкрытым небам, С. Картэса «Візіт дамы», А. Банда-рэнкі «Князь Наваградскі» і інш.

Вялікую работу праводзіць пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга створаны ў 1987 годзе Дзяржаўны канцэртны аркестр Беларусі. Традыцыйным стала правядзенне музычных фестываляў — «Славянскі базар», «Мінская вясна», «Беларуская сакавіца».

У сучасным выяўленчым мастацтве выразна пашырыліся нефармальныя тэндэнцыі. Адкрыліся недзяржаўныя галерэі: «Арт-творчасць», «Вітанова», «Жыльбел», «Верхні горад» і інш. З'явіліся новыя творчыя аб'яд-нанні.

Такім чынам, 80-я — 90-я гады адрозніваюцца значна большай стра-катасцю жанраў, форм, напрамкаў у культуры Беларусі, чым папярэднія дзе-сяцігоддзі. У гэты час змяняюцца абставіны культурнага жыцця, што ўно-сіць неабходнасць пошуку новых рашэнняў у творчасці.

З пачаткам перабудовы духоўнае жыццё грамадзян Беларусі значна ўзба-гацілася. С крахам камуністычнай ідэалогіі назіраецца вяртанне людзей да старых хрысціянскіх каштоўнасцей. Свабода сумлення, якая зафіксавана ў дзеючай Канстытуцыі, рэальна гарантуе выруючым іх права спавядаць любую рэлігію, абе не спавядаць ніякай.

За апошнія два дзесяцігоддзі колькасць рэлігійных арганізацый павя-лічылася амаль што ў чатыры разы і складае 3 103. Па стану на 1 студзеня 2007 г. у Рэспубліцы Беларусь налічваліся 2 953 рэлігійныя абшчыны, у іх ліку 1 399 праваслаўных і 440 каталіцкіх, 33 — стараверскіх, 493 — хрысціян веры Евангельскай, 267 — Евангельскіх хрысціян-баптыстаў, 29 — Савет цэркваў ЕХБ (без рэгістрацыі), 13 — грэка-каталіцкіх, 21 — новаапосталь-ская, 29 — іудзейскіх (традыцыйных), 24 — ісламскіх, 26 — сведак Іеговы, 5 — бахаі, 4 — мармонаў, 6 — крышнаітаў. Абшчыны прадстаўляюць 25 кан-фесій, цэркваў, рэлігійных напрамкаў і дэнамінацый.

На тэрыторыі Беларусі існуюць 2 063 культавыя памяшканні, дзейніча-юць 1 175 праваслаўных цэркваў, 435 касцёлаў і інш. У цяперашні час будуюцца 245 новых культавых будынкаў, у тым ліку 172 —праваслаўных, 45 — каталіцкіх, 25 — пратэстанцкіх; многія культавыя будынкі рамантуюцца або знахо-дзяцца на рэстаўрацыі5.

У Рэспубліцы Беларусь са сваімі статутамі дзейнічаюць 150 рэлігійных арганізацый, якія маюць агульнаканфесіяналынае значэнне, у тым ліку 45 рэлігійных цэнтраў і ўпраўленняў (рэспубліканскіх і абласных). Сярод іх 11 праваслаўных і 4 каталіцкія епархіі, праваслаўная і 2 каталіцкія духоўныя семінарыі. Дзейнічаюць праваслаўная акадэмія і духоўныя вучылішчы, 27 праваслаўных і 8 каталіцкіх манастыроў5.

Асаблівую ролю адыгрывае БПЦ (Беларуская праваслаўная царква) на чале з мітрапалітам Мінскім і Слуцкім, патрыяршым экзархам Беларусі Філа-рэтам. Паміж Міністэрствам адукацыі і БПЦ усталяваліся канструктыўныя адносіны, скіраваныя на сумеснае выхаванне моладзі, барацьбу з п’янствам, наркаманіяй і інш.

