Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпоры ИУП_1сессия / Kratkie_shpory.rtf
Скачиваний:
41
Добавлен:
05.02.2016
Размер:
513.52 Кб
Скачать

4) Культура Беларускіх зямель у IX-XII ст. Дзейнасць беларуских асветникащ.

Састаўной часткай культуры беларускіх зямель з'яўлялася вусная народная творчасць: песні, быліны, легенды, прымаўкі, казкі, плачы-галашэнні, загадкі.

З хрысціянствам звязана ўвядзенне і пашырэнне пісьменнасці. З'явіліся богаслужэбныя кнігі, перакладная літаратура, філасофскія трактаты.

Разам з перакладнымі кнігамі з'яўляюцца і арыгінальныя сачыненні, у тым ліку рускія летапісы. Маюцца звесткі аб тым, што летапісанне вялося ў Полацку, Тураве, Новагародку.

Вакол царквы і манастыроў групаваліся адукаваныя людзі, у іх ці пры іх існавалі школы, пісаліся і перапісваліся кнігі, збіраліся бібліятэкі. Асноўная частка старых рукапісных кніг загінула ў пажарах, была разрабаваная ў перыяд міжусобных войнаў. Шмат помнікаў старажытнай культуры, у тым ліку кніг, было знішчана пазней езуітамі і іншымі каталіцкімі манаскімі ордэнамі.

З прадстаўнікоў кніжнай асветы старажытнага перыяду нашай гісторыі мы павінны адзначыць: у Смаленску - Клімента Смаляціча, у Тураве - Кірылу Тураўскага, у Полацку - князёўну Прадславу-Ефрасінню.

Клімент Смаляціч жыў у 1 палове ХІІ ст. Гэта быў кніжнік, раўні якому не было на ўсёй Русі. Жыў ён у манастыры, але больш быў вучоным, як манахам. Клімент напісаў шмат кніг, казанняў, пасланняў, тлумачэнняў. Да нашага часу дайшло толькі адно пасланне смаленскаму святару Фаме. Клімент Смаляціч з 1147 па 1154 гг. з'яўляўся мітрапалітам Кіеўскім.

Кірыла Тураўскі - другі прадстаўнік асветы ХІІ ст. - паходзіў з сям'і заможных гараджан. Вучылі яго грэкі. Потым ён стаў манахам. Яго абралі епіскапам. Прамовы Кірылы ўяўляюць сабою ўзоры царкоўнага красамоўя таго часу.

Прадслава-Ефрасіння, князёўна полацкая, таксама жыла ў ХІІ ст. Яна была ўнучкаю знаёмага нам полацкага князя-чарадзея Усяслава. Прыняўшы манаства, яна стала працаваць над перапісваннем кніг. Вакол яе аб'ядноўваліся шматлікія паслядоўнікі асветы і кніжнасці.

5)Утварэнне вкл. Роля беларускіх зямель у станаўленні беларуска-літоўскай дзяржаўнасці.

Для заходніх зямель Русі ХІІ-ХІІІ стагоддзі былі перыядам феадальнай рздробленасці.

Знясіленае бясконцымі войнамі і міжусобіцамі, Полацкаге княства ўсё больш аслаблялася, што адразу ж выкарысталі знешнія ворагі.

Заходнім і паўночна-заходнім землям Русі пачала пагражаць сур'ёзная небяспека - агрэсія нямецкіх феадалаў.

Яшчэ большая небяспека навісла над княствам быў заснаваны Тэўтонскі Ордэн.

Яшчэ адным фактам аслаблення заходнерускіх зямель стала мангола-татарскае нашэсце.

Пагроза з захаду ад крыжакоў, з поўдню і ўсходу - ад мангола-татараў адрадзіла аб'яднальную тэндэнцыю ў гэтых землях.

Феадалам спатрэбілася аб'яднаць сілы для ўзмацнення прававога рэгулявання феадальных адносін, уніфікацыі феадальнага прыгнёту, спынення перабежкі сялян ад аднаго феадала да іншага, прымацавання іх да зямлі.

Аб'яднальнай сілай заходнерускіх княстваў выступіла ўлада вялікіх князёў літоўскіх.

У першай палове ХІІІ ст. ствараецца цэнтралізаваная раннефеадальная Літоўская дзяржава з моцнай вялікакняжацкай уладай.

Яе ўзнікненне звязана з імем вядомага літоўскага князя Міндоўга, як сведчаць хронікі, сына буйнейшага феадала Літвы. Яму ўдалося аб'яднаць большасць літоўскіх княстваў.

Такім чынам, у ХІІІ ст. складаюцца перадумовы ўзнікнення ў Еўропе новага дзяржаўнага ўтварэння - ВКЛ.

Працэс аб'яднання ў ВКЛ быў працяглы і складаны. Ён адбываўся больш за стагоддзе - з 2-й чвэрці ХІІІ ст. па 3-ю чвэрць ХІV ст.

Пэўную ролю ў ім адыграў узаемны палітычны інтарэс.

Шляхі, спосабы і акалічнасці далучэння асобных зямель да ВКЛ былі розныя. У адных выпадках тэрыторыя далучалася пры дапамозе ваеннай сілы, у іншых - шляхам дынастычных шлюбаў, у трэціх - на аснове пагадненняў паміж літоўскімі і рускімі князямі. Усё залежала ад узроўню развіцця, ступені палітычнай кансалідацыі той ці іншай зямлі. Адыгравалі ролю знешнепалітычныя, геаграфічныя і часовыя фактары. Так паступова ішоў працэс уключэння заходнерускіх зямель у палітычнае жыццё літоўскай дзяржавы, якая па меры свайго росту ператварылася ў ВКЛ.

Соседние файлы в папке Шпоры ИУП_1сессия