Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Конспект по истории.docx
Скачиваний:
5
Добавлен:
11.05.2015
Размер:
80.47 Кб
Скачать

22. Нацыянальная палiтыка. Беларусiзацыя ў 20-я гг. XX ст.

Разглядаючы перадумовы палiтыкi беларусiзацыi, неабходна мець на ўвазе асаблiвасцi нацыянальных адносiн на Беларусi на пачатку 20-х гадоў.

Па-першае, iшоў працэс тэрытарэяльнага самавызначэння беларускага народа, беларускай нацыi. (У 1924 г. адбылося вяртанне, перадача БССР 16 паветаў i ў 1926 г. -- 2-х паветаў).

Па-дургое, паводле перапiсу 1926 г. беларусы складалi 80,6 %, яўрэi - 8,2 %, рускiя - 7,7 %, палякi - 2 %, украiнцы - 0,7 %, латышы - 0,3 %, лiтоўцы, немцы i татары - па 0,1 % (шматнацыянальныя меншасцi складалi амаль пятую частку насельнiцтва).

Па-трэцяе, палiтыка беларускага адраджэння ва ўмовах савецкай улады пачала ўжыццяўляцца раней афiцыйна абвешчанай беларусiзацыi перш за ўсе намаганнямi дзеячаў нацыянальна-дэмакратычнага руху.

Намаганнямi вядомых дзеячаў беларускага нацыянальнага адраджэння закладвалiся асновы нацыянальнай палiтыкi, якая пазней была аформлена як дзяржаўная палiтыка беларусiзацыi.

З сярэдзiны 1923 г. да сярэдзiны 1924 г. працыс беларусiзацыi прайшоў першую фазу, на працягу якой вялася ў асноўным яе палiтычная i iдэалагiчная падрыхтоўка.

Лета 1924 г. i прыкладна да 1928 г. - час актыўнай практычнай рэалiзацыi вызначаных напрамкаў дзейнасцi ў палiтыкi беларусiзацыi.

1) Адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльная рэформа праведзена ў 1926-1929 гг. пасля таго, як адбылося вяртанне БССР значнай часткi этнiцна беларускiх зямель. У складзе БССР губернi, паветы, вобласцi былi лiквiдаваны i замест iх утвораны акругi, раены i сельсаветы. У аснову новаўтварэнняў пакладзены нацыянальны прынцып.

2) Адным за напрамкаў нацыянальнай палiтыкi з`яўлялася беларусiзацыя дзяржаўных устаноў, грамадскiх арганiзацый, якая мела на мэце вывучэнне супрацоўнiкамi беларускай мовы i перавод на яе справаводства.

3) У ходзе бларусiзацыi вырашалася задача больш актыўнага вылучэння на кiруючыя пасады прадстаўнiкоў карэннага (не толькi беларускага) насельнiцтва.

4) Палiтыка беларусiзацыi закранула i войска. У 1923-1925 гг. праводзiлася ваенная рэформа.

5) Важны напрамак беларусiзацыi - нацыянальна-культурнае будаўнiцтва. Значныя змены адбылiся ў агульнаадукацыйнай школе: калi ў 1921 г. беларускiя школы складалi 21,5 % ад агульнага лiку школ на беларусi, то ў 1931 г. - 83,5 %.

У 1930 г. 76,6 % студэнтаў вышэйшай школы рэспублiкi былi беларусамi, выкладанне больш за 80 % вучэбных дысцыплiн вялося на беларускай мове.

6) У беларускай акадэмii навук працавалi нацыянальныя сектары - яўрэйскi, польскi, латышскi, а таксама камiсiя па вывучэннi Заходняй Беларусi, сектар масавай работы i краязнаўства. Сярод навуковых супрацоўнiкаў акадэмii ў пачатку 30-х гадоў колькасць беларусаў складала 45 %.

7) У 1924 г. заснавана Дзяржаўнае выдавецтва Беларусi.