Ідэалогія беларускай дзяржавы

Чалавечае грамадства кансалідуецца сістэмай ідэй, якія аб'ядноўваюць розныя слаі насельніцтва, абумоўліваюць каштоўнасныя арыентацыі, мараль-ныя нормы, пэўны ўклад жыцця, сацыяльную актыўнасць. Такая сацыяльна значная і тэарэтычна аформленая сістэма ідэй, у якой адлюстроўваюцца глыбінныя інтарэсы адпаведных сацыяльных груп і слаёў і якая прызна-чана замацаваць або змяніць грамадскія алносіны, і з'яўляецца ідэалогіяй.

Вызначальную ролю ў распрацоўцы ідэалогіі беларускай дзяржавы ады-граў сам Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі, які ў 2003 г. заявіў: «Ідэалогія для дзяржавы — “Тое ж самае, што імунная сістэма для жывога арганізма. Калі імунітэт слабее, любая, нават самая нязначная інфекцыя ста-новіцца смяротнай. Гэтак жа і дзяржава: калі распадаецца ідэалагічная аснова грамадства, яе гібель становіцца толькі справай часу, якой бы на выгляд дзяр-жава ні здавалася моцнай і грознай». Ідэалогія дзяржавы — гэта нацыяналь-ная згуртавальная і мабілізуючая ідэя.

У Беларусі на працягу большай часткі XIX і ў XX (стагоддзях было актуальным пытанне пошуку сваёй ідэнтычнасці, натхняльнай нацыянальнай ідэі. У пераломлыя моманты развіцця грамадства асабліва востра ўздымалася пытанне пошуку духоўнай ідэі развіцця Беларусі і яе месца ў свеце.

У пачатку XX стагоддзя нацыянальная ідэя беларусаў была з надзвы-чайнай дакладнасцю сфармулявана народным паэтам Беларусі Янкам Купа-лам. Сутнасць яе ў наступных словах: «Мы — беларусы». У вершы «А хто там ідзе?» паэт абвясціў свету аб існаванні беларусаў як самабытнага народа і адразу ж заявіў аб іх праве на паважлівыя адносіны да сябе. Формула «Мы —- беларусы» гэта заява свету беларусамі аб сабе як самабытным народзе, як асаблівай разнастайнасці славяна-рускай супольнасці. Пазней гэтая ідэя была трасфармавана ў практычную задачу канстытуіравання беларусаў у якасці нацыі-дзяржавы ў складзе федэратыўнай (саюзнай) дзяржавы.

У дарэвалюцыйнай Беларусі асноўным інтэграцыйным фактарам, які характарызуе тып дзяржаўна-нацыянальнай ідэалогіі, была хрысціянская рэ-лігія (праваслаўе, каталіцызм). Агульнасць рэлігійных перакананняў пера-важна беларускага насельніцтва, якое і было асновай станаўлення беларускай дзяржаўнасці, забяспечыла неабходную ступень грамадскай кансалідацыі і інтэграцыі ў Беларусі. Хрысціянская рэлігія наклала свой глыбокі адбітак на беларускую народную самасвядомасць, на станаўленне ідэалаў і каштоўнас-цей патрыятызму, саборнасці, духоўнасці, самаахвяравання ў імя Радзімы, спрадвечнага пошуку праўды, асаблівага беларускага шляху. Акрамя таго, яна спадарожнічала ўстанаўленню гістарычнай спецыфікі развіцця нашай дзяржаўнасці — практычна заўсёды адстойвала моцную дзяржаўную ўладу, заклікала да агульнага яднання ў мэтах адстойвання агульнанацыянальных інтарэсаў.

Крызіс Расійскай дзяржавы і грамадства ў пачатку XX стагоддзя выклі-каў станаўленне новай дзяржаўнай ідэалогіі, якая грунтавалася на марксіс-цка-ленінскай класавай канцэпцыі. У 1917-1990 гг. дамінуючай была камуні-стычная ідэалогія. Новыя камуністычныя ідэі трывала замацаваліся ў гра-мад-кай свядомасці, выкараняючы хрысціянскі светапогляд. Такая ідэалогія пэўны час аб'ектыўна выконвала інтэгруючую функцыю, знаходзячы мабілі-зуючыя сімвалы і ідэі, асабліва ў важныя крытычныя моманты, напрыклад, у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Постсавецкі перыяд (з 1991 г.) характарызуецца пошукам беларусамі дзяржаўнай формы, адэкватнай іх цывілізацыйнай ідэнтычнасці і гістарыч-наму вопыту, і шляху далейшага грамадскага развіцця ў свеце. У суверэннай Беларусі назіраецца новы ўсплёск цікавасці да тэмы беларускай нацыяналь-най ідэі, беларускага шляху развіцця.

