Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
БІБЛІЯГРАФАЗНАЎСТВА. Раздзел 2. ГІСТОРЫЯ.doc
Скачиваний:
18
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
494.08 Кб
Скачать

Узнікненне бібліяграфічнай думкі і адукацыі (а.М.Багаткевіч).

Заняпад беларускай бібліяграфіі пасля падаўлення паўстання 1863– 1864 гг. Актывізацыя развіцця беларускай бібліяграфіі ў апошняй чвэрці ХІХ – пачатку ХХ ст.

Развіццё навукова-дапаможнай галіновай бібліяграфіі. Бібліяграфічныя працы па беларускай мове і літаратуры, народнай адукацыі, археалогіі, этнаграфіі, гісторыі, праву, геалогіі і геаграфіі. Бібліяграфічны нарыс Я.Ф.Карскага “К вопросу о разработке старого западно-русского наречия” (1893). Стварэнне бібліяграфічных дапаможнікаў, прысвечаных беларускім навукоўцам: А.Кіркору, М.Я.Нікіфароўскаму, А.П.Сапунову, П.В.Шэйну і ўліку іх прац. Паказальнікі да выданняў і дапаможныя паказальнікі па народнай адукацыі, праву.

Паказальнікі да выданняў архіўных дакументаў і заканадаўчых актаў (“Алфавитный указатель ко ІІ, ІІІ, ІV и V томам Актов, издаваемых Виленскою археографическою комиссиею” (Вильна, 1872) і інш.). Стварэнне паказальнікаў зместу мясцовых перыядычных выданняў як новая з’ява беларускай бібліяграфіі.

Развіццё краязнаўчай бібліяграфіі (працы П.О.Чарняўскага, А.П.Смародскага, З.М.Пенкінай).

Актывізацыя грамадскага жыцця ў пачатку ХХ ст. і асноўныя тэндэнцыі развіцця беларускай бібліяграфіі ў гэты час.

Кнігавыдавецкая і кнігагандлёвая бібліяграфія. Выдавецкія каталогі, каталогі кнігагандлёвых магазінаў, выстаў.

Тэма 7. Развіццё беларускай бібліяграфіі ў перыяд з 1918 г. Да сярэдзіны хх ст.

Уплыў сацыяльна-палітычных змен у грамадстве міжваеннага перыяду на бібліяграфію як неад’емную частку ідэалагічнай, культурна-асветнай, навуковай, адукацыйнай дзейнасці. Асноўныя тэндэнцыі яе развіцця.

Заснаванне дзяржаўнай бібліятэкі і кніжнай палаты пры ёй як дзяржаўнага бібліяграфічнага цэнтра. Удзел у бібліяграфічнай дзейнасці навуковых устаноў і таварыстваў, бібліятэк, архіваў, краязнаўчых і грамадскіх арганізацый. Бібліяграфічная камісія Інбелкульта. Стварэнне першых галіновых бібліятэк на Беларусі, іх бібліяграфічная дзейнасць. Сродкі масавай інфармацыі як канал стварэння і распаўсюджвання бібліяграфічнай інфармацыі.

Вядомыя бібліёграфы і бібліяграфазнаўцы міжваеннага перыяду (І.Б.Сіманоўскі, Ю.І.Бібіла, С.А.Дубінскі, А.А.Шлюбскі і інш.).

Стварэнне і ўдасканаленне дзяржаўнага бібліяграфічнага ўліку. “Летапіс беларускага друку” (“Летапіс друку БССР”).

Стварэнне крыніц нацыянальнай рэтраспектыўнай бібліяграфіі (працы Ю.І.Бібілы, В.Ю.Ластоўскага, Я.Ф.Карскага).

Станаўленне навукова-дапаможнай і рэкамендацыйнай бібліяграфіі ў БССР. Дзейнасць Дзяржаўнай бібліятэкі БССР па стварэнні беларусазнаўчай картатэкі, выданні навукова-дапаможных паказальнікаў (бягучых і рэтраспектыўных). Бібліяграфічная дзейнасць навуковых устаноў і таварыстваў (Бібліяграфічнай камісіі Інбелкульта, Бібліяграфічная дзейнасць навуковага таварыства па вывучэнні Беларусі пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі сельскай гаспадаркі ў Горках, Цэнтральнага бюро краязнаўства). Характарыстыка бібліяграфічных матэрыялаў у часопісах «Наш край», «Бальшавік Беларусі», «Крытыка-бібліяграфічны бюлетэнь» і інш.

Бібліяграфічная праца як неад’емная частка нацыянальнай, культурна-асветнай, навукова-даследчай дзейнасці беларускай інтэлігенцыі за межамі БССР.

Гісторыка-культурныя і сацыяльна-палітычныя ўмовы развіцця беларускай бібліяграфіі на тэрыторыі Заходняй Беларусі. Стварэнне Віленскага бібліяграфічнага рэгіёна. Дзейнасць яго асноўных бібліяграфічных цэнтраў: Публічнай бібліятэкі Віленскага універсітэта, Публічнай бібліятэкі імя Я. і Э.Урублеўскіх.

Стварэнне навукова-дапаможных бібліяграфічных паказальнікаў (галіновых, тэматычных) у Заходняй Беларусі. «Бібліяграфія гісторыі зямель былога Вялікага Княства Літоўскага на … год». Рэарганізацыя «Віленскай рэгіянальнай бібліяграфіі …» ў краязнаўчы бібліяграфічны паказальнік.

Матэрыяльна-тэхнічныя, рэсурсныя, інтэлектуальныя страты, якія панесла беларуская бібліяграфія ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Бібліяграфічныя матэрыялы на старонках айчыннага друку.

Узнаўленне бібліяграфічнай дзейнасці ў другой палове 40-х гг. ХХ ст. Аднаўленне арганізацыйных структур беларускай бібліяграфіі, бягучай дзяржаўнай, рэкамендацыйнай і іншых відаў бібліяграфічнай дзейнасці.