Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Беларускi музычны фальклор-Якіменка.doc
Скачиваний:
34
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
357.38 Кб
Скачать

Раннетрадыцыйная класіка

Вызначальная роля раннетрадыцыйнага інтанацыйнага вопыту, песеннай і музычна-інструментальнай творчасці раннекласічнага стылю ў станаўленні і гістарьгчным развіцці бела­рускай народнай музычнай культуры, фарміраванні тыпу бела­рускай музычна-фальклорнай сістэмы, адметнасці апошняй у прасторы угра-фінска-славянска-балцкага арэала.

Сінкрэтызм інтанацыйнай прыроды старажытных беларускіх вакальных і музычна-інструментальных практык. Знітаванасць глыбінных пластоў беларускага меласу (таксама як і ўсіх гістарычна прыналежных культурам вуснай традыцыі сусветных відаў ранняй этнамузыкі) з рухам, іншымі відамі маторыкі, гульні, пластыкі, з воклічамі, вербальнай мовай (свабоднай або паэтычна арганізаванай).

Рытуальныя і пазарытуальныя формы ў раннетрадыцыйным пласце беларускага музычнага фальклору. "Дажанравыя" і "дапесенныя" (I. Зямцоўскі) утварэнні. Жанры "рухальнай дынамікі" і "моўнай дынамікі" (В. Ялатаў). Месца сярод сістэмных архаізмаў беларускага раннетрадыцыйнага культурнага пласта напеваў "уласна песеннай асновы" (3. Мажэйка).

Полісемантычнасць, сімвалічнасць, "знакавасць" гукакомплексаў беларускага традыцыйнага меласу раннекласічнага фарміравання, яго стылявая аднароднасць. Сугестыўнасць вакальна-песеннага і музычна-інструментальнага інтанавання, надзвычайная напружанасць яго тэмбрава-дынамічнай афарбоўкі, алігатоннасць, ёмістасць, канцэнтраванасць інтанацыйнай асновы. Разнастайнасць комплексу раннетрадыцыйных гукавых феноменаў і іх канкрэтных функцыянальна-жанрава, структурна, рытмічна, фактурна, агагічна і да т. п. дэталізаваных праяў у музьгчных традыцыях мясцовасцей.

Адрозненні ў жанравым складзе раннетрадыцыйных музьгчна-фальклорных масіваў Палесся, Паазср'я, Панямоння, Падняпроўя, Цэнтралынабеларускай часткі. Спецыфічнасць рэгіянальных сістэм песенных традыцый фальклору гэтых тэрыторый.

Пытанні гістарычнага жыцця старажытнабеларускай му­зычна-фальклорнай класікі ў працах К. Квіткі, Я. Гіпіуса і 3. Эвальд, Ф. Рубцова, В. Бяляева, I. Зямцоўскага, В. Ялатава, Л. Мухарынскай, 3. Мажэйкі, Т. Варфаламеевай і інш.

Тэма 1. Каляндарна-земляробчы песенны цыкл

Спецыфічнае для беларускай традыцыйнай музычнай культуры вядучае значэнне каляндарна-земляробчага музычна­га фальклору на працягу стагодцзяў. Сувязь прымеркаванасці выканання каляндарна-земляробчых песень, якія ўваходзяць у рытуалы зімовага і летняга сонцастаяння, Масленіцы, веснавога раўнадзенства і першай пасля яго поўні (Вяліканне, Вялікдзень), у абрады Юрая, Троіцы, ваджэння Куста, провадаў Русалкі, Дажьнак, — з усёй традыцыйнай паслядоўнасцю земляробчых свят і палявых работ. Захаванасць абрадава-песенных і музьгчна-інструментальных інтанацыйных практык каляпдарна-земляробчага цыкла як паказчык асобай устойлівасці ў беларускай музычнай традыцыі каранёвых форм музычнага фальклору, атрыманага ў спадчыну.

Міфалагізм светасузіральнай асновы беларускага песеннага фальклору каляндарна-земляробчага цыкла. Адлюстраванасць у яго сезоннай, функцыянальна-жанравай, семантычнай структуры сакралізаваных каштоўнасцей этнасу — вераванняу, уяўленняў, культаў (сонца, расліннасці, зямлі, вады і інш.), ведаў аб цыклічнасці жыцця прыроды і сусвету, аб аднаўляльнасці гадавога прыроднага рытму, раўнавазе перыядаў яго кругавароту (пры неаднолькавай часавай пряцягласці сезонаў), аб устойлівасці дат касмічнага (салярнага, месячнага) календара і адпаведных гэтым датам пераломных момантаў гаспадар-чага земляробчага года.

Рытуальна-магічныя, святочныя, вытворча-аграрныя асновы каляндарнай абраднасці і яе музычных (вакальна або вакальна-інструментальна праяўленых) форм.

Сезонная (часавая) і інтэрсезонная (функцыянальна-жанравая) цыклізацыя каляндарна-земляробчага меласу. Музычныя формы, уключаныя ў абрадавыя і абрадава-гульнявыя святоч­ныя дзеянні. Каляндарныя "песенныя выказванні" (3. Мажэйка). Эмацыянальная кантрастнасць і структурныя адрозненні ў меласе гэтых аб'яднаных у каляндарным песенным цыкле вобразных сфер. Збалансаванасць і перыядычнасць рытму іх чар-гавання як фактар устойлівасці музычнай сістэмы земляробчага песеннага календара.

Інтэгратьгўная функцыя меласу ў комплексах каляндарна-земляробчых абрадаў, свят, сезонных сельскагаспадарчых ра­бот. Значэнне напеваў у якасці структурна канкрэтызаванага ўвасаблення музычных сімвалаў ("голасу") Каляды, Вялікадня, Юрая, Купалля, Жніва, Дажынак, Восені і да т. п. Ідэя Я. Гіпіуса аб музычным жанры як увасабленні функцыі ў адпаведных ^структурах. Дзейснасць традыцыйна замацаванай музычнай сіэолікі на працягу тых часавых перыядаў, якія ахон-ліваюць адэкватныя гукасімвалу (і маркіраваныя ім) сезоны земляробчага года. Праяўленні "раннефальклорных" а-, р-, у-тыпаў інтанавання і а-, 0-, у-мелодыкі ў гукавых практыках каляндарна-земляробчага цыкла.

Калядныя

Калядныя песні як найбольш яркая па святочнасці частка традыцыйнага зімовага рэпертуару. Вядучае значэнне ў каляд-ным масіве інтанацыйных форм, звязаных з магічнай у сваіх вытоках практыкай песенных абходаў-віншаванняў і святочных веставанняў у перыяд зімовага сонцавароту.

Абходныя велічальна-віншавалыіыя песенныя шэсці, гуль-нявыя абрадава-тэатралізаваныя калядна-шчадроўныя дзеі "з Казой" як стрыжнёвы кампанент зімовага калядна-абрада-вага песеннага комплексу Беларускага Палесся.

Спеўныя ("у калядны час"), абходныя велічальна-вінша-вальныя, калядна-гульнявыя ("Жаніцьба Цярэшкі") формы як складнікі калядна-песеннага комплексу ў зімовай традыцыі Беларускага Паазер'я.

Песні перадкаляднага перыяду (піліпаўскія, ражстоўскія на Паазер'і, "на кудзелі", "зімовыя" на Палессі). Іх эмацыя­нальная кантрастнасць святочна прыўзнятым абрадава-абход-ным песням часу Каляд, стрыманы (часта — лірыка-апавядаль-ны, у тым ліку баладны) характар.

