Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

belorusy

.doc
Скачиваний:
23
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
537.6 Кб
Скачать

Корчмы на Беларусі звычайна мелі такую планіроўку: вялікія сенцы, па адзін бок якіх хата, дзе гандлявалі гарэлкай і дзе сядзелі звычайна аматары выпіўкі. А па другі бок сяней размяшчаліся адзін або два вялікія пакоі з лаўкамі ўкругавую і доўгімі сталамі – гэта залы для ўсялякага роду сходаў, святочных забаў і танцаў.

Часам карчма ўяўляла сабой вялікую хату з адным пакоем, у якім падлога і столь мелі столькі дзірак, што праз першую свабодна знікалі пуга і рукавіцы, а праз апошнюю выносілася ўсё шкоднае для дыхання. «Пасля заканчэння абедні дзесяткі саней пад'язджаюць да карчмы і дзесяткі пешаходаў разам з прыезджымі ўвальваюцца ў яе абагрэцца... Колькасць гасцей павялічваецца, уваходзіць і «блазнота», гэта значыць халастыя маладыя хлопцы і дзяўчаты, і пад вечар плошча перад карчмой уяўляе сабой ужо базар, а ўнутранасць карчмы – адзін бесперапынны і цяжкі гул»146. На вялікія святы ў карчму ішлі ўсе ад мала да вяліка, у хатах заставаліся толькі старыя, нават 5-гадовых дзяцей бацькі бралі з сабой. Старыя і наогул жанатыя звычайна ўсаджваліся за сталы, пілі гарэлку і піва, закусвалі мясам і каўбасой, а моладзь стаяла пры парозе, нашэптваючы нешта адзін аднаму на вуха, абдымалася, але грубых жартаў не назіралася.

Хлопцы з дзеўкамі танцавалі «вальца, круцёлку, мяцеліцу, польку і казака». Калі хлопец запрашаў дзеўку або маладзіцу да танца, то абавязкова пеў ёй куплет або прыпеўку, на што яна пела ў адказ нешта падобнае, а часта яшчэ больш заборыстае. Музыкаў часцей за ўсё запрашала моладзь, якім не плаціла, але вельмі шчодра частавала. Танцавалі пад скрыпку ці свой народны музычны інструмент – дуду (147) .

Першымі з карчмы да хаты ішлі людзі сталыя, за імі жонкі адводзілі дадому захмялелых мужоў. Моладзь пакідала карчму па меры таго, як яе пакідалі іх таты, мамы і «падружьжійкі» (148).

Для маладога хлопца ці дзяўчыны не было большага пакарання, як у святочны дзень быць пакінутым дома на час абедні альбо не мець магчымасці пабываць у карчме, на ігрышчы149.

Адмена прыгонніцтва вызвала радыкальны зрух ва ўсім светаўспрыманні сялянства. Атрымаўшы ўсе правы вольнага грамадзянскага стану, сяляне, пры-выкшыя да сваёй неабмежаванай залежнасці ад пана, спачатку не маглі прыстасавацца да новых абставін жыцця. Па сведчанню сучаснікаў, адчуўшы сябе вольнымі і незалежнымі, яны некаторы час аддаваліся беспрабуднаму сну, так што прыязджаўшыя ў вёскі паверачныя камісіі ледзьве ў поўдзень маглі сазваць некалькі заспаных дамаўласнікаў. Разам з бяздзейнасцю сярод сялян узмацнілася п'янства, разгул у карчмах, пашырыліся тайныя парубкі памешчыцкіх і казённых лясоў150.

3 развіццём капіталістычных адносін беларуская карчма страчвала свой традыцыйны характар, набываючы значэнне піцейнай установы:

Ці няшчнсце, ці радасць, ці госці, –

Каля шлемы – усягды карагод...

Так старая карчма ў нашай вйсцы

Мужыкоу вееяліла ўвесь год151.

Яшчэ больш выразна звужэнне грамадскіх функцый вясковай карчмы адбілася ў народным фальклоры:

А ў карчму за сялом

Прыйшла жонка з памялом.

Годзе гарэліцу піць –

Ідзі хлеба малаціць (152)

Уся гаспадарчая дзейнасць селяніна прыстасоўвалася да пэўных дат народнага сельскагаспадарчага календара і суправаджалася сістэмай звычаяў, абрадаў, магічных дзеянняў і павер'яў, накіраваных на забеспячэнне добрага ўраджаю і павелічэнне статку хатняй жывёлы. Пад уплывам хрысціянскай рэлігіі многія элементы народнай аграрнай абраднасці трансфармаваліся і сталі прымяркоўвацца да пэўных дат царкоўнага календара, такіх як Ражаство, Вялікдзень, Тройца (Духа, Сёмуха) і г. д.

