Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

belorusy

.doc
Скачиваний:
23
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
537.6 Кб
Скачать

Аб тым, як сур'ёзна ставіліся да выхааання дзяцей ў магнацкім асяроддзі Беларусі, гаворьшь такі запіс у дзённіку М. К. Радзівіла, калі яго два сыны ў першы раз заступілі са сзаім атрадам на начную пляцовую варту: «...хай ім дабрата Боская дапаможа, каб здаровыя, спярша Богу, а потым Айчыне верныя, пачціва і доўга служылі і дом свой, значыцца народ Радзівілаўскі, гэтак жа, як продкі нашыя ўспіралі» (52).

Сур'ёзмыя заняткі моладзі навукамі і службай спалучаліся у магнацкіх сем'ях з разнастайнымі забавамі. У Дзярэчыне, які быў ва ўладанні князёў Сапегаў, «у канцы кожнага дня ўжо наперад абдумлівалася, як правесці наступны, як новай выдумкай, неспадзяванкаю зрабіць яго больш разнастайным, Калі не хапала жывых аб'ектаў, шукалі ратунку па-за межамі гэтага свету, выклікалі духаў, гаварылі з імі, слухалі іх прадказанні і папярэджанні. А як толькі па жылах прабягалі дрыжыкі, забыўшы хвілінныя ўражанні, як найхучэй вярталіся да сапраўднага жыцця, да танцаў і шалу» (53). Тая ж атмасфера весялосці і забаў царыла і ў рэзідэнцыі бацькі княгіні Палагеі Сапегі ў Тульчыне на Ўкраіне, дзе ў прасторных пакоях тульчынскага палаца «банкет ішоў за банкетам, дзень і ноч чутны былі капэла і бяседнікі, смех, танец, гульня, весялосць неаднойчы набліжаліся да шалу, змагалІся наперамену»54.

Зразумела, сярод шляхецкай моладзі і ў тую эпоху бывалі выпадкі негатыўных паводзін у грамадстве, сустракаліся хуліганы, тагачасныя «стылягі» – балагулы. Яны насілі польскія вусы, бакенбарды, іспанскую бародку. Апраналіся ў камчадальскія паўшубкі, скураныя рамізніцкія шаравары, татарскія шапкі. Да гузіка на паўшубку прывешвалІ кісет для тытуню, у асобнай кішэні насілі сігары і мунштукі, у другой – трубкі і кароценькі чубук, у правай руцэ – чаркескую плётку. На лядашчай клячы, з татарскім сядлом, балагулы насіліся па мястэчку, зазіралі ў экіпажы, у якіх былі дамы, і гаварылі ім глупствы або непрыстойнымі жэстамі застаўлялі чырванець (55).

Сямейныя ўрачыстасш магнатаў, асабліва вяселлі, цягнуліся па некалькі тыдняў; балі, танцы, феерверкі і рознага роду забавы змянялі адна другую. Напрыклад, у 1752 г. на вяселле князёўны Кацярыны Сапегі і Юзафа Масальскага ў Ружаны з'ехалася «палова Літвы ». Размясціць усіх гасцей у палацы было немагчыма, таму жыхароў Ружан выселілі ў навакольныя вёскі, а ў дамах гараджан, прыбраных і ўпарадкавамых, размясцілі прыезджых. Гасцей кармілі «аднымі смакалыкамі, найдаражэйшыя віны і мяды ліліся фантанамі, для службы штодзённа пяклі цэлых валоў, баранаў, цялят і вепраў. Некалькі соцень коней прыезджых стаяла ў стайні на панскім аброку»56.

На вяселлі полацкага ваяводы С. Дэнгофа па сігналу трубачоў «у вадасцёкавыя труоы, зробленыя на кожным вуглу з белай жэсці, пачалі праз вокны шчодра ліць венгерскае віно, за якім праціскваўся розны люд з вёдрамі»57.

У павятовай шляхты вяселлі ладэіліся згодна старадаўнім звычаям. Калі шляхціц сватаў дзяўчыну, то прыязджаў у дом яе бацькоў з якім-небудзь паважаным сябрам, пры шаблях, парадна апрануты, са світай. Калі ўваходзілі ў хату да дзяўчыны, сват здымаў сваю шаблю, а жаніх ні ў якім разе, нягледзячы на ўгаворы, не здымаў зброі і не дазваляў выпрагаць коней. Да самай вячэры, якая вырашала лёс прэтэндэнта, гаспадары частавалі гасцей віном. Калі ў час вячэры перад жаніхом ставілі блюда з гусём альбо парасём ці гарбуз, то гэта азначала, што жаніху адмаўлялі58, У выпадку паспяховага сватаўства вяселле спраўлялі згодна народнай традыцыі, прынятай у дадзенай мясцовасці.

