Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
13
Добавлен:
13.02.2016
Размер:
92.16 Кб
Скачать

74. Дзейнасць калабарацыяністау

Па шэрагу прычын дадзеная тэма не атрымала, ды па сутнасці і не магла атрымаць належнага навуковага асвятлення ў айчыннай гістарыяграфіі. Сёння, пасля больш чым 60-гадовага вывучэння гісторыі Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў мы маем магчымасць паглядзець на гэтую тэму некалькі іншымі вачыма, дыстанцыруючыся не толькі ад часу, але і ад ідэалагічных штампаў і напластаванняў савецкай гістарыяграфіі.

Аднак і сёння на шляху навуковага асвятлення гэтай праблематыкі існуе шмат цяжкасцей, звязаных як з вядомай далікатнасцю тэмы, так і з адсутнасцю дастатковай дакументальнай базы, мемуарных крыніц, іншых матэрыялаў, існаваннем у грамадстве ўстойлівых стэрэатыпаў і г.д. Па сутнасці любая спроба аб'ектыўнага асвятлення гэтай з'явы ўспрымаецца пэўнай часткай людзей як спроба рэабілітацыі былых памагатых фашыстаў.

Між тым нельга не бачыць, што палітыка замоўчвання ці аднабаковага асвятлення праблемы калабарацыі вядзе да скажэння рэальнай карціны падзей, якія адбываліся ў Беларусі ў час мінулай ванны, да змяншэння трагедыі беларускага народа, якую ён перанёс у выніку вайны.

Гісторыя амаль кожнай вайны ведае прыклады, калі пэўная частка на-сельніцтва захопленай акупантамі тэрыторыі іншай краіны па ўласнаму жа-данню, ці супраць сваёй волі(пад прымусам), ці ў выніку абставін вайны станавілася на шлях супрацоўніцтва з захопнікамі. Праблема здрадніцтва -адна з самых цяжка аналізуемых. Нягледзячы на скрозь адмоўныя адносіны да здраднікаў, яны былі, ёсць і, відаць, яшчэ доўгабудуць, пакуль будуць войны, пакуль будзе існаваць чалавецтва з яго пачуццямі, псіхалогіяй, па-трабаваннямі. Міжнароднае права дапускае ў пэўных межах супрацоуніцтва з акупан-тамі. Гэта перш за ўсё адносіцца да дзейнасці розных служб і структур (каму-нальных, сацыяльных, аховы здароўя, грамадскай бяспекі і г.д). якія забяс-печваюць жыццядзейнасць свайго народа і не накіраваны супраць яго. .

У гады Другой сусветнай вайны ў сферу супрацоўніцтва з краінамі фа-шысцкай кааліцыі і перш за ўсё нацысцкай Германіяй былі ўцягнуты кірую-чыя колы і ўрады захопленых ёю краін -Нарвегія, Францыя, Бельгія, Га-ландыя, Данія, Чэхаславакія і г.д., а таксама палітычныя партыі, рухі, гаспа-дарчыя колы, сродкі інфармацыі, тысячы грамадзян, сярод якіх былі і сус-ветнавядомыя пісьменнікі, навукоўцы, дзеячы культуры і г.д.

Дадзеная з'ява ў 1953 г. атрымала назву "калабарацыя". Гэтым тэрмiнам характарызаваўся рух французаў, якія падчас акупацыі Францыі Германіяй хацелі працаваць над адраджэннем Францыі ў супрацоўніцтве з Германіяй. Галоўны паказчык французскай калабарацыі - яе ідэалагічная еднасць з на-ныянал-фашызмам. Калабаранты былі мясцовымі нацыянал-фашыстамі.

У заходняй літаратуры паняцце "калабарацыянізм" адносна тэрыторыі СССР шырока не прымянялася. У савецкай гістарыяграфіі да пачатку 90-х гг. яго не было ўвогуле. Асноўная частка заходніх даследчыкаў, разгля-даючы ваенныя і палітычныя аспекты супрацоўніцтва насельніцтва СССР з нямецкімі грамадзянскімі і ваеннымі ўладамі, вызначаюць яго не як калаба-рацыянізм, а рух да "вызвалення".

Гэтак жа, ці "барацьбой за нацыянальнае адраджэнне", тлумачаць свае паводзіны падчас вайны ў сваіх успамінах былыя беларускія дзеячы, якія супрацоўнічалі з немцамі.

У адрозненне ад заходняй гістарыяграфіі, якая разглядае формы супра-цоўніцтва з нямецкімі ўладамі ў асноўным як апазіцыю існуючай баль-шавіцкай сістэме, савецкая гістарыяграфія імкнулася ўсяляк прынізіць гэту з'яву, карыстаючыся агульньмі вызначэннямі - здраднікі, памагатыя аку-пантаў, антысавецкія ці контррэвалюцыйныя элементы і г.д.