Стылістычныя асаблівасці і асноўныя тыпы калядных на-певаў Беларускага Палесся, іх рытмічная аднароднасць, інтана-цыйная маналітнасць. "Знакавая" функцыя рытмаформулы 5-складовіка з зацягваннем апошняга складу. Заключныя, ука-ранёныя ў вершарадок, люстраныя рэфрэны-воклічы ("Добры вечар!", "Святы вечар!", "Каляда!", "Ой, калядкіі" і да т. п.) як паказчыкі тыпаў камйазіцыйна-прасторавага структуравання абходна-віншавальных калядных напеваў Палесся. Скразное значэнне ў іх квінтавай (або квартавай) воклічнасці. Наяўнасць гэтай "святочнай інтанацыі" (Ф. Рубцоў) як у велічальна-віншавальных, так і ў гульнявых калядна-шчадроўных напевах "з Казой". Рысы своеасаблівасці варыянтнага праламлення гэ­тых рытмічных і інтанацыйных заканамернасцей у напевах пе-сень тпчадроўных абходаў (пры адсутнасці ў апошніх ярка спе-цыфічных адзнак самастойнасці).

Разнастайнасць і дэкламацыйная размытасць структурна-рытмічных і інтанацыйных нраяў калядных напеваў у песеннай традыцыі Беларускага Паазер'я. Пераважная ўстойлівасць рыт-мічных рашэнняў рэфрэнных воклічаў (асабліва ў трупах з 3-складовымі ці з падвоенымі 3-складовымі рэфрэнамі-вьпукамі "Коліда!", "Коліда, Коліда!", "Коліда, молада!", "Кбліда, Коліда!").

Стылістыка спецыфічных для заходняга і цэнтральнагі арэалаў Паазер'я песень-"цярэшак". Сканцэнтраванасць апош ніх вакол надзвьгчай разнастайных і шматлікіх на Паазер'І гульнявых хатніх дзей ("калядных ігрышчаў") зімовага перЫ яду, найперш — "Жаніцьбы Цярэшкі". Цэментуючае значэнш рытмаформулы 7-складовіка з зацягваннем 5-га і 7-га складов як адзінай для ўсіх цярэшкавых напеваў. Высокая роля матыў най камбінаторыкі ў мелаўтварэнні песень-"цярэшак". Яркасць музычна-інструментальнага кампанента ў гукасферы паўночна-беларускіх зімовых гульняў.

Высокая сакралізаванасць, сімвалічнасць і рытуалізава-насць комплексу песенна-гульнявых дзей зімовага перыяду, прыналежнасць іх абрадавых ("Ваджэнне Казы") і пазаабра-давых ("Жаніцьба Цярэшкі", "Яіпчар") форм да "асобага тыпа лагічнага рада" (3. Мажэйка) каляндарна-несеннага фальклору.

Амбівалентнасць міфапаэтычнага зместу зімовых песенных гульняў, спалучэнне ў іх сакральна-магічнай і карнавальна-смехавой (М. Бахцін) асноў, універсальны характер логікі ад-варотнасці, антынарматьгўнасці паводзін, травеставання, карна-вальна-гратэскава-смехавога "пераварочвання" свету, пры якім апошні паўстае ў адначасовасці быційнай і віртуальна-ўяўпай (адваротнай) рэальнасці. Звязаная з гэтай якасцю карнавальна-гульнявой міфалагічнай свядомасці спецыфічнасць арганізацыі зімова-гульнявой песеннай меласферы, адметнасць яе прасторава-часавага афармлення, функцыянальная, структурная і семап-тьгчная вылучанасць з агульнага зімовага музычна-фальклор-нага комплексу.

Характэрнасць для ўсіх узроўняў песенна-гульнявога ме-лаўтварэння (мікра-, макра-, мета-) тэхнікі камбінаторыкі, прыёмаў "вярчальнасці" (Т. Бярковіч) кампазіцыйных і ладаін-танацыйных структур, трансфармавання стрыжнёвых (фор­мульных) гукакомплексаў-"кодаў", якімі маркіруюцца ў песен­ных традыцыях мясцовасцей магічна значныя негульнявыя рытуалы зімовага сонцавароту. Паказальнасць адмаўлення ў музьгчна-вербальным комплексе палескіх калядна-шчадроўных "Ваджэнняў Казы" ад рэфрэна як найболып сакралізаванай часткі гукапрасторы абходна-віншавальных салярных рытуалаў зімовага перыяду.

Масленічныя

Месца масленічных иесень у беларускім каляндарна-земляробчым песенным цыкле, функцыянальная нагрузка ў абрадавым комплексе Масленіцы.

Пераважная сканцэнтраванасць абрадава значных масле-нічных на ўсходзе беларускай этнічнай тэрыторыі, аб'яднанай басейнам верхняга цячэння Дняпра (Смаленшчына - Пскоў-шчьша - Віцебшчына - Магілёўшчына - Гомельшчына - Бран-шчына - Чарнігаўпгчына). Арэалы асноўных тыпаў масленіч-ных напеваў абрадавай функцыі (пскоўска-смаленска-віцебскі, віцебска-аршанска-мсціслаўскі, клімавіцка-хоцімскі, гомельска-бранскі). Супадзенне іх з арэаламі лінгвістычных, этнаграфіч-ных і археалагічных помнікаў традыцыйнай культуры Верх­няга Падняпроўя, у тым ліку — з арэаламі кантактных тэры-торый плямён зарубінецкага культурнага тыпу, штрыхаванай, днепра-дзвінскай і юхнаўскай археалагічных культур.

Прынцыпова веснавое асэнсаванне масленічнай абраднасці і музычнага ўвасаблення Масленіцы ў беларускай каляндарна-песеннай традыцыі. Роднаснасць музычнай стылістыкі масле-нічных напеваў загуканням, юраўскім (ягорьеўскім), траецкім і іншым відам меласу веснавога абрадавага "календара". Толас-ная", клічна-заклінальная, воклічная аснова інтанацыйнасці.

Сувязь музьгчнай рытмізацыі масленічных рэфрэнаў тру­пы 'Ту-та-та, гу-ля-лё!", "Гу-ля-лё, рана маё!", "Масленіца, Масленіца!" з пластыкай рытуальных калыханняў ("гушкан-няў") у масленічны тыдзень на арэлях ("калысках"), дынамікай танцавальнага руху-шэсця і карагоднай гульні. Адлюстраванне гэтай сувязі ў музьгчна-рытмічным афармленні слоўных фор­мул названых рэфрэнаў з выкарыстаннем 3-складовай рыт-мічнай антыметабалы карагодаў "Проса". Карагоднае ж на-ходжанне формы ABBRB у масленічных пскоўска-смаленска-віцебскага арэала (з укаранёным у вершарадок рэфрэнам "люлі", "дужа").

Рэчытатыўна-дэкламацыйная аснова пашыраных у паўднё-ва-цэнтральнай частцы Беларускага Паазер'я (Барысаўшчына) безрэфрэнных масленічных напеваў. Адрозненне манеры вы-канання масленічных песень гэтых тэрыторый ад ярка клічнай манеры выканання масленічных Падняпроўя, суровасць іх тэмбравых фарбаў, стрыманасць тэмпаў, засяроджанасць і зацененасць каларыту пры вялікай унутранай сіле гучання.

Загуканні

Спецыфічнасць загуканняў як жанру. Імператыўнасць, па-буджальнасць і патрабавальнасць музычнай і паэтычнай лек-сікі, афарыстычнасць формы, вяршэнства сігнальна-клічнай, заклінальнай інтанацыйнай сферы. Магчьшасць інтэрпрэтацыі гэтых уласцівасцей татальна выгуковага меласу як сведчаімгі генетычнай памяці жанру і захаванасці ў жанры загуканнл найбольш архаічных (мажліва — зыходных) форм абраданаы маналагічнага і антыфонна-дыялагічнага інтанавання.

Сугестыўнасць мелодыкі загуканняў, абумоўленая інспіра тыўна-магічнай функцыяй апошніх. Асобая жанраўтваралыіая роля глісандуючых выгукаў "У!", "Гу!" і да т. п., што ўстаў ляюцца ў канцы або ў сярэдзіне вершарадка. Заклінальнасць (маналагічнага ці пытальна-адказнага тыпу), клічнасць, што разліта па ўсёй шкале загуканняў, як яшчэ адзін стрыжйёвы кампанент гэтага жанру. Прынцыповае значэнне параметра гучнаснай дынамікі. Разбурэнне функцыі і згуба жанравай cue цыфікі загукання ў выпадку інтанавання заклінальна-клічных слоўных формул у болып стрыманым (не максімальным на напружанасці і сіле) тэмбрава-дынамічным рэжыме.