Першым у гадавым крузе старажытных народных свят былі Каляды, якія пачыналіся 7 студзеня і цягнуліся да Вадохрышча (19 студзеня). Напярэдадні першага дня калядных свят у сялянскай сям'і наладжвалася ўрачыстзя вячэра – куцця. Хоць гэта вячэра была поснаю, аднак, паводле звычаю, яна складалася з дванаццаці страў, каб ні адзін месяц у гаду не быў галодным153. На стол пад абрус расцярушвалася сена. Пасля вячэры гаспадыня выцягвала з-пад абруса былку сена і па яе даўжыні гадала, ці доўгі ўродзіць лён. Куццю ставілі на покуць у рэшаце з сенам, і яна стаяла там да Вадохрышча.

Калядныя святы завяршалі доўгі Піліпаўскі пост і праходзілі у адносна спакойны для селяніна перыяд, калі асноўныя сельскагаспадарчыя работы былі закончаны. Да Каляд прыберагалі каўбасы, кумпякі, сыры і іншыя прысмакі. Самыя неабходкыя гаспадарчыя справы рабілі толькі днём, а ўсе вечары лічыліся святымі. У гэты перыяд моладзь ладзіла вечарынкі з танцамі і гульнямі, якія цягнуліся амаль да раніцы, а сталыя людзі наведвалі царкву, ездзілі да сваякоў ці запрашалі гасцей да сябе.

У першы дзень Каляд уставалі вельмі рана. Мужчыны кармілі скот, а жанчыны гатавалі снеданне, пасля чаго ўсе дарослыя адпраўляліся ў царкву, куды сыходзіўся і з'язджаўся ўвесь прыход. Пасля ўрачыстай святочнай службы ў царкве адпраўляліся па дамах ці ў госці да сваякоў. У госці везлі з сабой сала, каўбасы, пірагі, а для дзяцей — арэхі, семкі, часам пакупныя пернікі. Шырокая гасціннасць, шчырасць і весялосць панавалі за сялянскім святочным сталом. Вялікая колькасць смачна прыгатаваных страў, добрая чарка гарэлкі падтрымлівалі вясёлы настрой.

Абед заканчваўся ўжо прыцемкам. Развітваліся госці з пацалункамі, шумнай гаворкай, жадалі здароўя і шчасця, запрашалі гаспадароў на наступныя святы да сябе ў госці.

Вечарам на першы дзень калядных свят моладзь пачынала хадзіць са звяздою – рухомаю шматпрамянёваю зоркаю, зробленаю з драўляных пруткоў. Каркас абцягваўся рознакаляровай паперай, паскамі тканіны, стужкамі. Асветленую знутры і замацаваную на кію зорку звездары з гуртам калядоўшчыкаў насілі па сялянскіх хатах, не абмінаючы ніводнага двара. Калядаванне — абход моладдзю сялянскіх двароў са святочна-велічальнымі песнямі і карнавальна-рытуальнымі гульнямі-паказамІ (ваджэнне «казы», «мядзведзя», «жорава», «кабылы») і пераапрананнем. Сярод калядоўшчыкаў як правіла знаходзіліся музыка і механоша. У сваіх песнях яны славілі гаспадароў і іх дзяцей, жадалі ім здароўя, усялякага дабрабыту.

У кожнай хаце былі рады прыходу калядоўшчыкаў, яны прыносілі з сабой вясёлы святочны настрой, і гаспадары з задавальненнем глядзелі на пацехі і прыдумкі хлопцаў, разам з імі цешыліся, успаміналі свае маладыя гады. Пацехі калядоўшчыкаў былі вясёлаю забаваю і незабыўным відовішчам і для вясковых дзяцей. Калядоўшчыкаў і звездароў шчодра адорвалі хлебам, кавалкамі сала і каўбас, грашыма і г. д.

