Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
№12.doc
Скачиваний:
23
Добавлен:
05.02.2016
Размер:
100.35 Кб
Скачать

2. Паняцце афіцыйна-дзелавога стылю.

Афіцыйна-дзелавы стыль – гэта функцыянальны стыль, які абслугоўвае сферу пісьмовых афіцыйных і справавых адносін людзей і ўстаноў. Афіцыйна-справавы стыль належыць да кніжных стыляў і пераважна функцыянуе ў пісьмовай форме. Ён абслугоўвае адміністратыўную і прававую дзейнасць: ім карыстаюцца пры зносінах у дзяржаўных установах, судзе, падчас дзелавых і дыпламатычных перамоў. Сярод усіх функцыянальных стыляў афіцыйны стыль вылучаецца сваёй стабільнасцю, замкнёнасцю, стандартызаванасцю, аб’ектыўнасцю і дакументальнасцю. Высокая ступень стандартызацыі дасягаецца агульнапрынятай устойлівай формай падачы матэрыялу – шаблонам. Пры гэтым шырока выкарыстоўваюцца гатовыя бланкі, што спрыяе дасягненню дакладнасці, паслядоўнасці, лаканізму выкладзенага матэрыялу. Адсутнасць двухсэнсоўнасці з’яўляецца вынікам ужывання дат, прозвішчаў, імёнаў, лічбаў, назваў населеных пунктуаў і г.д. Усім афіцыйна-дзелавым тэкстам уласцівы характар сцвярджэння, канстатацыі ці прадпісання.

У залежнасці ад сферы выкарыстання афіцыйна-справавы стыль дзеліцца на падстылі:

1. Заканадаўчы, які рэалізуецца ў тэкстах законаў, канстытуцый, указаў, статутаў, грамадзянскіх і крымінальных актаў і г.д.)

2. Адміністрацыйна-канцылярскі, які выкарыстоўваецца ў канцылярскай перапісцы, у адміністрацыйных актах, у самай рознай дакументацыі (аб’явы, даверанасці, аўтабіяграфіі, распіскі, характарыстыкі, пратаколы, справаздачы і інш.).

3. Дыпламатычны, які прадстаўлены ў тэкстах камюніке, мемарандумах, нотах, міжнародных дагаворах, пагадненнях і г.д.

Афіцыйна-справавы стыль рэалізуецца пераважна ў пісьмовай форме. Гэта віды дакументацыі, незарыентаваныя на вусную форму выкладу, напрыклад: указ, загад, пастанова, інструкцыя, справавыя пісьмы, кодэксы і г.д. Для вуснай формы справавых зносін характэрны такія жанры справавой мовы, як дзелавая размова: кадравая, праблемная, арганізацыйная, творчая, прыём наведвальнікаў і іншыя яе разнавіднасці (перагаворы, прэзентацыі, справавая тэлефонная размова, прэсканферэнцыя, сход акцыянераў і г.д.).

Спецыфічным жанрам вусных справавых зносін можна лічыць справавую спрэчку, дыскусію, палеміку, дэбаты, інструктаж, выступленне на судовым працэсе і г.д. Некаторыя з іх хоць і абапіраюцца на раней падрыхтаваны (часткова ці поўнасцю) пісьмовы тэкст, аднак маюць прыкметныя адрозненні: аўтары імкнуцца пазбягаць спецыфічных кніжных зваротаў афіцыйна-справавога стылю і выкарыстоўваюць элементы жывога размоўнага стылю, таму што сухая канцылярская мова цяжкая для вуснага ўспрыняцця .

Паспяховасць выканання гэтых функцый залежыць ад наступных якасцей:

1) аб’ектыўнасць і нейтральнасць выкладу фактаў (паколькі звязаны з прававымі нормамі жыцця грамадства);

2) інфармацыйнасць і ў той жа час кароткасць, якія падмацоўваюцца наяўнасцю дадатковых неабходных звестак, што ідуць, напрыклад, як дадатак да афіцыйнага пісьма;

3) лагічнасць, яснасць, адсутнасць двухсэнсоўнасці, пераканаўчасць, эканомія моўных сродкаў;

4) адсутнасць эмоцый, наяўнасць своеасаблівага этыкету, які мае надзвычай важнае значэнне для афіцыйнай карэспандэнцыі, якая з’яўляецца асноўным сродкам сувязі прадпрыемства, установы і г.д. з навакольным светам. Напрыклад, клічнік пасля звароту падкрэслівае значнасць і афіцыйнасць пісьма: Паважаныя калегі! Выкарыстанне пабочных канструкцый са значэннем эмоцый пазбаўляе выклад катэгарычнасці. Параўн.: Мы вымушаны Вам адказаць.На жаль, мы вымушаны Вам адказаць. У адпаведнасці з этыкетам замест займенніка я выкарыстоўваюцца пасіўныя канструкцыі: Я выканаў – мною выканана. Рэдка ўжываецца займеннік ён. Параўн.: Да нас прыехаў прафесар Іваноў. Прафесар зараз прачытае нам лекцыю.... Займеннік вы заўсёды выкарыстоўваецца са значэннем пашаны, павышанай увагі: Як Вам ужо вядома, мы вельмі зацікаўлены ў Вашай прадукцыі;

5) стандартнае размяшчэнне матэрыялу, нярэдкая абавязковасць формы. Адметнай рысай стылю з'яўляецца высокая ступень стандартызацыі, якая закранае як форму дакумента, так і моўныя сродкі. У афіцыйна-справавым стылі шырока выкарыстоўваюцца так званыя канцылярскія штампы. Штамп – моўны зварот, які шматразова паўтараецца, шаблонны, трафарэтны: дагаворныя бакі, узяць на кантроль, ускласці адказнасць, давесці да ведама, выконваць абавязкі, браць слова, ставіць у віну і г.д. Нярэдка моўныя штампы выступаюць як юрыдычна значымыя кампаненты тэксту, без якіх дакумент не валодае дастатковай юрыдычнай сілай (Аплату гарантуем. Нашы банкаўскія рэквізіты ... . У адпаведнасці з дамоўленнасцю, дасягнутай ...)

Захаванне пералічаных якасцей – адзін з важнейшых элементаў правільнага стварэння афіцыйнага дакумента.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]