Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Конспект по истории.docx
Скачиваний:
5
Добавлен:
11.05.2015
Размер:
80.47 Кб
Скачать

26. Аднаўленне народная гаспадаркi Беларусi пасля Вялiкай Айчыннай вайны.

Вялiкая Айчынная вайна i фашысцкая акупацыя прынелсi беларускаму народу вялiзарныя бедствы: загiнула больш за 2 млн. 200 тыс. чалавек, толькi прамыя страты склалi 75 млрд. р., былi разбураны гарады, вескi, прамысловыя прадпрыемствы. Аднаўленне эканомiкi пачыналася адразу пасля вызвалення - у канцы 1943-1944 году. Аднак галоўнае было зроблена пасля заканчэння Айчыннай вайны, у ходзе рэалiзацыi чацьвертага пяцiгадовага плана аднаўлення i развiцця народнай гаспадаркi 1946-1950 гг.

У галiне прамысловасцi адбылося не толькi аднаўленне разбуранага, развiцце тых галiн, якiя iснавалi да вайны, але i стварэнне новых - аўтамабiльная, трактарная, дарожных машын i будаўнiчых механiзмаў i iнш. Вялiкiя поспехi адбылiся ў стварэннi энергетычнай i палiўнай базы народнай гаспадаркi - к 1950 г. выраб электраэнэргii перавысiў даваенны ўзровень на 47 %.

Ва ўсiх галiнах, асаблiва ў машынабудаваннi, у значных маштабах рабiлася тэхнiчная рэканструкцыя, уводзiлася больш дасканалае абсталяванне, выкарыстоўвалiся новыя метады вытворчасцi: механiзацыя, электрыфiкацыя i аўтаматызацыя.

Прадпрыемствы мясцовай прамысловасцi наладжвалi вытворчасць тавараў народнага спажывання, абутку, адзення, вырабаў са скуры, будаўнiчых матэр`ялаў i iнш., у тым лiку новых вiдаў вырабаў: швейных машын, посуду, бытавых электрапрыбораў. Далейшае развiцце атрымала легкая прамысловацсь: былi пабудаваны Мiнскi i Гродзенскi тонкасуконныя камбiнаты па вырабу тонкасуконных i шэрсцяных тканiн, рэканструяваны гарбарка-абутковыя прадпрыемтсвы, iльназаводы, хутка развiвалiся швейная, скураная i iншыя галiны легкай прамысловасцi.

Хуткiмi тэмпамi iшло аднаўленне i развiцце прамысловасцi ў заходнiх раенах Беларусi, тут будавалiся новыя прадпрыемствы, а аб`ем прамысловай прадукцыi тут у 1950 г. перасягнуў даваенны ўзровень амаль удвая.

Усяго за пяцiгодку было адноўлена, пабудавана i ўведзена ў дзеянне каля 6 тыс. прадпрыемстваў, а агульны рост валавай прадукцыi прамысловасцi складаў 115 % да ўзроўня 1940 г.

Вельмi цяжкiм было аднаўленне сельскай гаспадаркi, i ўсе ж такi ў канцы чацьертай пяцiгодкi агульная пасяўная плошча склала 91,4 % даваеннай, а па валаваму аб`ему прадукцыi сельскай гаспадаркi рэспублiка амаль што дасягнула даваенны ўзровень.

Хуткае аднаўленне i развiцце прамысловасцi, некаторыя поспехi ў сельскагаспадарчай вытворчасцi далi магчымасць палепшыць становiшча насельнiцтва, будаваць жылле, аднавiць сiстэмы аховы здароўя i адукацыi.

Трэба адзнацыць, што паслеваеннае развiцце вызначае ў значнай ступенi далейшую спецыялiзацыю Беларусi ў адзiным народнагаспадарцым комплексе СССР, адбылося змяненне структуры прамысловай вытворчасцi i эканомiкi рэспублiкi.

У 1946-1950 гг. былi створаны ўмовы для далейшага развiцця рэспублiкi.

27. Свацыяльна-эканамiчнае развiцце Беларусi ў 50-я - першай палове 80-х гадоў XX ст.