На другі дзень Каляд маладыя хлопцы і дзяўчаты збіраліся на вечарынкі і ігрышчы з музыкаю, танцамі і песнямі, якія доўжыліся амаль да раніцы. Для гэтай мэты загадзя наймалі прасторную хату ў адзінокай гаспадыні або ў тых, хто меў дачок на выданні. На вечарынку дзяўчаты прыносілі закускі, якія ім давала маці (каўбасы, сала, яйкі, бліны), а хлопцы – гарэлку. На поўначы Беларусі на гэтых вечарынках гулялі ў «Жаніцьбу ЦярэшкІ» — гульню на шлюбную тэматыку. Спачатку сярод найбольш сталых і кемлівых моладзь выбірала «бацьку» і «матку». «Бацька» па чарзе падыходзіў да кожнага хлопца і пытаў: «Каго табе лавіць, якую бабу?» Затым «маці» выбірала з жартамі хлопца, а «бацька» лавіў яму «бабу» сярод дзяўчат, якія стараліся ад яго ўцячы. Злоўленую дзяўчыну «бацька» падводзіў да хлопца і з «маткай» злучаў ім рукі («жаніў»). Часам некаторыя сарамлівыя хлопцы не адважваліся назваць дзяўчыну. Тады «бацька» падбіраў пару па свайму меркаванню, часам для забавы хударляваму і малога росту хлопцу выбіраў высокуго і станістую дзяўчыну або наадварот. Ніхто не крыўдзіўся, бо гэта быў жартаўлівы выбар, на адзін вечар. Калі «бацька» з «маткай» усіх «перажэньвалі», пары пад музыку танцавалі польку, «Бычка» і г. д., але ўвесь вечар ужо не мелі права мяняць партнёраў. Пасля танцаў «бабы» смажылі каўбасы, усёй кампаніяй з хлопцамі елі іх і весяліліся да раніцы. Потым доўга ўспаміналі гэту вечарынку і казалі на хлопца: «гэта мой дзед», а той — «мая баба» (154).

Са смехам, жартамі і прыдумкамі «Цярэшку жанілі» на вечарынках усе Каляды. А ў ноч перад Ражаством, Новым годам (с. ст.) і Вадохрышчам дзяўчаты гадалі аб сваім суджаным. На Беларусі існавала мноства спосабаў дзявочых гаданняў. Найбольш пашыранымі былі такія, калі бралі воск і міску з вадой. На агню лучыны расплаўлялі воск і вылівалі ў міску з халоднай вадой. Па фігурам застыўшага воску «вызначалі» жаніха.

Або бралі тры аднолькавыя міскі, ставілі на стол дном угору, пад адну падкладвалі кальцо, пад другую — нацельны крыжык. Міскі змешвалі, рухаючы па стале. Затым кожная дзяўчына ўзнімала міску. Каму выпадала кальцо – пойдзе замуж, каму крыжык – памрэ, каму пустая – год яшчэ будзе ў дзеўках.

Апоўначы пад Новы год выбягалі на двор і пахоплівалі рукамі плот. Калі калкоў было да пары, значыць возьмуць замуж, калі «лішка» – не.

У некаторых вёсках Паўночнай і Цэнтральнай Беларусі раніцай на першы дзень Каляд (Ражаство) дзяўчаты бегалі пад вокны да суседзяў і слухалі, што гавораць у хаце. Калі хто з гаспадароў казаў «ідзі», «схадзі» – пойдзе замуж, калі «сядзь», «пачакай» – не пойдзе.

Найбольш страшным лічылася гаданне з люстэркам. У цёмным пакоі на стол ставілі люстэрка, з двух бакоў якога запальвалі свечкі. Дзяўчына садзілася перад ім і ўглядалася ў яго. Калі нікога не бачыла, замуж не пойдзе. Лічьшася, што ў люстэрку можна пабачыць будучага мужа (155).

На апошнюю перад Вадохрышчам куццю дзяўчына кошыкам выносіла смецце ў куток двара, ламала венік і гэтымі пруцікамі абгароджвала смецце, а затым садзілася на кошык і слухала, у якім баку брэшуць сабакі, – ў той бок і замуж пойдзе156.

За Калядамі наступала Масленіца. Але на Беларусі яна не мела такога шы-рокага святкавання і разгулу, як у рускіх. Для сталых людзей Маслены тыдзень нічым не адрозніваўся ад звычайных пра-цоўных дзйн. Толькі моладзь каталася з гор гурбой на вялікіх санках ды збіралася на вечарынкі і ігрышчы.

