Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
БІБЛІЯГРАФАЗНАЎСТВА. Раздзел 2. ГІСТОРЫЯ.doc
Скачиваний:
18
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
494.08 Кб
Скачать

Метадычныя ўказанні для семінараў Тэматыка семінараў

Семінарскія заняткі з'яўляюцца вынікам самастойнай работы па вывучэнні асноўнай і дадатковай літаратуры па прапанаваных ніжэй тэмах. Семінарскія заняткі садзейнічаюць больш глыбокаму асэнсаванню і засваенню самых складаных і значных тэм курса.

На семінары студэнты павінны паказаць дастаткова глыбокае веданне матэрыялу тэмы, асноўнай і дадатковай літаратуры, уменні аналізаваць гэты матэрыял, характарызаваць гісторыка-бібліграфічныя з’явы і факты, аналізаваць уклад буйнейшых бібліёграфаў і бібліяграфічных арганізацый, бібліятэчна-інфармацыйных і іншых цэнтраў, самастойна разважаць і рабіць вывады па вызначанай тэме.

У падрыхтоўку да семінарскага занятку ўваходзіць вывучэнне рэкамендуемай літаратуры, канспектаванне, складанне разгорнутых адказаў па кожным пытанні. Неабходна прачытаць асноўную і дадатковую літаратуру, зрабіць выпіскі і падрыхтаваць кароткі або разгорнуты (па жаданні студэнта) пісьмовы адказ на кожнае пытанне семінара. Важна падабраць цытаты з рэкамендаваных крыніц, якія ярка паказваюць сутнасць разглядаемых з’яў.

Па жаданні студэнты могуць падрыхтаваць і заданні, прапанаваныя ў межах НДР, для гэтага выкладчык дае дадатковую кансультацыю.

Існуюць наступныя патрабаванні да выступлення студэнта: добрае валоданне вывучаным матэрыялам; уменне звязаць яго з адпаведным напрамкам дзейнасці бібліятэк; лагічнасць і паслядоўнасць у адказе; выдзяленне найбольш важных палажэнняў і ўменне зрабіць вывады па кожным пытанні семінара. Дадатковыя балы набіраюць студэнты, якія дапаўняюць выступленні, выказваюць крытычныя і ацэначныя меркаванні, вядуць дыскусію, рыхтуюць невялікія прэзентацыі па тэматыцы семінараў.

Семінар № 1

Тэма: “развіццё беларускай бібліяграфіі

У перыяд вялікага княства літоўскага і рэчы паспалітай”, 2 гадзіны

Пытанні для абмеркавання:

1. Уплыў гістарычных і сацыяльна-культурных умоў на ўзнікненне і развіццё беларускай бібліяграфіі ў перыяд Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай.

2. Вытворцы бібліяграфічнай прадукцыі і характарыстыка ствараемай імі бібліяграфічнай прадукцыі

2.1. Складальнікі бібліяграфічных дапаможнікаў: саслоўнае становішча, прафесійныя заняткі, адукацыйны ўзровень; установы, дзе пераважна стваралася бібліяграфічная прадукцыя.

2.2. Элементы бібліяграфічнай інфармацыі ў выданнях Ф.Скарыны і яго паслядоўнікаў.

2.3. Фарміраванне і ўскладненне відавой структуры бібліяграфічнай прадукцыі.

2.3.1. Каталогі і інвентары як мадэль дакументнага фонда тагачасных бібліятэк і крыніца вывучэння інфармацыйных патрэб адукаваных слаёў грамадства.

2.3.2. Стварэнне ў Беларусі першай сеткі публічных бібліятэк і яе дзейнасць па ўдасканаленні арганізацыйнай структуры бібліяграфіі

2.3.3. Узнікненне краязнаўчай бібліяграфіі.

ЛІТАРАТУРА:

Асноўная

  1. Лявончыкаў, В.Е. Беларуская бібліяграфія. Агульны курс / В.Е.Лявончыкаў. – Мн., 1991. – С.55 – 58.

  2. Блинова, Т.Б. Иезуиты в Беларуси: Роль иезуитов в организации образования и просвещения / Т.Б.Блинова; М-во образования Респ. Беларусь. Учреждение образования «Гродн. гос. ун-т им.Я.Купалы». – Гродно, 2002. – С.111 – 121.

  3. Кузьмініч, Т.В. Працы па гісторыі Беларусі як крыніцы выяўлення першапачатковых фіксаваных форм бібліяграфічнай інфармацыі / Т.В.Кузьмініч // Здабыткі: Дакум. помнікі на Беларусі. – 2001. – Вып.4. – С.5 – 23.

  4. Лабынцев, Ю.А. Книжная культура белорусов Бельской земли в XVIII в. / Ю.А.Лабынцев, Л.Л.Щавинская // Матэрыялы Другіх Кнігазнаўчых чытанняў “Кніжная культура Рэчы Паспалітай” (Мінск, 15 – 16 верасня 2000 г.). – Мн., 2002. – С.76 – 92.

  5. Саітава, В.І. Бібліяграфія на беларускіх землях як частка інфармацыйных працэсаў у другой палове – ХV – ХVIII ст. / В.І.Саітава, Т.В. Страмужэўская // Здабыткі: дакум. помнікі на Беларусі / Нацыянальная бібліятэка Беларусі; складальнікі: Л.Г.Кірухіна, Т.І.Рошчына. – Вып. 9. – Мн., 2007. – С. 25–40.

Дадатковая

  1. Бярозкіна, Н.Ю. Гісторыя кнігадрукавання Беларусі (ХVI – пачатку ХХ ст.) – 2-е выд. – Мн., 2000. – С.12 – 45.

  2. Лаўровіч, Г. Адукацыя на Беларусі ў апошняй чвэрці ХVIII ст. // Бел. гіст. часоп. – 1995. – № 4. – С. 59 – 72.

  3. Саітава, В.І. Крыніцы бібліяграфічнай інфармацыі перыяду Рэчы Паспалітай абодвух народаў аб краях Беларусі / В.І.Саітава // Матэрыялы Другіх Кнігазнаўчых чытанняў “Кніжная культура Рэчы Паспалітай” (Мінск, 15 – 16 верасня 2000 г.). – Мн., 2002. – С.8 – 31.