Сярод сямейных абрадаў магнатэрыі Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай найбольш тэатралізаванай была “пахавальная помпа” – пахаванне і памінкі магнатаў і знатнай шляхты. Цырымонія гэта цягнулася шмат дзён, а часам і некалькі месяцаў, яўляючы сабой тэатралізаваны рэлігійны спектакль. На пахаванне магнатаў з'язджалася багатая шляхта з усяго краю.

Напрыклад, у пахавальнай працэсіі князя Вішнявецкага, цесця Міхала Казіміра Радзівіла, у 1741 г. у горадзе Львове ішлі дванаццаць рэлігійных брацтваў, потым школы, цэхі і магістрат, затым адпаведна свайму месцу арцыбіскупы і каад'ютар, потым воз з труною, запрэжаны шасцю конямі ў кармазінавых капах, а з бакоў дэфіляваў гарнізон; за возам ішлі Міхал Радзівіл і князь Сапега, якія трымалі цалун, за імі ішлі ўраднікі і шляхта, а замыкалі гэту «фунэбральную помпу» шэсцьдзесят коннікаў радзівілаўскай кавалерыі. Шэсце суправаджалі стрэлы гармат на гарадскіх валах. Па дарозе да касцёла, дзе павінны былі пахаваць Вішнявецкага, першую экзорту служыў у касцёле Святога Антонія францысканец, другую, перад Галіцкай брамай, – рэфармат, трэцюю, ля варот цвінтара, – кармеліт, чацвёртую, ужо ў катэдры, служыў езуіт, потым быў адпраўлены кандукт.

На наступны дзень у касцёле імшу правіў львоўскі лацінскі біскуп, і труна была спушчана ў сямейны скпеп пры тройчым салюце з гарматаў і стрэльбаў59. Часам цела нябожчыка харанілі ў адным памесці, а сэрца — праз некалькі дзён у другім.

Радзіны, імяніны, гадавіны шлюбу, прыезды гасцей і іншыя сямейныя ўрачыстасці ў магнатаў адзначаліся балямі, феерверкамі, спартыўнымі спаборніцтвамі, абедамі і банкетамі, тосты і «віваты» на якіх суправаджаліся гарматнай пальбой. У Слуцку ў час банкетаў у князя Гераніма Фларыяна Радзівіла ежу разносілі негры, якіх ён купіў у Вене, а ў Брэсце на адмым з піроў – дрэсіраваныя мядзведзі61. На імяніны Зорыча ў Шклоў з'язджалася знакамітае дваранства нават з Пецярбурга, Масквы і розных губерняў, святкаванне цягнулася па два тыдні і больш62.

Карціну шляхецкіх ўрачыстасцей маляўніча апісаў А. Міцкевіч у свёй паэме “Пан Тадэвуш”:

...Тут шляхціцы і іх сыночкі

На паясах сааіх, бывала, бочкі

Цягалі са скляпоў – мядуху, віны,

Кэлі з'язджаліся на імяніны,

Або на баль ці сеймік павятовы,

Ці то з парошай першаю – на ловы.

А там, на хорах, цэлая кагала

Пад музыку харалы стройна пела.

Гудзеу арган, грымелі трубы, скрыпкі

На усе лады вішчалі да асіпкі,

Бы ў дзень суда і боскае расплаты,

Аж заглушалі гучныя віваты

У гонар караля, і каралевы,

I прымаса. Пад музыку і спевы

Выгуквала шляхецтва ўсёю світай:

«Віват! Здароўе Рэчы Паспалітай!»

I «За здароўе шляхты» – зноў віваты

Пад звон бакалаў. Раптам зухавата

Хтось заклікаў: «За брацкую ўзаемнасць!»

I ўсім такая ў тым была прыемнаець,

Што воклічы і крыкі да ўтрапення

Ўзарвуць, здавалася, муры скляпення.

Так да зары, а іншы раз да ранку

Гуляла шляхта ў лепшы час, мапанку,

Пакуль іх фаэтоны ці падводы

Не паразвозяць у свае гасподы (63).

