Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Конспект по истории.docx
Скачиваний:
5
Добавлен:
11.05.2015
Размер:
80.47 Кб
Скачать

16. Беларусь у перыяд германскай акупацыi. Абвяшчэнне бнр. Вызваленне Беларусi ад нямечкiх захопнiкаў.

У жнiўнi 1914 г. з пачаткам першай сусветная вайны Заходняя Беларусь была захоплена Германiяй. Нi царскi ўрад да лютага 1917 г., нi часовы буржуазны ўрад пасля Лютаўскай рэвалюцыi не зрабiлi нiчога, как вывесцi краiну з вайны, вызвалiць Беларусь ад захопнiкаў. Пасля Кастрычнiцкай рэвалюцыi савечкi ўрад звярнуўся да ваюючых краiн з прапановай спынiць вайну. Але зрабiць гэта яны адмовiлiся. Не прынеслi поспеху i сепаратныя перагаворы з Германiяй. У лютым 1918 г. Германiя адмовiла ваенныя дзеяннi. Больш за 2/3 тэрыторыi Беларусi апынулiся пад уладай германскiх акупантаў. Савецкi ўрад вымушаны быў пайсцi на падпiсанне самага несправядлiвага мiрнага дагавора з Германiяй. Такi дагавор быў падпiсаны 3-га сакавiка 1918 г. Беларускае пытанне на перагаворах не разглядалася. Iнтарэсы беларусаў не былi прыняты пад увагу нi адным з бакоў.

На захопленай тэрыторыi акупанты лiквiдавалi савецкую ўладу, устанавiлi акупацыйны рэжым, што выклiкала моцнае супрацiўленне беларускага народа. Пачалася барацьба рабочых, сялян Беларусi супраць акупантаў. Кiравалi гэтай барацьбой камунiсты.

Ва ўмовах наступлення германскiх войск кiраўнiкi нацыянальна-дэмакратычных партый Беларусi зрабiлi спробу захапiць уладу, стварыць беларускую дзяржаўнасць. Яны звярнулiся з 1-ай, а потым 2-ой Устаноўчай граматай да беларускага народа. Беларусь была аб`яўлена народнай рэспублiкай. Былi вызначаны асноўныя прынцыпы дзяржаўнага ладу краiны, тэрыторыя, формы ўласнасцi i iнш. Кiруючым органам БНР былi Рада i Народны Камiсарыят. 25 сакавiка 1918 г. Беларусь была абвешчана незалежнай у этнаграфiчных межах пражывання беларусаў. Самастойнасць i незалежнасць БНР яе кiраўнiкi хацелi здзейснiць пры дапамозе Германii. Аднак зрабiць гэта было немагчыма. Германiя не была зацiкаўлена ў стварэннi такой дзяржавы. Не прызналi БНР i iншыя краiны. Рада БНР аб`явiла аб разрыве з Расiяй, не ўлiчваючы настрою беларускага народа. БНР дзяржавай не стала. Не было заканадаўчай улады. Выканаўчая ўлада абмяжовывалася толькi сферай культуры. Не было i судовай улады. Тым не менш гэта быў рашучы крок у стварэннi беларускай дзяржаўнасцi.

У вынiку паражэння аўстра-германскага блоку ў 1-й сусветнай вайне i рэвалюцыi ў Германii германскiя войскi пакiнулi Беларусь. 13 лiстапада 1918 г. савецкi ўрад ануляваў Брэсцкi дагавор.

17. Утварэнне бсср. Аб`яднанне бсср з Лiтоўскай сср.

Пасля вызвалення Беларусi ад нямецкiх акупантаў зноў паўстала пытанне аб утварэннi беларускай дзяржаўнасцi. Але па гэтым пытаннi не было адзiнай думкi. Iснавала некалькi пазiцый: 1) Паўночна-Заходняга абкома РКП(б). Яго кiраўнiк А.Мяснiкоў, В.Кнорын i iнш. лiчылi, што Беларусь павiнна быць тэрытарыяльнай адзiнкай РСФСР на той падставе, што беларусы не нацыя; 2) Беларускага нацыянальнага камiсарыята. Кiраўнiкi Белнацкама А.Чарвякоў, З.Жылуновiч i iнш. лiчылi неабходным стварыць Беларускую савецкую рэспублiку i ўстанавiць цесныя сувязi з РСФСР (на прынцыпах аўтаномii). Гэтую пазiцыю падтрымлiвала Цэнтральнае бюро беларускiх секцый РКП(б) у Расii. Доўгi час гэтае пытанне не вырашалася. I толькi 24 снежня 1918 г. пленум ЦК РКП(б) прыняў рашэнне аб стварэннi БССР. 30 снежня 1918 г. на VI Паўночна-Заходняй партыйнай канферэнцыi РКП(б) была прынята рэзалюцыя "Аб абвяшчэннi Заходняй Камуны Беларускай Савецкай Рэспублiкай". Быў створаны Часовы ўрад Беларусi на чале з З.Жылуновiчам. 1 студзеня 1919 г. Часовы ўрад абвясцiў Манiфест аб стварэннi БССР. У сувязi з гэтым Заходняя вобласць была скасавана. Аднак пагроза з боку Польшчы прымусiла савецкае кiраўнiцтва прыняць 16 студзеня 1919 г. рашэнне аб аб`яднаннi БССР з Лiтоўскай ССР. Для юрыдычнага замацавання абвяшчэння БССР i стварэння Лiтбел 2 лютага 1919 г. быў склiканы 1-ы ўсебеларускi з`езд Саветаў. З`езд прыняў Канстытуцыю БССР, згодна з якой найвышэйшая ўлада ў рэспублiцы належала з`езду Саветаў. З`езд вызначыў тэрыторыю БССР у складзе Мiнскай i Гродзенскай губерняў, планавалася, што ўключаныя ў склад РСФСР па рашэннi ЦК РКП(б) ад 16 студзеня 1918 г. Магiлеўская i Бiцебская губернi, калi iншыя тэрыторыi Беларусi будуць захоплены Польшчай (што i адбылося на самой справе) у будучым могуць стаць асновай для аднаўлення беларускай дзяржаўнасцi. 1-ы ўсебеларускi з`езд Саветаў прыняў рашэнне аб аб`яднаннi БССР i Лiтоўскай ССР. У склад Лiтбел увайшла тэрыторыя Мiнскай, Гродзенскай, Вiленскай, Ковянскай i частка Сувалкаўскай губерняў з большi як 4-мiльенным насельнiцтвам. Сталiцай аб`яднанай дзяржавы стаў г. Вiльня. Лiтбел праiснавала да лiпеня 1920 г.