- •Метадычная распрацоўка для студэнтаў №16
- •2. Выразнасць маўлення
- •V. Літаратура Асноўная:
- •Дадатковая:
- •Метадычная распрацоўка для выкладчыкаў №16
- •Па дысцыпліне “Беларуская мова. Прафесійная лексіка”
- •IV. Агульныя метадычныя ўказанні:
- •V. Ход заняткаў.
- •1. Уводная частка:
- •2. Кантроль зыходнага ўзроўню ведаў:
- •3. Апытванне па тэарэтычным матэрыяле.
V. Літаратура Асноўная:
Абабурка М. В. Культура беларускай мовы. – Мн., 1994.
Браим И. Культура делового общения. – Мн., 1998.
Каляда А. Беларускае літаратурнае вымаўленне: Практыкум па дыкцыі і арфаэпіі. – Мн., 2006.
Прыгодзіч М. Р. Шчодрасць слова. – Мн., 1990.
Цікоцкі М. Я. Стылістыка беларускай мовы. – Мн., 1995.
Дадатковая:
Лексікалогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы / Пад рэд. А. Я. Баханькова. – Мн., 1994.
Ляшчынская В. А. Беларуская мова. Тэрміналагічная лексіка: вучэбны дапаможнік. – Мн., 2001.
Ляшчынская В. А. Студэнту аб мове: прафесійная лексіка. – Мн., 2003.
Практыкум па беларускай мове / Пад рэд. Г. М. Малажай. – Мн., 2005.
Руска-беларускі тлумачальны слоўнік па фiзiялогii чалавека i жывёл /Бел. дзярж. пед. ун-т iмя Максiма Танка; Склад. А. Р. Александровiч, С. П. Амуросьева, Л. М. Байцоў, Я. У. Гаўскі, Н. П. Лобань, Т. А. Мiклуш, В. А. Новiк. – Мн., 1997.
УА “Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў
медыцынскі універсітэт”
Кафедра рускай і беларускай моў ФПДП
Абмеркавана на пасяджэнні кафедры
рускай і беларускай моў ФПДП
Пратакол №8 ад 24.02.2010г.
Метадычная распрацоўка для выкладчыкаў №16
для правядзення заняткаў
на I курсе лячэбнага факультэта
Па дысцыпліне “Беларуская мова. Прафесійная лексіка”
Тэма: Культура прафесійнага маўлення.
Час: 75 хвілін
І. Вучэбныя і выхаваўчыя мэты:
Выпрацаваць і замацаваць практычныя ўменні і навыкі граматнага карыстання вуснай і пісьмовай мовай.
Развіць моўна-эстэтычны густ студэнтаў, звязаны з чысцінёй і правільнасцю мовы.
Вызначыць асноўныя камунікатыўныя якасці маўлення: правільнасць, дакладнасць, лагічнасць і інш.
Садзейнічаць падрыхтоўцы высокаадукаваных, творчых і крытычна думаючых спецыялістаў, здольных вырашаць складаныя моўна-сацыяльныя праблемы
ІІ. Матэрыяльнае забеспячэнне:
Дыдактычны матэрыял па тэме.
ІІІ. Разлік вучэбнага часу:
№ пп |
Ход заняткаў |
Колькасць адведзенага часу ў хвілінах |
1. |
Уводная частка. |
5 |
2. |
Кантроль зыходнага ўзроўню ведаў у выглядзе выканання практыкавання. |
15 |
3. |
Апытванне па тэарэтычным матэрыяле. |
15 |
4. |
Выкананне практычных заданняў. |
20 |
5. |
Выстаўленне выніковых адзнак. |
5 |
6. |
Заключная частка. |
5 |
IV. Агульныя метадычныя ўказанні:
Пасля праверкі прысутных выкладчык знаёміць студэнтаў з задачамі і тэмай практычных заняткаў. Кантроль зыходнага ўзроўню ведаў праводзіцца ў выглядзе тэставання. На занятках студэнты ўдзельнічаюць у абмеркаванні пытанняў па разглядаемай тэме, выконваюць практычныя заданні. Выкладчык забяспечвае выкананне ўсіх запланаваных практыкаванняў, арганізуе самастойную работу студэнтаў па выкананні заданняў, тым самым ацэньвае ўзровень ведаў студэнтаў. У заключнай частцы выкладчык дае характарыстыку работы групы, адзначае ступень падрыхтоўкі студэнтаў. Даецца заданне на наступныя заняткі.