Працэс змянення ідэалогіі беларускай дзяржавы праходзіў пад знакам «дэідэалагізацыі», гэта значыць разбурэння і адкідвання ідэалогіі камуні-стычнай. Многім здавалася, што ідэалогія не патрэбна наогул.

Беларуская інтэлігенцыя імкнулася прымаць актыўны ўдзел у пераменах, якія адбываліся ў Беларусі, тым больш што змены ў эканоміцы і палітыцы непасрэдна вялі і да трансфармацыі каштоўнасных, духоўных і ідэйных кам-панентаў грамадскага жыцця беларускага соцыуму.

Беларускія палітычныя партыі і грамадскія рухі таксама вылучылі свае ідэйныя канцэпцыі, якія адлюстроўвалі пераважна партыйныя арыенціры. Дзяржаўныя структуры з пачатку 90-х гадоў XX стагоддзя, абвясціўшы сваю дзейнасць свабоднай ад ідэалогіі, імкнуліся пераарыентаваць Беларусь згодна з «заходнімі» ўзорамі.

Пошук дзяржаўнымі структурамі інтэграцыйнай сістэмы каштоўнасцей і ідэалагічных арыенціраў праходзіў у некалькі этапаў. Пасля перыяду «дэідэ-алагізацыі» былі спробы зрабіць стаўку на рэлігійныя каштоўнасці: уводзі-лася атрыбутыка Вялікага княства Літоўскага і інш. Толькі з абраннем Прэ-зідэнта А. Р. Лукашэнка дзяржаўныя структуры ўсвядомілі значнасць распра-цоўкі нацыянальнай ідэалогіі, на аснове якой можа адбыцца яднанне беларускага грамадства і народа, прыступілі да фармі-равання ідэалогіі беларускай дзяржавы

Свайго роду папярэднім аналізам стану распрацаванасці гэтай праблемы з'явілася правядзенне па ініцыятыве Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 12 лістапада 1998 года навуковай канферэнцыі на тэму; «Ідэалогія беларускай дзяржаўнасці: праблемы тэорыі і практыкі». У прадстаўленых на канферэнцыі дакладах і паведамленнях закраналася шырокае кола тэарэтыч-ных і практычных праблем ідэалогіі беларускай дзяржаўнасці.

З прыходам А. Р. Лукашэнкі ў вышэйшую кіруючую эліту настае і новы этап развіцця сучаснай ідэалогіі беларускай дзяржавы. На палітычным уз-роўні кіраўніцтвам краіны адзначана, што наша краіна заснавана на трох фундаментатьных апорах; Саветах дэпутатаў, прафсаюзных арганізацыях і маладзёжных арганізацыях. На думку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі, гэта «тры асноўныя апоры нашага грамадства, якія прызначаны забяспечыць сувязь народа з органамі ўлады, прыцягваючы грамадзян да ак-тыўнага дзяржаўнага будаўніцтва».

Ідэалогія беларускай дзяржавы ствараецца духоўна-інтэлектуальнымі пошукамі айчынных вучоных, грамадскіх дзеячаў, праграмнымі распрацоў-камі палітычных партый, а таксама прыняццем шэрага афіцьійных канцэп-цый і дактрын у асобных сферах дзяржаўнай дзейнасці і палітыкай кіраўніка дзяржавы, сфармуляванай у пасланнях Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на грамадскіх форумах узроўню Усебеларускага народнага сходу.

