- •Вучэбна-метадычны комплекс па вучэбнай дысцыпліне для спецыяльнасці асновы кіравання інтэлектуальнай уласнасцю
- •09.09.2011 № Вд 111/вуч.
- •Тэма 2. Мiжнароднае супрацоўнiцтва ў галiне аховы прамысловай уласнасцi
- •Тэма 3. Патэнтныя дакументы як аб’екты прамысловай уласнасці
- •Тэма 4. Міжнародныя класіфікацыі аб’ектаў прамысловай уласнасцi
- •Тэма 5. Патэнтна-iнфармацыйныя рэсурсы Беларусi
- •Тэма 6. Віды патэнтнага пошуку ітэхналогія яго правядзення
- •Тэма 7. Аўтарскае права I сумежныя правы
- •Асновы кіравання інтэлектуальнай уласнасцю
- •Тэматыка практычных I семiнарскiх работ
- •Узор карты патэнтна-інфармацыйнага забеспячэння
- •Тэма 2. Ахова аб’ектаў аўтарскага права и сумежных правоў
- •Лiтаратура Асноўная
- •Дадатковая
- •Тэма 3. Аўтарскае права і дзейнасць бібліятэк (музеяў)
- •Лiтаратура Асноўная
- •Дадатковая
- •Тэма 4. Афармленне заяўкі на адзін з аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасці (для студэнтаў спецыяльнасцi “музейная справа I ахова гiсторыка-культурнай спадчыны) Мэта:
- •Заданне і методыка выкарыстання:
- •Тэматыка самастойнай работы студэнтаў
- •Задания для самостоятельной работы 450 гр.
- •Тэма 2. Ахова аб’ектаў аўтарскага права і сумежных правоў Мэта:
- •Заданне I методыка выканання:
- •Літаратура: Асноўная:
- •Дадатковая:
- •Тэма 3. Аналіз патэнтна-інфармацыйных выданняў
- •Заданне I методыка выканання:
- •І патэнтных бюлетэняў:
- •Літаратура:
- •Спіс лiтаратуры па курсу Асноўная:
- •Дадатковая:
- •Зацвярджаю
- •23 Верасня 2015 г.
- •Зацвярджаю
- •23 Верасня 2015 г.
- •Зацвярджаю
- •23 Верасня 2015 г.
- •Тэставыя заданні па курсе
- •Адрасы патэнтных ведамстваў краiн свету I мiжнародных арганiзацый ў iнтернэт
- •Адреса международных классификаций
- •Адреса международной регистрации товарных знаков
- •Коды інід для ідэнтыфікацыі бібліяграфічных даных
- •Коды видов документов по странам минимума рст и международных организаций
- •Двубуквенные коды для обозначения государств (выборочно)
- •Карта патентно-информационного обеспечения специалистов
- •Пералiк сродкаў дыягностыкi вынiкаў вучэбнай дзейнасцi, якiя выкарыстоўваюцца па дысцыплiне
- •Крытэрыі ацэнкі ведаў студэнтаў
Тэма 3. Патэнтныя дакументы як аб’екты прамысловай уласнасці
Азначэнне паняцця “патэнтныя дакументы”. Вартасці і недахопы патэнтных дакументаў як крыніцы інфармацыі. Віды патэнтных дакументаў. Першасная і другасная патэнтныя дакументы. Склад дакументаў да заяўкі на вынаходніцтвы. Апублікаваная і неапублікаваная заяўкі. Віды публікацыі апісання вынаходніцтва да патэнта ў залежнасці ад віду патэнтнай экспертызы.
Характар публікацыі звестак аб зменах патэнтных дакументах.
Патэнтныя дакументы на карысныя мадэлі, прамысловыя узоры, таварныя знакі: характар публікацыі, віды.
Рэгіянальная патэнтныя дакументы: апісанні вынаходніцтваў да Еўрапейскай заяўкі і патэнта, патэнтны бюлетэнь; патэнтная дакументацыя Еўразiййскага патэнтнага таварыства, Афрыканскай рэгіянальнай арганізацыі прамысловай уласнасці і г.д. Віды патэнтных дакументаў, структура апісанняў вынаходстваў.
Міжнародная патэнтныя дакументы: міжнародныя заяўкі на вынаходніцтвы, міжнародны патэнтны бюлетэнь. Структура, прававое і інфармацыйнае значэнні.
Тэма 4. Міжнародныя класіфікацыі аб’ектаў прамысловай уласнасцi
Асноўныя прынцыпы пабудовы класіфікацый вынаходніцтваў.
Міжнародная патэнтная класіфікацыя (МПК). Міжнародныя пагадненні па стварэнні і ўвядзенні МПК. Яе структура, змест, характэрныя рысы. Рэдакцыі МПК. Методыка індэксавання дакументаў з дапамогай МПК. Даведачна-пошукавы апарат да МПК. Выкарыстанне МПК у краінах з рознымі формамі патэнтнай экспертызы. Недахопы МПК, шляхі яе ўдасканалення на сучасным этапе.