Надыход Вялікага посту адзначаўся рэзкім пераходам да штодзённай працы. Для жанчын пачынаўся перыяд вельмі напружанай працы. Да Вялікадня трэба было саткаць усё напрадзенае, каб забяспечьшь сям'ю тканінай на цэлы год. У хатах ставілі кросны, на якіх ткалася тонкае кужэльнае палатно на сарочкі, наміткі і ручнікі, паўсукно на андаракі і верхняе адзенне, паўсуконныя і парцяныя посцілкі і г. д. I хаця збіраліся дзяўчаты на вячоркі-пасядзелкі для сумеснай працы, але ўжо без песняў, жартаў і танцаў. Вечарынак у Вялікі пост не рабілі. Толькі на захадзе Беларусі, у некаторых месцах у панядзелак і аўторак першага тыдня Вялікага посту ў моладзі існаваў звычай «цягнуць калодку». У Вілейскім павеце ў панядзелак апоўдні хлопцы гурбой хадзілі па хатах, дзе былі дарослыя дзяўчаты. Пры гэтым адзін з хлопцаў цягнуў за сабой прывязанае да пояса палена – «калодку». Увайшоўшы ў хату да дзяўчыны, ён накідваў ёй на шыю зробленую з пояса пятлю і адразу здымаў яе, даючы гэтым зразумець, што яна запрашаецца на вечарынку, якую ўсталёўвалі ў гэты вечар хлопцы, але толькі з поснымі закускамі. Калі дзяўчына ігнаравала запрашэнне, то хлопцы ёй помсцілі, напрыклад не дапускалі вясной да арэляў і г. д. На другі дзень у аўторак спраўлялася «дзявочая калодка». У гэты дзень апоўдні хлопцы збіраліся ў адной хаце, і да іх прыходзілі дзяўчаты з калодкаю, накідвалі пятлю з пояса на кожнага хлопца, а вечарам частавалі іх (157).

Галоўным веснавым святам быў Вялікдзень. Пасля сямітыднёвага посту і цяжкай працы селянін зноў мог уволю павесяліцца, з'ездзіць у госці ці на кірмаш, наведаць царкву. Увечары першага дня Вялікадня моладзь з валачобнымі песнямі абыходзіла двары. Гэтыя песні па структуры і функцыянальнаму прызначэнню з'яўляюцца блізкімі да абходных калядных, але ў іх больш месца займаюць тэмы сялянскай працы, любоўнай лірыкі. За сялом вадзілі карагоды, гойдаліся на арэлях, каталі фарбаваныя яйкі.

Пачатак палявых работ, першы выган скаціны на пашу – усё селянін абстаўляў цэлай сістэмай магічных дзеянняў, павер'яў. На Тройцу (Духа) беларусы ўпрыгожвалі хаты зялёнымі веткамі ліставых парод дрэў («маем»), усцілалі падлогу яварам («аерам»), На Траецкім тыдні дзяўчаты плялі сабе вянкі з кветак і магічных траў і з яечняй ішлі ў лес «завіваць» бярозкі. А праз тыдзень зноў з песнямі ішлі развіваць вянкі, развязваць вершаліны звязаных дрэў («каб дрэва не праклінала»). Кожнае абрадавае дзеянне мела свой магічны сэнс, які з цягам часу забыўся, і моладзь успрымала іх у канцы XIX — пачатку XX ст. ужо як традыцыю, забаву, але абавязковую ў гэты дзень.

Аснову летняга цыкла каляндарнай абраднасці складала святкаванне Купалля, Пятрова і Ілліна дзён. Асабліва ўрачыста было прынята адзначань Купалле, якое прыходзіцца на перыяд летняга сонцастаяння, пасля чаго сонца паварочвае на зіму. Гэты дзень у беларусаў быў акружаны мноствам легенд, звычаяў, абрадаў і земляробчых павер'яў. Сутнасць гэтых легенд і павер'яў заключалася ў тым, што нібыта ў купальскую ноч ведзьмы, чэрці і іншыя злыя сілы маглі пашкодзіць чалавеку, хатняй жывёле, пасевам.

Каб ачысціцца і аберагчыся ноччу перад Купаллем, на ўзгорку раскладвалі агонь, у якім палілі сабраныя па вёсцы старыя, адслужыўшыя сваё венікі, паламаныя калёсы і іншае смецце, палілі чучала ведзьмы і прыгалі праз агонь. На досвітку качаліся ў расе, каб быць здаровымі і прыгожымі.

Пасля Пятра наступала пара сенакосу, а затым жніво, пачатак іх («зажынкі») таксама суправаджаўся ў беларуса мноствам павер'яў і магічных дзеянняў. Восеньскі цыкл уключаў абрады ў дзень заканчэння жніва («дажынкі»), святкаванне царкоўных свят: Спаса, Першай і Другой Прачыстай, Здвіжання, Пакрова.