У другой палове XVIII ст. у асяроддзі магнацка-шляхецкай вярхушкі Рэчы Паспалітай узрастае цікавасць да заходнееўрапейскай культуры і форм еўрапейскага тэатра. Радзівілы першыя пасля польскіх каралёў завялі ў сябе прыдворны тэатр, які адкрыўся ў Нясвіжы ў 1746 г. прэм'ерай спектакля «Дасціпнае каханне» па п'есе Уршулі Францішкі Радзівіл.

Прыгонныя тэатры, блізкія да прафесійных, пачалі ўзнікаць у маёнтках, магнацкіх рэзідэнцыях і прыватнаўласніцкіх гарадах. Поруч з радзівілаўскім тэатрам у Нясвіжы, у другой палове XVIII ст. на тэрыторыі Беларусі найбольшую вядомасць атрымалі тэатры Агінскага ў Слоніме, Тызенгаўза ў Гродне, Сапегаў у Ружанах, Зорыча ў Шклове. Пры гэтых тэатрах былі створаны выдатныя аркестры, харавыя капэлы, балетныя трупы. 3-за мяжы за вялікія грошы выпісваліся мастакі-дэкаратары, пастаноўшчыкі спектакляў, вядомыя акцёры. Разам з імі ў спектаклях ігралі акцёры з прыгонных сялян, якія прайшлі навучанне ў замежных настаўнікаў, аматары з двара магнатаў, часам члены іх сем'яў. Напрыклад, яшчэ ў 1745 г., калі радзівілаўскі тэатр быў яшчэ аматарскім, у парку Нясвіжскага прадмесця Альба «пад небам» была пастаўлена камедыя Ўршулі Радзівіл, ролі ў якой выконвалі дзеці Міхала Радзівіла, а таксама «панны і дворскія»64. У тэатры Зорыча ў французскіх операх выступалі княгіня Кацярына Далгарукая, генерал-паручыца графіня Меліна, а ў трагедыях і камедыях ігралі князь Пракофій Васільевіч Мяшчэрскі з жонкаю і інш.65

Слонімскі тэатр Агінскага славіўся выдатным аркестрам, які складаўся з вялікай колькасці асоб і іграў пад кіраўніцтвам італьянскага дырыжора, а пастаўленыя там оперы «выклікалі захапленне ўсёй Літвы»66. Ні водны знакаміты музыка, спявак ці спявачка не маглі прыехаць з Еўропы ў расійскія сталіцы, не даўшы некалькі канцэртаў у Шклове ў Зорыча. Ён адорваў іх так шчодра і так добра з імі абыходзіуся, што многія жылі ў яго па некалькі месяцаў67. Акцёры гродзенскага тэатра Тызенгаўза склалі аснову Варшаўскага каралеўскага балета, а многія прыгонныя акцёры шклоўскага тэатра Зорыча пасля яго смерці былі прыняты ў тэатры Пецярбурга і Масквы.

Мода на тэатры распаўсюдзілася і на паветы. Там агульнымі сіламІ суседзяў-шляхціцаў наладжваліся аматарскія спектаклі, а найболын маёмасныя заводзілі ў сваіх маёнтках «музыку» – часцей за ўсё з двух-трох прыгонных музыкантаў-скрыпачоў (68).

У канцы XVІІІ ст. у Польшчы панавала нейкае маладзецтва, ад якога ніхто не мог ухіліцца. «Пабіцца на шаблях, – пісаў Ф. Булгарын, які нарадзіўся і правёў юнацтва на Беларусі, – значыла тое ж, што чокнуцца стаканамі. Кожны мужчына павінен быў быць выдатным ездаком і стралком са стрэльбы і пісталета. Патушыць свечку куляй, папасці ў туза ці забіць на ляту ластаўку... лічылася тады справай звычайнай. Мужчына не смеў ездзіць у карэце ці калясцы: гэта прадастаўлялася хворым і жанчынам. Сямідзесяцігадовыя старыя ездзілі вярхом у дальнюю дарогу, напрыклад, з берагоў Бярэзіны ў Варшаву...» (69).

Даволі пашыраным быў удзел шляхты ў «заездах» (наездах), калі багаты пан, напаіўшы дробную шляхту, з яе дапамогаю выганяў з маёнтка беднага або смірнага памешчыка, а потым пачынаў супраць яго судовы працэс70. Часам захоп маёмасці сілай рабіўся на падставе судовай пастановы. Такі заезд называўся «праўным», ці «інэквітацыяй»71.

Да святочных забаў і пацех, якія выключалі акцёрскае выкананне, але афармляліся па ўсіх правілах дэкаратыўнага мастацтва таго часу, адносіліся розныя ваенна-рыцарскія конныя «карузэлі», водныя феерыі і бітвы, якія насілі адначасова спартыўны, ваенна-прыкладны і забаўляльны характар.