Пасля распаду СССР спыніла існаванне і адзіная савецкая гістарычная навука з яе манапольнай сацыялістычнай ідэяй. Зразумела, што разгляд гіста-рычных падзей з нацыянальна-дзяржаўнага пункту гледжання патрабуе больш пільнай увагі да з'яў і працэсаў, якія праходзілі і асабліва да факту су-працоўнiцва часткі насельніцтва з нямецкімі ўладамі ў гады мінулай вайны.

3 пазіцый сённяшняга дня нельга не бачыць, што палітыка і практыка са-вецкай улады напярэдадні і падчас вайны была адной з галоўных прычын гэ-тай з'явы.

Характар і накіраванасць дзейнасці калабарацыі. Па характару дзей-насці можна вызначыць тры асноўныя группы калабарацыі ў Беларусі: палітычную, ваенную і эканамічную (гаспадарчую).

Палітычная калабарацыя ўключала нацыянальна-радыкальныя сілы, палітычныя партыі і арганізацыі, прыватных асоб, што сталі на шлях палітычнага супрацоўніцтва з нямецка-фашысцкімі ўладамі з мэтай ства-рэння з дапамогай Германіі беларускай дзяржаўнасці, якая павінна была быць пад яе пратэктаратам. На правым фланзе гэтых сіл была так званая Бе-ларуская нацыянал-сацыялістычная партыя на чале з Ф. Акінчыцам і У.Каз-лоўскім, створаная ў пачатку 1930-х гг. у Польшчы. Партыя мела свой дру-каваны орган - часопіс "Новы шлях".

Пасля падзелу ГерманіяЙ і СССР Польшчы, калі стала відавочнай буду-чая вайна з СССР, да супрацоўніцтва з немцамі пачалі схіляцца прадстаўнікі іншых партый і арганізацый. Прапановы немцам аб супрацоўніцтве паступілі ад такіх дзеячаў, як I. Ермачэнка, В. Захарка, В. Гадлеўскі, Я. Станкевіч і інш.

510

У першыя дні Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусь разам з нямецкімі войскамі прыбылі каля 50 беларускіх прадстаўнікоў, якія спадзяваліся за-няць розныя пасады ў акупацыйнай адміністрацыі. 3 іх дапамогай ства-раліся мясцовыя органы дапаможнага грамадзянскага кіравання.

Гэту групу можна назваць калабарантамі па прызванню (па сваёй ідэа-логіі). Яны былі гатовы да палітычнага, ваеннага, эканамічнага супра-цоуніцтва і кіраваліся ўласнымі мэтамі, г.зн. усялякімі шляхамі імкнуліся да ўлады.

Сваё супрацоўніцтва з акупантамі яны тлумачылі неабходнасцю бараць-бы з камунізмам, бальшавізмам, актыўным удзелам у адраджэнні Беларусі, стварэнні новай Еўропы пад кіраўніцтвам Вялікай Германіі і А. Гiтлера.

Да палітычнай калабарацыі трэба аднесці асоб, якія працавалі ў створа-ных акупантамі ці з іх дапамогай мясцовых адміністрацыйных органах (ста-растаў, бургамістраў, юдэнратаў і г.д.), грамадскіх арганізацыях (БНС, БРД, БЦР, прафсаюзы, СБМ), а таксама асоб, якія з'яўляліся дапаможнымі су-працоўнікамі нямецкіх акупацыйных органаў гарадскога, абласнога і рэс-публіканскага звяна.

Ваенная (вайсковая) калабарацыя - найбольш масавая па колькасці ўдзельнікаў. Сюды адносіўся: а) мясцовы паліцэйскі апарат, мясцовая служба парадку, дапаможныя ахоўныя паліцэйскія фарміраванні, чыгуначныя ба-тальёны, так званыя "ўсходнія" батальёны і казацкія фарміраванні, дапамож-ныя будаўнічыя і іншыя часці, агенты абвера, СД, ГФП, паліцыі, служачыя ня-мецкіх часцей; б) мясцовая самаахова - Беларуская самаахова (БСА), Бела-руская краёвая абарона (БКА), тыя фарміраванні польскай арміі і ўкраінскай АУН-УПА, якія супрацоўнічалі з немцамі, члены абарончых ваенных па-селішчаў (абарончыя вёскі), створаныя немцамі з ліку беларускага на-сельніцтва, казацкіх частак атамана Паўлава і атрадаў Камінскага.