Такім чынам, вясна, лета і восень у сялян праходзілі ў напружанай працы на агародзе, полі, сенажаці. Працавалі ад усходу да заходу сонца шэсць дзён у тыдзень. Нядзеля была днём адпачынку. У гэты дзень стараліся наведаць царкву, пагаварыць з суседзямі, пабачыць сваякоў. Вясковая моладзь па нядзелях (акрамя пастоў) збіралася на вечарынкі, танцы і песні на якіх з'яўляліся адзінай забаваю. Наведваць вечарынкі дзяўчатам дазвалялі гадоў з 14—15. Панаванне рэлігійнай маралі накладвала адбітак на паводзіны селяніна з малых гадоў да старасці. Разбоі, падпалы, крадзяжы былі надзвычай рэдкай з'явай у беларускай вёсцы. Нават летам, калі ў час касьбы ці жніва ў дварах заставаліся толькі малалетнія дзеці, у вёсках ніколі не запіраліся ні хаты, ні хлявы. Коні, каровы, авечкі, свінні і гусі бяспечна пасвіліся на аддаленых лугах пад наглядам малых дзяцей, а борці з пчоламі спакойна віселі ў лясах на дрэвах, нічым не абароненыя ад злодзея.

Абрадавы бок каляндарных свят заўсёды складаўся з нейкіх магічных дзеянняў, заклінанняў, ахвярапрынашэнняў, якія павінны былі, згодна народным вераванням, забяспечыць поспех у працы і аберагчы сям'ю і жывёлу ад заганы. Аднак ні адно свята не заканчвалася абрадамі. Пасля іх пачыналіся масавыя гулянні з адпаведнымі для кожнага свята песнямі, гульнямі, карагодамі, танцамі, у якіх кожны быў выканаўцам і гледачом папераменна.

Вялікай пашанай і любоўю ў вёсцы карысталіся народныя музыкі. 3 папулярных інструментаў: дуды, дудак, жалеек, цымбалаў, скрыпкі і бубна – на вёсках і сёлах Беларусі складваліся разнастайныя ансамблі. Іх сяляне ўважліва слухалі, пад іхнюю тэмпераментную ігру спявалі свае чароўныя песні і скакалі поўныя гумару, весялосці і віхурнасці танцы.

Асаблівай павагай І любоўю народ надзяляў скрыпачоў. Адкідваючы стагоддзямі выпрацаваную тэхніку скрыпічнай ігры, як быццам падсмейваючыся над ёю, народныя музыкі-скрыпачы тым не менш дасягалі «проста дзіву годнае бегласці і эфекту, прычым строга і дбайна захоўваючы свой беларускі характар на чужым яму інструменце» (158).

3 другой паловы XIX ст. атрымаў пашырэнне на вёсцы гармонік, але яшчэ амаль да канца стагоддзя цымбалы, дудкі, скрыпкі і бубны пераважалі на народных святах і ігрышчах.

Нягледзячы на тое, што зямля і гаспадарка патрабавалі штодзённай працы з раніцы да позняга вечара, сяляне стараліся даць магчымасць моладзі «пагуляць», «нагуляцца». Дзяўчаты гадоў з 15 пачыналі хадзіць на вечарьнкі, прымаць удзел у святочных ігрышчах, песнях, абрадах і маладзёжных забавах.

Чыстыя, сяброўскія адносіны існавалі сярод моладзі. Улетку, калі дзяўчаты спалі ў клеці ці ў пуні сянніцы на сене, да іх (напрыклад на Палессі), прыходзілі на падначоўкі хлопцы. Бацькі адносіліся да гэтага спакойна, паколькі падначоўкі з'яўляліся працягам таварыскіх зносін моладзі і акрамя вясёлай гутаркі і жартаў нічога не ўтрымлівалі159. У наваколлі Петрыкава звычай сумеснай начоўкі дзяўчат і хлопцаў захоўваўся яшчэ ў 1930-я гг. Там пасля вечарынкі і танцаў на падлогу клалі саламякыя маты (якімі зімой уцяп-лялі вокны), старую вопратку, і на іх усе ўдзельнікі вечарынкі ўпокат спалі да рання. Блізкія адносіны паміж хлопцам і дзяўчынай да вяселля былі вельмі рэдкай з'яйай. Да гэтага вельмі строга ставіліся царква, вясковая грамада і сям'я не толькі дзяўчыны, але і хлопца160.