Каруселі («карузэлі») яўлялі сабой конныя спаборніцтвы, што ўключалі вальтыжыроўку, стральбу па цэлі на скачучым кані, паказ ўмення валодання пікай і шабляй. Каруселі адбываліся на спецыяльных «карузэльных пляцах» – вялікіх, роўных, квадратных па форме пляцоўках. Па цэнтру пляцоўкі ўстанаўліваліся розныя спартыўныя прыстасаванні: бар'еры, кольцы, фігуры і г. д. Раздзеленыя на два-чатыры «кадрыля» («банды») коннікі, апранутыя ў розныя па характару і колеру касцюмы, у бітвах і турнірах уваскрашалі часы старажытнага рыцарства.

Часам месца правядзення каруселі дэкарыравалася, упрыгожвалася атрыбутамі рыцарскіх турніраў, як, напрыклад, у Шклове ў 1785 г., калі кадэты С. Г. Зорыча арганізавалі карусель у сувязі з адкрыццём новага будынку кадэцкага корпуса. Тады вакол квадратнага “карузэльнага пляца” быў пабудаваны амфітэатр для гледачоў. Бар'ер, які аддзяляў удзельнікаў каруселі ад гледачоў, быў упрыгожаны зялёнымі галінкамі дрэў, ваеннымі эмблемамі, трафеямі і рыцарскімі шчытамі (72).

Карусельныя суддзі вызначалі пераможцаў, і старшы суддзя пасля заканчэння рыцарскіх гульняў уручаў першы прыз прыгожай даме і прасіў яе раздаць іншыя пераможцам73. «Зранку адпраўляліся хрэсьбіны Ўльрыка Радзівіла, – пісаў у дзённіку М. К. Радзівіл, – канюшага Вялікага княства Літоўскага... Пасля тае цырымоніі ўся кампанія абед ела ў замку, па абедзе быў карузэль з двух бандаў, палякаў і немцаў, першай я шэфам быў,.. другой князь канюшы княства за шэфа быў... Узнагароды выйгралі: п. Казятульскі – пярсцёнак, Яблоньскі – загарак, пугіляр і парахаўнічку, Барташэвіч — рукаятку асьпісавую»74.

Яшчэ адным відам магнацкіх забаў з'яўляліся водныя баталіі. Кароль Стані-слаў Аўгуст Панятоускі ў 1784 г. два разы прыязджаў да Радзівілаў і наведваў прыгарад Нясвіжа Альбу, дзе з гэтай нагоды былі пабудаваны дзесяткі ідылістычных хатак, выкапаны каналы і вадасховішчы. Па іх плавалі сапраўдныя лодкі і караблі. Кульмінацыяй свята быў «марскі бой», які інсцэніраваў штурм Гібралтара. У гэтым баі прымалі ўдзел да 30 караблёў, узброеных пушкамі і ракетамі. Бой вёўся сапраўднымі снарадамі, таму былі забітыя і параненыя (75). Такія ж водныя феерыі з расцвечанымі караблямі і тэатралізаваным воінствам рабіліся і ў рэзідэнцыі С. Г. Зорыча76.

Водныя бітвы-паказы разгортваліся па спецыяльна распрацаванаму сцэнарыю, аб чым сведчыць запіс М. К. Радзівіла, чые імяніны адзначалі ў Нясвіжы 13 мая 1749 г.: «Мы былі на вячэрні і набажэнстве, пасля чаго гляцзелі на ставе флатылію – добра паказаную. Яцэк Вішнявецкі — мой ліліпут — быў адміралам, звяртаўся да мяне ў вершах»77.

Святочная культура гарадскіх жыхароў характарызавалася спалучэннем рэлігійных, свецкіх і народных элементаў, узаемапранікненнем традыцыйнай мясцовай і розных замежных культур. Пераважанне тых ці іншых элементаў у кулыуры гараджан абумоўлівалася іх сацыяльнай і этнічнай прыналежнасцю. У гарадах, меўшых магдэбургскае права, значнае месца належала звычаям і абрадам, звязаным з днямі святых, якія лічыліся патронамі рамесных цэхаў, а таксама касцёльным і царкоуным святам, фэстам.

