Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тексты лекций курса "История Беларуси".doc
Скачиваний:
266
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
3.24 Mб
Скачать

45. Утварэнне бсср. Беларуская дзяржаўнасць на савецкай аснове.

Падыходы бальшавіцкіх арганізацый Заходняй вобласці ў 1918 г. да праблемы нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва

Восенню-зімой 1917 г. асноўная маса беларускіх арганізацый стаяла за нацыянальную аўтаномію ў складзе Расійскай федэратыўнай рэспублікі. Пасля перамогі бальшавікоў у барацьбе за ўладу, у тым ліку на Беларусі і Заходнім фронце, частка былых грамадоўцаў прыкметна "палявела" і пайшла на супрацоўніцтва з Савецкай уладай, спадзеючыся з яе дапамогай вырашыць палітычныя, класавыя, нацыянальныя і іншыя патрэбы беларускага народа, у тым ліку бежанцаў. Такія ж настроі пераважалі сярод членаў нешматлікай Беларускай сацыял-дэмакратыч-най рабочай партыі. Намаганнямі апошніх, а таксама былых грамадоўцаў, у адпаведнасці з ленінскім дэкрэтам ад 31 студзеня 1918 г. у Петраградзе пры ка-місарыяце па справах нацыянальнасцяў (старшыня I. В. Джугашвілі-Сталін) СНК РСФСР быў утвораны Беларускі нацыянальны камісарыят (Белнацком) пад старшынствам А. Чарвякова. З пераносам сталіцы ў Маскву аддзяленні Белнацкома існавалі ў Петраградзе, Смаленску, Віцебску, Саратаве.

У выніку лютаўскага 1918 г. наступлення германскай арміі тэрыторыя Бела-русі зменшылася да 14 паветаў Віцебскай і Магілёўскай губерняў. У сакавіку-красавіку адбылося іх аб'яднанне са Смаленскай губерняй у Заходнюю воб-ласць РСФСР. 3 Мінска ў Смаленск як сталіцу створанай ленінскім урадам тэры-тарыяльнай адзінкі былі эвакуіраваны Паўночна-Заходні камітэт РКП(б) і Абласны выканаўчы камітэт Заходняй вобласці і фронта (Аблвыкамзах). Узначалілі названыя органы тыя ж асобы (А. Мяснікоў, В. Кнорын, К. Ландэр, I. Алібегаў і інш.), якія ўсталёўвалі Савецкую ўладу на Беларусі, а таксама варожа ставіліся да бе-ларускага руху. Натуральна, што з самага пачатку і да канца сваёй дзейнасці ў Смаленску і нават пазней гэтыя дзеячы, так званыя "абласнікі", па прынцы-повых меркаваннях так і не памянялі свайго негатыўнага стаўлення да бела-русаў і іх нацыянальных патрэб

Вясной на аснове БСДРП у Петраградзе, Варонежы, Казані, Маскве, Са-ратаве і іншых гарадах, дзе знаходзіліся рабочыя і бежанцы-беларусы, узніклі Беларускія секцыі Расійскай камуністычнай партыі (бальшавікоў) як часткі мясцовых бальшавіцкіх арганізацый. Спроба маскоўскай секцыі РКП(б) атрымаць дазвол на правядзенне падпольнай работы на акупіраванай Беларусі поспеху не мела і сутыкалася з вострым процідзеяннем смаленскіх кіраўнікоў ("абласнікоў").

Белнацком сумесна з беларускімі секцыямі РКП(б) праводзілі разнастай-ную культурна-асветніцкую працу сярод сваіх землякоў, адкрывалі школы і клубы, выдавалі літаратуру. Друкаваным органам Белнацкома з'яўлялася га-зета "Дзянніца" - першая беларускамоўная савецкая газета.