Эканамічная (гаспадарчая) калабарацыя ўключала кіраўнікоў і служа-чых гаспадарчых органаў, прадпрыемстваў і арганізацый, якія функцы-яніравалі ў гады вайны, непасрэдна ці ўскосна працуючы на акупантаў. У калабарацыі ў Беларусі выразна бачны наступныя састауныя часткі:

1. Нацыянальна-свядомыя беларускія сілы, якія адкрыта ці скрыта зна-ходзіліся ў апазіцыі да бальшавізму. Яны пражывалі ў асноўным за межамі Беларусі. Абставіны вайны зрабілі іх касцяком беларускай калабарацыі. Яны мелі свае друкаваныя выданні, актыўна ўдзельнічалі ў стварэнні і кіраўніцтве грамадскімі арганізацыямі, арганізоўвалі розныя культур-на-масавыя мерапрыемствы, імкнуліся быць злучальным звяном паміж акупантамі і мясцовым насельніцтвам.

2. Тыя, хто жыў да вайны на тэрыторыі Беларусі і хто паверыў немцам ці іх супольнікам, свядома пайшоўшы да іх на службу. Сярод гэтай катэгорыі было шмат як здраднікаў і прадажнікаў рознага тыпу, так і людзей, у свой час рэпрэсіраваных ці пакрыўджаных савецкай уладай, а таксама тых, хто клапаціўся аб сваіх карысных інтарэсах.

3. Людзі, якія абставінамі ваеннага лёсу, у большасці супраць сваёй волі ці з надзеяй вырвацца з палону, лагераў, турмаў, проста выжыць апынуліся ў звязцы з першай ці другой групамі або на службе ў акупантаў.

Беларуская народная самапомач. Беларуская самаахова. Саюз бела-рускай моладзі. Галоўнай мэтай дзейнасці беларускай калабарацыі было стварэнне з дапамогай захопнікаў "самастойнай Беларусі". У сувязі з гэ-тым гісторыю дзейнасці калабарацыі нельга зразумець, не разглядаючы яе праз прызму вывучэння беларускага нацыянальна-адраджэнскага руху, які наперакор сталіншчыне, паланафільскай палітыцы польскіх улад у Заход-няй Беларусі ўсё ж не згінуў. Носьбітамі беларускай нацыянальнай ідэі былі і многія жыхары Беларусі (асабліва заходніх раёнаў), уцалелыя ад рэпрэсiй беларускія нацыянальныя дзеячы і таму зусім не выпадкова, што гэта ідэя зноў стала актуальнай з пачаткам вайны.

Неабходна адзначыць, што любая нацыянальная ідэя нясе магутны па-тэнцыял, скіраваны на дасягненне незалежнасці, сваёй дзяржаўнасці. Зра-зумела, што беларускія нацыянальныя дзеячы, ідучы на супрацоўніцтва з немцамі, не маглі ведаць пра сапраўдныя планы і намеры гітлераўскага кіраўніцтва адносна Беларусі. Яны жылі ўяўленнямі аб Германіі часоў 1918 г., калі апошняя прызнала ўрады Украіны, Літвы, Польшчы, пэўным чынам супрацоўнічала з урадам БНР.

У канцы кастрычніка 1941 г. нямецкімі ўладамі быў дадзены дазвол на стварэнне так званай Беларусай народнай самапомачы (БНС), на чале якой стаў кіраўнік пражскага філіяла Беларускага камітэта самапомачы І.Ерма-чэнка. Рэйхскамісар генеральнай акругі Беларусі В.Кубэ зацвердзіў склад кіраўніцтва БНС, а таксама праграму яе дзейнасці. Галоўнай мэтай БНС было: "... дапамагаць пацярпелым беларусам ад ваенных дзеянняу, баль-шавіцкага і польскага праследавання, дапамагаць адбудаваць зруйнаваны чужынцамі беларускі край..." Пры кіраўніцтве БНС быў створаны цэн-тральны савет (Цэнтраль), у які ўваходзілі 10 чалавек. Членаў савета такса-ма прызначаў і звальняў гаўляйтэр Кубэ. У акругах (гебітскамісарыятах) ствараліся акруговыя аддзелы БНС, на чале якіх стаялі асобы, прызначаныя акруговымі камісарамі і зацверджаныя гаўляйтэрам. Раённыя і валасныя аддзелы БНС узначальвалі старшыні.