Шмат гарадскіх свят было звязана з культам хрысціянскіх святых. На Беларусі ўсё гарадское насельніцтва, незалежна ад канфесіянальнай прыналежнасці, прымала ўдзел як у праваслаўных, так і ў каталіцкіх святах. Сумеснае ўшанаванне праваслаўных і каталіцкіх культаў святых цэхамі, купецкімі брацтвамі, гарадскімі кварталамі знайшло адлюстраванне ў гістарычных дакументах таго часу. Так, у статуце Віленскага аб'яднання шаўцоў 1689 г. гаварылася аб тым, каб у штогодняй ўрачыстасці ў гонар пакравіцелькі цэха святой Ганны прымалі ўдзел «усе да аднаго, не адмаўляючыся сваёй рэлігіяй і не шкадуючы выдаткавання як са скрынкі, так і ў складчыну», а калі на імшы і набажэнствы «хто-колечы з падмайстроў або вучняў, якой бы ён ні быў веры,.. не з'явіўся б, то мае даць да скрыні 6 грошаў» (78).

У тым жа статуце Віленскага аб'яднання шаўцоў утрымлівалася патрабаванне, «каб падмайстры шавецкага рамяства, для пакрашэння места Віленскага, з'яўляліся на штогоднюю божацельскую працэсію, на спатканне караля, біскупа і Віленскага ваяводы, а таксама на вайсковыя попісы і монстры са стральбой і зброяй, якая выдана ад свайго майстра, або са сваёй, калі ён яе мае. А калі хто на гэты акт не прыйдзе, то пападае ў штраф паводле ўвагі старшых (гэта значыць майстроў), апрача спагнання з боку магістрата»79.

Незалежна ад канфесіянальнай прыналежнасці, усе члены цэха павінны былі прымаць удзел у падрыхтоўцы цэхавых свят – сычэнні мёду, продажу гарэлкі, цэхавых складках, пахаванні нябожчыкаў, хрэсных ходах з вялікімі брацкімі свечкамі ў Велікодную суботу і нядзелю і г. д.

З другой паловы ХVI – першай паловы ХVII ст. у структуры вольнага часу гараджан Беларусі значнае месца пачынае займаць удзел у дзейнасці рэлігійных брацтваў, якія трымалі свае цэрквы, шпіталі, калегіі, друкарні, вучылішчы, аб'ядноўваліся па ўзору рамесніцкіх цэхаў і характарызаваліся пэўнымі грамадскімі формамі вольнага часу.

Але найбольшым размахам вызначаліся агульнагарадскія святы і ўрачыстасці, напрыклад прыезд у горад каранаваных асоб і г. д.

Разам з рэлігійнымі элементамі ў гарадскіх святах у XVI–XVIII стст. існавалі і больш дэмакратычныя тэатралізаваныя відовішчы, якія наладжвалі скамарохі. Адным з любімых народам тэатралізаваных паказаў была мядзведжая забава. Яна ўключала жартоўную барацьбу мядзведзя з павадыром ці з ахвотнікамі з ліку гледачоў, паказы «як баба ваду носіць», «як мужык п'яны з кірмашу дамоў вяртаецца», танцы звера пад дасціпныя прымаўкі павадыра і іншыя штукі. У Смаргоні існавала адзіная ў Еўропе таго часу школа дрэсіроўкі мядзведзяў, якіх пасля вывучкі прадавалі скамарохам (80).

Было прынята трымаць дрэсіраваных мядзведзяў пры магнацкіх дварах, дзе наладжваліся жартоўныя мядзведжыя цкаванні, бойкі, катанні на мядзведжых тройках і г. д.81

Шырока распаўсюджаны ў гарадах былі і народныя, традыцыйныя формы святочных забаў і абрадаў. Найбольш пашыраныя сярод іх – хаджэнні валачобнікаў, абрадавыя гульні, святочныя маладзёжныя ігрышчы.

Гарадскія святы перапляталіся з магнацкімі ўвесяленнямі. Магнаты ахвяравалі на цэхавыя святы значныя сродкі, а рамесніцкія цэхі ў святочным адзенні з харугвамі, барабанамі, пры зброі сустракалі прыезд у горад манархаў, буйных магнатаў, біскупаў, епіскапаў і іншых высокіх царкоўных і свецкіх асоб. Напрыклад, епіскапа мсціслаўскага, аршанскага і магілёўскага Серапіёна Палхоўскага, калі ён у снежні 1699 г. наведаў Магілёў, пры гарматных стрэлах сустракала духавенства з харугвамі, усе члены гарадскога магістрата, некалькі сот чалавек купецкай і мяшчанскай моладзі строем на конях са сцягамі, рамесніцкія цэхі са зброяй і з цэхавымі харугвамі82.

