Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
БІБЛІЯГРАФАЗНАЎСТВА. Раздзел 2. ГІСТОРЫЯ.doc
Скачиваний:
18
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
494.08 Кб
Скачать

Тэма 3. Дзейнасць выдатных бібліёграфаў хіх – першай паловы хх ст., 14 гадзін

Заданне для СРС: прааналізаваць і абагульніць уклад выдатных бібліёграфаў у стварэнне крыніц бібліяграфічнай інфармацыі, арганізацыю бібліяграфіі ў краіне ці на міжнародным узроўні, методыку, тэорыю і іншыя напрамкі бібліяграфічнай дзейнасці. Кожны студэнт выяўляе літаратуру, прысвечаную персаналіі, адбірае асноўныя звесткі аб жыцці і дзейнасці бібліёграфа, рыхтуе рэферат ці электронную прэзентацыю. Матэрыял падбіраецца па спісе літаратуры па курсу і шляхам самастойнага пошуку па крыніцах бібліяграфічнай інфармацыі.

Прыкладны пералік персаналій:

Ан-Надзім

Алчэўская Х.Д.

Атле П.

Баднарскі Б.С.

Бестэрмен Т.

Геснер К. Багаткевіч А.М.

Бібіла Ю.І.

Дзьюі М.

Здобнаў М.І.

Ватацы Н.Б.

Керар Ж.М.

Куфаеў М.М.

Зямкевіч Р.

Лафантэн А.

Лісоўскі М.М.

Лоранц О.

Карскі Я.Ф.

Медына Х.Т.

Кіпель В.

Няўстроеў А.М.

Пеньё Э.Г.

Рубакін М.А.

Сімон К.Р.

Ластоўскі В.

Сопікаў В.С.

Пелка-Палінскі М.

Торапаў А.Д.

Шнейдэр Г.

Сіманоўскі І. Б.

Уілсан Х.

Эванс Ч.

Эстрэйхеры

Форма кантролю СРС: 1. Праверка пісьмовых работ.

2. Субяседаванне па тэме.

  1. Выступленні на семінарах №2-4.

Тэма 4. Дзейнасць выдатных бібліёграфаў хіх – першай паловы хх ст., 14 гадзін

Заданне для СРС: падрыхтавацца да тэсціравання па тэме. Выкарыстаць літаратуру са спіса літаратуры па курсу.

1.Бібліяграфія ў БССР пачала развівацца на:

    1. аснове прыватнай ініцыятывы

    2. аснове дзяржаўнага забеспячэння і кіравання

2. Для пачатку арганізацыі бібліяграфіі ў БССР важнейшае значэнне мела:

2.1. Пастанова СНК БССР “Аб зацвярджэнні Беларускай дзяржаўнай бібліятэкі і абавязковай рэгістрацыі ўсіх твораў друку, што выходзяць у межах БССР” ад 15.ІХ.1922 г.

2.2.Выкарыстанне УДК

2.3.Падрыхтоўка нацыянальных рэтраспектыўных паказальнікаў дакументаў, выдадзеных на тэрыторыі Беларусі.

3. Цэнтрам бягучай дзяржаўнай бібліяграфіі БССР стала:

3.1. Кніжная палата

3.2. Урадавая бібліятэка

3.3. Бібліяграфічная камісія Інбелкульта

3.4. Бібліятэка БДУ

4. Першы нумар “Летапісу друку БССР” быў апублікаваны ў:

4.1. 1924 г.

4.2. 1926 г.

4.3. 1928 г.

5. У паказальніках бягучай дзяржаўнай бібліяграфіі ў міжваенны перыяд ўлічваліся:

5.1. Кнігі

5.2. Перыядычныя выданні

5.3. Ноты

5.4. Рэцэнзіі

5.5. Газетныя і часопісныя артыкулы

6. Ці прымянялася ў 1930-я гг. у паказальніках бягучай дзяржаўнай бібліяграфіі БССР групоўка матэрыялу па УДК?