Каранёвае значэнне ладамеладычных комплексаў загукан-няў у музьгчным "слоўніку" напеваў сезона земляробчай вясны. Уласцівасць такіх інтанацыйных комплексаў не толькі для аго-лена сугестыўных, рытуальна скіраваных заклікальна-заклі-нальных версій, але і для больш лірызаваных напеваў Вясны, песенна-дэкламацыйных па свайму зместу.

Валачобныя

Музычна-тыпалагічная адметнасць валачобных песень у веснавым цыкле, сувязь з традыцыяй калядных.

Спецыфічнасць валачобных песень як галоўнай часткі муж-чынскіх велічальна-віншавальных веснавых абходаў-шэсцяў, прымеркаваных да першага вечара Вялікадня — першай пасля раўнадзенства веснавой поўні. Паказальнасць валачобных пе­сень для традыцыйнай культуры Беларусь Увасабленне ў іх абрадавага мужчынскага спявання. Яркасць інструментальнага кампанента ў валачобным абрадзе.

Канцэпцыі паходжання валачобнай абраднасці. Думка М. Школьскага пра сувязь гуртавых мужчынскіх абходаў-вітанняў з культам продкаў-"дзядоў" — апекуноў, абаронцаў і заступнікаў роду. Паэтьгчныя матывы валачобных, што ўзгад-няюцца з гэтым меркаваннем (апісанні шэсця "бабіных унуч-каў", выпрошванні пачастунку для наступнага сумеснага стала-вання ў гонар прабацькоў, велічанні гаспадароў, іх сем'яў, дзяцей і да т. п.). Увасобленая ў паэтычных матывах песень валачобнага абраду аграрна-прадуцыравальная аснова апошняга

(матывы ўсхвалення вясны, сонца, новага ўраджаю, нівы, гас-падарчага падвор'я, статкаў, палявых работ).

Асобая роля ў валачобных песнях святочна-выгуковых рэфрэнаў з традыцыйнымі слоўнымі формуламі "Вясна красна на ўвесь свет!", "Вясна красна, дзень цёплы!", "Вясна красна на дварэ!", "Зялён явар кудравы!", "Сад зялёны вішнёвы!", "Ві-но ж ды віно, віно зеляное!", "Спявайце, братцы, спявайце!", "Няхай так будзе!", "Эй, лолам!", "Ой, ралё!" і інш.

Сюжэтная разгорнутасць паэтычных тэкстаў валачобных песень. Выразнасць пададзеных у іх матываў героіка-эпічнага плана з вобразамі добрага молайца, яго багатырскага каня ("Ой, на моры, на сінім Дунаі"). Матывы падарожжа, прыгод, цудаў. Матыў загадак, які выступав водгукам рытуалаў выпра-бавання (ініцыяцый). Трываласць прыёмаў гіпербалізацыі.

Асноўныя тыпы валачобных напеваў. Характар выканання валачобных песень, перавага ў іх сабрана-канцэнтраванага гу-чання галасоў у сярэднім рэгістры. Крышталізаванасць у напе­вах інтанацыйнасці і рытмаў так званага "святочнага велічан-ня". Праявы ўздзеяння на валачобны песенны мелас музычна-стылістьгчных адзнак гераічнага канта, а таксама музычнай лексікі псальмаў (асабліва пра ўваскрэсенне Хрыста).

Юраўскія

Месца юраўскіх песень у абрадавых рытуалах і дзеяннях у гонар веснавога Юр'я — апекуна хлебнай нівы, траў, свой-скай жывёлы, захавальніка "юраўскай расы" (вільгаці), якую ён выпускае на веснавое поле, а таксама "залатых ключоў" (сонечных праменняў), якімі ён адмыкае зямлю.

Сумяшчэнне элементаў земляробчай і жывёлагадоўчай аб-раднасці ў рытуалах Юр'ева дня: абходы маладога жыта (руні) з патрабавальнымі акліканнямі Юр'я, заклінаннямі на цёплае лета, ураджай, высокія травы; цырыманіялы ўрачыстага вы-гану свойскай жывёлы на "юраўскую расу", ушанаванні вяс-ковых пастухоў, замовы на ахову статкаў, на прыплод.

Тыпалагічная разнастайнасць юраўскіх напеваў, спецыфіч-насць іх рэгіянальных праяў.

Пабуджальна-патрабавальны склад юраўскай мелодыкі за-ходняга Паазер'я (Пастаўшчына, Браслаўшчына, Мядзельшчы-на). Яе падкрэсленая дэкламацыйнасць (на мяжы гаворкі), ла-канізм, суровасць тэмбравага каларыту, дробная цэзураванасць, сугестыўнасць, што вынікае з суцэльна заклінальнай магічна-заклікальнай функцыі юраўскіх песень паўночна-заходняга арэала.

Шматпланавасць юраўскіх напеваў Панямоння. Наяўнасін. у іх масіве як дэкламацыйных, заклінальных версій, так і напеўна-прыўзнятых, меладыйна гнуткіх, разгорнутых па мела страфе, адзначаных светлым, "па-вулашнаму" адкрытым інтана ваннем (з элементамі тэрцавай уторы, квінціравання).

Рухавасць і яркасць ягорьеўскіх напеваў усходняй часткі Паазер'я, іх адпаведнасць мясцоваму музьгчнаму стылю, "святоч насць", карагодна-гульнявая аснова меладыйнай і рытмічнай лексікі. Роля танцавальйай анапестычнай рытмаінтанацыі (рыт-мафігуры прытупу, арганізаванай па прынцыпу антыметабалы карагодаў "Проса") пры паўторы другой палавіны вершарадка ў завяршэнні меластрафы.

Траецкія

Функцыянальна-жанравыя разнавіднасці траецкіх песень, іх месца ў абрадавых цырымоніях апошняй часткі вясны Арэалы бытавання ў якасці духаўскіх, куставых, русальных. Роля агульнавеснавых мелодыка-інтанацыйных "формул" (за-клінальных, клічных) у напевах песень траецкага перыяду. Характар карэкціроўкі (пераасэнсавання, "шліфоўкі") гэтых стрыжнёвых "формул" у сувязі з прыстасаваннем апошніх да рытуалаў "зялёных дзей" — угяанавання квітнеючай зеляніны, услаўлення расліннасці.

Купальскія і пятроўскія

Купальскія і пятроўскія песні ў купальскай абраднасці, шматмернасць іх як комплексу. Салярная, аграрная, сямейна-родавая сімволіка песень купалля; міфалагічныя матывы, тыпо-вая сюжэціка, кола традыцыйных паэтьгчных вобразаў.

Нераўнамернасць папіырэння спецыфічна купальскіх на-певаў на беларускай этнічнай тэрыторыі. Пераважная захава-насць іх у каляндарна-песеннай традыцыі Беларускага Паазер'я.

Вызначальная роля рэфрэшіых форм у мелодыцы пе­сень Купалля. Разнастайнасць відаў рэфрэнаў — "люстраныя" (RABR), заключныя (ABR), уключаныя ў вершарадок (ABRB). "Знакавая" функцыя купальскіх рэфрэнаў. Спецыфічнасць ад-паведных ім магічна-абрадавых слоўна-паэтычных воклічных "формул": "Купала!", "Купала на Ивана!", "Ноч малая ды купальная!", "Іграй, сонца, із зарою!", "То-то!", "Купалля!", "Сонейка!", "Ой, рана на Ивана!" і інш.