Пасля вечарынкі раніцай ці апоўдні дзяўчаты прыходзілі да гаспадыні мыць падлогу, і кожная прыносіла ёй як плалу за памяшканне кавалачак сала, каўбасы, сыру, яйка. Скрыпачу плацілі хлопцы і частавалі яго гарэлкай.

На вечарынках танцавалі беларускія народныя танцы, многія з якіх мелі мясцовы, лакальны характар. Пры гэтым сумесныя танцы беларускіх сялян былі значна больш цнотныя, чым танцы ў іншых слаях грамадства. «У сялянскіх танцах мужчына не бярэ жанчыну за талію, а жанчына не кладзе рукі на плячо мужчыны, яны сціпла трымаюцца за рукі, а пры турах падтрымліваюць пад локці адзін другога. Калі ж жанчыны танцуюць асобна, то пары трымаюцца нізка за талію, або за сярэдзіну рукава сарочкі, а часам абняўшы шыю партнёршы»161.

Развіццё капіталістычных адносін падарвала натуральную замкнёнасць сялянскай гаспадаркі. На змену самаробнай скрыпцы ў вёску прышла гармонь, а за ёю і гарадскія танцы. Народныя танцы сталі адыходзіць на другі план. «Ламанне кадрыля» ёсць «ламанне старажытных звычаяў», якое адбілася не толькі на адных «тынцы-плясах», зазначаў Н. Я. Нікіфароўскі (162).

У пачатку XX ст. сярод танцаў на вечарынках асноўнае месца яшчэ займалі народныя. Напрыклад, у паўднёва-заходнім Палессі на вечарынках часцей за ўсё танцавалі мясцовыя народныя танцы і розныя полькі (польку-пчолку, польку-шабасуўку, польку-сукоцкую і г. д.).

За «кадрылем» у вёску прыйшлі і атрымалі паўсюднае пашырэнне ў канцы XIX – пачатку XX ст. «вальць» і полька. Як раней скрыпача, цяпер моладзь наймала гарманіста. Танцы і ігрышчы ў карчме саступілі месца вечарынкам у асабістых хатах, бо карчма ўсё болей ператваралася ў піцейную ўстанову і страчвала значэнне як месца грамадскага правядзення вольнага часу. Па традыцыі, моладзь збіралася ля карчмы ў летні час, часам наладжваючы там танцы.

У вёсках, размешчаных недалёка ад гарадоў, вечарынкі ўжо не абыходзіліся ў хлопцаў без выпіўкі і досыць часта заканчваліся бойкамі паміж «шляхоцкімі» і «мужыцкімі» хлопцамі. Пры гэтым «шляхоцкія» хлопцы, часамі не меўшыя хлеба да новага ўраджаю, часта непісьменныя, хаця і «гулялі» з «мужыцкімі» дзяўчатамі, але ніколі на іх не жаніліся. Шляхцюк лепш жаніўся на зусім няўдалай шляхцянцы, чым на адной з лепшых «мужыцкіх» дзяўчат. 3 гэтай прычыны амаль усе сем'і навакольнай шляхты знаходзіліся паміж сабой у сваяцтве. Такой замкнутасці ў асяроддзі сялян не існавала163.

Сумесная праца, сумеснае святкаванне народных і царкоўна-каляндарных свят абумоўлівалі захаванне і перадачу моладзі традыцый народнай маралі, звычаяў, абрадаў, вуснапаэтычнай творчасці.

Пасля ўступлення ў шлюб мужчыны і жанчыны не наведвалі вечарынак і маладзёжных ігрышч. Мужчыны мераліся паміж сабой спрытам і фізічнай сілай (гнулі падковы, ламалі тоўстыя палкі, бароліся і г. д), разгадвалі на пары загадкі. На святы наведвалі царкву, а затым ехалі ў госці да сваякоў. Картачныя гульні на грошы сярод сялян атрымалі пашырэнне толькі ў пачатку XX ст.

Вечарынкі, у традыцыйным значэнні гэтага слова, у вёсках, дзе не было клубаў, захоўваліся да канца 1950-х гг.