Прыезд у горад знакамітых асоб з'яўляўся важнай падзеяй у грамадскім жыцці гараджан. Чакаючы прыбыцця ў Магілёў у 1706 г. цара Пятра І, жыхары горада загадзя гатавалі розныя напоі: куплялі віно, сыцілі мяды, варылі піва і збіралі розныя харчовыя прыпасы83. На такія ўрачыстасці збіраўся люд абоіх полаў і ўсіх класаў з усяго горада і наваколля, гаварыліся прывітальныя прамовы, служыліся набажэнствы, пасля чаго магістрат і купецтва наладжвалі абед «пры гуках брацкай музыкі»84.

Знатных гасцей магістрат прымаў і ўтрымліваў на свае сродкі. У самым пачатку 1704 г. з візітам да Пятра І з Рэчы Паспалітай праз Магілёў праязджаў польскі пасол ваявода Хялмінскі. Магілёўцы сустрэлі яго ўрачыста з цэхавымі і купецкімі харугвамі. Хялмінскі пражыў тыдзень на раскошным гарадскім утрыманні і харчаванні, а потым прасіў магістрат пазычыць яму тысячу бітых талераў, абяцаючы аддаць пры вяртанні або прыслаць праз свайго двараніна, якіх потым не аддаў і не прыслаў85.

«Месца з цэхамі, – піша ў сваім дзённіку М. К. Радзівіл, – прыйшло да замку, запрашаючы мяне на стрэльбішча, і туды паехалі мы; найлепш адстраляў мешчанін Рэутовіч...»86

Надоўга захаваліся легенды аб сустрэчы і знаходжанні караля Станіслава-Аўгуста Панятоўскага ў Нясаіжы ў гасцях у сына М. К. Радзівіла – Караля Радзвіла (Пане Каханку), які пераўзыходзіў караля багаццем і не пашкадаваў сілаў і сродкаў, каб уразіць высокага госця сваёй магутнасцю, гасціннасцю і раскошай. Спецыяльна для гэтай падзеі пры ўездзе ў Нясвіж былі пабудаваны дзве трыумфальныя брамы з прывітальнымі лацінскімі надпісамі. Каля першай з іх Станіслава-Аўгуста сустрэў бургамістр з ключамі ад горада. На цэнтральнай гарадской плошчы караля вітала пяхота асабістага войска Радзівіла, а вулІцы былі багата ілюмінаваны. Урачыстасці спачатку праходзілі ў езуіцкім касцёле, потым у радзівілаўскім замку. На свята прыехала некалькі тысяч гасцей. Канцэрты, балеты, оперы, паляванні, уражальны феерверк і грандыёзная тэатралізаваная пастаноўка, арганізавамая ў прыгарадзе Нясвіжа – Альбе,87 ішлі бясконцай чарадой; для ілюмінацыі парка былі выкарыстаны 800 тысяч ліхтарыкаў («лампіёнаў»)88.

Магнаты звычайна са сваёй світай і дваром удзельнічалі ў гарадскіх касцёльных працэсіях, поўных тэатральнай раскошы, або суправаджалі («асыставалі») іх (89) , а гараджане часта выступалі ўдзелькікамі тэатралізаваных магнацкіх паляванняў, водных баталій, з'яўляліся гледачамі феерверкаў і ілюмінацый. У гарадскіх святах прымалі ўдзел і жыўшыя тут прыгонныя сяляне, якія захоўвалі і ў гарадскім асяроддзі традыцыйную культуру народнага абрада, формы фальклорнага тэатра90.

Святы, што адзначаліся ў гэты перыяд у гарадах Беларусі, падзяляліся на каляндарныя, дзяржаўныя, прафесійныя, сямейныя. Каляндарныя святы з'яўляліся ўсеагульнымі, абавязковымі для ўсіх, хаця адзначалі іх парознаму ў асяроддзі магнатаў і буйной шляхты, гараджан і сялян. Дзяржаўныя святы адзначаліся ў асяроддзі шляхты і гараджан, у прафесійных цэхавых святах удзельнічалі толькі члены цэха і іх сем'і.