Устойлівасць структурна-рытмічнай формы пераважнай болыпасці беларускіх напеваў Купалля. Перыядьгчны тып іх рытмікі, азначаны К. Квіткам як вядучы. Выяўленая гэтым даследчыкам сувязь беларускіх і ўкраінскіх купальскіх напеваў (асабліва — з формай RABR) у арэале Беларускага і Украін-скага Падняпроўя. Безрэфрэнныя разнавіднасці тыпавых ку-пальскіх напеваў, тэрыторыі іх пашырэння. Значэнне 7-складо-вага (з музычна-рытмічным зацягваннем 7-га складу) і 8-складо-вага (з зацягваннем 5-га складу і адсечанай 3-складовай групай вершарадка) рытмічных тыпаў як паказальных для напеваў ку-пальскага цыкла. Сучасныя тыпалагічныя класіфікацыі напе-ваў беларускага Купалля.

Мелодыка-інтанацыйная роднаснасць тыпавых купальскіх напеваў каляндарна-веснавым, летнім (жніўным) і восеньскім. Агульнасць тэрцавых, тэрцава-квартавых, дыятанічных тэтра-і пентахордавых, ангемітонных комплексаў вяснова-купальска-летне-асенняга "календара" як пацвярджэнне ідэй 3. Эвальд нра ўнутранае адзінства беларускага песеннага меласу калян-дарна-земляробчых жанраў.

Значэнне выгуковых і поклічных сугестыўна арыентава-ных інтанацыйных элементаў у купальскай мелодыцы розных этнаграфічных рэгіёнаў Беларусь Пераважная роля апошніх у меладычнай лексіцы рэфрэнных частак напеваў Купалля. На-яўнасць падобных утварэнняў у купальскіх напевах безрэф-рэннай будовы. Тэндэнцыя "лірызацыі" (змякчэння) інтанацый-насці тыпу "канцэнтраванай рэфрэннасці" ў той частцы купаль-скага песеннага рэпертуару, якая ахоплівае сферу купальскай песеннай лірыкі і ліраэпікі.

Жніўныя

Жніўныя песні як цэнтральны па значэнню пласт бела­рускай працоўнай каляндарна-земляробчай лірыкі. Структура жніўнага цыкла. Падзел цыкла на тры кантрастныя функцыя­нальна-жанравыя трупы — песні зажыпачныя (уваходзяць у абрадавыя рытуалы, што папярэднічаюць жніву: выхад жней напярэдадні жніва ў поле са зваротам да нівы "пусціць жнеяк на постаці стаці", зажонам першага снапа, яго ўшанаваннем і велічаннем); песні ўласна жніўныя (гучаць на пряцягу ўсёй гарачай летняй пары); песні дажыначныя (ахопліваюць свя-точныя і магічна-абрадавыя цырымоніі заканчэння жніва: заві-ванне "барады", шэсці з апошнім снапом і да т. п.).

Асобае значэнне ў цыкле ўласна жніўных песень. Іх адце-ненасць узнёслым "пралогам" зажынак і святочна-прыўзнятым "эпілогам" дажынак. Увасобленая ў музычнай і слоўнай паэты цы беларускіх песень жніва культура дэкламацыйна-песенных "выказванняў" (3. Мажэйка). Маналагічная аснова меласу жніўных, прынцыпова імправізацыйны тып іх рытмічнай арга-нізацыі. Драматызм гучання жніўных, іх асэнсаванне як песень "абідлівых" (Беларускае Палессе), набліжаных па свайму эма-цыянальнаму напалу і вобразнаму зместу да галашэнняў. Асноўныя меладычныя тыпы паўночна- і паўднёвабеларускіх жніўных. Вядучае месца сярод іх карэннага для жніўнай і ўсёй каляндарна-земляробчай песні Беларусі тзрцавага ладамела дычнага тыпу. Феномен "формульнасці", выяўлены 3. Эвальд на матэрыяле тэрцавых жніўных Беларускага Палесся. Гетэ-рафоннасць гучання палескага "жніва", напружанасць гучнас-най дынамікі і тэмбравага каларыту, мелізматычнае багацце напеваў пры варыятыўным разгортванні-развіцці ў іх аднаго інтанацыйнага зерня-тэзіса.

Паўночнабеларуская традыцыя жніўных, характэрныя для яе ўраўнаважанасць, аб'ектыўнасць, стрыманасць тону выка-нання. Праяўленне названых якасцей у заканамернасцях кан-структыўнай будовы паўночнабеларускіх жніўных напеваў, часта вельмі суразмерных па форме (напрыклад, АВР^А), закруглена-плаўных, з працягла-цякучымі інтанацыйнымі лінія-мі. Месца жніўных у паўночнабеларускім земляробчым песен­ным кругавароце. Пераключэнне "песеннага календара" Бела­рускага Паазер'я ў сферу маналагічных "выказванняў" менавіта з жніўных (3. Мажэйка).

Своеасаблівасць рытмічна ўпарадкаваных тыпаў жніўных напеваў Магілёўшчыны як адлюстраванне ўздзеяння моцнай ва ўсходнім рэгіёне (Падняпроўе) карагоднай традыцыі. Іншыя лакальна характэрныя тыпы жніўных напеваў этнічнай тэры-торыі Беларусь

Восеньскія

Восеньскія песні як чацвёрты сезонны падцыкл песень беларускага земляробчага календара. Іх прымеркаванасць да перыяду яравога і аўсянага жніва, выбаркі ільну і канапель, уборкі грэчкі і агародных культур, збору асенніх ягад і грыбоў. Разнастайнасць народных назваў восеньскіх (ярныя, ярынныя, яравыя, авясец, ільнавыя, лён, ільняныя, ягады беручы, як мнуць проса і да т. п.) як сведчанне множнасці функцыя­нальна-жанравых праяў песеннага рэпертуару восені ў межах цыкла. Тэматыка восеньскіх, тэрыторыя іх пашырэння.

Тэндэнцыя размывания восеньскага цыкла, выкліканая пераходам восеньскіх песень у сюжэтна блізкія ім групы жано-чых непрымеркаваных песень пра долю, у рэкруцкія і паза-абрадавыя вясельныя. Багацце мелодый восеньскіх, іх бліз-касць да разгорнутых напеваў познетрадыцыйных лірычных песень. Своеасаблівасць музычнай стылістыкі восеньскіх, якая дазваляе вылучыць у іх песенным масіве тры дастаткова да-кладна акрэсленыя групы — раннетрадыцыйныя яравыя, ільна-выя і менш пэўна прымеркаваныя познетрадыцыйныя. Канцэн-траванасць напеваў-формул у яравых песнях, падабенства нека-торых з іх формульным напевам вяселля. Адыход ад традыцый формульнасці ў напевах ільнавых песень, адзначаных інтана-цыйнай гнуткасцю, ладавай разгорнутасцю, пластычнасцю. 1н-дывідуалізацыя мелодыкі ў восеньскіх познетрадыцыйнага сты-лю. Уласцівая ім распеўнасць, "зацягучасць", рысы поліфаніч-нага шматгалосся.

Карагодныя і карагодна-гульнявыя

Спецыфічнасць карагодных і карагодна-гульнявых песень як самастойнай жанравай разнавіднасці і "асобага тыпалагіч-нага рада" беларускага песеннага фальклору.

Шырокая ўключанасць карагодных і карагодна-гульнявых песень Беларусі ў калядна-земляробчы цыкл, наяўнасць іх ва ўсіх асноўных сезонных трупах земляробчага "песеннага ка­лендара": ад Каляд (хаджэнні "з Казой" на Палессі, "Цярэшкі" на Паазер'і) да асенняга Юрая (шэсці-праходы "на Чуды" — 26 лістапада па ст. ст. — на Магілёўшчыне). Пераважная канцэнтраванасць карагодна-песенных дзей у веснавым і летнім каляндарных перыядах: карагоды на Масленіцу; карагодныя "выхады" на вуліцу "як толькі снег растане"; юраўскія весна-выя карагоды ("як ходзяць аглядаць жыта"); карагодныя пе-сенныя шэсці ў Духаў дзень, на Троицу ("як завіваюць бяро-зу" - Магілёўшчына; "як водзяць Куста" — Шншчына; "як праводзяць Русалку" — Гомельшчына). Карагоды і карагодныя гульні на Купалле, на касавіцу, у жніво, у дажынкі ("як за-віваюць бараду", "як апошні сноп нясуць").