У першай палове 50-х гг. у СССР была зроблена першая спроба рэфармiравання эканомiкi. Пачаткамi гэтага сталi пастановы КПСС урада СССР, прынятыя ў 1953-1965 гг. Па сваей сутнасцi яны адпавядалi навукова-тэхнiчнай рэвалюцыi, якая разгарнулася ў свеце, i вызначалi пераход да пашырэння тэхнiчнага прагрэсу ў вытворчасцi. У рэспублiцы абнаўлялiся асноўныя вытворчыя фонды, удасканальвалася тэхнiчнае аснашчэнне, старая тэхнiка замянялася новай, устанаўлiвалася мадэрнiзiраванае абсталяванне. Былi ўведзены ў строй новыя буйнейшыя прадпрыемствы: Беларускi аўтазавод у Жодзiне, палiграфiчны камбiнат i завод аўтаматычных лiнiй у Мiнску i iнш., а ўсяго за 1956-1960 гг. - 157 буйнейшых прадпрыемтсваў. Удзельная вага прамысловасцi ў валавым грамадскiм прадукце рэспублiкi ў 60 г. дасягнула 52 %. Рэспублiка з аграрна-iндустрыяльнай ператварылася ў iндустрыяльную.

У сярэдзiне 60-х гг. была зроблена спроба правядзення ў СССР эканамiчнай рэформы. Намячалася ажыццявiць меры па паляпшэнню кiравання прамысловасцю, удасканаленнi планавання i ўмацаваннi эканамiчнага стымулявання прамысловай вытворчасцi, якое павялiчвае значнасць дзяржразлiковых стымулаў i некалькi пашыралi правы прадпрыемстваў (змяненнi адбылiся i ў сельскай гаспадарцы). У БССР рэформа прывяла да некаторага паляпшэння працы прамысловых i сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Аднак рэформа не была паслядоўнай i паступова прыпынiлася.

Трэба падкрэслiць, што ў 50-80-я гг. на Беларусi адбылося станаўленне i развiцце буйной хiмiчнай i горнахiмiчная прамысловасцi ("Беларуськалiй", Гродзенскi i Полацкi хiмiчныя камбiнаты i iнш.). Гэта час бурнага развiцця радыетэхнiчнай i радыеэлектроннай прамысловасцi, прадпрыемстваў абарончага комплексу. У поспехi СССР у асваеннi космасу значны ўклад унеслi вучоныя, iнжынеры, тэхнiкi, працоўныя Беларусi. Сярод касманаўтаў есць i ўраджэнцы Беларусi: П.Клiмук i ў.Каваленак.

У сельскай гаспадарцы значныя зрухi адбылiся ў канцы 50-х гг.: вытворчасць мяса i малака да 1960 г. у параўнаннi да 1953 г. павялiчылася на 70 %, валавы збор збожжа - на 36 %. I хоця iснавалi пэўныя праблемы ў развiццi калгасаў i саўгасаў да сярэдзiны 80-х гадоў у маштабах СССР сельская гаспадарка беларусi выглядала нядрэнна: пры 1,7 % агульнай плошчы сельскагаспадарчых угодзяў i 2,7 % горнай зямлi выраблялася 5,7-5,8 % аб`ему мяса, 15-16 % бульбы, 1/4 льнопрадукцыi.

I хоця ў 70-я - першай палове 80-х гг. у рэспублiцы вялося iнтэнсiўнае капiтальнае будаўнiцтва, нарошчвалiся вытворчыя магутнасцi, у эканамiчным развiццi нашай рэспублiкi (як i ўсей краiны) сталi вiдавочнымi негатыўныя з`явы: знiжэнне тэмпаў эканамiчнага росту, не адбылося рашучага зруху iнтэнсiфiкацыi вытворчасцi, не ўдалося забяспечыць выхад гаспадаркi на якасна новы навукова-тэхнiчны i арганiзацыйна-эканамiчны ўзровень i г.д.

28. Асноўныя этапы палiтычнага развiцця Беларусi ў 1985-1997 гг.