Факт абвяшчэння на акупіраванай тэрыторыі БНР выклікаў моцную агі-тацьійна-прапагандысцкую кампанію супраць яе арганізатараў з боку Белнац-кома і беларускіх секцый РКП(б). Разам з тым, факт яе (БНР) заснавання пад-штурхнуў лідэраў названых арганізацый патрабаваць ад СНК РСФСР ут-варэння Беларускай вобласці (замест Заходняй) у этнаграфічных межах "на правах самастойнасці ў сваім гаспадарчым і палітыка-адміністрацыйным жыц-ці). Адным з аргументаў на карысць запатрабаванага, з'яўлялася, неабходнасць стварэння цэнтра, які б зрабіўся "палітычнай процівагай Мінскай Радзе і Сакратарыяту".

Аднак кіраўніцтва Паўночна-Заходняга камітэта і Аблвыкамзаха выявіла да гэтага рэзка адмоўленае стаўленне. Такі ж лёс спасціг і прапанову беларус-кіх дзеячаў аб перайменаванні Заходняй вобласці ў Беларускую Камуну. У адказ на гэта "абласнікі" пагадзіліся назваць вобласць Камунай, толькі не Бе-ларускай, а ізноў-такі Заходняй.

Беларускія секцыі РКП(б), са свайго боку, па партыйнай лініі ўздымалі пы-танне аб дзяржаўнасці Беларусі перад Паўночна-Заходнім камітэтам, але без-вынікова. Характэрна, што і бальшавіцкія губкамы Віцебска, Магілёва і Сма-ленска, паасобку і разам, не выказвалі неабходнасці не толькі ў самавызначэнні Беларусі, але і ў існаванні Заходняй вобласці.

Такое стаўленне бальшавікоў, як мясцовых, так і абласнікоў было абу-моўлена ўздзеяннем класава-інтэрнацыяналісцкіх лозунгаў, на фоне якіх ўсе астатнія, закранаўшыя нацыянальнае пытанне, асабліва, беларускае, здаваліся калі не сепаратысцкімі, то ва ўмовах мусіўшай адбыцца сусветнай пралетар-скай рэвалюцыі яўна не своечасовымі. Не апошнюю ролю ў негатыўным стаў-ленні "абласнікоў" і іх прыхільнікаў да гэтай праблемы адыграла ідэалогія "за-ходнерусізму", у адпаведнасці з якой беларусы не лічыліся асобным этнасам, а толькі этнаграфічным адгалінаваннем народа рускага", і таму быццам не мелі правоў на ўтварэнне асобнай дзяржавы, нават на савецкім грунце.

У лістападзе адбыліся важнейшыя падзеі, якія паўплывалі на далейшы лёс Беларусі.

Па-першае, у лістападзе 1918 г. нарэшце скончылася сусветная вайна. Траісты блок пацярпеў паражэнне і ленінскі ўрад з поўным правам дэнансаваў (абвясціў несапраўдным) ганебны Брэсцкі мір. У выніку паскорылася вызва-ленне акупіраваных тэрыторый, у тым ліку Беларусі, ад германскіх войск.

Па-другое, нарэшце 16 лістапада 1918 г. Польшча абвясціла аб аднаўленні сваёй дзяржаўнасці і РСФСР афіцыйна прызнала яе суверэнітэт.

Але ў ліку народаў, якіх ленінскі СНК заклікаў самім вызначыць свой лёс, беларусы не значыліся. Невыпадкова 3. Жылуновіч выступіў 19 лістапада з ар-тыкулам пад красамоўнай назвай: "Як жа з Беларуссю?".

13 снежня 1918 г. Мінскі губернскі ВРК тэлеграму на адрас старшыні УЦВК Я. Свярд- лова з прапановай уключыць у парадак дня меўшай адбыцца VI Паўночна-Заходняй пар-тыйнай канферэнцыі пытанне аб утварэнні Беларускай Рэспублікі, але А. Мяснікоў растлу-мачыў яе "як прыватнае меркаванне мясцовых савецкіх работнікаў". Ён жа накіраваў ліст на адрас Мінскага раённага камітэта РКП (б) і ваенрэўкома з патрабаваннем да газеты "Бед-няк" "не дапускаць асвятлення на яе старонках пытання накшталт мяркуемай так званай Беларускай камуны, пазбягаць беларуска-рэспубліканскай хімеры".