Гітлераўцы цвёрда трымалі ў сваіх руках кантроль над БНС, не дазваляю-чы ёй хаця б якой-небудзь самастойнасці, што было, аднак, не даспадобы яе кіраўнікам, якія марылі пераўтварыць арганізацыю ў орган беларускага дзяр-жаўнага кіравання. 3 гэтай мэтай кіраўнікі БНС настойвалі на стварэнні бела-рускіх узброеных ваенных фарміраванняў для барацьбы з партызанамі і на фронце, арганізацыі пры акупацыйных органах аддзелаў з лiку беларусаўігд. Аднак нямецкая палітыка, пакуль захопнікі атрымлівалі перамогі над са-вецкімі войскамі, не прадугледжвала стварэння на акупіраваных тэрыторыях якіх-небудзь дзяржаўных нацыянальных мясцовых структур.

I ўсё ж, ідучы насустрач патрабаванням калабарантаў, В.Ку6э 29 чэрвеня 1942 г. надаў шэфу БНС Ермачэнку званне дарадчыка і мужа даверу беларус-кага народа, прадстаўніком якога быццам з'яўлялася БНС. Адначасова ён абвясціў аб стварэнні беларускага "Вольнага корпуса самааховы", а таксама дазволіў стварыць галоўную раду БНС у складзе 12 чалавек. Пры ёй ар-ганізоўваліся 13 ведамасных аддзелаў: адміністрацыйны, палітычны, вай-сковы, школьны, аховы здароўя і інш. 3 адпаведнымі падраздзяленнямі у ак-ругах фактычна быў створаны цэлы апарат, які мог у адпаведны час пера-няць з нямецкіх рук кіраўніцтва. Акрамя таго, былі арганізаваны Белару-скае навуковае таварыства, прафсаюзы, беларускі судовы апарат. 22 ліпеня 1942 г. гаўляйтэр выдаў дазвол на ўжыванне беларускіх нацыянальных сімвалаў - герба Пагоні і бела-чырвона-белага сцяга.

Асаблівую ўвагу калабаранты надавалі корпусу беларускай самааховы (БСА), які пачаў стварацца згодна з загадам начальніка шуцпаліцыі генера-ла Цэнера ад 1 ліпеня 1942 г.

Галоўным камендантам самааховы быў прызначаны кіраўнік БНС I.Ер-мачэнка. У яго абавязкі ўваходзіла агульнае кіраўніцтва самааховай і яе ма-тэрыяльнае забеспячэнне. Адпаведныя абавязкі ў акругах ўскладаліся на старшынь БНС як акруговых камендантаў БСА. Для арганізацыі БСА Ермачэнка стварыу вайсковую каміссію ў складзе сямi чалавек. Акрамя яго ў яе

ўвайшлі Калькевіч; Кушаль, Касяк, Пугачоў, Саковіч, Чабатарэвіч. Пры галоуным каменданце быў утвораны штаб БСА. Начальнікам гэтай структуры быў прызначаны падпалкрўнік Я.Гуцька. Камісіі для арганізацыі БСА былі створаны таксама ў акругах.

Вайсковая камісія падрыхтавала праект арганізацыі Беларускага корпуса самааховы ў трохдывізійным складзе: адна дывізія на ўчастку Мінск, Слуцк, другая - Баранавічы, Навагрудак, Слонім, трэцяя - Вілейка, Ліда, Глыбокае. Аднак гэту прапанову не падтрымаў начальнік СС К. Цэнер. Было толькі дазволена стварыць адзінку БСА ў кожным павеце ў памеры ад роты да батальёна,

14—16 ліпеня 1942 г.у Мінску адбыўся з'езд акруговых кіраўнікоў БНС, на якім абмяркоўвалася пытанне арганізацыі БСА. Галоўным пунктам гэтай нарады была пастанова сабраць на 1 жніўня беларускіх афіцэраў у Мінск для перападрыхтоўкі і пасылкі зараз жа ў акругі з мэтай арганізацыі БСА. У канцы ліпеня ў Мінск прыехалі першыя прадстаўнікі беларускага афіцэрства з Баранавіцкай акругі ў ліку 28 асоб начале з камендантам БСА доктарам Войтэнкам. 3 жніўня гэтага ж года адкрыліся трохтыднёвыя курсы па падрыхтоўцы афіцэраў для БСА, якія ўзначаліў Ф. Кушаль. У акругах таксама былі арганізаваны курсы падрыхтоўкі i перападрыхтоўкі падафіцэраў (малодшых чыноў).