Паўсюднасць пашырэння карагодных і карагодна-гульня­вых песень на беларускай этнічнай тэрыторыі. Іх асаблівая яр-касць у каляндарна-песеннай традыцыі Падняпроўя (Смален-шчына, усходняя Віцебшчына, Магілёўшчына, Гомельшчына).

Уключанасць карагодаў і карагодных гульняў у комплекс земляробчай песеннай абраднасці, сувязь іх з разнастайнымі формамі старажытнай аграрнай магіі (прадуцыравальнай, ахоў-най, карпаганічнай і да т. п.). Наяўнасць адпаведных магічна значных рухаў у карагоднай харэаграфіі і пластыцы, іх адлю-страванне ў музычна-рытмічнай і структурнай арганізацыі кара-годных напеваў.

Шматпланавасць тэматыкі карагодных і карагодна-гульня-вых песень, разнастайнасць іх сюжэтных разнавіднасцей. Ка-рагоды агульнаславянскай вядомасці ў беларускім каляндарна-земляробчым фальклоры ("Проса", "Страла", карагоды "карцін-кай" — "Перапёлка", "Ox, і сеяла Ульяніца лянок").

Даследаваны К. Квіткам музычна-рытмічны тып карагод ных песень "Проса". Устойлівасць гэтага тыпу на ўсім абсягу Славіі. Карагоды "Страла" ("Як пушчу стралу"), іх сувязь э абрадам "Пахаванне стралы". Рытмаформула 5-складовіка з зацягваннем 3-га складу як асноўная для карагодных песень "Страла". Карагоды "Лука" ("Як вывіду луку"), своеасаблі-васць іх напеваў. "Распетасць" музычна-паэтычнай формы, "ланцуговы" тып паэтычнай страфы, інтанацыйная гнуткасць мелодый як паказчыкі прьшалежнасці напеваў карагодаў "Лука" не толькі да тыповых каляндарных старажытнага паходжання, але адначасова і да традыцыйных лірычных.

Тэма 2. Сямейна-абрадавы песенны цыкл

Месца сямейна-абрадавых песень у сістэме беларускай традыцыйнай музычнай культуры, іх значэнне як фундамен-тальнай з'явы народнай песеннай класікі, другога (поруч з каляндарна-земляробчым) найбуйнога цыкла беларускага ран-нстрадыцыйнага песеннага фальклору.

Глыбіннасць вытокаў сямейнага рытуалу, яго маштаб-насць, верагоднасць першапачатковага складання яго як су-цэльнага, толькі з цягам часу дыферэнцыраванага (В. Яроміна).

Унутраная цэласнасць сямейна-абрадавага комплексу, яго функцыянальная накіраванасць на ўсталяванне асноватворных інстытутаў старажытнага соцыуму — роду, шлюбу, парнай сям'і, якая фарміруецца. Знітаванасць сямейнага рытуалу як цыкла ідэяй аднаўляльнасці прыроднай і ўласна чалавечай све-таіснасці, несканчонасці кругавароту чалавечага жыцця, не-супыннасці яго пераходаў з адных форм у другія. Сістэмнае значэнне гэтых сусветных універсальных уяўленняў у сямейнай абраднасці і песенным фальклоры сямейна-родавага цыкла.

Структура традыцыйнага сямейнага рытуалу. Размежа-ванне яго ў адпаведнасці з трыма галоўнымі момантамі чала­вечага жыцця — нараджэннем, дасягненнем шлюбнай сталасці, смерцю. Акрэслепасць радзіннай, шлюбнай і пахавальнай абрад-насці як абраднасці пераходу чалавека да ўвасаблення ў новай існасці.

Радзінныя

Уключанасць радзінных песень у абрадавыя дзеі далу-чэння нованароджанага да родавай грамады і надання яму імя. Урачыстасць радзіннага рытуалу,, асобая роля ў ім сямейнай грамады, а таксама "бабкі" (павітухі), кумоў (названых баць-коў), суседзяў, родзічаў.

Тэматыка радзінных песень, сімвалічнасць іх вобразаў і паэтьгчных матываў. Разнастайнасць радзінных песень па ха-рактару прызначэння ў абрадзе або ў радзіннай бяседзе: ве-лічанні нованароджанаму, велічанні сімвалічнаму "кавалю" і бацькам нованароджанага; велічальныя і жартоўныя песні "баб-цы", кумам; песні гасцям. Стылістычная неаднароднасць ра-дзінных напеваў, іх гістарьгчна-стылявое расслаенне ў сувязі з разрастанием застольнай часткі радзіннага рэпертуару — пе­сень радзіннай (хрэсьбінскай, ксціннай) бяседы. Перавага ў бяседных хрэсьбінскіх напевах музьгчнай лексікі лірыка-апавя-дальнага і танцавальнага плана, прыдатнай для песень любой святочнай бяседы.

Выразнасць старажытнага пласта беларускіх радзінных напеваў, яго ўстойлівасць на Віцебшчыне. Тыпалагічная яр-касць хрэсьбінскіх напеваў у радзінным рытуале гэтага рэгіёну. Тып квінтавых паўночнабеларускіх хрэсьбінскіх, падкрэсленая ўрачыстасць іх гучания, апора на рытмафігуру 5-складовіка з зацягваннем 3-га складу. Характэрнасць для песеннай традыцыі Паазер'я хрэсьбінскіх мелодый тыпу "Паздароў, Божа, каваля", паказальных рытмічнай пульсацыяй структур расцягвання і сціскання (з адсечаным 3-складовікам прытупу).

Вясельныя

Вясельныя песні, іх гістарычная ўстойлівасць, трываласць захавання і функцыянавання ў народным побыце, значэнне іх як найболын разгорнутай часткі беларускага сямейна-абрада вага песеннага цыкла. Музычна-стылявая акрэслепасць бела

рускіх вясельных песень як найстаражытных у вясельным фальклоры славян.

Каравайны і стаўбавы тыпы беларускага вясельнага ры-туалу. Вузлавыя моманты вясельнай дзеі паводле каравайнага рытуалу. Стаўбавы вясельны абрад, яго этнаграфічная рэкан-струкцыя М. Нікольскім. Этнамузыкалагічныя даследаванні пра стаўбавы рытуал. Наяўнасць асобай "пачынальнай" ("зачы-нальнай") песні як адметная рыса стаўбавога вясельнага абраду (Вялікалукская Пскоўшчына, паўночна-ўсходняя Віцебшчына, Смаленшчына, Ржэўская частка Цвершчыны).

Акцэнтаванасць грамадовай асновы ў беларускім вясель­ным песенна-музычным комплексе. Прынцыповая "святочнасць" абодвух тыпаў беларускага вяселля. Значэнне грамадова-свя-точнай дамінанты ў якасці інтэгратыўнага фактару беларускай вясельнай песеннай сістэмы. Выяўленая ў гэтым этнічная сгіе-цыфічнасць апошняй.

Своеасаблівасць уласна песеннай драматургіі вясельнага абраду ў розных этнаграфічных рэгіёнах Беларусі: значэнне ка-равайных песень у рытуальным вясельным комплексе Палесся; цэнтралізуючая роля святочна-прыўзнятых свадзёбных у вя­сельным песенным рытуале ўсходняга Паазер'я; кантраст свя­точных і лірыка-элегійных выказванняў у драматурги вясель­нага рытуалу захаду Беларусі; антытэза святочных і траге-дыйна-прычытных музычных форм (галашэнні маладой, мала-дой і яе маці) у вясельным рытуале беларускай поўначы (Паазер'е).

