Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Конспект по истории.docx
Скачиваний:
5
Добавлен:
11.05.2015
Размер:
80.47 Кб
Скачать

6. Палiтычная барацьба ў вкл у XIV-XV стст.., Крэўская ўнiя I яе вынiкi.

Закладзены з самага пачатку iснавання ВКЛ вялiкi хiб у бок федэралiсцкiх пачаткаў не мог не выклiкаць у велiкакняжацкай улады ўзнiкненне супрацьлеглай тэндэнцыi ў палiтыцы - да цэнтралiзацыi. Барацьба цэнтралiсцкiх i феадалiсцкiх пачаткаў пранiзвае ўсе ўнутрапалiтычнае жыцце ВКЛ у XIV-XVI стст.. Вынiкам гэтай барацьбы былi крызiсы дзяржаўнай улады, што пагражалi распадам дзяржавы. Першы крызiс узнiк пасля смерцi Гедымiна (1341), калi вялiкiм князям стаў яго любiмы сын Еўнут. Найбольш моцныя з яго братоў, Альгерд i Кейстут, зверглi Еўнута. I хаця на велiкакняжацкi прастол быў ўзведзены Альгерд, у ВКЛ склаўся своеасаблiвы дуалiзм вярхоўнай улады. Другi палiтычны крызiс узнiк у 1377 г. пасля смерцi Альгерда. Пры падтрымцы Кейстута на велiкакняжацкi прастол быў ўзведзены Ягайла, сын Альгерда. Аднак яго пазiцыi былi вельмi няўстойлiвыя, i ў 1381 г. Кейстут захапiў вярхоўную ўладу. Наступiў новы, трэцi палiтычны крызiс. Праз год Кейстут быў забiты Ягайлам. Ягайла не змог перамагчы цэнтрабежныя тэндэнцыi i адолець палiтычны крызiс сваiмi сiламi i зрабiў стаўку на знешнюю сiлу - Польшчу. К канцу XIV ст. складваюцца ўмовы зблiжэння ВКЛ i Польшчы (гэтага патрабавала i знешняя небяспека - Тэўтонскi ордэн). У 1385 г. было падпiсана пагадненне мiж ВКЛ i Польшчай - Крэўская ўнiя. Ягайла стаў польскiм каралём. Па сваiх умовах унiя была iнкарпарацыяй ВКЛ у Польшчу i вяла да каталiцкай экспансii на беларуска-лiтоўскiх землях. Незадаволеныя беларуска-лiтоўскiя феадалы пачынаюць барацьбу супраць унii. Яе ўзначалiлi Андрэй Альгердавiч - на першым этапе, Вiтаўт, сын Кейстута - на другiм. Барацьба завяршылася падпiсаннем Востраўскага пагаднення (1392) аб падзеле ўлады памiж Ягайлам i Вiтаўтам. Яна значна карэкцiравала Крэўскую ўнiю: ВКЛ было гарантавана адасобленае дзяржаўнае iснаванне, але ў саюзе з Польшчай i пад верхаўладзем польскага караля. Юрыдычна палiтычная самастойнасць ВКЛ была аформлена падпiсаннем Гарадзельскай унii 1413 г., але ўсе роўна пад уладай польскага караля. Супрацьстаянне бакоў прывяло да грамадзянскай вайны (1431-1436), пад уплывам якой былi прыняты прывiлеi польскага караля (1432) i вялiкага князя (1434), якiя пашыралi правы праваслаўных феадалаў (забарона займаць вышэйшыя дзяржаўныя пасады захоўвалася).

Такiм чынам, палiтычная гiсторыя ВКЛ прасякнута барацьбой цэнтрабежных i цэнтраiмклiвых тэндэнцый, а палiтычны рэжым ВКЛ паступова прымаў абрысы парламенцкай манархii (паны-рада, вольны сейм, абмежаванне вялiкакняскай улады, правы шляхты). Больш за 100 гадоў ВКЛ знаходзiлася ў стане персанальнай унii з Польшчай, застаючыся пры гэтым суверэннай дзяржавай, дзякуючы намаганням рускiх i лiтоўскiх феадалаў.

