Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
№ 14.doc
Скачиваний:
28
Добавлен:
05.02.2016
Размер:
130.05 Кб
Скачать

3. Справавыя лісты паводле спецыялізацыі

Суправаджальныя лісты пішуцца пры адпраўцы пэўных дакументаў ці матэрыяльных каштоўнасцей. Складаюцца з дзвюх частак:

1) паведамленне пра матэрыял, які высылаецца;

2) звесткі, якія маюць удакладняльны характар.

Напрыклад, суправаджальны ліст на атрыманне інфармацыі:

Накіроўваем копію пратакола нарады па пытанні абмеркавання плана выдавецтва на 2011 год і таксама заяўку на выпуск 5.000 дадатковых экзэмпляраў дапаможніка для 11 класаў “Беларуская мова” Г.М. Валочкі, Л.С. Васюковіч, С.С. Міхнёнка, У.П. Саўко.

Просім гэтыя дакументы падпісаць і заверыць пячаткаю, адзін экземпляр накіраваць на наш адрас.

Дагаворныя лісты пацвярджаюць факт адпраўкі пагадненняў.

Напрыклад:

Накіроўваем 3 экзэмпляры падпісанага намі пагаднення № 1 - 23 аб пастаўцы Вам зубапратэзных матэрыялаў.

Просім адзін экземпляр пагаднення № 1. – 23, падпісаны і завераны дзяржаўнай пячаткай, вярнуць нам.

Накіроўваем падпісанае з нашага боку пагадненне № 1. - 22. ад 22 мая 2010 года. Даведка аб фінансаванні будзе выслана 3 лістапада 2010 года.

Гэтае пісьмо лічыцца неад'емнай часткай нашага пагаднення.

Дадатак: Пагадненне № 1. - 22. ад 22 мая 2010 года на 2 ст. у 1 экз.

Гарантыйныя лісты маюць на мэце пацвердзіць пэўныя абяцанні ці ўмовы, адрасуюцца канкрэтнай асобе або цэламу прадпрыемству.

Напрыклад:

Гарантуем, што пастаўленае па заказе № 22. ад 1 лістапада 2011 года абсталяванне поўнасцю адпавядае апісанню, тэхнічным умовам і спецыфікацыі заказу.

Калі на працягу 3 месяцаў з дня запуску ў эксплуатацыю і не больш за 2 месяцы з дня адгрузкі абсталяванне стане дэфектным або па канструкцыі, або з-за недабраякаснага матэрыялу, мы абяцаем у самы сціслы тэрмін ліквідаваць усе недахопы за наш кошт або замяніць абсталяванне бясплатн.

Гарантыйны ліст пішацца для прадастаўлення адрасату пісьмовых гарантый з мэтай пацвярджэння пэўных абяцанняў ці ўмоў, намераў або дзеянняў аўтара (арганізацыі-адпраўніка), якія іак ці інакш закранаюць інтарэсы адрасата. Гарантыйныя лісты адрасуюцца арганізацыі або асобе. Слова гарантыя ўвогуле можа не ўпамінацца ў тэксце ліста, тым не менш, ліст будзе заставацца дакументам, які ўтрымлівае гарантыю. Гарантавацца могуць выплаты за працу, тэрміны яе выканання, якасць тавару, тэрміны яго пастаўкі. Гэтыя аспекты могуць складаць змест цэлага ліста або ўвайсці ў тэкст ліста ў якасці часткі. У гэтым выпадку абавязковым з’яўляецца ўказанне нумару дагавора і рахунка, згодна якім робяцца грашовыя выплаты. Гарантыйныя лісты адрозніваюцца дакладнасцю, яснасцю і адназначнасцю фармулёвак, паколькі размова ідзе аб прадстаўленні адрасату гарантый ад імя і па даручэнні арганізацыі ці службовай асобы. У гарантыйным лісце абавязкова ўказваецца від аперацыі, якую патрэбна будзе выканаць. Лісты такога тыпу могуць пачынацца з выкладу сутнасці гарантый. Напрыклад, “Сапраўдным лістом гарантую…”. У іншых выпадках гарантыйный ліст можа ўтрымліваць выклад прычын, якімі абумоўлены намеры аўтара заявіць аб сваёй гатоўнасці прадаставіць гарантыі. У гэтым выпадку адпаведныя заявы фармулююцца ў заключных сказах, напрыклад: “Выплаты гарантуем…” ці “своечасовыя і поўныя выплаты гарантуем…”. Асаблівасцю дадзенага віду лістоў з’яўляецца наяўнасць побач з подпісам аўтара подпісу службовай асобы, да дзейнасці якой адносяцца фінансавыя або іншыя пытанні.