Нацыянальныя патэнтныя класіфікацыі (НПК). Характарыстыка НПК, якія дзейнічаюць на сучасны момант. НПК ЗША і Вялікабрытаніі. Прынцыпы пабудовы НПК, іх структура, даведачна-пошукавы апарат. Праблемы выкарыстання. Перспектывы развіцця.
Міжнародная класіфікацыя прамысловых узораў (МКПУ). Гісторыя ўзнікнення. Яе структура, змест, даведачна-пошукавы апарат, методыка выкарыстання. Нацыянальныя сістэмы класіфікацыі прамысловых узораў, якія дзейнічаюць на сённяшні момант. Іх структура і пошукавыя магчымасці.
Міжнародная класіфікацыя тавараў і паслуг (МКТП). Гісторыя ўзнікнення. Рэдакцыі МКТП. Яе структура, даведачна-пошукавы апарат, методыка выкарыстання. Нацыянальныя класіфікацыі таварных знакаў.
Класіфікацыя выяўленчых элементаў, таварных знакаў. Асаблівасці пабудовы. Методыка выкарыстання.
Тэма 5. Патэнтна-iнфармацыйныя рэсурсы Беларусi
Спецыфiчныя асаблiвасцi патэнтна-iнфармацыйных рэсурсаў. Іх месца ў сістэме інфармацыйных рэсурсаў. Уплыў патэнтнага заканадаўства краін, міжнародных пагадненняў на фарміраванне патэнтна-інфармацыйных выданняў.
Роля Белдзяржпатэнта ў фарміраванні патэнтна-інфармацыйных рэсурсаў. Канцэнтрацыя патэнтна-інфармацыйных рэсурсаў Беларусі. Патэнтна-інфармацыйныя выданні Беларусі. Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій падрыхтоўкі патэнтна-інфармацыйных выданняў. Патэнтныя бюлетэні на аб`екты прамысловай уласнасці. Іх структура, асаблівасці, пошукавыя магчымасці. Перспектывы падрыхтоўкі патэнтна-інфармацыйных выданняў Беларусі дзеля ажыццяўлення патэнтнага пошуку. Роля РНТБ у падрыхтоўцы тэматычных спісаў літаратуры, бібліяграфічных паказальнікаў літаратуры для забеспячэння патэнтных даследаванняў.
Арганізацыя падрыхтоўкі патэнтна-інфармацыйных выданняў у Расіі. Супрацоўніцтва з міжнароднымі інфармацыйнымі фірмамі ў галіне патэнтнай інфармацыі. Патэнтныя бюлетэні. Іх асаблівасці. Выданне табліц патэнтных класіфікацый, элементаў цэнтралізаванага ДПА, метадычнай літаратуры па патэнтазнаўстве.
Міжнародныя базы і банкі даных: ЕПВ (серыя ESPACE), Дервект, Джапіа і іншыя. Патэнтная дакументацыя ў галіновых БД, напрыклад САS. Міжнародныя базы даных таварных знакаў “RAMARIN”. БД патэнтаў-аналагаў.
Роля ЕПВ у абагульненні патэнтнай дакументацыі краін свету і падрыхтоўцы БД на CD-ROM па асобных краінах і комплексна.
Доступ да патэнтнай дакументацыі краін свету праз сеткі Internet, STN. Камерцыйныя БД патэнтнай дакументацыі.
Характар прадстаўлення даных у БД патэнтнай дакументацыі.
Нарматыўная база фарміравання патэнтных фондаў у Беларусі. Уплыў пагаднення аб патэнтнай кааперацыі (РСТ), палажэнняў Еўразійскай патэнтнай канвенцыі і інш. на фарміраванне фондаў патэнтнай дакументацыі. Арганізацыйная структура патэнтных фондаў. Узроўні арганізацыі. Асаблівасці дзяржаўнага, тэрытарыяльных, галіновых патэнтных фондаў. Задачы і функцыі патэнтнага фонду РНТБ. Патэнтныя фонды ў бібліятэках іншых сістэм: БелСГБ, БДУ, ЦНБНАН, РНМБ і іншых. Праблемы і перспектывы фарміравання сістэмы патэнтных фондаў Беларусі.
Асаблівасці фарміравання патэнтных фондаў розных узроўняў. Якасныя паказчыкі. Асаблівасці камплектавання патэнтных фондаў. Новыя крыніцы камплектавання ў рынкавых умовах. Улік патэнтнай дакументацыі. Асаблівасці расстаноўкі розных відаў патэнтных дакументаў.
Даведачна-пошукавы апарат да патэнтных фондаў. Цэнтралізаваны і спецыялізаваны ДПА. Іх структура. Асаблівасці арганізацыі ДПА да фонду патэнтнай дакументацыі ў бібліятэках розных тыпаў у рэспубліцы.