Пры такім стаўленні партыйнага і дзяржаўнага лідэра Заходняй Камуны да ідэі бела-рускай савецкай дзяржаўнасці, не магло нават ісці гаворкі пра магчымасць яе ажыццяўлен-ня сіламі Белнацкома і Беларускіх секцый РКП(б) без умяшальніцтва "звыш", гэта зна-чыць, з ЦК РКП(б) і СНК РСФСР. Але яно ўсё ж адбылося

На пачатку дваццатых чысел снежня, пад час працы канферэнцый Беларус-кіх секцый РКП(б), яе ўдзельнікі палічылі мэтазгодным стварэнне Часовага ра-боча-сялянскага ўрада Беларусі, абралі Цэнтральнае бюро секцый у складзе З. Жылуновіча (старшыня), Ф. Балбекі, I. Няцецкага, М.Драка-Дракона, А. Чарвякова і Я. Дылы (кандыдат). Названаму бюро даручалася пасля VI Аб-ласной канферэнцыі РКП(б) склікаць Усебеларускі з'езд камуністаў і стварыць адзіны для ўсіх партыйны цэнтр, у тым ліку з секцый і арганізацый, якія дзейнічалі на аку-піраванай Беларусі ў падполлі.

Вынікі канферэнцыі мелі вызначальныя наступствы для лёсу ўсёй Бела-русі і яго народа. Прынятыя на ёй дакументы ўважліва вывучаліся ў ЦК РКП (б), а 25 снежня з мэтай іх канкрэтызацыі і практычнага ажыццяўлення наркамнац I. Сталін сустрэўся з кіраўнікамі Белнацкома. Акрамя таго, апошнім было прапанавана скласці спіс кандыдатаў на зямяшчэнне пасад ва ўрадзе Белару-сі. У той жа дзень Сталін ад імя ЦК паведаміў А. Мяснікову аб "утварэнні Беларускага савецкага ўрада", а таксама папрасіў яго адкласці пачатак кан-ферэнцыі і прыбыць ў Маскву.

Вечарам, 25 снежня адбылося экстранае пасяджэнне членаў калегіі Белнац-кома, прадстаўнікоў Цэнтральнага Бюро і Маскоўскага камітэта Беларускіх секцый. З. Жылуновіч паведаміў прысутным аб выніках перамоў са Сталіным і перадаў яго даручэнне аб фарміраванні Часовага рабоча-сялянскага ўрада. У спіс абраных кандыдатаў на пасады камісараў увайшло 15 чалавек. У выніку тайных выбараў старшынёй урада станавіўся Жылуновіч. Тэрытарыяльны склад будучай рэспублікі быў вызначаны 27 снежня на нарадзе Сталіна з Мяс-ніковым і Калмановічам. У склад яе мусілі ўвайсці Гродзенская, Мінская, Магі-лёўская, Віцебская і Смаленская губерні. Віленская губерня мусіла адыйсці да Літвы. Права абвяшчэння Беларускай рэспублікі перадавалася ў кампетэнцыю VI Паўночна-Заходняй канферэнцыі РКП(б).

Названы форум распачаў сваю працу 30 снежня 1918 г. Яго ўдзельнікі аб-вясцілі сябе I з’ездам Камуністычнай партыі бальшавікоў Беларусі. Пытання аб утварэнні Беларускай рэспублікі ў парадку дня не было. У адпаведнасці з дырэктывай ЦК РКП(б), у даклад старшыні прэзідыума А. Мяснікова "Бягучы момант" быў ук-лючаны пункт "Беларуская Савецкая Рэспубліка" з прапановай абвяшчэння Заходняй Камуны Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікай". Матывацыя тако-га рашэння заключалася ў змякчэнні ўдару міжнароднага імперыялізму па РСФСР. Дэлегаты амаль аднагалосна прагаласавалі за гэтую і наступную прапанову аб тэрыторыі Беларусі ў складзе Мінскай, Смаленскай, Магілёўскай, Віцебскай і Гродзенскай губерняў з прылег-лымі да іх мясцовасцямі, населенымі ў сваёй большасці беларусамі.

