- •1. Засяленне беларускiх зямель. Фармiраванне этнiчных супольнасцей.
- •2. Узнiкненне Беларусi: розныя падыходы I канцэпцыi.
- •4. Увядзенне хрысцiянства на беларускiх землях. Культура.
- •5. Прычыны I працэс утварэння Вялiкага княства Лiтоўскага.
- •6. Палiтычная барацьба ў вкл у XIV-XV стст.., Крэўская ўнiя I яе вынiкi.
- •7. Знешняя палiтыка вкл у XIV-сяр. XVI ст.
- •8. Люблiнская ўнiя. Утварэнне Рэчы Паспалiтай.
- •9. Палiтычнае I сацыяльна-эканамiчнае становiшча Беларусi ў XV-XVIII ст.
- •10. Паглыбленне палiтычнага крызiсу. Падзелы рп.
- •11. Уваходжанне Беларусi ў склад Расiйскай Iмперыi. Палiтычнае I сацыяльна-эканамiчнае развiцце беларускiх зямель.
- •14. Культура Беларусi другой паловы XIX - пачатку XX ст.
- •16. Беларусь у перыяд германскай акупацыi. Абвяшчэнне бнр. Вызваленне Беларусi ад нямечкiх захопнiкаў.
- •17. Утварэнне бсср. Аб`яднанне бсср з Лiтоўскай сср.
- •18. Беларусь у перыяд польскай iнтэрвенцыi. Аднаўленне бсср.
- •19. Новая эканамiчная палiтыка, яе сутнасць I вынiкi.
- •20. Палiтыка iндустрыялiзацыi.
- •21. Калектывiзацыя сельскай гаспадаркi.
- •22. Нацыянальная палiтыка. Беларусiзацыя ў 20-я гг. XX ст.
- •25. Вызваленне Беларусi. Уклад беларускага народа ў Вялiкую Перамогу.
- •26. Аднаўленне народная гаспадаркi Беларусi пасля Вялiкай Айчыннай вайны.
- •27. Свацыяльна-эканамiчнае развiцце Беларусi ў 50-я - першай палове 80-х гадоў XX ст.
- •30. Рэспублiка Беларусь у мiжнародным супольнiцтве (1991-1998 гг.)
- •31. Сталыпiнская рэформа
- •32. Заходняя Беларусь пад уладай Польшчы (1921-1939).
- •33. Культура бсср (1950-я - першая палова 80-х гг.).
20. Палiтыка iндустрыялiзацыi.
На пачтку 20-х гадоў ХХ стагоддзя Беларусь па-ранейшамк заставалася слабаразвiтай у прамысловых адносiнах рэспублiкай. Аснову яе складалi харчовая, дрэваапрацоўчая, каляровая, гарбарная галiны, на долю якiх прыпадала асноўная частка агульнага аб`ему валавай прадукцыi. Рпамысловасць па-ранейшаму заставалася "дробнай" i "кустарнай". Вельмi вострастаяла ў рэспублiцы праблема iнжынерна-тэхнiчных кадраў, квалiфiкаваных рабочых. У той жа час i культурны ўзровень асноўнай масы насельнiцтва заставаўся нiзкiм.
Усе гэта перашкаджала развiццю народнай гаспадаркi, галоўйнай мэтай палiтыкi сацыялiстычнай iндустрыалiзацii было стварэнне матэрыяльна-тэхнiчнай базы сацыялiзму, пераўтварэнне СССР у эканамiчна-незалежную дзяржаву за магутным эканомiка-вытворчым, навукова-тэхнiчным i абарончым патэнцыялам, забеспячэнне росту прадукцыйнасцi працы i на гэтай аснове няўхiльнае павышэнне матэрыяльнага дабрабыту ў культурнага ўзроўню працоўных.
Сутнасць iндустрыалiзацii (I) заключалася ў наступным: весцi эканамiчнае будаўнiцтва пад такiм вуглом гледжання, каб СССР з краiны, якая ўвозiць машыны i абсталяванне, ператварыць у краiну, якая выпускае машыны i абсталяванне. Дзеля таго как забяспечыць пераўзбраенне народная гаспадаркi, падняцце яе на новы тэхнiчны ўзровень, аб`яўлялася пераважным развiццем цяжкай iндустрыi, асаблiва тых яе галiн, што выраблялi сродкi вытворчасцi. Улiчвалася, што поспех I будзе залежыць ад "змычкi рабочага класа i сялянства", г.зн. удзелу вескi ў фiнансаваннi прамысловасцi цераз збалансаваную палiтыку ў вобласцi падаткаў i цэн як на сельскагаспадарчую, так i на прамысловую прадукцыю.