Ужо ў канцы XVIII — першай палове XIX ст., нягледзячы на панаванне прыгонніцтва, што абмяжоўвала сацыяльную базу папаўнення гарадскога насельніцтва, на Беларусі назіраўся значны рост колькасці жыхароў гарадоў і мястэчак, тэмпы якога перавышалі тэмпы росту сельскага насельніцтва. Акрамя натуральнага прыросту гарады папаўняліся збяднелай шляхтай, ваеннаслужачымі, што выходзілі ў адстаўку. Хаця і больш слаба, чым у ся-рэднім па Расіі, на Беларусі адбываўся і працэс прыцягнення гарадамі земляробчага насельшцтва (164).

Увядзенне ў 1796 г. расійскім урадам «мяжы яўрэйскай аседласці», згодна якой яўрэям забаранялася пражыванне ў цэнтральных губернях Расіі, а затым адбывалася высяленне іх з вёсак у гарады і мястэчкі (1823 г.), значна павялічыла колькасць гарадскіх жыхароў Беларусі. Рост гарадскога насельніцтва ствараў умовы для капіталістычнага развіцця беларускіх губерняў, садзейнічаў утварэнню ўнутранага рынку і паскарэнню першапачатковага назапашвання капіталу, уцягваў сялян ў таварна-грашовыя адносіны. Тэмпы росту гарадскіх жыхароў былі даволі высокімі. Так, калі ў пачатку XIX ст. гараджане складалі 3,3% усяго насельніцтва Беларусі, то ў 1825 – ужо 5,2% (165).

3 часу далучэння Беларусі да Расіі царскі ўрад праводзіў паслядоўную палітыку абмежавання феадальнай уласнасці на гарады, паступова выкупаючы іх у Агінскіх, Сапегаў, Тызенгаўзаў, Радзівілаў і іншых магнатаў, аднак большасць насельніцтва мястэчак заставалася прыгонным. Галоўным элементам спосабу вытворчасці заставалася прыгоннае феадальнае памесце, што замаруджвала ўрбанізацыйныя працэсы.

Побыт рамеснага насельніцтва гарадоў усё яшчэ падпарадкоўваўся правілам «Рамеснага статута». Рабочы дзень рамеснікаў працягваўся з 6 гадзін раніцы да 6 гадзін вечара (з перапынкамі на паўгадзіны на снеданне і абед). Па нядзелях і святах не працавалі166. Па «Гарадскому палажэнню» 1785 г. беларускія гарады былі прыраўнены да рускіх, а існаваўшае ў іх магдэбургскае права скасавана. У гэтых умовах цэхавыя арганізацыі паступова набывалі фармальны характар, а майстэрні ператвараліся ў невялікія саматужныя прадпрыемствы з наёмнай рабочай сілай.

Прыгоннае права не давала магчымасці для шпаркага росту гарадоў і развіцця ў іх капіталістычных адносін. Таму пераважная большасць гарадоў Беларусі з'яўляліся дробнымі гандлёва-рамесніцкімі паселішчамі. Саматужна-рамесніцкія заняткі забяспечвалі пражытачны мінімум толькі часткі жыхароў, таму большасць насельніцтва вымушана была займацца агародніцтвам і земляробствам, што складала асноўную крыніцу існавання.

Аднак буйныя губернскія гарады ў гэты час з'яўляліся ўжо асяродкамі спецыфічна гарадской культуры. Тут пражывалі дваране, чорнае і белае духавенства, розных рангаў чыноўнікі, гільдзейскае купецтва, інтэлігенцыя, мяшчане і выхадцы з сельскай мясцовасці — сяляне. У вышэйшых слаях насельніцтва гэтых гарадоў панавала ўжо «вытанчанасць Парыжа»167, расла праслойка прадстаўнікоў творчых прафесій.

Яшчэ ў 1578 г. езуіцкая калегія ў Вільні была перайменавана Стэфанам Баторыям у акадэмію і ўроўнена ў правах з Кракаўскаю акадэміяй. Яна праіснавала ла 1773 г., калі зноў была перайменавана ў Галоўнае вучылішча Вялікага княства Літоўскага. У 1803 г. Галоўнае вучылішча было пераўтворана ў Імператарскі Віленскі ўніверсітэт168. Кіраўніцтва ўніверсітэтам даручылі князю Адаму Чартарыйскаму, які да выкладання ў ім прыцягнуў лепшыя сілы былога княства і Польшчы. Вільня ператварылася ў асяродак польскай культуры на беларускіх землях. Тут выдавалася ў некаторыя гады больш польскіх кніг, чым у Польшчы169. Хоць страціўшы мову, мясцовая шляхта, а часткова і мяшчанства, трацілі і пачуццё нацыянальнай самасвядомасці, лік адукаваных людзей у краі павялічваўся, расла кулыура побыту, правядзення вольнага часу.

