Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

belorusy

.doc
Скачиваний:
23
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
537.6 Кб
Скачать

У бюджэце вольнага часу беларусаў у прадваенны час усё большае месца стала займаць далучэнне да прафесійных форм культуры: наведванне кіно, тэатраў, канцэртаў, музеяў, чытанне мастацкай дітаратуры. Хуткія тэмпы індустрыялізацыі рэспублікі вызвалі хвалю міграцыі ў гарады вясковага насельніцтва, садзейнічалі ўмацаванню сувязей паміж гараджанамі і вясковымі жыхарамі, паскорылі распаўсюджванне ў вёсцы гарадскіх стэрэатыпаў культуры і паводзін. Значная доля вольнага часу працоўных стала адводзіцца грамадскай рабоце ў камсамоле, партыі, прафсаюзах, спартыўных, культурна-асветніцкіх і іншых грамадскіх арганізацыях і аб'яднаннях.

Пастаянны рост адукацыйнага ўзроўню насельніцтва, бурнае развіццё ў 1960-1970-х гг. радыё і тэлебачання, хуткае пашырэнне сеткі ўстаноў культуры, масавае пранікненне ў сямейны быт радыёпрыёмнікаў, праігрывацеляў, магнітафонаў аказалі моцны ўплыў на характар выкарыстання вольнага часу як гарадскімі, так і вясковымі жыхарамі. 3 добраўпарадкаваннем дарог і развіцшём транспарту ўзрасла інтэнсіўнасць культурна-бытавых сувязей горада і вёскі. Толькі ў Мінскай вобласці ў 1987 г. гарадскія прафесійныя і самадзейныя калектывы далі 8200 канцэртаў і спектакляў на вёсцы, арганізавалі 830 творчых сустрэч. Гарадскія ўстановы культуры дапамаглі таксама стварыць там 195 лекторыяў і народных універсітэтаў258.

3 1970-х гг. у рэспубліцы сталі шырока праводзіцца святы па месцы жыхарства. якія карыстаюцца вялікай папулярнасцю ў насельніцтва і звычайна збіраюць шмат народу. Гэта святы гарадоў і вёсак, мікрараёнаў, вуліц, дамоў. Яны з'яўляюцца новай з'явай у грамадскім побыце беларусаў і накіраваны на ўмацаванне і развіццё сацыяльных сувязей паміж суседзямі, жыхарамі вуліцы, мікрараёна, вёскі. У арганізацыі такіх свят склаліся свае традыцыі. Рытуал іх правядзення звычайна ўключае выставы вырабаў народнага мастацтва, конкурсы, жартоўныя спартыўныя спаборніцтвы, народныя гулянні.

Сярод гарадской моладзі ў гэты перыяд сталі фарміравацца маладзёжныя групоўкі на аснове інтарэсаў да асобных напрамкаў сучаснай папулярнай музыкі («металісты», «валністы» і г. д.), розных відаў спорту («рокеры», «футбольныя фанаты»), вобразу жыцця («хіпі»), аб'яднанні гісторыка-культурнай, палітычнай і гісторыка-краязнаўчай накіраванасці.

3 вялікай ахвотай работнікі прамысловых прадпрыемстваў, калгасаў, саўгасаў, розных устаноў і арганізацый прымалі ўдзел ва ўрачыстых ушанаваннях пераможцаў сацыялістычнага спаборніцтва, ветэранаў працы, працоўных дынастый, якія звычайна праводзіліся па месцы працы насельніцтва ў форме тэматычных вечароў і вечароў-партрэтаў. У многіх працоўных калектывах практыкавалася ўрачыстае ўручэнне маладым рабочым і калгаснікам працоўнай кніжкі, першай зарплаты, урачыстыя провады ў армію, на пенсію і г. д. На жаль, у пачатку 1990-х гг. значныя страты панесла сетка клубных устаноў на прамысловых прадпрыемствах і на вёсцы. Скарацілі сваю дзейнасць палацы культуры з іх гурткамі мастацкай самадзейнасці, аб'яднаннямі па інтарэсах.