Пры фарміраванні Цэнтральнага бюро КП(б) у яго склад было ўключана 13 былых членаў Паўночна-Заходняга абкама і толькі два прадстаўнікі ад Бела-рускіх секцый, што выклікала рэзкія, але безвыніковыя пратэсты Жылуновіча.

Працяг канфлікту меў месца на пасяджэннях 31 снежня і 1 студзеня ў сувязі з фарміра-ваннем Часовага ўрада ССРБ, калі яго старшыня запатрабаваў 10 месцаў з 17 для сваіх таварышаў па Белнацкому і Беларускіх секцыях РКП (б), а таксама катэгарычна выступіў супраць уключэння ў яго Мяснікова, Калмановіча і Пікеля. Толькі пасля ўмяшаль-ніцтва Сталіна працэдура стварэння ўрада скончылася ўваходам у яго 7 прад-стаўнікоў Белнацкома і Беларускіх секцый, а таксама 9 прадстаўнікоў Паў-ночна-Заходняга абкома і Аблвыкамзаха - праціўнікаў беларускага руху.

Старшынёй Часовага работніцка-сялянскага ўрада быў зацверджаны З. Жылуновіч. Уначы, з 1 на 2 студзеня 1919 г. быў надрукаваны "Маніхвэст Часовага работніча-селянскаго Савецкага правіцяльства Беларусі", які абвяшчаў Беларусь "вольнай незалежнай Сацыялістычнай Рэспублікай", дэклараваў асноўныя палі-тычныя і сацыяльна-эканамічныя заваёвы і абгрунтоўваў неабходнасць іх абароны.

З прычыны ўтварэння ССРБ і пераходу ўлады да Часовага рабоча-сялян-скага ўрада 3 студзеня 1919 г. Аблвыкамзах перапыніў сваю дзейнасць. 5 сту-дзеня новы ўрад пераехаў са Смаленска ў Мінск. Але адсутнасць шырокай сацы-яльнай базы ў стварэнні ССРБ, вызначальная роля ў ім маскоўскіх бальшавікоў і многае іншае змяншала значнасць той падзеі ў вачах усяго беларускага народа. Большасць бе-ларускіх партый наогул не прызналі гэтай рэспублікі. Так, ЦК БПС-Р, займаю-чы незалежніцкія пазіцыі ў пытанні суверэнітэту дзяржавы, заяўляў, што ССРБ такой не з'яўляецца і таму разлічваць на іх падтрымку не можа. ЦК БСДП прытрымліваўся прыклад-на такой жа тактыкі і таму адмовіўся супрацоўнічаць з бальшавікамі ў справе стварэння бе-ларускай сацыялістычнай дзяржавы. Лідэры БПС-Ф выказаліся ў тым сэнсе, што БССР не можа быць незалежнай, а таму і не з’яўляецца паўнавартай дзяржавай. Характэрна і тое, што некаторыя бальшавіцкія арганізацыі зноў створанай рэспублікі бачылі ў факце яе абвяшчэння і існавання пагрозу адрыву ад РСФСР і таму патрабавалі вяртання ў склад апошняй беларускіх тэрыторый. Польшча таксама не прызнала законным стварэнне БССР.

Між тым, утварэнне ССРБ было прагрэсіўнай з’явай. Упершыню бела-рускі народ набыў сваю дзяржаўнасць. З гэтага часу ў яго гісторыі пачаўся новы этап яе развіцця – на савецкай аснове.