Паступова адышлі ў нябыт цэхавыя сходкі, перасталі праводзіцца цэхавыя святы з абавязковай складкай грошай і агульнацэхавай трапезай, зніклі тэатралізаваныя рамесніцкія шэсці ў дні вялікіх царкоўных свят. Капіталістычныя адносіны, якія ўсталёўваліся ў гарадах, дыктавалі новы, іншы рытм жыцця і паводзін, хаця адбывалася гэта павольна, спакваля. Спачатку новае пранікала ў вярхі гарадскога грамадства, а пасля элементы гэтага новага траплялі ў больш дэмакратычнае асяроддзе гараджан.

У сярэдзіне XIX ст. многія чыноўнікі і святары мелі ўжо вялікія прыватныя бібліятэкі, калекцыі карцін вядомых мастакоў. У Гродзенскай губерні выпісвалася 885 экзэмпляраў газет і часопісаў, сярод якіх былі выданні на польскай, французскай і нямецкай мовах (170). П. М. Шпілеўскі, калі наведаў павятовы горад Нясвіж у гэты час, заўважыў, што ў горадзе есць людзі, якія здзіўлялі адмысловым веданнем айчыннай, рускай і замежнан літаратуры, выпісвалі не толькі рускія, але і французскія часопісы і газеты, нават англійскі «Тіmеs». Зімой у Нясвіжы арганізоўваліся сходы, танцы, хатнія балі, літаратурныя і музычныя вечары, а летам большая частка жыхароў гуляла па навакольных гаях (171).

Вярхі гарадскога грамадства бавілі вольны час у «благародных сходах», мэтай якіх было «прыемнае баўленне часу пры дапамозе грамадскіх забаў і ўвесяленняў»172. У члены «благароднага сходу» прымаліся дваране, ваенныя і цывільныя чыны, пачэсныя грамадзяне, купцы першых дзвюх гільдый. Гадавая плата за наведванне складала 10 рублёў серабром173. Члены сходу збіраліся тры разы ў тыдзень: па панядзелках, серадах і пятніцах; а па суботах наладжваліся балі і сямейныя танцавалььыя вечары.

Пры наведванні «благароднага сходу» можна было чытаць часопісы і газеты на рускай, польскай, французскай і нямецкай мовах; гуляць на більярдзе, у шахматы і шашкі, дазволеныя картачныя гульні; бясплатна з сям'ёй прымаць удзел у балях і сямейных танцавальных вечарах.

Удзельнікі картачнай гульні плацілі за вечар 1 рубель 50 капеек і мелі права гуляць толькі прапячатанымі пячаткай сходу калодаю карт, якая пакідалася затым у сходзе. Узаемныя разлікі па картачнай гульні павінны былі заканчвацца абавязкова разам з гульнёю. Калі хто з гуляўшых не плаціў другому прайграных грошай, то апошні павінек быў на працягу 7 дзён аб'явіць сваю прэтэнзію дырэктару сходу, які назначаў тэрмін выплаты доўгу і ў выпадку неаплаты яго даўжнік выключаўся з членаў клуба. За партыю ў більярд плацілі 5 капеек серабром174.

На балях і танцавальных вечарах у клубах усталёўваліся буфет і рэстаранная кухня. У звычайныя дні члены «благароднага сходу» маглі наведваць клуб ў сурдутах, пакідаючы ў прыхожай разам з плашчамі палкі, парасоны, шпагі, шаблі, каскі, капялюшы175.

Наведваць балі дзяўчынкам да 18 гадоў не дазвалялася. Запрашэнні на баль адпраўляліся за 10-15 дзён. На запрашэнне трэба было адказаць пісьмова падзякай або адмовіцца на працягу двух дзён. На асабістым балі гаспадар дома і яго сыны павінны былі пратанцаваць хоць раз з усімі танцуючымі дамамі, а запрошаны малады чалавек перш за ўсё танцаваў танец з гаспадыняй ці яе дачкой і толькі пасля гэтага запрашаў на танцы іншых дам. Пры гэтым ні дамы, ні кавалеры не здымалі на балі пальчатак і ніколі без іх не танцавалі. У адрозненне ад пачатку XIX ст., калі балі абавязкова пачыналіся «польскім» (паланезам), у сярэдзіне стагоддзя яны адчыняліся часцей за ўсё вальсам, затым ішлі кадрыль, кацільён, мазурка, розныя полькі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]