7. Знешняя палiтыка вкл у XIV-сяр. XVI ст.

Знешняя палiтыка ВКЛ не была свабоднай ад уплыву на яе ўнутрыпалiтычных працэсаў у дзяржаве. Унiя з Польшчай (1385), нягледзячы на складаныя ўнутраныя вынiкi, умацавала мiжнародныя пазiцыi княства. Галоўным ворагам, з якiм ВКЛ даводзiлася весцi напружаную барацьбу, былi Тэўтонскi i Лiвонскi ордэны. У 1409 г. пачалася "вялiкая вайна" памiж Польшчай, ВКЛ, з аднаго боку, i Тэўтонскiм ордэнам - з другога. Вырашальны ўдар быў нанесены крыжакам у бiтве пад Грунвальдам (1410), i нямецкая агрэсiя была спынена.

У XIV-XV стст. працягвалiся набегi татар на тэрыторыю ВКЛ. Значнай падзеяй у барацьбе з iмi быў разгром Альгердам мангола-татар на р. Сiнiя Воды (1362), далучэнне да ВКЛ Кiеўшчыны, Падолii. У 1455 г. атрады мангола-татар былi разбiты войскамi кiеўскага князя Сямена Алелькавiча. На гэтым набегi Арды на тэрыторыю ВКЛ практычна спынiлiся.

З другой паловы XV ст. у знешняй палiтыцы ВКЛ паўстае пытанне ўзаемаадносiн з мацнеючым суседам на поўднi - Крымскiм ханствам. Першапачаткова адносiны былi добрыя, але калi ханам стаў Менглi-Гiрэй (1468), ён па дамоўленасцi з Масквой пайшоў вайной на Кiеўскiя землi, узяў Кiеў. Пад нацiскам крымскiх татар паўднёвыя межы ВКЛ адступiлi на поўнач. Толькi за перыяд з 1500 па 1569 г. татары зрабiлi на Беларускiя землi 45 набегаў, у 1505 г. дайшлi да Мiнска i Новагародка, у 1521 г. спустошылi землi памiж Слуцкам i Мiнскам. У 1527 г. лiтоўскiмi, беларускiмi i ўкраiнскiмi атрадамi было нанесена паражэнне крымскiм татарам пад Каневам на Ўкраiне. З гэтага моманту яны ўжо не пагражалi ВКЛ. Пазней татарскiя ханствы выкарыстоўвалiся ВКЛ як iнтрумент усходняй палiтыкi.

З канца XV ст. абвастрылiся адносiны памiж ВКЛ i Рускай дзяржавай. Прычыны - завяршэнне палiтычнага аб`яднання Паўночна-Усходняй Русi пад уладай Масквы (вылучылiся два цэнтры аб`яднання зямель былой Старажытнаруская дзяржавы - ВКЛ i Маскоўская дзяржава), -- асаблiвасцi вырашэння канфесiйнага пытання ў ВКЛ, наступ каталiцызму падштурхнулi беларускiх феадалаў да пераходу пад уладу Масквы. Канфрантацыя памiж маскоўскай дзяржавай i ВКЛ неаднаразова прыводзiла да войн (1492-1494, 1500-1503, 1507-1508, 1512-1522, 1534-1537).

Такiм чынам, знешняя палiтыка ВКЛ была складанай i супярэчлiвай, прыярытэты ў ей мянялiся. У XIV-XV стст. - гэта барацьба супраць крыжакоў (Тэўтонскi ордэн) i татарскiмi ханствамi (Залатой Ардой, Вялiкай Ардой, Крымскiм ханствам) i пашырэнне сваей тэрыторыi, у канцы XV-XVI стст. - галоўным напрамкам знешнепалiтычнай дзейнасцi ВКЛ сталi адносiны, а па сутнасцi канкурэнтная барацьба з мацнеючай маскоўскай дзяржавай. Страта 1/4 тэрыторыi ВКЛ у гэтай барацьбе сведчыла пра значнае аслабленне ВКЛ i вымушала яго да больш цеснага саюза з Польшчай.