Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тексты лекций курса "История Беларуси".doc
Скачиваний:
266
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
3.24 Mб
Скачать

29. Паўстанне 1863-1864 гг. І яго ўплыў на палітыку самаўладзя ў беларускіх губернях.

Нацыянальна-вызваленчае паўстанне супраць царызму, якое адбылося ў 1863 г. у Польшчы i а Беларусi з мэтай аднаўлення РП. Рыхтавалася поль-скiмi i беларуска-лiтоўскiмi нацыянальна-вызваленчымi арганiзацыямi.

Да 1861 г. у Польшчы адбылося ўтварэнне двух лагераў белых i чырво-ных (правае i левае крыло). Пераважную большасць чырвоных складалi шля-хецкiя рэвалюцыянеры, якiя ў сваей праграме на першае месца ставiлi аднаў-ленне польскай дзяржавы ў межах былой РП, г. зн. з уключэннем у яе склад Лiтвы, Беларусi i Правабярэжнай Украiны. Галоўную ролю ў рэалiзацыi гэтага плана адводзiлася шляхце, а дапаможную - сялянству. Памешчыкам абяцалi заха-ваць iх землеўладанне i аплацiць за кошт дзяржавы зямлю, адведзеную пад сялянскiя надзелы; сялянам — перадаць ва ўласнасць без выкупу i часова-абавязаных адносiн надзелы, якiя яны атрымалi па рэформе 1861 г. Прад-угледжвалася ўраўнанне грамадзянскiх правоў сялян i шляхты, замена па-душнага падатка падымным i замена 25-гадовай рэкрутчыны 3-гадовай вай-сковай службай у сваiм краi, аднаўленне ўнiяцкай царквы.

Такую праграму распрацаваў створаны восенню 1861 г. у Варшаве Цэн-тральны нацыянальны камiтэт (ЦНК), кiруючы орган “чырвоных”.

Падрыхтоўку паўстання на Беларусi i Лiтве з лета 1862 г. узначалiў Лi-тоўскi правiнцыяльны камiтэт у складзе Вiкенцiя-Канстанцiна Сымонавiча Калiноўскага (1838-1864, в. Мастаўляны, Гродзенскай губ.), Звяждоўскага, Ражанскага, Вярыгi. У кастрычнiку 1862 г. яго старшыней стаў К. Калiноўскi, Галоўная яго iдэя заключалася ў тым, каб аб’яднаць сялянскi антыпамешчы-цкi рух з нацыянальна-вызваленчым. У адрозненне ад многiх iншых “чырво-ных” - шляхецкiх рэвалюцыянераў, ён бачыў асноўную сiлу паўстання ў ся-лянстве, у працоўным народзе. Ён бачыў таксама саюзнiка ў народзе рускiм у барацьбе супраць царызма.

Калiноўскi выступаў за надзяленне сялян зямлёй; лічыў неабходным прадастаўленне Лiтве i Беларусi права на самавызначэнне ў межах РП. Свае погляды па праграмных пытаннях ён выказваў у газеце “Мужыцкая праўда”, якую выдаваў разам з Урублеўскiм i Ражанскiм з лiпеня 1862 па красавiк 1863 г. Кожны нумар пачынаўся зваротам “Дзецюкi”, а заканчваўся подпiсам – “Яська-гаспадар з-пад Вiльнi”. Таксама “Сцяг (Хоронгев) свабоды” на польскай мове. З восенi 1862 дзейнiчае нелегальна пад iмёнамi Макарэвiч, Чарноцкi, Хамавiч або Хамуцiус, Вiта-жэнец.

Пачатак паўстання быў вымушаным, паколькi царскi ўрад у студзенi 1863 абвясцiў у Царстве Польскiм аб рэкруцкiм наборы ў войска па iмянных спiсах шляхецкай моладзi, якая рыхтавалася да паўстання. Такiм чынам, фактар нечаканасцi быў паўстанцамi страчаны.

10 студзеня 1863 ЦНК выcтупiў з заклiкам узняцца на паўстанне супраць самаўладдзя з мэтай дамагчыся дзяржаўнай самастойнасцi i незалежнасцi РП. У выданым Манiфесце абвяшчалiся дэмакратычныя правы i свабоды ўсiх пластоў на-сельнiцтва. Два аграрныя дэкрэты ўтрымлiвалi ўмовы будучай зямельнай рэформы.

Рашэнне варшаўскага ЦНК аб пачатку паўстання 22 студзеня 1863, пры-нятае без узгаднення з ЛПК, абурыла Калiноўскага. Але манiфестам ад 1 лю-тага 1863 ЛПК заклiкаў насельнiцтва Лiтвы i Беларусi падтрымаць яго. Пры гэтым ЛПК, ператварыўшыся у Часовы правiнцыяльны (рэвалюцыйны) ўрад Л. i Б., апублiкаваў праграму паўстання.