8) Значных поспехаў у гады правядзення палiтыкi беларусiзацыi дасягнулi беларуская лiтаратура, нацыянальны беларускi тэатр, музыка, жывапiс.

23. Пачатак другой сусветнай вайны i Вялiкай Айчыннай вайны (верасень 1939 - верасень 1945 гг.).

Другая сусветная вайна пачалася 1 верасня 1939 г. Умоўна можна вызнацыць пяць асноўных яе перыядаў: 1) пачатак вайны - верасень 1939 - чэрвень 1941; 2) нападзенне на СССР - крах дактрыны "Блiцкрыга", мiфа аб непераможнасцi Германii (чэрвень 1941 - лiстапад 1942); 3) карэнны пералом (лiстапад 1942 - снежань 1943); 4) разгром фашысцкага блока, вызваленне краiн Еўропы ад фашызму (студзень 1944 - май 1945); 5) разгром Японii - вызваленне народаў Азii ад японскай акупацыi, заканчэнне другой сусветнай вайны (май - верасень 1945).

Напярэдаднi вайны Савецкi Саюз рабiў ўсе магчымае, каб папярэдзiць яе ўзнiкненне. Ен веў перамовы з Англiяй, Францыяй, Чэхаславакiяй, iншымi дзяржавамi аб магчымых мерах бяспекi. Нажаль, Заходнiя краiны далi згоду на далучэнне часткi тэрыторыi Чэхаславакii да Германii, iмкнулiся скiраваць агрэсiю фашысцкай Германii супраць СССР. Ва ўмовах небяспекi савецкi бок адгукнуўся на прапановы Германii i 23 жнiўня 1939 г. быў падпiсаны савецкi-германскi дагавор аб ненападзеннi тэрмiнам на 10 гадоў i сакрэтны пратакол да яго аб сферы iнтарэсаў абодвух бакоў. 1 верасня 1939 г. Германiя напала на Польшчу, а 3 верасня Англiя i Францыя аб`явiлi вайну Германii. Фашысцкiя войскi iмклiва захоплiвалi тэрыторыю Польшчы. Паўстала пагроза зняволення Заходняй беларусi, якая трапiла пад уладу Польшчы па Рыжскаму дагавору 1921 г. 17 верасня Чырвоная Армiя перайшла гранiцу, а 25 верасня вызвалiла Заходнюю Беларусь (4 млн. жыхароў). 28 лiстапада 1939 г. памiж Германiяй i СССР заключаны Дагавор аб дружбе i гранiцы. 28-30 лiстапада 1939 г. Народны Сход Заходняй Беларусi прыняў дэкларацыю аб устанаўленнi савецкай улады на ўсей вызваленай тэрыторыi i выказаўся за ўваходжанне ў склад БССР. 3 лiстапада 1939 г. Нечарговая V Сесiя Вярхоўнага Савета СССР i 12 лiстапада 1939 г. Нечарговая III сесiя Вярхоўнага Савета БССР адпаведна прынялi законы аб уключэннi Заходняй беларусi ў склад СССР i ўз`яднаннi з БССР. У вынiку тэрыторыя беларусi склала 225,6 тыс. кв. км, насельнiцтва 10 млн. чал. Уводзiцца новае адмiнiстрацыйнае дзяленне, праводзяцца першыя адмiнiстратыўныя пераўтварэннi, пераразмеркаванне зямлi, стварэнне кааператываў, калгасаў, саўгасаў. Адмоўную ролю мелi рэпрэсii i дэпартацыi. 10 кастрычнiка 1939 г. урад СССР перадаў г. Вiльна i Вiленскую вобласць Лiтве. Разам з Вiльняй перадавалася тэрыторыя плошчай 6900 кв. км. Менш чым праз год, у лiстападзе 1940 г., да Лiтвы, пад час яе ўваходжання ў склад СССР, былi дадаткова далучаны з лiку беларускiх зямель 2600 кв. км трыторыi з 65 тыс. чалавек.