Адносіны паміж абрадавым, паэтычным і музычиым кам-панентамі беларускага вясельнага комплексу. Абагульняльная функцыя вясельных напеваў, "знакавае" і сімвалічнае значэнне апошніх у рытуале. Аб'ядноўванне "голасам" (тыпавымі напе­вам!) вяселля не толькі шматлікіх труп вясельных песенна-паэтычных тэкстаў (апошнія — надзвычай разнастайныя з боку свайго функцыянальнага і жанрава-тэматычнага зместу), але і розных абрадавых цырымоній. Падыход да раскрыцця ролі тыпавых напеваў вясельнага абраду ў артыкуле М. Янчука 1886 г.

Стылістычныя асаблівасці вясельнага меласу. Вядучае значэнне ў ім "святочнай інтанацыі" (Ф. Рубцоў) — ладамела-дычных комплексаў, заснаваных на запаўненні квінтавага (або квартавага) інтанацыйнага воклічу. Роднаснасць грамадова-святочных напеваў вяселля такім жа "святочным" па інта-нацыйнай будове напевам каляндарна-земляробчага цыкла — калядным, дажынкавым і да т. п. Іншыя інтанацыйныя разна-віднасці вясельных напеваў Беларусі (тэрцавыя, секундавыя), іх дыялектная характэрнасць.

Рытмічная арганізацыя беларускага вясельнага меласу. Скразное значэнне апісаных К. Квіткам (а таксама В. Бяляевым, В. Ялатавым, Л. Мухарынскай, 3. Мажэйкай, Т. Варфаламе-евай і інш.) гетэрарытмічных музычна-рытмічных структур з адсечаным 3-, або 2- ці 4-складовым завяршэннем — 5+3, 6+3, 7+3, 5+2, 5+4 і да т. п. Пашыранасць названых музычна-рытмічных форм у вясельных песнях на ўсім этнічным абшары Беларусі.

Роля структурна-рытмічнага кампанента (музычна-рытміч-най формы, структурна-рытмічнага комплексу ў цэлым) як вы-значальнага фактару тыпізацыі беларускага вясельнага меласу. Тыпалагічная сістэма напеваў беларускага вяселля, яе рас-крыццё ў фундаментальным зборы 3. Мажэйкі і Т. Варфаламе-евай "Вяселле: Мелодыі" (Мн., 1990). Артыкул К. Квіткі "Об областях распространения некоторых типов белорусских кален­дарных и свадебных песен".

Пахавальныя галашэнні (прычыты)

Месца пахавальных галашэнняў (прычытаў) у пахаваль-ным рытуале, значэнне ў якасці сакралізаванай формы ўшана-вання памерлага яго родам (родзічамі) пры адпраўленні ("пера-ходзе") на "той свет".

Старажытнасць пахавальных галашэнняў як жанру, адна-роднасць і ўстойлівасць яго функцыі. Захаванасць у пахаваль­ных галашэннях шырокага комплексу міфалагічна акрэсленых уяўленняў (пра смерць і вечнасць, несканчонасць кругавароту жыцця і інш.), іх глабальны светапоглядны характар у трады-цыйнай народнай свядомасці, універсальнасць, уваход у многія рытуалы і культы, у тым ліку — у культ продкаў ("дзядоў"). Меркаванні пра магчымасць зараджэння і крышталізацыі жан­ру пахавальных галашэнняў у яго сувязі з традыцыяй родавых калектыўных прычытаў над памерлым, як слоўна-музычнай выявы развітальна-ўпіанавальнага пахавальнага рытуалу. Па-паўненні паэтычнага зместу і фонду паэтычных матываў паха­вальных галашэнняў у выніку трывалага жыцця жанру на працягу розных гістарычных эпох. Традыцыя сольных (адзі-ночных) жаночых пахавальных галашэнняў, вядомая на Бела-русі як асноўная ў аглядны гістарычны перыяд (удавіныя, сіроцкія пахавальныя прычыты).

Асаблівасці паэтыкі пахавальных галашэнняў, абумоўлс ныя непасрэднасцю складання прьгчытаў у момант найбольш моцнага эмацыянальнага напружання. Выхад гэтага напружан ня праз акт галашэння, "прыказванне па нябожчыку на людзях уголас (крыкам)".

Драматызм гучання галашэнняў, аголенасць выяўлення ў іх пачуццяў жальбы і смутку. Традыцыйнае разумение гала-шэнняў як "знака" сапраўднасці гора, што выказваецца "на лю­дзях". Абвостранасць, вялікая сіла экспрэсіі, надзвьгчай яркая кантрастнасць інтанацыйнасці пахавальных галашэнняў святоч-на-прыўзнятаму "голасу" грамадовых песень вяселля і велічаль-ных слаўленняў радзін.

Імправізацыйнасць мелодыкі пахавальных прьгчытаў, яе вербальна-музьгчная прырода, выразнасць моўна-дэкламацый-най асновы, шчыльная сувязь са словам. Скразная роля папе-вачнай варыянтнасці ў арганізацыі (разгортванні) інтанацый-най прасторы галашэнняў, спантаннасць і свабода структура-вання іх музычна-рытмічнай плыні ў частках, што змяшчаюцца паміж дыхальных цэзур. Рэзкасць уласцівых інтанацыйнаму патоку прычытаў рэгістравых перападаў (асабліва ў мясцова-сцях паўночнабеларускага арэала), роскід інтэрвалікі, насьгча-насць высотна няпэўнымі гукамі і прыгукамі, нерэгламентава-ная працягласць дыхальных паўз.

Спалучэнне ў пахавальных галашэннях у адначасавым кантраставанні татальнай варыятыўнасці і строгай рэгламента-ванасці формы выказвання. Семантьгчная стабільнасць гэтай формы ў кожнай мясцовай традыцыі. Рысы аб'ектыўнай эпіч-насці, абагульненасці і універсальнасці, якія звязваюць паха-вальныя галашэнні з прынцыпова грамадовымі па творчасці і бытаванню песеннымі жанрамі каляндарна-земляробчага і сямейна-абрадавага цыклаў.

Стылі інтанавання пахавальных галашэнняў, іх дыялект-ныя і агульнапашыраныя разнавіднасці, апісаныя Т. Варфала-меевай: гаворкавы (паўночны захад Гродзеншчыны), песенны (лакалізаваны пераважна ў цэнтральным Палессі), напеўна-рэчытатыўны, часта з вялікай інтанацыйнай і тэмбрава-дына-мічнай напружанасцю (вядомы паўсюдна).

Адраджэнне ў беларускіх вёсках у пасляваенны час тра-дыцыі калектыўных памінальных галашэнняў па загінуўшых у гады Другой сусветнай вайны. Зафіксаваныя 3. Мажэйкай (веска Тонеж і інш.) палескія жаночыя "чарнобыльскія" пры­чыты (сольныя і калектыўныя), іх гучанне ў навукова-даку-ментальным музычна-этнаграфічным фільме паводле сцэнарыя 3. Мажэйкі "Пранясі, Божа, хмару" (1990 г.).

Тэма 3. Песні з умоўным прымеркаваннем па часе і абставінах выканання

Унутрывідавая і функцыянальная дыферэнцыраванасць беларускага раннетрадыцыйнага песеннага фальклору. Наяў-насць у ім, акрамя моцнага масіву песень, дакладна рэгламен-таваных традыцыяй па часе і абставінах выканання, песень, магчымых толькі ва ўмовах пэўных працоўных дзеянняў ці абрадавых цырымоній (сямейных, земляробчых), вялікай коль-касці ўзораў, звязаных з рытуальна-сакралізаванай, строга ка-нанічнай песеннай сферай больш свабодна і апасродкавана.

