Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
БІБЛІЯГРАФАЗНАЎСТВА. Раздзел 2. ГІСТОРЫЯ.doc
Скачиваний:
18
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
494.08 Кб
Скачать

Метадычныя ўказанні для самастойнай работы студэнтаў

Самастойная работа дапамагае арганізаваць раўнамерную дзейнасць студэнтаў па вывучэнні прадмета, больш глыбока і грунтоўна засвоіць яго, дасягнуць своечасовага выканання заданняў, сачыць за індывідуальным рэйтынгам. Заданні па самастойнай рабоце накіраваны на выпрацоўку паглыбленага прафесіянальнага мыслення і гістарычнага аналізу.

Асаблівую ўвагу неабходна звярнуць на пошукавыя заданні. Яны маюць індывідуальны характар і больш высокі ўзровень складанасці, ацэньваюцца дыферэнцыраванымі адзнакамі.

Тэма 1. Развіццё бібліяграфічнага ўліку бібліяграфічных дапаможнікаў, 8 гадзін

Заданне для СРС:. Студэнты вучацца абагульняць значэнне і асаблівасці бібліяграфічнага ўліку бібліяграфічнай прадукцыі. Пры вывучэнні тэмы трэба добра выясніць значэнне бібліяграфічнага ўліку бібліяграфічнай прадукцыі і метадычныя асаблівасці, састаўленых паказальнікаў бібліяграфічных дапаможнікаў. Прапануецца выдзеліць у тэксце лепшыя метадычныя прыёмы складання гэтых дапаможнікаў, а таксама абагульніць найбольш істотныя недахопы і паспрабаваць іх растлумачыць.

У рэкамендаванай літаратуры найбольш грунтоўна тэма асветлена ў кнізе К.Р.Сімона.

Пры вывучэнні літаратуры, звярніце ўвагу на наступныя асноўныя пытанні:

  1. Прычыны, якія выклікалі патрэбу ў стварэнні паказальнікаў бібліяграфічных дапаможнікаў.

  2. Калі яны ўпершыню ўзніклі?

  3. Ахарактырызуйце асноўныя рэтраспектыўныя паказальнікі бібліяграфічных дапаможнікаў ХІХ - другой паловы ХХ ст. (Г.Пеньо, Ю.Петцхольда, Г.Бестэрмена).

  4. Як веўся бягучы міжнародны бібліяграфічны ўлік новых бібліяграфічных паказальнікаў?

ЛІТАРАТУРА

  1. Гудовщикова, И.В. Общая иностранная библиография: учебник / И.В.Гудовщикова, К.В.Лютова. – М., 1978. – С.183–207.

  2. Кричевский, Г.Г. Общие библиографии зарубежных стран / Г.Г.Кричевский. – М., 1962. – С.193–194.

  3. Саітава, В.І. Сусветная гiсторыя бiблiяграфii (да сярэдзiны XX ст.) : вучэбны дапаможнік / В.І.Саітава. – Мн.: Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў, 2005. – 129 с.

  4. Симон, К.Р. История иностранной библиографии / К.Р. Симон. – М., 1963. – С. 664–696.

Форма кантролю СРС: 1. Праверка пісьмовых работ.

2. Субяседаванне па тэме.

3. Выступленні на семінары № 2. Тэма 2. Сусветныя і нацыянальныя біябібліяграфічныя слоўнікі, 8 гадзін

Заданне для СРС: вывучыць асаблівасці аднаго з буйнейшых і значных жанраў бібліяграфічнай прадукцыі. Пры азнаямленні з крыніцамі кіравацца наступнымі пытаннямі:

  1. Тыпалогія бібліяграфічных дапаможнікаў (2, С.47-48).

  2. Выкарыстанне бібліяграфічных слоўнікаў у бібліятэках (1, С.11-14).

  3. Рэтраспектыўныя сусветныя бібліяграфічныя слоўнікі (2, С.49-50).

  4. Бібліяграфічная інфармацыя міжнароднага характару аб сучасніках (1, С.15-20).

  5. Ключ да сусветных універсальных бібліяграфічных слоўнікаў (1, С.20-21).

  6. Нацыянальныя бібліяграфічныя слоўнікі.

    1. ЗША (1, С.48-52).

    2. Вялікабрытанія (1, С.41-44).

    3. Федэратыўная Рэспубліка Германія (1, С.45-48).

ЛІТАРАТУРА

  1. Веревкина, А.Н. Зарубежная библиографическая информация: Учеб. пособие для студентов библиотечных факультетов институтов культуры / А.Н. Веревкина. – М., 1987. – 77 с.

  2. Веревкина, А.Н. Пути развития библиографической информации / А.Н. Веревкина // Библиотековедение и библиография за рубежом. – 1989. – Вып.121. – С. 39–57.

Форма кантролю СРС: 1. Праверка пісьмовых работ.

  1. Субяседаванне па тэме.