З лета 1940 г. Германiя пачала падрыхтоўку да вайны супраць СССР. У снежнi 1940 г. зацверджан план "Барбароса" - маланкавай вайны, разгрому СССР за 3-4 месяцы. У маi 1941 г. быў зацверджаны план "Ост" - праграма знiшчэння i каланiзацыi народаў СССР.

Нягледзячы на заключэнне дагавору з Германiяй, пралiкаў у вызначэннi пачатку вайны, кiраўнiцтва СССР рабiла пэўныя захады па ўмацаванню абароназдольнасцi краiны, у прыватнасцi, на Беларусi. Гэта будаўнiцтва ў Мiнску i Магiлеве авiяцыйных, Вiцебску i Баранавiчах - танкарамонтных прадпрыемтсваў. Iшло ўзвядзенне абарончых умацаванняў, пераўзбраенне войска i iнш.

22 чэрвеня 1941 г. фашэсцкая Германiя напала на СССР. У лiку першых прыняла на сябе ўдар Беларусь. Пачалася Вялiкая Айчынная вайна. Яна стала састаўной часткай другой сусветнай вайны. Галоўнай мэтай Германii было знiшчыць СССР як палiтычную i ваенную дзяржаву, знiшчыць большую частку насельнiцтва, астатнiх ператварыць у рабоў. Толькi 20 % беларусаў падлягалi анямечванню, а 80 % -- знiшчэнню. На тэрыторыю Беларусi наступала самая моцная групоўка - группа армiй "Цэнтр". Вайсковыя злучэннi i насельнiцтва павялi рашучую барацьбу супраць ворага. У чэрвенi - жнiўнi ў армiю было мабiлiзавана звыш 500 тыс. чалавек мясцовага насельнiцтва, стваралiся палкi i атрады народнага апалчэння (33 тыс.), знiшчальныя батальоны для барацьбы з дыверсантамi. Каля 2 млн. чалавек удзельнiцалi ў будаўнiцтве абарончых амацаванняў. Аднак сiлы былi няроўныя. Вораг захапiў 28 чэрвеня Мiнск, 27 лiпеня - Магiлеў, 19 жнiўня - Гомель. Да пачатку верасня 1941 г. уся тэрыторыя Беларусi была захоплена ворагам. У чым жа прычыны няўдач баявых дзеянняў ў пачатку вайны? Выявiлася перавага эканамiчнага патэнцыялу Германii. Пасля захопу шэрагу краiн Еўропы iх прамысловы патэнцыял працаваў на ваенныя патрэбы немцаў. Германiя раней перавяла сваю прамысловасць на выпуск узбраенняў. Германская армiя была адмабiлiзавана, мела вопыт вядзення вайны i г.д. З боку СССР былi дапушчаны пралiкi ў тэрмiнах пачатку вайны, рэпрэсii ў армii, адсутнасць вопыту вайны, выкарыстанне старых тыпаў зброi i iнш. Абарончыя баi на Беларусi, мужнасць i гераiзм войскаў i насельнiцтва перашкодзiлi Германii выканаць свае планы, далi магчымасць падрыхтавацца да абароны Масквы, быў сарваны гiтлераўскi план маланкавай вайны.

24. Акупацыйны рэжым на тэрыторыi Беларусi. Барацьба беларускага народа супраць нямецка-фашысцкiх захопнiкаў.

Акупацыйны рэжым - сiстэма палiтычных, эканамiчных, ваенных, iдэалагiчных мер, накiраваных на лiквiдацыю грамадскага i дзяржаўнага ладу, рабаванне нацыянальных багаццяў i рэсурсаў, зняволенне, крывавы тэрор, знiшчэнне беларускага народа. Згодна плану "Барбароса" была знiшчана дзяржаўная смастойнасць i тэрытарыяльная цэласнасць рэспублiкi. Яна была падзелена на часткi, якiя перайшлi да ўсходняй Прусii, рэйхскамiсарэята "Остланд", "Украiна", генеральнай акругi Лiтвы i iнш. Уся паўната ўлады належала фашысцкай ваеннай i цывiльнай акупацыйнай адмiнiстрацыi. Галоўным сродкам падтрымання "новага парадку" былi войскi, службы СС, СА, СД, гестапа, жандармерыi i iнш.

