Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Краеведение Лекцыі04.doc
Скачиваний:
19
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
82.94 Кб
Скачать

2. Віды камплектавання краязнаўчага фонда.

Камплектаванне краязнаўчага фонда ажыццяўляецца ў суадносінах з агульнай методыкай аналіза патока дакументаў, выяўлення, адбора і заказа краязнаўчых дакументаў з улікам крытэрыя краязнаўчай каштоўнасці дакумента. Калі ўлічваць мэты камплектавання — трэба выдзеліць 4 віда камплектавання:

  • пачатковае камплектаванне (калі ствараецца новая бібліятэка, а адпаведна і пачатковы фонд бібліятэкі. Пачынаюць с фарміравання ядра фонда);

  • бягучае камплектаванне (гэта папаўненне фонда дакументамі, якія былі выдадзены на працягу двух апошніх гадоў). Разнавіднасцю бягучага камплектавання з’яўляецца дакамплектаванне (гэта папаўненне фонда дакументамі, якіх не хапае чытачам — мала экземпляраў, або наогул не набылі ў фонд);

  • рэтраспектыўнае камплектаванне (папаўненне фонда выданнямі, якія адсутнічаюць, або іх нехапае колькасна, і якія былі выдадзены тры і больш гадоў таму назад);

  • рэкамплектаванне (калі з фонда выключаюцца выданні, якія згубілі сваю каштоўнасць для фонда гэтай бібліятэкі і невыкарыстоўваюцца абанентамі).

Камплектаванне краязнаўчага фонда ажыццяўляецца ў суадносінах з агульнай методыкай камплектавання фонда бібліятэкі. Бягучае камплектаванне краязнаўчымі дакументамі ажыццяўляецца праз бібліятэчны калектар і мясцовы абавязковы экземпляр твораў друку. Супрацоўнік, які адказвае за краязнаўчую работы, знаёміцца з інфармацыйнымі матэрыяламі: планамі мясцовых і цэнтральных рэспубліканскіх (дзяржаўных і камерцыйных) выдаведстваў, кнігагандлёвых арганізацый, паліграфічных прадпрыемстваў, іншых арганізацый, навучальных устаноў, музеяў, якія выдаюць краязнаўчыя дакументы. Для кантроля за бягучым камплектаваннем трэба знаёміцца:

  • з дапаможнікамі дзяржаўнай бібліяграфіі, якія забяспечваюць рэгістрацыю выданняў: “Летапіс друку Беларусі”, “Кніжны летапіс”, “Картаграфічны летапіс”, “Летапіс часопісных артыкулаў”, “Летапіс газетных артыкулаў”, “Летапіс рэцэнзій”, “Летапіс нот”, “Летапіс краязнаўчых выданняў”, “Беларусь у сусветным друку”;

  • Штогоднікі: "Кнігі Беларусі", "Паказальнік бібліяграфічных дапаможнікаў Беларусі";

  • з бібліяграфічнай інфармацыяй на старонках газет, часопісаў, з рэкламнымі плакатамі, лістоўкамі, закладкамі.

Мэтазгодна пазнаёміцца з паказальнікамі бягучай літаратуры, якія складаюцца рэспубліканскімі і абласнымі бібліятэкамі. Рассейванне інфармацыі аб выданні краязнаўчых дакументаў робіць дзейнасць камплектатара па выяўленню краязнаўчых дакументаў даволі складанай.

Дакамплектаванне КФ ажыцяўляецца шляхамі выкарыстання: абменна-рэзервовых фондаў бібліятэк; букіністычных магазінаў; аукцыёнаў; знаёмства з прыватнымі зборамі краяведаў і кнігалюбаў; архівамі навуковых і навукова-даследчых устаноў і арганізацый, навучальных устаноў, прадпрыемстваў і г.д.

Краязнаўчыя фонды дапаўняюцца копіямі краязнаўчых дакументаў на розных носьбітах: ксеракопіі, мікрафільмы. Рэтраспектыўнага камплектавання патрабуюць фонды мясцовых перыядычных выданняў (асноўны сродак — рэпрадуцыраванне).

Кантроль за паступленнем краязнаўчых дакументаў у фонд бібліятэкі ажыццяўляецца з дапамогай: картатэкі бягучага камплектавання, картатэкі рэтраспектыўнага камплектавання.

Асобныя картатэкі па КФ не ствараюць, а ў агульных картатэках (на ўвесь фонд бібліятэкі) выдзяляюць раздзел “Краязнаўства”. КФ універсальных абласных бібліятэк фарміруецца па прынцыпу максімальна магчымай паўнаты ў разліку на шматгадовае (вечнае) захаванне. Акрамя таго, УНАБ выконваюць функцыю дэпазітарнага захавання краязнаўчых і мясцовых дакументаў і таму атрымліваюць ад іншых бібліятэк края краязнаўчыя і мясцовыя дакументы. Мясцовыя публічныя бібліятэкі максімальна поўна камплектуюцца і садейнічаюць выкарыстанню краязнаўчага фонда сваёй зоны абслугоўвання, але яна абмежавана, таму бібліятэкі, пры неабходнасці выключаюць краязнаўчыя дакументы і передаюць іх у дэпазітарны фонд УНАБ.