Арганічнасць існавання "ўмоўна прымеркаваных" (3. Ма-жэйка) па часе і абставінах выканання песень у цыклах калян­дарна-земляробчага і сямейна-абрадавага фальклору, разнастай-насць іх тэматыкі, пераважна апавядальная і ліра-апавядальная акрэсленасць (часта з эпіка-гераічнымі, лірычнымі, павучальна-маралізуючымі, навелістьгчнымі, баладнымі і іншымі маты-вамі). Характэрнае для носьбітаў фальклорнай традыцыі ўсве-дамленне песень з умоўнай прымеркаванасцю выканання адна-часова і ў межах, і на перыферыі строга рэгламентаванага (кананічнага) песеннага масіву.

Неаднастайнасць дакладна акрэсленых груп умоўна пры­меркаваных песень у традыцыйнай музьгчнай практыцы розных мясцовасцей; залежнасць ступені маштабнасці і колькасці такіх груп, іх сэнсавай і функцыянальнай нагрузкі ў абіходным рэпер-туары ад характару мясцовых песенных стыляў і іх традыцый.

Параўнаўча невялікі аб'ём функцыянальна выразных пе­сенных груп з умоўнай прымеркаванасцю выканання ў трады-цыйным рэпертуары паўночнай Беларусі; вылучанасць у якасці асноўных песень "запусных" (велікапосных), "вясноўскіх", "та-лочных" (у ліку якіх — талочныя веснавыя і талочныя лет-нія, што "ў пятроўку"), "асеньскіх", "піліпаўскіх", "бяседных" (хрэсьбінскіх і іншых "паспраўных").

Большая дэталізаванасць функцыянальна акрэсленых груп песень з умоўнай прымеркаванасцю выканання ў традыцыйпым рэпертуары Беларускага Палесся, Панямоння, усходпяй Бела русі (Падняпроўе).

Сувязь напеваў умоўна ирымеркаваных па часе і абста-вінах выканання песень з тыпавымі, функцыянальна строга акрэсленымі па прызначэнню напевамі каляндарна-земляроб­чага і сямейна-абрадавага цыклаў. Адлюстраванне ў гэтай з'явс цэнтраімклівай накіраванасці меласу ўмоўна прымеркаваных песень, устойлівасці іх "прыцягнення" да рытуалізавана знач-нага меладычнага "ядра" раннетрадыцыйнай песеннай сістэмы. Праявы цэнтрабежнай тэндэнцыі песень з умоўнай прымерка-ванасцю выканання. Акрэсленасць гзтай тэндэнцыі ў фактах далучэння ўмоўна прымеркаваных песень да песеннага масіву свабоднага функцыянавання і ўваходжання іх у песенны рэпер-туар, які выконваецца "абы-калі". Раскрыццё функцыянальнай дынамікі ўмоўна прымеркаваных песень, вызначэнне месца іх у макрасістэме традыцыйнага песеннага фальклору Беларусі ў працах 3. Мажэйкі, Л. Мухарынскай і інш.

Паставыя песнг і духоўныя вершы

Пераважная сканцэнтраванасць паставых песень і духоў-ных вершаў у каляндарна-сезонным рэпертуары, прымеркава-насць па часе выканання да перыяду зімовага ("піліпаўскага") і веснавога ("вялікага") пастоў.

Функцыянальная рухомасць корпуса паставых песень. Існаванне трывала акрэсленых функцыянальных груп іх (у зімовым цыкле — "піліпаўскіх", "мікольскіх", "за кудзеляй", "на супрадках"; у веснавым — "запусных", "велікапосных", песень "вялічкі") толькі ва ўмовах мясцовага музычнага по-быту, мясцовых рэпертуарных традыцый і спявацкіх практык.

"Апазіцыйны" характар эмацыянальна-вобразнага зместу паставых песень у каляндарным пеўчым рэпертуары, кантраст-насць абрадава-святочным калядным, масленічным, валачоб-ным, "не вулашны" і, адпаведна, "не голасны" тып выканання, стрыманасць. Прыдатнасць песень паставога перыяду для гу­чання ва ўмовах памяшкання, арыентаванасць на "сур'ёзны" настрой і апавядальна-павучальную тэматыку. Азначэнні паста­вых песень як "доўгіх", "сапраўдных", "колішніх", "пераказваю-чых" і да т. п.; адлюстраванне ў гэтых традыцыйных народ­ных назвах спецыфічнай прызначанасці паставых песень "для слухання".

Назіранні 3. Эвальд над йалескімі (Тураўшчына) апавя-дальна-навелістычнымі песнямі з баладнай сюжэцікай, пры-меркаванымі па выкананню да піліпаўскіх паставых попрадкаў (кудзелі); ацэнка іх як "вуснай літаратуры", дзе на першым плане — цікавасць да апавядальнага сюжэта і яго меладрама-тьгчных сітуацый. Слушнасць заўвагі даследчыцы пра адна-роднасць інтанацыйнага зместу тураўскіх баладных паставых напеваў, устойлівасць (пры разнастайнасці музьгчна-рытмічных рашэнняў) іх як пэўнага мелодыка-інтанацыйнага тыпу, пры-належнасць апошняга не да аднаго баладнага сюжэта, а да ўсяго корпуса іх, што дае абагульненне драматьгчнай асновы цэлага цыкла.

Пашыранасць баладных песень у зімовым і веснавым паставым рэпертуары; папулярнасць сюжэтаў пра свякроў, якая ператварыла нявестку ў рабіну ці таполю, пра братаза-бойства, пра маці, якая разгадвае дзіўны сон, пра дзевяць братоў-разбойнікаў і сястру; шматлікасць іх сюжэтных версій, тэкстава-паэтычных паралеляў з узорамі, вядомымі ў песенна-эпічнай традыцыі Пскоўшчыны (запісы А. Пушкіна), Рускай Поўначы (запісы Г. Дзютша) і г. д.

Іншыя (не баладныя) "пераказваючыя" паставыя песні з навелістычнымі і прыгодніцкімі матывамі.

Эпіка-філасофскае праламленне тэмы ў паставых песнях-прытчах пра "Гора-злашчаснасць", у духоўных вершах "Пра багатага" ("Лазар"). Павучальныя духоўныя вершы рэлігійна-міфалагічнага, эсхаталагічнага і іншага зместу, выкарыстанне ў іх сюжэтаў апакрыфічнай (жыційнай) літаратуры.

Песенныя апавяданні героіка-эпічнага плана ў паставым цыкле, асобае багацце распрацовак тэмы змеяборства ("Цмок"), пераважная замацаванасць у веснавым паставым рэпертуары. Вяснова-каляндарная інтанацыйная аснова напеваў, элементы інструментальнага паходжання ў мелодыцы. Дэкламацыйнасць, "моўная" мернасць музычна-рытмічнай будовы духоўных -вер-шаў як адлюстраванне глыбіннай сувязі іх з традыцыяй веліч-нага апавядання.

Роля музыкантаў-лірнікаў у станаўленні меладычнага і выканальніцкага стылю духоўных вершаў. Заняпад старажыт-най народна-прафесійнай мужчынскай лірніцкай традыцыі ў беларускім фальклоры на працягу XX ст. Духоўныя вершы ў жаночым паставым рэпертуары і ў выкананні "абы-калі". Эпічнае гучанне духоўных вершаў пры выкананні іх спевакамі-мужчынамі. Запісы беларускіх духоўных вершаў, уключаныя ў паэтьгчныя калекцыі П. Бяссонава, П. Шэйна, а таксама зроб-леныя М. Нікіфароўскім, Е. Раманавым, М. Чуркіным, Р. Шыр-мам, М. Грынблатам, Г. Цітовічам, 3. Мажэйкай і інш.

Балады

Балады як найболып маштабная з'ява беларускай трады-цыйнай народнапесеннай эпікі. Спецыфічная для Беларусі шырокая ўключанасць песень-балад у каляндарна-земляробчы цыкл, значнасць праяўленняў і "жывая" форма іх функцыяна-вання ў якасці каляндарных ва ўсіх этнаграфічных рэгіснах, асобая яркасць іх як сферы каляндарнай ліра-эпікі ў песеннай традыцыі беларускай поўначы (Паазер'е).