, Дазвол на стварэнне БСА быў па рознаму ўспрыняты ў Беларусі. Адны, хто рабіў стаўку на немцаў, бачылі ў гэтым чарговую прыступку на шляху -ад народнае самабытнасьці, шляхам народнае самапомачы і самааховы, да поўнага самаўраду.Яны разумелі, што прызначэнне Ермачэнкі мужам даверу пры генеральным камісары i рэферэнтаў пры некаторых аддзелах ёсць "фактычна запачаткаваны народны'самаўрад", якi павінен будзе ў далейшым пераўтварыцца ў сапраўдны самаўрад.У сувязі з гэтым яны лічылі, што стварэнне ўласнай збройнай сілы з'яўляецца асноўнай задачай. Гал оўным патрабаваннем іх было, каб камандныя пасады у БСА займалі беларусы, падрыхтоўка афіцэраў вялася на беларускай мове, каманды і распараджэнні аддаваліся на роднай мове. Аднак немцы настаялі, каб акрамя камавдзіра-бёларуса быў таксама і шэф-немец. Стварэнне БСА суправаджалася шырокай прапагандысцкай кампаніяй.

: Другія, хто аріыентаваўся на Маскву ці Варшаву, гдядзелі на гэту справу як на чарговую правакацыю немцаў. Яны разумелі, што стварэнне БСА выразна падзеліць насельніцтва на сваіх i чужых, уваб'е клін раздору паміж людзьмі, распаліць грамадзянскую вайну. Гэта дасць магчымасць потым, пасля разладу немцаў, канчаткова знішчыць нацыянальны рух.

Трэція - большасць насельніцтва - хацелі спакою, усялякім чынам iмкнулiся выжыць у экстрэмальнай сiтуацыi.

Да пачынанняу В. Кубэ ў Беларусі вялікую цікавасць праяўлялі разведкі - савецкая і польская. Інфармацыя на гэту тэму перадавалася вельмі аператыўна. Так, у аглядзе разведкі Арміі Краевай пра становішча на ўсходзе за перыяд з 15 Ліпеня па 15 верасня 1942 г. адзначалася: Ганебна прай граўшы барацьбу з партызанамі, генеральны камісар загадаў стварыць Корпус беларускай Самааховы, які павінен налічваць 150 тыс. чалавек, падзеленых на роты i батальены,падпарадкаваныя нямецкаму кiраунiцтву.Пасля выдання з дапамогай беларускiх дзеячаў ганебнага звароту да беларускага насёльніцтва быў адкрыты курс падрыхтоўкі афіцэраў. На першы курс з'явілася 120 кандыдатаў былых царскіх афіцэраў, афіцэраў польскай служ-бы, беларусаў, а таксама моладзі, якімі пад наглядам немцаў кіруе капітан Кушаль. Тым часам замест наплыву добраахвотнікаў, якіх не было, арганіза-ваны набор прызыўнікоў, які, як усе разумеюць, азначае далучэнне іх да ня-мецкай арміі. Тым часам савецкія партызаны пачалі масавае знішчэнне бе-лых афіцэраў. Сярод беларусаў пры гэтай сітуацыі пачалося вялікае ўзбу-джэнне. Справа стварэння Корпуса Самааховы - звычайны сродак акупан-та, які хоча савецкімі рукамі знішчыць актыўны беларускі элемент, а такса-ма захаваць і павялічыць свае ваенныя кадры".

Зразумела, што "актыўны беларускі элемент" быў косткай у горле як для немцаў, так і для палякаў, і для бальшавікоў. У справаздачных дакументах партыйных органаў і партызанскай разведкі яскрава бачны аператыўныя мерапрыемствы аб зрыве гэтай "задумы гітлераўцаў".

У рэшце рэшт ідэя стварэнля БСА правалілася. У крыніцах і літаратуры існуюць процілеглыя тлумачэнні гэтага. Адны пішуць аб "небывалым эн-тузіязме" насельніцтва, што ў БСА яно бачыла сілу, якая будзе асновай 6е-ларускай арміі. У савецкіх, польскіх і нямецкіх крыніцах пераважае мерка-ванне, што беларусы не ўспрынялі гэту ідэю.

Ю.Туронак звяртае ўвагу на канфлікт паміж службай бяспекі, СД і В.Кубэ, які адбіўся на лёсе гэтай задумы. Праект Кубэ - Цэнера - Ермачэнкі сустрэў крытыку вышэйшых нямецкіх паліцэйскіх улад, якія не хацелі ўзрас-тання Палітычнай пазіцыі Ермачэнкі, супраць якога Мінскае СД актыўна збірала кампрамат. Летам 1943 г. начальнік службы бяспекі і СД Штраух пісаў: "Памянуты вышэй Ермачэнка быў паслухмяным інструментам пра-вядзення беларускай палітыкі генеральнага камісара", які "даў яму зразу-мець, што ён мог быць беларускім прэм'ерам. Ермачэнка ішоў да гэтай мэты ўсімі магчымымі сродкамі пры падтрымцы гаўляйтэра... Лічу дастатковым, калі адзначу, што я год знаходжання ў Беларусі затраціў на тое, каб даканаць Ермачэнку...".