У сярэдзiне 80-х гадоў Савецкi Саюз апынуўся перад шэрагам праблем. Запавольванне сацыяльна-эканамiчнага развiцця стварыла неабходнасць рэфармавання палiтычнай сiстымы, абнаўлення ўсiх сфер жыцця савецкага грамадства. У сувязi з гэтым XXVII з`езд КПСС (1986), XIX Усесаюзная канферэнцыя КПСС вызначылi палiтыку перабудовы, якая ўключала ў сябе правядзенне эканамiчнай рэформы, рэформы палiтычнай сiстэмы, сацыяльная i культурнай сфер жыцця савецкага грамадства, стварэння прававой дзяржавы.

Адначасова з пачаткам правядзення рэформ на Беларусi ствараецца палiтычная апазiцыя. Гэты працэс паччынаецца з арганiзацыi ў 1986-87 гг. шматлiкiх аматарскiх нефармальных аб`яданняў па iнтарэсах. К канцу 1987 г. у iх дзейнасцi пачынае праяўляцца цэнтралiзацыя i палiтызацыя. Пачынаючы з крытыкi тагачаснай канцэпцыi гiсторыi Беларусi, найбольш актыўная частку апазiцыi стварае "Камiтэт-58", пашырае сваю дзейнасць мiнская "Талака", якiя пераўтвараюцца па сутнасцi ў палiтычныя арганiзацыi. У кастрычнiку 1988 г. намаганнямi гэтых аб`яднанняў ствараецца арганiзацыйны камiтэт Белаўрскага народнага фронту, устаноўчы з`езд якога дабыўся ў Вiльнюсе ў чэрвенi 1989 г. К 1991 г. БНФ арганiзацыйна афармiўся ў апазiцыйную палiтычную арганiзацыю, меўшую антысавечкую i анутыкамунiстычную накiраванасць.

Лозунг перабудовы "Больш дэмакратыi, больш сацыялiзму" у першыя гады гэтага працэсу па сутнасцi рэалiзоўваўся ў першай яго частцы. Гэта абумоўлена памылкамi i пралiкамi кiраўнiцтва КПСС - КДБ, якiя былi дапушчаны ў распрацоўцы i правядзеннi палiтыкi перабудовы. Адсутнiчала канкрэтная, навукова-абгрунтаваная праграма, не былi вызначаны мэты i канчатковыявынiкi. Па сутнасцi выкарыстоўваўся iншы лозунг: "Больш капiталiзму, больш разбуральнай дэмакратыi". Катастрафiчна знiзiўся ўзровень жэцця людзей, пагоршылася iх сацыяльнае становiшча. Гэта прывяло да таго, што значная частку людзей стала абвiнавачваць у гэтым КПСС, сацыялiстычныя iдэалы абясцэньвалiся, узнiкла цiкавасць да дзеяння палiтычнай апазiцыi.

Увядзенне ў жнiўнi 1991 г. надзвычайнага становiшча, дзейнасць ГКЧП, нерашучасць М.Гарбачова прывялi да разбурэння камунiстычнай партыi Савецкага Саюза, дзейнасць якой была забаронена ў лiстападзе 1991 г., маемасць яе канфiскавалася. Тое ж самае было зроблена i на Беларусi. (Гэты антыканстытуцыйны акт быў адменены ў Расii i Беларусi ў 1993 г.). Па сутнасцi, адбыўся дзяржаўны пераварот - пачатак працэсу рзвала СССР.

Першым крокам на гэтым шляху з`явiлася дыскусiя аб "незаконным" далучэннi Прыбалтыйскiх рэспублiк да СССР у 1940 г., якая закончылася падпiсаннем М.Гарбачовым указа аб выхадзе Лiтвы, Латвii i Эстонii з СССР. У хуткiм часе былi прыняты дэкларацыi аб дзяржаўным суверэнiтэце Расii, Украiны i iншых рэспублiк. 27 лiпеня 1990 г. Вярхоўны Савет Беларускай СССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнiтэце рэспублiкi. Дзяржаўны пераварот лета-восенi 1991 г. дадаў новы штуршок да развiцця гэтага працэсу. У жнiўнi 1991 г. Вярхоўны савет БССР надаў статус канстытуцыйнага закона Дэкларацыi аб суверэнiтэце, у вераснi быў прыняты Закон аб назве Беларускай СССР, якая пачала называцца Рэспублiка Беларусь.