Па сваей прыродзе I ў СССР не магла абмежавацца нi маштабамi асобных галiн, нi тэрыторыяй асобных рэспублiк цi раенаў. Паколькi эканомiка савецкай беларусi была неад`емнай часткая эканомiкi СССР, I рэспублiкi праходзiла так, як у цэлым па краiне.
На Беларусi мелiся i свае асаблiвасцi, i свае цяжкасцi. Адрозненне ў тэрмiнах i тэмпах I, галiновых i структурных прапорцыях былi абумоўлены:
- геапалiтычным становiшчам Беларусi ў мiжваенны перыяд (прамежнае знаходжанне, адсюль немэтазгоднасць развiцця цяжкай прамысловасцi прадпрыемстваў ваенна-прамысловага комплексу);
- адсутнасць разведаных радовiшчаў нафты, газа, каменнага вуглю, руд чорных i каляровых металаў, сыравiннай базы будаўнiчых матэрыялаў;
- арыентацыяй прамысловасцi на мясцовую сыравiну - перчарговым развiццем легкай i харчовай прамысловасцi;
- недахопам квалiфiкаваных кадраў i iнш.
З улiкам гэтых асаблiвасцей на Беларусi быў ўзяты курс на неабходнае i хуткае развiцце галiн, якiя базiравалiся на перапрацоўцы мясцовай сыравiны: керамiчнай, шклянай, запалкавай, дрэваапрацоўчай, iльнопрадзiльнай, папяровай, гарбарнай, харчовай i iнш. Гэты курс адпавядаў структуры прамысловасцi рэспублiкi, яе гiстарычным, эканамiчным i фiнансавым магчамысцям. Аднак пераапрацоўка прадукцii сельскай гаспадаркi займала вядучае месца ў прамысловасцi БССР.
Правядзенне I патрабавала вялiкiх сроддкаў. Асноўнай крынiцай накаплення з`яўлялася сама прамысловасць праз сакрашчэнне накладных расходаў, знiжэнне сабекошту прадукцыi, паскарэнне абарачальнасцi сродкаў, шэрокай нацыяналiзацii прамысловасцi, укараненне найноўшых дасягненняў навукi i тэхнiкi, павышенне прадукцыйнасцi працы i ўмацаванне дысцыплiны, а таксама за кошт эканомii i павышэння рэнтабiльнасцi вытворчасцi. Важнай крынiцай атрымання сродкаў з`явiлiся таксама зберажэннi працоўных, падпiска на дзяржаўныя пазыкi.
За трю гады I ў рэспублiцы было пабудавана 150 прамысловых прадпрыемстваў. Адначасова вялася рэканструкцыя дзеюцых прадпрыемстваў, абапiраючыся на фiнансавую дапамогу СССР. За гады першай пяцiгодкi было пабудавана 78 буйных i 460 дробных i сярэднiх прадпыемстваў.
У 1932 годзе XVII партканферэнцыя ВКП(б) канчаткова адмовiлася ад НЭПа, адзначыўшы яго поўную несумяшчальнасць з палiтыкай партыi i iнтэрлэсамi рабочага класа, з буржуазна-нэпнанскiмi скажэннямi прынцыпу гаспадарчага разлiку, якiя праявiлiся ў разбазараваннi агульнанародных дзяржаўных рэсурсаў i "значыць" у зрыве ўстанаўлення гаспадарчых планаў. На змену гаспадарчаму разлiку ў эканомiцы прыйшла камандна-адмiнiстрацыйная сiстыма. Усталеўвалася жорсткая цэнстралiзаваная сiстэма кiравання прамысловасцю часоў "ваеннага камунiзму".
Тым не менш у вынiку гэтага I iшла хутка, прамысловасць рэспублiкi развiвалася дастаткова высокiмi тэмпамi. Другая пяцiгодка (1933-1937) дала павялiчэнне валавой прадукцыi ў 1,9 раза. Усяго ў 1929-1940 гг. было ўведзена ўстрой i рэканструктавана 1863 прадпрыемствы. Да канца другой пяцiгодкi рэспублiка давала ўжо 2,2 % усей валавой прадукцыi прамысловасцi СССР.
У агульным комплесе эканамiчнага развiцця Беларусi важная роля належала рэканстуркцыi i развiццю транспарта, асаблiва аўтамабiльнага. У 1935 г. адкрыта першая ў рэспублiцы авiялiнiя Мiнск-Масква. У Мiнску быў пабудаваны аэрапорт, укаранялася тэлефонная i тэлеграфная сувязi. Нягледзячы на працоўны ўздым i высокiя тэмпы I, заданнi другой i першых гадоў трэцяй пяцiгодак (як i першай) не былi выкананы. Па тэмпах развiцця БССР адставала ад СССР у цэлым.