Як бачна, гэта была нялёгкая справа. Спачатку быў адазваны з Беларусі адзін з аўтараў праекта генерал Цэнер. Замест яго прызначылі палкоўніка В. Шымана, які, кіруючыся ўказаннямі зверху, стаў выпраўляць памылкі свайго папярэдніка. Толькі што распачаты працэс фарміравання батальёнаў БСА пачаў штучна тармазіцца з боку немцаў. Паводле даных Ф. Кушаля, было створана каля 20 батальёнаў і некалькі меншых адзінак. Аднак яны да-лёка нё адыгралі той ролі, якая на іх ускладалася, па некалькіх прычынах.

Адна з галоўных заключалася ў тым, што немцы зусім справядліва баяліся узбройваць нацыянальныя вайсковыя адзінкі, тым больш даваць ім якія-небудзь палітычныя перспектывы.

В. Шымана ў процівагу БСА стаў ствараць беларускія паліцэйскія ба-тальёны пад камандай нямецкіх афіцэраў. Першы такі батальён пачаў фарміравацца ў Мінску ў жніўні 1942 п На статус шутцманшафтаў В. Шы-мана пачаў пераводзіць і атрады БСА, аднак кіраўніцтва БНС і камандзіры не пагадзіліся з гэтым, бо мелі намер захаваць сваю адасобленасць. Прабле-ма набывала палітычнае адценне. Кубэ звяртаўся ў розныя ўстановы аб дас-таўцы зброі, абмундзіравання для БСА, але рэальнасць і апазіцыя гэтай справе былі мацнейшыя за яго.

У канцы 1942 г. Ермачэнка быў пазбаўлены тытула галоўнага камендан-та БСА, яму забаранялася мець штаб. Замест гэтага пры ім прызначылі рэ-ферэнта па справах БСА, а таксама ў акругах увялі рэферэнтаў пры старшы-

нях БНС, якія падпарадкоўваліся акруговым начальнікам паліцыі. Было за-баронена карыстацца афіцэрскімі рангамі, замест іх уводзіліся назвы служ-

бовых пасад: камандзір звяна, камандзір роты і г. д.

Падобнае стаўленне нямецкіх улад да БСА, імкненне зрабіць гэтыя фарміраванні цалкам падуладнымі сабе (прызначэнне ў якасці шэф-

кіраўнікоў нямецкіх афіцэраў) збівала энтузіязм у тых беларускіх ак-тывістаў, якія імкнуліся выкарыстаць БСА ў якасці нацыянальнага войска.

Другая прычына - савецкі партызанскi рух і пералом у вайне, які пачаў адчувацца на акупіраванай тэрыторыі, пасля разгрому немцаў пад Сталінградам. Больш таго, на справу стварэння БСА ўплывалі розныя па-дыходы акупацыйнай цывільнай адміністрацыі і кіраўніцтва паліцыі бяс-пекі і СД, скрыты канфлікт паміж Кубэ і Гімлерам.

У красавіку 1943 г. на нарадзе ў генеральнага камісара Беларусі на-чальнік паліцыі парадку палкоўнік Клепш так абгрунтаваў неабходнасць роспуску БНС: "...Спроба стварыць самаахову з беларусаў добраахвотнікаў правалілася па некалькіх прычынах: па-першае, нягледзячы на шматлікія спробы, ад вермахта не ўдалося атрымаць неабходную колькасць зброі, па-другое, бяззбройныя самаахоўцы і іх сем'і пастаянна тэрарызаваліся з боку партызан, як толькі стала вядома пра стварэнне самааховы, па-трэцяе, гэтыя людзі, за рэдкім выключэннем, з'яўляліся ненадзейнымі, бо лёгка ад-даваліся варожай прапагандзе і сімпатызавалі партызанам. Мелі месца вы-падкі, калі буйныя патрулі самааховы, узброеныя вінтоўкамі і аўтаматыч-най зброяй, замест аказання супраціву, пераходзілі набок бандытаў. Да таго ж, праведзеная згодна задання Беларускай народнай самапомачы мабіліза-цыя людзей у беларускую самаахову была ажыццяўлёная не ў адпаведных умовах, духу і, у рэшце рэшт, была даручана жандармерыі".

Аднак галоўнай прычынай няўдачы БСА відавочна было нежаданне ня-мецкіх палітыкаў вырашаць нацыянальнае пытанне на акупіраваных тэры-торыях. Новы падыход да гэтай праблемы з'явіўся ў іх толькі пасля перало-му ў падзеях на ўсходнім фронце.