Па дадзеных этнасацыялагічных даследаванняў, у 1986 г. па выкарыстанню волькага часу на прагляд тэлеперадач і праслухоўванне радыё вёска практычна зраўнялася з горадам. Так, калі сярод апытаных гараджан тэлевізійныя перадачы глядзелі 99,7%, то сярод жыхароў вёскі – 98,5%, слухалі радыё адпаведна 98,3 і 96,3%.

Разам з тым вясковы лад жыцця, штодзённая занятасць хатняй гаспадаркай і працай на прысядзібным участку, акрамя работы ў калгасе ці саўгасе, у комплексе з больш нізкім узроўнем адукацыі, чым у гараджан, абумовілі істотныя адрозненні ў сферы адпачынку паміж гарадскімі і вясковымі жыхарамі. Гараджане значна апераджаюць вяскоўцаў у наведванні кіно і тэатраў, чытанні газет і мастацкай літаратуры, наяўнасці асабістых бібліятэк і сучасных тэхнічных сродкаў далучэння да культурнай інфармацыі: музычных цэнтраў, відэамагнітафонаў, камп'ютэраў.

Культурнае абслугоўванне вясковых жыхароў разгортваецца ў асноўным на базе клубаў і бібліятэк, галоўная задача якіх — кампенсаваць адсутнасць іншых устаноў культуры. Аднак нізкі прафесійны ўзровень клубных мерапрыемстваў, адсутнасць кваліфікаваных кадраў у многіх выпадках робяць іх малапрывабнымі для правядзення вольнага часу.

Развіццё кабельнага, спутнікавага тэлебачання, масавае выкарыстанне ў сямейным побыце гараджан відэамагнітафонаў і камп'ютараў павялічыла ўдзельную вагу хатніх форм правядзення вольнага часу. 3 1980-х гг. рэзка памяншаецца наведванне кінатэатраў, тэатраў, клубных устаноў. Так, калі ў 1985 г. колькасць наведванняў тэатра ў рэспубліцы складала 3274 тысячы259, то к 1997 г. яна скарацілася амаль удвая і склала ўсяго 1694 тысячы260

Сярод грамадскіх форм вольнага часу гарадской моладзі ў апошнія гады ўсё большую палулярнасць набываюць дыскатэкі, дыскаклубы, маладзёжныя кафэ, турыстычныя паездкі і паездкі ў выхадныя дні за горад з мэтай адпачынку на ўлонні прыроды.

Найбольш спрыяльныя ўмовы ў сферы грамадскага адпачынку існуюць у буйных гарадах, дзе ёсць разгалінаваная сетка ўстаноў культуры: тэатраў, канцэртных залаў, кінатэатраў, палашў і дамоў культуры, музеяў, бібліятэк. Аднак іх даступнасць залежыці ад мноства фактараў, такіх як узрост, пол, фінансавы і сямейны стан, наяўнасць малых дзяцей, стомленасць пасля вучобы ці работы, стан здароўя і г. д.

Насельніцтва сярэдніх і асабліва малых гарадоў, не гаворачы ўжо пра вёску, па якасці і маштабах грамадскіх форм правядзення вольнага часу яшчэ значна адстае ад жыхароў буйных культурных цэнтраў рэспублікі. Палацы, дамы культуры і клубы, якія існуюць у малых гарадах і вёсках, страцілі ў апошнія дзесяцігоддзі ролю цэнтраў комплекснага эстэтычнага выхавання, ператварыліся ў месцы правядзення маладзёжных дыскатэк і канцэртаў гастрольных калектываў.

Параўнанне матэрыялаў этнасацыялагічных даследаванняў паказала, што ў апошнія дзесяцігоддзі ў вольным часе насельніцтва ўзрастае доля аматарскіх заняткаў, агульнасямейных форм адпачынку, групавых зносін у розных нефармальных аб'яднаннях па інтарэсах. Пашырэнне хатніх заняткаў у структуры вольнага часу выклікаў скарачэнне аудыторыі ўстаноў кулыуры, звужэнне кола міжасабовых зносін у сферы грамадскіх форм адпачынку.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]