6.1. Так

6.2. Не

7. Ці ўдзельнічала ДБ БССР у падрыхтоўцы дапаможнікаў нацыянальнай рэтраспектыўнай бібліяграфіі?

7.1. Так

7.2. Не

8. Нацыянальныя рэтраспектыўныя паказальнікі пад аульнай назвай “Летапіс беларускага друку” былі падрыхтаваны:

8.1. Ю.Бібіла

8.2. С.Дубінскім

8.3. І.Сіманоўскім

8.4. М.Каспяровічам

9. У 1920-я гг. стварэннем матэрыялаў рэкамендацыйнай бібліяграфіі займаліся:

9.1. Агітпрааддзел ЦК КПБ(б)

9.2. Наркамасветы БССР

9.3. Культаддзел ЦСПСБ

9.4. Дзяржвыд БССР

9.5. Абласныя бібліятэкі

9.6. Бібліяграфічная камісія Інбелкульта

10. “Крытыка-бібліяграфічны юлнтэнь” быў органам:

10.1. бягучай дзяржаўнай бібліяграфіі

10.2 бягучай навукова-дапаможнай бібліяграфіі

10.3. бягучай рэкамендацыйнай бібліяграфіі

11. ДБ БССР стала цэнтрам рэкамендацыйнай бібліяграфіі:

11.1. 1924 г.

11.2. 1932 г.

11.3. 1935 г.

12. Хто з пералічаных бібліёграфаў склаў буйныя навукова-дапаможныя паказальнікі?

12.1. І.Сіманоўскі

12.2. С.Дубінскі

12.3. А.Шлюбскі

13. М.Каспяровіч працаваў у галіне:

13.1. краязнаўчай бібліяграфіі

13.2. нацыянальнай рэтраспектыўнай бібліяграфіі

13.3. бягучай дзяржаўнай бібліяграфіі

14. Бібліяграфічная камісія Інбелкульта была створана:

14.1. удасканалення бягучай дзяржаўнай бібліяграфіі ў БССР

14.2. для падрыхтоўкі дапаможнікаў рэкамендацыйнай бібліяграфіі

14.3. для ўліку ўсёй беларускай бібліяграфічнай прадукцыі

14.4. для бібліяграфічнага забеспячэння навуковай дзейнасці

15. Навукова-дапаможны паказальнік па археалогіі падрыхтаваў:

15.1. М.Каспяровіч

15.2. С.Дубінскі

15.3. А.Шлюбскі

16. У якіх беларускіх часопісах друкаваліся шматлікія бібліяграфічныя матэрыялы?

16.1. “Наш край”

16.2. “Беларуская медычная думка”

16.3. “Медыцынскі часопіс БССР”

16.4. “Асвета”

17. Пытанні бібліяграфазнаўства распрацоўвалі:

17.1. І.Сіманоўскі

17.2. Ф.Гаусман

17.3. М.Каспяровіч

17.4. А.Шлюбскі

18. Хто з бібліёграфаў абгрунтаваў удзел ДБ БССР у рэкамендацыйна-бібліяграфічнай дзейнасці?

18.1. І.Сіманоўскі

18.2. Ю.Бібіла

18.3. У.Пракулевіч

19. Хто з бібліёграфаў быў рэпрэсіраваны?

19.1. Ю.Бібіла

19.2. А.Шлюбскі

19.3 С.Дубінскі

19.4. У.Пракулевіч

19.5. В.Ластоўскі

20. У дапаможніках спецыяльнай бібліяграфіі ў 1930-я гг.:

20.1. існаваў плюралізм у адлюстраванні літаратуры

20.2. не было абмежаванняў у тэматыцы

20.3. тэматыка дапаможнікаў і адлюстраванне літаратуры былі падпарадкаваны задачам афіцыйнай прапаганды.