Афіцыйна вясной 1943 г. БНС была распушчана, але ў некаторых раенах адзінкі БСА працягвалі існаваць і надалей.

Актыўныя намаганні рабілі калабаранты па рабоце сярод моладзі Бела-русі. 22 чэрвеня 1943г. В.Кубэ аб'явіў аб дазволе стварыць антысавецкую маладзёжную арганізацыю па тыпу гітлерюгенда, якая атрымала назву "Саюз беларускай моладзі" (СБМ). Уступіць у яго мог любы беларус ва ўзросце ад 10 да 20 гадоў, які даваў пісьмовыя доказы аб арыйскім па-ходжанні і жаданні служыць фашызму. Мэтай СБМ было аб'яднанне бела-рускай моладзі, выхаванне яе ў духу нацыянальнай свядомасці, гатоўнасці змагацца за Беларусь, якая будзе "адноўлена" з дапамогай Германіі.

У выніку розных сродкаў уздзеяння на моладзь, сярод якіх адным з галоўных была пагроза вывазу на прымусовую працу ў Германію і прыняц-ця рэпрэсіўных мер супраць бацькоў, у гэты "саюз" было залічана некалькі тысяч юнакоў і дзяўчат. Даючы дазвол на стварэнне СБМ, гітлераўцы, вядо-ма, клапаціліся перш за ўсё аб сваіх інтарэсах, разглядаючы маладое пака-ленне як свой будучы рэзерв працоўнай сілы для Германіі. Яны спадзя-валіся шляхам розных абмежаванняў, пільнага нагляду цвёрда трымаць СБМ у сваіх руках. Разам з тым гітлераўцы добра разумелі, што арганізацыя СБМ і асабліва лозунгі "адраджэнне беларускай нацыі, беларускай культу-ры, беларускага нацыянальнага духу", пад якімі яна стваралася, выклічуцьадназначна варожае стаўленне да СБМ з боку савецкага партызанскага руху, што на самай справе і здарылася.

Як вынікае з дакументаў, якраз гэтыя лозунгі і іх ідэалагічная аснова больш эаўсё і трывожылі савецкае падполле і бальшавіцкія карныя органы пасля вайны.

Беларуская Цэнтральная рада. Беларуская Краёвая Абарона. Пос-пехі савецкіх войскаў на франтах і правал нямецкіх антыпартызанскіх ак-цый вымушалі акупантаў ліхаманкава шукаць выйсця са складанага ста-новішча і ўсё часцей прыбягаць да розных палітычных манёўраў, каб увесці ўзман насельніцтва, замаскіраваць сапраўдныя мэты сваёй палітыкі.

У сваю чаргу калабаранты ўсё больш выразна разумелі сваё становішча звычайных паслугачоў, таму пачалі больш рашуча патрабаваць ад фашы-стаў дазволу на стварэнне хаця б бачнасці інстытутаў дзяржаўнасці.

Ідучы насустрач гэтым патрабаванням, генеральны камісар Беларусі В.Куоэ, з дазволу рэйхсміністра акупіраваных усходніх абласцей А.Розэн-берга і генеральнага камісара Остланда Г.Лёзе, 27 чэрвеня 1943 г. аб'явіў аб стварэнні з прадстаўнікоў беларускай грамадскасці пастаянна дзеючага да-радчага органа - Беларускага давернага бюро, ці "Рады даверу".

У склад яе ўвайшлі па аднаму з назначаных акруговымі камісарамі прад-стаўнікоў акруг, а таксама шэсць чалавек ад цэнтра: бургамістр Мінска В.Іваноўскі, Ю.Сабалеўскі - ад Беларускай самапомачы, К. Рабушка - ад "прафсаюзаў", М.Ганько, Н.Абрамава - ад Саюза беларускай моладзі. •

У сувязі са знішчэннем падпольшчыкамі 21 верасня 1943 г. у Мінску В.Кубэ яго пераемнік на пасадзе генеральнага камісара генерал-лейтэнант фон Готберг пачаў шукаць сродкі для барацьбы з партызанскім рухам. Перш за ўсё ён меркаваў выкарыстаць мясцовыя сілы, а таксама тых, хто адступіў разам з фашыстамі на тэрыторыю Беларусі. У канцы 1943 г. тут размясціліся шматлікія паліцэйскія і ваенныя фарміраванні, якія адступілі з усходу: рускія, украінскія, татарскія, грузінскія, армянскія і французскія батальё-ны, супрацоўнік службы бяспекі і тайнай палявой паліцыі Смаленска, Бран-ска і г. д.