Галоўнымi сродкамi ажыццяўлення плана "Ост" была палiтыка генацыду - планамернага знiшчэння насельнiцтва: камунiстаў, ваеннаслужачых, савецкiх, партыйных, камсамольскiх актывiстаў, яўрэяў, цыган. Для гэтага выкарыстоўвалася сiстэма мер: заложнiцтва, аблавы, пагромы, турмы, карныя экспедыцыi, лагеры смерцi, больш 100 гета i iнш. Для фiзiчнага знiшчэння людзей немцы арганiзавалi на беларусi больш 260 лагераў смерцi, iх фiлiялаў i аддзяленняў. Сярод iх Вялiкi i малы Трасцянец, Азарычы, Масюкоўшчына i iнш. Страшэнныя зверствы чынiлi фашысты над партызанамi, подпольшчыкамi, мiрным насельнiцтвам. Было праведзена больш за 140 карных экспедыцый, пасля якiх цэлыя раены перуатварылiся ў зоны пустынi. За гады акупацыi спалена больш як 628 весак разам з людзьмi, каля 200 з iх так i не аднавiлiся пасля вайны. У рабства на Нямеччыну было вывезена па няпоўных падлiках 380 тыс. юнакоў i дзяўчат. Вярнулiся дамоў толькi каля 120 тыс. Фашысты рабавалi нацыянальныя багаццi рэспублiкi. Было вывезена 90 % тэхнiчнага абсталявання, разрабавана 10 тыс. калгасаў, знiшчаны лес i г.д. Акупацыяныя ўлады рабiлi ўсе, каб знiшчыць беларускую культуру, навуку, мастацтва, закрыць доступ да адукацыi. Каб раскалоць адзiнства беларускага народа, знайсцi сабе апору, гiтлераўцы спрабавалi ствараць нацыянальныя арганiзацыi: Беларуская народная самапомач (БНС), Беларускi корпус самааховы (БКС), Саюз беларуская моладзi (СБМ), Беларуская цэнтральная рада (БЦР), Беларуская краявая абарона (БКА) i iнш. Выкарыстоўваючы ўсе сродкi агiтацыi i прапаганды, гiтлераўцы iмкнулiся ўздзейнiчаць на насельнiцтва, зрабiць яго пакорным, паслушэнным, зламаць яго волю да барацьбы.

Аднак беларускi народ ад дзяцей (Марат Казей) да дарослых узняўся на смяротную барацьбу супраць ворага. Партызанскiя атрады i групы стваралiся на базе народнага апалчэння, знiшчальных батальенаў, камандзiраў i байцоў Чырвонай Армii, апынуўшыхся ў тыле ворага. Партызанскi рух быў ўсенародным, дзейнiчала 1255 партызанскiх атрадаў, 213 брыгад, больш 370 тыс. чалавек.

Шматгранную дзейнасць супраць ворага ажыццяўляла партыйнае падполнне: 203 абкамы i мiжрайкамы, мiжрайцэнтры, гаркамы i райкамы, больш 1500 пярвiчных арганiзацый. Побач з iмi дзейнiчала камсамольскае падполле. Формы i метады барацьбы з ворагам былi самыя розныя: знiшчэнне афiцэраў i салдат, дыверсii, рэйкавая вайна, парушэнне сродкаў сувязi, узрыў мастоў, дарог, выданне падпольных газет, лiстовак, распаўсюджванне зводак iнфармбюро. Разам з беларусамi змагалiся рускiя, украiнцы i iншыя прадстаўнiкi народаў СССР, а таксама палякi, чэхi i словакi, венгры, немцы i iнш. Гераiчная барацьба народа падрывала моц фашысцкай армii, умацоўвала веру насельнiцтва ў перамогу, наблiжала яе.