Першыя паўстанцкiя атрады прыйшлi на Беларусь з Польшчы ў канцы студзеня 1863 г. Фармiраванне мясцовых атрадаў пачалося ў сакавiку-краса-вiку 1863 (вiцебскiя, гродзенскiя, магiлёўскiя, мiнскiя). Як правiла, гэтыя вы-ступленнi падаўлялiся ў самым пачатку. Да найбольш значных акцый ў Беларусi варта аднесцi захоп 24 красавiка 1863 г. горада Горкi атрадам Л. Звяждоўска-га з дапамогай студэнтаў Горы-Горацкага земляробчага iнстытута i бой пад Мiлавiдамi (тады Cлонiмскi павет) у маi 1863. Баявыя дзеяннi паўстанцаў з-за несуразмернасцi iх сiл з урадавымi мелi вымушанапартызанскi характар.

У пачатку сакавiка 1863 г. да паўстання далучылася частка буйных па-мешчыкаў i буржуазii (т. зв. белыя), якiя да гэтага часу ставiлiся да яго не-прыхiльна, бо разлiчвалi дамагчыся аднаўлення польскай дзяржаўнасцi пры дапамозе заходнiх краiн. Спробы “чырвоных” узняць усё сялянства напалоха лi iх. З мэтай усталяваць свой кантроль за ходам падзей “белыя” 10 сакавiка 1863 фактычна захапiлi ў свае рукi кiраўнiцтва паўстаннем. 11 сакавiка быў расфармiраваны Часовы ўрад Лiтвы i Беларусi i заменены Аддзелам кiраў-нiцтва правiнцыямi Лiтвы, старшынёй якога стаў памешчык Гейштар. Агуль-нае кiраўнiцтва ўзброеным паўстаннем у маштабах Польшчы - Траўгут.

Каб адцягнуць сялян Беларусі ад удзелу ў паўстанні, урад выкарыстоў-ваў падман (маўляў, паны хочуць аднавіць прыгон), а таксама прыняў i пэўныя экана-мічныя захады. Спынялiся часоваабавязаныя адносiны сялян, яны пераводзi-лiся на абавязковы выкуп, пры гэтым выкупныя плацяжы панiжаліся на 20%. З др. боку, вескi, падтрымаўшыя паўстанне, падвергліся жорсткiм рэпрэсіям. Сац-эканамчная праграма паўстання была для сялян малапрыцягальнай, а iдэя аднаўлення дзяржавы ў межах 1772 г — зусiм чужой. У выніку, толькi частка беларускіх сялян падтр паўстанне (18% — сяляне- касiнеры).

У адзiнаборстве з расiйскай армiяй адносна нешматлiкiя, дрэнна узброе-ныя паўстанцкія атрады былi асуджаны на паражэнне. Падаўленнем паў-стання на тэрыторыі Беларусі i Лiтвы з мая 1863 займаўся новы вiленскі ге-нерал-губернатар М. Мураўеў (“вешальнiк”), якi атрымаў ад Аляксандра II надзвычайныя паўнамоцтвы. Ён прымусiў многiх “белых“ адмовiцца ад пад-трымкі паў-стання. У такiх ўмовах Варшаўскiм урадам Калiноўскаму былi перададзены паўнамоцтвы камiсара i ўлетку 1863 зноў становiцца кiраўнiком вiленскага паўстанцкага цэнтра (так званы “Чырвоны жонд”).

Аднак дабiцца пералому ў ходзе барацьбы ен ўжо не здолеў; да пачатку верасня 1863 паўстанне на Беларусі i Лiтве было жорстка падаўлена. У cту-дзенi арыштаваны, пасаджаны ў дамiнiканскую турму, а 10 сакавiка 1864 “дваранiн Калiноўскi”, нягледзячы на права быць расстраляным, быў публiч-на павешаны на гандлёвай плошчы Лукiшкi

Царскi ўрад жорстка расправіўся з удзельнікамі – 128 чал. пакарана сме-рцю, 12 483 чал — катарга i пасяленне ў Сiбiр. Маенткi памешчыкаў, што ме-лi дачыненне да паўстання, канфіскаваны ў казну i на iльготных ўмовах пра-давалiся генералам i чыноўнікам. Закрыты касцёлы. Закрылi адзiную вну — Горкi. Многiя мясцовыя настаўнікі, урачы, чыноўнікі пераведзены на працу у цэнтральныя губ Расіі, на iх месца запрошаны новыя.

Чарговая хваля русіфікацыі. У Беларусі i Лiтве быў усталяваны рэжым, накiраваны на памяншэнне польскага i узмацненне рускага ўплыву. “Што не зрабiў рускi штык, даробiць руская школа”. Рэпрэсii cупраць каталiцтва. За-крыццё Мiнскай дыяцэзii. Насаджэнне праваслаўя (“мураўёўкi). У цэлым жа апазiцыйнасць шляхты да царызма засталася нявыкараненай.