Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Shpory_3.doc
Скачиваний:
22
Добавлен:
11.05.2015
Размер:
347.14 Кб
Скачать

2)Раннефеадальныя княствы на тэррыторыі Беларусі, іх палітычнае і сацыяльнае развіццё. Вытокі беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці.

1. Старажытнаруская дзяржава (Кіеўская Русь) – агульная раннефеадальная дзяржава-манархія ўсходніх славян

У сучаснай гістарыяграфіі тэрмінам “Кіеўская Русь” абазначаецца раннефеадальная дзяржава – манархія ўсходніх славян на чале з вялікім князем кіеўскім і якая існавала ў ІХ–ХІІ стст. на тэрыторыі.

Гісторыя Старажытнарускай дзяржавы пачынаецца з 862 г.

Сеўшы на прастол у Кіеве, Алег пачаў будаваць крэпасці як апорныя пункты для ўпраўлення і збора даніны, а таксама абароны рубяжоў Русі ад ворагаў.

У 907 г. ён зрабіў паспяховы паход на Візантыю. Візантыйскі імператар вымушаны быў заплаціць кантрыбуцыю і даць купцам русаў гандлёвыя прывілеі.

Пасля смерці Алега кіеўскім князем стаў Ігар. Ён падавіў паўстанне супраць Кіева ў зямлі драўлян. У 941 і 944 гадах Ігар зрабіў паходы на Візантыю. Апошнім актам у дзейнасці Ігара быў яго паход у зямлю драўлян за данінай. Сабраўшы вялікую ланіну з драўлян, Ігар вырашыў, што гэтага мала. Ён адпусціў дружыну і з невялікай яе часткай вярнуўся. Гэта выклікала абурэнне ў драўлян. Яны схапілі Ігара каля горада Іскарасцень і казнілі яго.

Княгіня Ольга адпомсціла драўлянам за смерць свайго мужа. Яе дружыны разбурылі і спалілі многія гарады драўлян.

Сын Ігара Святаслаў правіў да 972 г.

У выніку паходаў Святаслава на Усход Кіеў падпарадкаваў сабе вяцічаў, Волжскую Балгарыю, разграміў хазарскі каганат, пашырыў і ўмацаваў свае ўладанні на Паўночным Каўказе і ў Крыму.

Уладзімір І завяршыў падпарадкаванне Кіевам усходнеславянскіх зямель, пасадзіў сваіх 12 сыноў у гарадах усходніх славян, увёў хрысціянства на Русі.

Пасля непрацяглага ўзмацнення цэнтральнай улады кіеўскага князя Уладзіміра ІІ (Манамаха), Кіеў паступова губляе сваё дамінуючае становішча. У 30-я гады ХІІ ст. Кіеўская Русь як адносна адзіная дзяржава прыпыніла сваё існаванне.

§ 2. Полацкае і Тураўскае княствы – першыя раннефеадальныя дзяржавы-манархіі на тэрыторыі Беларусі

Самым буйным і магутным княствам на тэрыторыі Беларусі ў раннім сярэднявеччы з’яўлялася Полацкае княства, якое займала звыш трэці тэрыторыі сучаснай Беларусі.

Пры пераемніках Алега – Ігары, Вользе і Святаславе – залежнасць Полацка ад Кіева паступоава слабела. У апошняй чвэрці Х ст. княжыў Рагвалод, які “трымаў Полацкую зямлю і правіў ёй”. Гэта сведчанне адноснай самастойнасці Полацка.

Пасля гібелі вялікага князя кіеўскага Святаслава Ігаравіча паміж яго сынамі Яраполкам і Уладзімірам успыхнула барацьба за кіеўскі прастол.

У ХІ ст. Кіеўская Русь падзялілася на тры часткі на чале з Кіевам, Полацкам і Ноўгарадам, якія сапернічалі паміж сабой.

Найбольшай магутнасці Полацкае княства дасягнула пры Усяславе Брачыслававічу (1044–1101).

З гэтага часу зноў разгараецца барацьба Полацка з Кіевам, якая не сціхае да самай смерці Усяслава.

Летам 1067 г. Яраславічы, якія сталі лагерам пад Оршай, запрасілі да сябе ў шацёр для перагавораў Усяслава з двума сынамі, гарантуючы яму бяспеку, але, парушыўшы абяцанне, паланілі яго. У 1068 г. кіяўляне паўсталі супраць свайго князя Ізяслава, вызвалілі Усяслава і абвясцілі яго вялікім князем Кіеўскай Русі.

Пасля смерці Усяслава Полацкая зямля была падзелена паміж яго сынамі, якія потым сталі надзяляць валасцямі сваіх дзяцей. З’явіўся шэраг асобных княстваў. Прастол у Полацку лічыўся галоўным. Гэты горад працягваў заставацца найважнейшым палітычным цэнтрам.

Заканадаўчая ўлада ў Полацкім княстве належала вечу, ці народнаму сходу. У Полацкім княстве веча праіснавала да самага канца XV ст. (1488 г.), калі гораду было дадзена магдэбургскае права.

Выканаўчая ўлада ў Полацкім княстве належала князю.

Высокае грамадскае становішча ў Полацку займаў епіскап.

Тураўскае княства ўтварылася ў ІХ–Х стст.

У 988 г. вялікі кіеўскі князь Уладзімір Святаслававіч аддаў Тураў свайму сыну Святаполку. Паводле задумы бацькі, ён павінен быў праводзіць у Тураве паўднёвавізантыйскі ўплыў. Але Святаполк, як сведчаць летапісы, не апраўдаў спадзяванняў бацькі. Святаполк задумаў аддзяліцца ад Кіеўшчыны. Уладзімір, даведаўшыся пра варожыя намеры свайго старэйшага сына, неспадзявана напаў на Святаполка, схапіў яго, яго жонку і епіскапа Рэйнберга і ўсіх кінуў у вязніцу. Пасля таго як у 1015 г. памёр Уладзімір. Успыхнула барацьба за кіеўскі прастол паміж Святаполкам і Яраславам. Перамог Яраслаў, а Святаполк збег у Польшчу, дзе і памёр.

Тураўскае княства было ўключана Яраславам Мудрым у склад Кіеўскага.

У 50-я гады ХІІ ст. Тураў выйшаў з падпарадкавання Кіеву, і ў ім усталявалася самастойная княжацкая дынастыя.

Такім чынам, Полацкае і Тураўскае княствы мелі ўсе атрыбуты дзяржаўнай улады – улады заканадаўчай (веча), выканаўчай (князі і дружыны) і судовай (князі і цівуны). Іх можна лічыць першымі раннефеадальнымі дзяржавамі-манархіямі на тэрыторыі Беларусь.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]