У сувязі з гэтым асаблівую значнасць уяўляюць асноўныя дзяржаўныя дакументы: Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь 1994 года (са змяненнямі і дапаўненнямі, прынятымі на рэспубліканскіх рэферэндумах 24 лістапада 1996 і 17 кастрычніка 2004 года) і Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі, якія ма-юць агульнанацыянальную каштоўнасную вартасць і ідэалагічныя арыенці-ры, накіраваныя на станаўленне новай сістэмы, і непасрэдна ўносяць новыя структурныя і арганізацыйныя элементы ў фарміраванне ідэалогіі беларускай дзяржавы.

Магутным імпульсам для працэсу фарміравання ідэалогіі беларускай дзяржавы паслужылі некалькі выбарчых кампаній у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2000, 2004), выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (1994, 2001) і рэспубліканскія рэферэндумы (1995,1996, 2004).

Ідэалогія беларускай дзяржавы ўяўляе сабой у агульным плане ўпарадка-ваную сукупнасць ідэалаў, каштоўнасцей, канцэпцый, якія служаць абгрунта-ваннем беларускага шляху развіцця, гэта складанаарганізаваная сістэма, у якой кожны з яе кампанентаў можа сам разглядацца як сістэма.

Ідэалогія беларускай дзяржавы — гэта вучэнне аб нормах жыцця, ідэалах і каштоўнасцях беларускага народа, ідэалагічнай палітыцы дзяр-жаўных інстытутаў і аб ідэалагічных працэсах, якія характарызуюць мэты і асаблівасці беларускага шляху грамадскага развіцця.

На палітычным узроўні ідэалогія набывае форму ідэалагічнай дактры-ны, якая з'яўляецца светапогляднай асновай ідэалогіі дзяржавы ў канкрэт-ных гістарычных умовах. Наша ідэалагічная дактрына існуе ў форме бела-рускай нацыянальнай ідэі, асноўным зместам якой з'яўляюцца такія фунда-ментальныя паняцці, як агульначалавечыя хрысціянскія каштоўнасці, нацыя-нальна-дзяржаўная самасвядомасць, грамадзянскасць, патрыятызм.

Прававой асновай ідэалогіі беларускай дзяржавы з'яўляецца Кансты-туцыя Рэспублікі Беларусь. Канстытуцыя выступае не толькі як сродак ста-наўлення прававых адносін, але і як сродак агульнанацыянальнай кансты-туцыйнай ідэалогіі (пэўнай сістэмы ідэй, канцэпцый і дактрын), які фарміруе развітую прававую і маральную свядомасць, грамадзянскую пазіцыю, гра-мадскую думку, а таксама выхоўвае патрыятызм і пачуццё грамадзянскага абавязку, павагу да інстытутаў дзяржаўнай улады. Канстытуцыяй замацоўва-ецца сістэма каштоўнасцей, маральных пачаткаў, ідэалагічных рэалій, якая адпавядае ідэалам і магчымасцям беларускага грамадства, а таксама праду-гледжваецца стварэнне неабходных умоў і гарантый для актыўнага іх выка-рыстання грамадзянамі.

Яна аказвае такім чынам уплыў на думкі і пачуцці людзей, закранае іх маральныя ўстаноўкі, спрыяе фарміраванню ў членаў грамадства пэўнага све-тапогляду і выступае магутным спецыфічным сродкам ідэалагічнага ўздзе-яння на свядомасць людзей, фарміраванне іх сацыяльна-палітычнай арыен-тацыі.

Вызначэнне напрамкаў і перспекгыў развіцця трамадства, замацаванне і гарантыя рэальных сацыяльных і палітычных каштоўнасцей для ўсіх спры-яюць умацаванню адзінства, сацыяльнага ідэалу, пошуку рознымі палітыч-нымі сіламі кампрамісу і згоды; Канстытуцыя з'яўляецца важнай аб'ядналь-най светапогляднай асновай для ўсяго беларускага грамадства. У гэтым і за-ключаецца канструктыўная роля ідэалагічнай функцыі Канстытуцыі Рэспуб- лікі Беларусь.