У XVI ст. з пранікненнем на Беларусь каталіцкіх манаскіх ордэнаў сярод гараджан вялікую папулярнасць набылі паказы народнага лялечнага тэатра батлейкі, які ў розных рэгіёнах меў назвы «вяртэп», «батлейка», «жлоб», «остлейка». Лялечныя паказы батлейкі адбываліся толькі на Каляды. Паказ складаўся звычайна з дзвюх частак: кананічнай (рэлігійнай), прысвечанай нараджэнню Хрыста, і свецкай (народна-бытавой), у яе рэпертуар уваходзілі містэрыі, свецкія п'есы з камічнымі сцэнамі, народнымі песнямі і танцамі. Сярод дзеючых асоб былі персанажы Бібліі, цары, д'ябал і смерць, а таксама цэлы шэраг бытавых фігур, пачынаючы з цыгана, яўрэя, жаўнера і канчаючы паняй і нязменнай казой91.

Для паказу батлейкі рабілі драўляныя скрынкі розных памераў, звычайна ў выглядзе хаткі. Сцэна батлейкі падзялялася на два паверхі. Верхні паверх звычайна займаўся нерухомай сцэнай нараджэння Хрыста, а ніжняя сцэна-ярус мела проразі для ваджэння лялек. Паказы суправаджаліся словамі і музыкай, сцэна асвятлялася свечкамі. Батлеечнік знаходзіўся ззаду скрынкі, адтуль вадзіў лялькі, гаварыў тэкст, падрабляючы голас персанажа. Звычайна батлеечніка з яго скрынкай суправаджаў музыка са скрыпкай. Яны прыходзілі ў дом да гараджаніна і, спытаўшы дазволу, разыгрывалі свае паказы. Гаспадары адорвалі батлеечніка грашыма, салам, каўбасамі. У XIX ст. батлеечнікі сталі хадзіць з паказамі па вёсках. Заняпад батлейкі пачаўся з другой паловы XIX ст., але ў асобных вёсках Міншчыны батлеечныя паказы адбываліся яшчэ ў 1920-я гг.

Адначасова з батлейкай на тэрыторыі Беларусі пачынае распаўсюджвацца так званы школьны тэатр – пастаноўка спектакляў сіламі настаўнікаў і вучняў розных навучальных устаноў. У XVI—XVII стст. такія тэатры існавалі пры навучальных установах у Віцебску, Гродне, Пінску, Полацку, Навагрудку, Нясвіжы, Брэсце92. Рэпертуар складалі п'есы рэлігійнага зместу на польскай і лацінскай мовах, іншы раз уключаліся сцэнкі этычнага і сатырычнага характару на беларускай мове. Часам сцэнічныя дзействы выносіліся на гарадскія вуліцы і плошчы і разыгрываліся ў прысутнасці значнай колькасці гараджан рознага сацыяльнага стану.

Сямейныя ўрачыстасцІ, да якіх адносіліся вяселлі, гадавіны шлюбу, прыезды гасцей, імяніны, хрэсьбіны і г. д., праходзілі больш лакальна. Будучы з'явай панскага або магнацкага двара, асобнай сям'і, яны канцэнтраваліся ў сценах замкаў і палацау, шляхецкіх і мяшчанскіх дамоў. Аднак і на сямейныя ўрачыстасці магнаты і буйныя паны запрашалі сотні гасцей.

У прыватнаўласніцкіх гарадах Беларусі, уладары якіх арыентаваліся на заходнееўрапейскую культуру, з другой паловы XVIII ст. шырокае распаўсюджанне атрымалі маскарады (рэдуты). Як спецыфічная форма святочнага баўлення часу прывілеяванага саслоўя яны ўсталёўваліся Г. Ф. Радзівілам у Слуцку і Белай, М. К. Агінскім у Слоніме, А. Тызенгаўзам у Гродне, С. Г. Зорычам у Шклове. Вялікі маскарад для дваран быў арганізаваны ў Магілёве 3. Р. Чарнышовым з нагоды прыезду ў горад расійскай імператрыцы Кацярыны II і аўстрыйскага імператара Іосіфа II у 1780 г. Спецыяльна для гэтага маскарада італьянскі архітэктар Брыгіозі збудаваў велізарных памераў «рэдутную залу»93. На маскарады для ўсіх гасцей стала абавязковым правілам з'яўляцца пераапранутымі ў маскарадныя касцюмы («машкары») з маскамі і ўдзел у танцах, гульнях, забавах. 3 гэтай мэтай пры палацах і замках усталёўваліся для ўдзельнікаў маскарадаў спецыяльныя магазіны (склады) карнавальнага адзення94, дзе госці маглі выбраць сабе касцюм па густу і фантазіі. Паколькі пад маскай і ў зкзатычнай вопратцы пазнаць чалавека вельмі цяжка, на маскарадах царыла атмасфера раскованасці, усе былі роўныя і мелі аднолькавае права на самавыражэнне. У Агінскіх у Слоніме і ў Зорыча ў Шклове на маскарады дапускаліся ўсе слаі грамадства, акрамя прыгонных, тады як на «рэдутныя забавы» Г. Ф. Радзівіла запрашаўся толькі вузкі круг багатай шляхты95. На маскарадах выступалі балетныя трупы, хоры пеўчых, ансамблі прыгонных спевакоў і артыстаў, музыкаў, якія ігралі на музычных інструментах.