Восеь снежня 1991 г. у Белавежская пушчы кiраўнiкi Расii, Беларусi i ўкраiны (Б.Ельцын, С.Шушкевiч, Л.Краўчук), iгнаруючы вынiкi рэферэндума 1991 г., дэнансавалi дагавор 1922 г. аб утварэннi СССР i тым самым канчаткова разбурылi вялiкую i магутную дзяржаву. На руiнах СССР была створана аморфная нежыццяздольная Садружнасць Незалежных Дзяржаў.

15 сакавiка 1994 г. Вярхоўны Савет Рэспублiкi Беларусь прыняй новую Канстытуцыю - Асноўны Закон Рэспублiкi Беларусь. Беларусь, па канстытуцыi, з`яўляецца ўнiтарнай дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавай, якая валодае вяршэнствам i паўнатой улады на сваей тэрыторыi. Канстытуцыяй уведзена прэзiдэнцкая форма кiравання. 10 лiпеня 1994 г. першым Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь абраны А.Р. Лукашэнка.

29. Эканамiчнае развiцце Беларусi ва ўмовах правядзення рыначных рэформ.

На шляху пераходу ад планвай сацыялiстычнай гаспадаркi да капiталiстычнай рыначнай эканомiкi зроблены крокi па стварэнню нарматыўна-прававой базы, рэфармаваннi адносiн уласнасцi, перабудове грашова-фiнансавай сiстэмы, рэарганiзацыi дзейнасцi суб`ектаў гаспадарання.

Пачатак гэтых рэформ на беларусi звязаны з адабрэннем Вярхоўным Саветам рэспублiкi ў канцы 1990 г. праграмы пераходу да рыначнай эканомiкi.Рэалiзацыя праграмы праводзiлася ва ўмовах адмiнiстрацыйнага павышэння i вызвалення цэн, iнфляцыi, страты рычагоў цэнтралiзаванага кiравання, бурнымi дэзынтэграцыйнымi працэсамi на тэрыторыi СССР.

Пасля развалу СССР у 1991 г. змянiлiся i падыходы да правядзення пераўтварэнняў - у аснову былi прыняты метады так званай "шокавай тэрапii". К 1994 г. правяддзенне рэформ дазволiла стварыць на Беларусi неабходны мiнiмум асноўных рыначных iнстытутаў, нарматыўна-прававых дакументаў, зрабiць новую сiстэму эканомiкi, якая ў асноўным абапiраецца на рыначныя рэгулятары.

Разам з тым, беларускi рынак пацярпеў значна большыя страты, чым меў здабыткаў: разбурэнне былых эканамiчных сувязей прывяло да абвальнага спаду вытворчасцi амаль на 50 % (у параўнаннi з канцом 80-х гг.), рэзкаму падзенню курса беларускага рубля, крытычнаму стану ў забеспячэннi энергарэсурсамi. Усе гэта вызвала панiжэнне жыццевага ўзроўня большасцi насельнiцтва, рост беспрацоўя, нарастанне iншых сацыяльных праблем.

Мадэль рыначных рэформ метадам "шокавай тэрапii" пацярпела правал летам 1994 г. у час выбараў першага прэзiдэнта РБ. Для пераадолення крызiсных з`яў i недахопаў, а таксама для вызначэння перспектыўных задач у правядзеннi рыначных рэформ новым кiраўнiцтвам рэспублiкi былi распрацаваны "Асноўныя напрамкi сацыяльна-эканамiчнага развiцця РБ на 1996-2000 гады".

Сення ў рэспублiцы прыпынена далейшае падзенне вытворчасцi i забяспечаны некаторы рост прамысловай i сельскай гаспадаркi.