У верасні - лістападзе 1943 г. акупацыйныя ўлады прыступілі да фарміравання беларускіх паліцэйскіх батальёнаў пад непасрэдным ня-мецкім кіраўніцтвам, прыбягаючы пры гэтым да прымусовых мабілізацый. У кожны батальён планавалася ўключыць па 74 гітлераўцы. Да канца 1943 г. былі створаны тры такія батальёны - у Мінску, Слоніме і Снове (што каля Нясвіжа) агульнай колькасцю 1481 чалавек. На канец лютага 1944 г. былі арганізаваны яшчэ чатыры такія адзінкі - у Глыбокім, Навагрудку, Слуцку, Лідзе, у якіх налічвалася 2167 чалавек.

Адначасова з імкненнем стварыць гвалтоўна, з дапамогай прымусовых мабілізацый, батальёны беларускай паліцыі Готберг у лістападзе 1943 г. прыступіў да стварэння так званых абаронных вёсак, у якіх пасяляліся сем'і паліцэйскіх, эвакуіраваных жыхароў усходніх абласцей СССР, у тым ліку казакоў і інш.

У снежні 1943 г., калі быў ужо вызвалены Гомель, у Мінску раптам было аб'яулена аб стварэнні дапаможнага дарадчага органа -цэнтральнай устано-вы беларускай адміністрацыі на акупіраванай тэрыторыі Беларусі - Бела-рускай Цэнтральнай рады (БЦР). Ствараючы гэту бачнасць беларускага на-цыянальнага ўрада, эахопнікі мелі карыслівыя мэты. Перш за ўсё яны ба-чылі ў ім сродак мабілізацыі сіл беларускага народа для барацьбы супраць бальшавізму, больш поунага выкарыстання эканомікі Беларусі ў сваіх інта-рэсах. Беларускія калабаранты, са свайго боку, разлічвалі выкарыстаць маг-

чымасць для ажыццяўлення сваёй даўняй мары - стварэння беларускай

дзяржаўнасці пад нямецкім пратэктаратам.

У склад БЦР уваходзілі 14 чалавек, утым ліку Р.Астроўскі (прэзідэнт),

М. Шкялёнак (першы віцэ-прэзідэнт), Ю. Сабалеўскі (другі віцэ-прээідэнт). Былі створаны 13 аддзелаў: фінансавы, культуры, сельскай, лясной гаспа-даркі, прафесійных спраў, рэлігіі, судовых спраў, вайсковы і інш. У падпарад-каванне БЦР акупанты перадалі раней створаныя арганізацыі: Беларускую

самапомач, Беларускае навуковае таварыства, Саюз беларускай моладзі і інш. Між тым гітлераўцы не спяшаліся дзяліць уладу. Фармальна яны пера-

далі БЦР толькі кіраўніцтва школьнай справай, культурай, сацыяльнай апе-кай і вайсковымі пытаннямі. Аднак на месцах адпаведныя аддзелы і надалей заставаліся пад кантролем нямецкіх акруговых камісараў. Тым не менш БЦР развіла кіпучую дзейнасць. У акругах ствараліся яе намесніцтвы ці аддзелы. Яны ўсяляк дапамагалі гітлераўцам весці барацьбу супраць парты-зан, выконваць пастаўкі для арміі.

Асабліва актыўную дзейнасць калабаранты разгарнулі па стварэнню Бе-ларускай краёвай абароны (БКА), бачачы ў ёй будучае нацыянальнае бела-рускае войска. Яны дамагаліся ад фашыстаў дазволу на правядзенне прыму-совай мабілізацыі, якая пачалася ў адпаведнасці з загадам Р.Астроўскага ад 6 сакавіка 1944 г. Мабілізацыі падлягалі ўсе мужчыны 1908-1924 гадоў нара-джэння. За няяўку ў вызначаны тэрмін прадугледжвалася смяротная кара.

Абвяшчаючы мабілізацыю, гітлераўцы і іх саўдзельнікі дамагаліся шэ-рагу мэт і нерш за ўсё разлічвалі стварыць узброеныя сілы з мясцовага на-сельніцтва для барацьбы з партызанамі. У далейшым, па меры абучэння такіх фарміраванняў, меркавалася іх выкарыстанне супраць Чырвонай Арміі. Не выключалася магчымасць накіроўваць часці БКА ў краіны Заход-няіі Еўропы на змену і папаўненне фашысцкім ахоўным войскам для ба-рацьбы з рухам Супраціўлення.

Соседние файлы в папке экзамен по истории Гагуа Р. Б