Святы і ўвесяленні суправаджаліся ілюмінацыяй палацаў, паркаў, феерверкамі і салютамі. Найбольш уразіў сучаснікаў феерычны спектакль, прымеркаваны да прыезду ў Шклоў Кацярыны II і Іосіфа II у 1780 г. Пачаткам свята з'явілася ілюмінацыя парка рознакаляровымі ліхтарыкамі, а гарадская плошча Шклова і берагі ракі былі асветлены пылаючымі бочкамі смалы на шастах. Па рацэ плылі лодкі і плыты, з якіх у неба ўздымаліся каскады ракет, а пасярод іх плыў «востраў» са здвоенымі вогненнымі вензелямі Кацярыны II і Іосіфа II. Апафеозам свята стала «вывяржэнне вулкана», з жэрла якога ў неба ляцелі ракеты, а па схілах цякла «лава» – запаленая смала96.

Самай урачыстай, шматлюднай і любімай святочнай формай баўлення часу магнатэрыі і багатай шляхты федэратыўнай Рэчы Паспалітай у XVII—XVIII стст. сталі балі. Балі былі пераняты ў французскага каралеўскага двара, які ў тую эпоху ўжо стаў заканадаўцам мод, густу і свецкіх паводзін у Еўропе. Балі даваў кароль з нагоды розных урачыстых падзей, а таксама магнаты і багатая шляхта. Для іх правядзення патрабаваліся вялікія залы для танцаў, вячэры і дэсерта ды, акрамя таго, шэраг пакояў для дамскай уборнай, буфета з посудам, гульні ў карты і г. д. Танцавалі на балях абавязкова пад аркестр. Пачыналіся яны не раней дзевяці гадзін вечара і цягнуліся часам да трох гадзін ночы. Запрашэнні на баль рассылаліся за два-тры тыдні, атрымаўшым патрэбна было адказаць пісьмовай падзякай.

Унутраная арганізацыя балю падпарадкоўвалася мэце даць магчымасць нефармальных зносін «кавалераў» і «дам», вызначыць тып сацыяльных паводзін у дваранскім асяроддзі. Гэта патрабавала рытуалізацыі балю, стварэння строгай паслядоўнасці яго частак, пастаянных і абавязковых элементаў. Паступова баль ператварыўся ў своеасаблівае тэатралізаванае прадстаўленне, у якім кожнаму элементу, пачынаючы ад увахода ў залу і да раз'езда гасцей, адпавядалі строга вызначаныя формы зносін дваранскай моладзі. Танцы ў цэнтры шумнай урачыстасці прыдавалі свабоду і вольнасць размове паміж мужчынам і жанчынай, немагчымыя ў іншых умовах97.

У XVIII ст. баль абавязкова ўключаў акрамя танцаў раскошную вячэру (каляцыю) і магчымасць для аматараў камерцыйных картачных гульняў сустрэцца з партнёрамі за картачным сталом.

Вось як, напрыклад, даваў баль у Варшаве князь Караль Радзівіл. У велізарным яго палацы танцавалі ў тэатральнай зале, і кароль з князёўнай курляндскай адкрыў гэты баль. У дзесяці сумежных з танцавальнай залай пакоях аматары карт гулялі ў розныя гульні. Калі падалі вячэру, усе рушылі да сталоў. Пад сталовую злучылі ў адну тры агромністыя бальныя залы. У ёй паставілі абедзенны стол, такі вялізны, што з аднаго канца да другога нельга было пазнаць гасцей у твар. Чатыры бакавыя залы таксама былі застаўлены сталамі, а ў пятай зале каля аграмаднага круглага стала сядзелі кароль і князёўна курляндская (Бірон) з першымі дамамі каралеўства. Відэльцы, лыжкі, нажы, талеркі на каралеўскім стале былі залатыя. На астатніх сталах увесь посуд быў з серабра філіграннай работы. Усё серабро і ўвесь посуд былі з гербамі Радзівілаў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]