Эканамічнай асновай ідэалогіі дзяржавы з'яўляецца беларуская экана-мічная мадэль, у аснове якой: 1. моцная і эфектыўная дзяржаўная ўлада, якая забяспечвае палітычную стабільнасць, бяспеку, сацыяльную справядлівасць і грамадскі парадак; 2. развіццё прыватнага сектара ў спалучэнні з дзяржаў-ным і не на шкоду нацыянальньш інтарэсам; 3. прыватызацыю не як самамэ-ту, а як сродак зацікавіць інвестара, стварыць эфектыўнага ўласніка; 4. інтэ-грацыю з Расіяй і іншымі краінамі СНД, перш за ўсё ў эканамічнай сферы; 5. моцную сацыяльную палітыку дзяржавы, інвестыцыі ў ахову здароўя, аду-кацыю, прафесійнае і культурнае развіццё асобы, а таксама адрасную сацы-яльную дапамогу.

Беларуская мадэль эканомікі вытрымала праверку часам. Яна дазволіла пераадолець глыбокі спад вытворчасці, шырока разгарнуць інстытуцыйныя рыначныя рэформы, пазбегнуць сацыяльных хваляванняў, умацаваць дзяр-жаўнасць і рэальны суверэнітэт краіны.

Палітычнай асновай ідэалогіі з'яўляецца палітычная сістэма дзяржавы. Беларуская палітычная сістэма (дзяржава, палітычныя партыі, грамадскія ар-ганізацыі) заснавана на Канстытуцыі Рэспублікі Бела-русь.

Неабходны далейшы пошук такой мадэлі, якая б адлюстроўвала як рэаліі сучаснай Беларусі, так і працэсы глабалізацьіі сучаснага свету і пераходу ча-лавецтва да інфармацыйнага грамадства. Мадэль беларускага грамадскага ла-ду павінна ўлічваць не толькі трансфармаваныя рысы сучаснай мадэлі, але і традыцыйныя прагрэсіўныя рысы палітычнай сістэмы. Гэта мадэль павінна прадугледжваць новыя формы палітычнага ўпарадкавання, якія б забяспеч-валі рацыянальнае збалансаванае спалучэнне індывідуалісцкіх і калектыўных пачаткаў і прынцыпаў. У ёй неабходна разумнае спалучэнне грамадзянсюій супольнасці і прававой дзяржавы з карпаратывізмам і рыначных механізмаў з дзяржаўным рэгуляваннем. Рацыянальнае спалучэнне гэтых характарыстык у палітычнай сістэме дазволіць Беларусі ўсебакова развівацца па шляху фар-міравання постіндустрыяльнага інфармацыйнага грамадства.

На сённяшні дзень можна гаварыць пра наяўнасць усіх чатырох гарманічных састаўных частак ідэалогіі беларускай дзяржавы: Канстытуцыя, беларуская эканамічная мадэль, беларуская палітычная сістэма, беларуская ідэалагічная дактрына ў выглядзе нацыянальнай ідэі.

Ідэалагічныя асновы беларускай дзяржавы з часам аформяцца ў адзіную зладжаную, інстытуцыянальна замацаваную ідэалогію, прызначаную выка-наць, па-першае, мэтаўтваральную функцыю, якая зводзіцца да фармуляван-ня мэт развіцця дзяржавы; па-другое, інтэграцыйную функцыю, выяўленую ў фарміраванні адзінай дзяржавы; па-трэцяе, матывуючую функцыю, якая па-вінна заахвочваць людзей да дзейнасці на карысць дзяржавы; па-чацвёртае, камунікатыўную функцыю, што дазволіць ідэнтыфікаваць людзей, якія не падтрымліваюць гэтай ідэалогіі; па-пятае, аксіялагічную функцыю, якая аба-значыць найбольш важныя каштоўнасныя арыентацыі дзяржавы.

Адлюстроўваючы сённяшнія рэаліі, ідэалогія беларускай дзяржавы звер-нута ў будучыню, нясе ў сабе адказ на пагрозы і выклікі новага стагоддзя.