Веснавыя, валачобныя, юраўскія, качэльныя, траецкія, ку-пальскія, жніўныя, талочныя, ільнавыя, восеньскія, піліпаўскія і іншыя каляндарна прымеркаваныя песні-балады, іх сюжэты, характар сезоннай цыклізацыі і музычнай тыпізацыі. Устой-лівасць меладыйных сувязей каляндарна прымеркаваных балад з асноўным масівам рытуальна значных каляндарна-земляроб-чых песень і асноўным фондам тыпавых каляндарных напе-ваў; п-адпарадкаванасць стылявога і стылістычнага афармлення каляндарна-баладных напеваў "голасу" песень веснавога, летня-га, асенняга і зімовага перыядаў; прынцыповая стабільнасць названых адносін у музьгчных традыцыях мясцовасцей. Харак­тар музычна-рытмічнай арганізацыі каляндарна-сезонна пры­меркаваных баладных песень, кола ўласцівых ім рытмастэрэа-тыпаў, тэндэнцыя захоўвання апошніх у межах некаторых сю-жэтна аднародных труп баладна-песенных апавяданняў. Роля сюжэтна-паэтычна-тэкставага кампанента і музычна-рытмічных рашэнняў як фактараў канкрэтызацыі тыпавых сезонна-калян-дарных напеваў (веснавых, купальскіх, жніўных і да т. п.) у якасці баладных.

Балады, нерэгламентаваныя па часе і абставінах выка­нання; функцыянальная акрэсленасць іх у народнай свядомасці ў якасці песень "простых", а таксама такіх, якія ўваходзяць у бяседны, рэкруцкі, батрацкі, чумацкі, салдацкі, агулыіабытавы і іншы рэпертуар, прьщатны для выканання ў любы час ("абы-калі"). Сюжэціка песень-балад, якія маюць "свабоднае" функ-цыянаванне. Тыповасць выкарыстання ў паэтьгчных тэкстах гэтых нерэгламентаваных па часе і абставінах выканання баладна-песенных апавяданняў матываў, уласцівых баладам ка-ляндарнага цыкла (пра дзяўчыну-бяглянку; сястру і брата, што пабраліся шлюбам; дачку-птушку і інш.). Музьгчна-стылявыя якасці балад, нерэгламентаваных па часе і абставінах выка­нання; ідывідуалізаванасць, музычна-вобразная характарыстыч­насць і гнуткасць іх напеваў; пераадоленне традыцыі групавога далучэння паэтьгчных тэкстаў да функцьіянальна шматмерных (часам — формульна-маналітных) напеваў-стрыжняў; насыча-насць элементамі ўнутранага кантраставання (ладаінтанацый-нага, рытмічнага, рэгістравага, фактурнага і да т. п.), полі-элементнасць формабудовы. Маргінальнае становішча балад свабоднага функцыянавання ў стылявым масіве раннетрады-цыйнага песеннага фальклору; знітаванасць іх меласу з гіста-рьгчна больш познім па часе фарміравання стылявым пластом беларускай народнай мелатворчасці — познетрадыцыйнай пе­сеннай класікай.

Славянскія, славяна-балцкія і іншыя паралелі беларускай народнай балады. "Вандруючыя" сюжэты. Пастаноўка і дасле-даванне гэтых пытанняў навукоўцамі-славістамі ХІХ-ХХ стст. Этнамузыкалагічныя даследаванні беларускай народнай бала­ды. Баладазнаўчая праблематыка ў працах К. Квіткі, Ф. Ка-лэсы, С. Грыцы, I. Зямцоўскага, Л. Мухарынскай, Ф. Рубцова.

Тэма 4. Асновы стылістыкі і тыпалогіі напеваў старажытнага гістарычнага пласта

Значная ступень музычна-стылявой аднароднасці масіваў каляндарна-земляробчай, сямейна-абрадавай, карагодна-гульня-вой і ўмоўна прымеркаванай па часе і абставінах выканання песні; роля іх як асноўных рэгіянальна і жанрава разнастайных складнікаў найболып глыбіннага пласта песеннага фальклору Беларусі. Вядучае месца ў названых песенных масівах канцэн-траваных, даведзеных да сімвалічнай нормы напеваў монавоб-разнай структуры. Здольнасць апошніх на ўзроўні меладычных універсалій-стрыжняў ("інтанацыйных формул" — Я. Гіпіус, 3. Эвальд; "вобразаў-інтанацый" — Б. Асаф'еў; "гукаідэалаў" — Ф. Бозе) не толькі абагульняць найшырокі (у тым ліку са­кральна значны) змест, усё мноства яго магчымых варыянтных праламленняў, жанравых і слоўна-паэтычных дэталізацый, але і інтанацыйна інтэграваць у межах мясцовых спявацкіх тра-дыцый значныя па свайму сюжэтна-тэматьгчнаму складу групы абрадавых і пазаабрадавых песенных выказванняў той ці іншай функцыі (прызначэння).

Музычна-вобразная шматмернасць, інварыянтнасць і полі-функцыянальнасць як афарыстычна сціслых ("формульных"), так і больш разгорнутых, часткова лірызаваных ("тыпавых") напеваў старажытнага стылявога пласта; неадналінейнасць адлюстравання ў іх тых уяўленняў, бытавых сітуацый, з'яў і да т. п., з якімі яны ў адпаведных мясцовасцях традыцыйна звязваюцца і якім спадарожнічаюць. Прынцыповая політэк-ставасць (групавое замацаванне паэтычных тэкстаў) інтанацый-на абагульненых, "знакава" ёмістых напеваў. Існаванне іх у спявацкай свядомасці ў якасці ключавых і суцэльных сімвалаў, гукавобразаў, інтанацыйных сублімацый навакольнага свету і жыцця. Натуральнасць стаўлення да іх народных спевакоў таксама як да эмацыянальна блізкай, зразумелай, роднай мовы, узятай у найболын цэласным яе выяўленні. Адлюстраванне на­званых якасцей старажытных напеваў у народнай тэрміналогіі; паўсюднасць існавання традыцыйнага для іх азначэння паняцця "голас".

Інтанацыйнае размежаванне імправізацыйна-рэчытатыў-ных і рытмічна дакладных (з перыядычнай паўторнасцю фігур рытму ў рытмічных звёнах) песенных напеваў старажытнага стылявога пласта. Залежнасць тыпу іх рытмічнага афармлення ад характару жанравай "прасторы", у якой яны функцыянуюць у якасці замацаваных за песеннымі жанрамі "моўнай" альбо "рухальнай дынамікі" (тэрміны В. Ялатава). Два асноўныя ты-пы рытмікі (імправізацыйная, перыядычная) як адлюстраванне двух форм узаемадзеяння слова і музыкі (структуры верша-радка — танічнага, сілабічнага — і напеву) у працэсе песеннага інтанавання. Характэрныя ізарытмічныя і гетэрарытмічныя структуры народнапесеннага вершарадка і найболын тыповыя разнавіднасці іх меладызаванага ператварэння.

Манадыйнасць (пры здольнасці да тонкіх гетэрафонных расслаенняў гучання ў гуртавым спяванні), "голасны" тып інта-навання як найбольш істотныя і дзейсныя фактары меладый-нага стылю і стылістыкі напеваў старажытнага песеннага пласта; праявы іх у спецыфічнай абмежаванасці гукааб'ёму, ладавай аднапланавасці карэнных інтанацыйных комплексаў, шматапорнасці апошніх, схільнасці да ладавай раўнаважкасці кожнага тону.

Вялікая роля аднаэлементных структур у сінтаксічнай будове старажытных напеваў (формы тыпу А Aj А2 A3 і г. д.), апора мелодый на кароткія інтанацыйныя звёны, варыянтная паўторнасць якіх вызначае як імпульсы, так і агульную дра-матургію развіцця.

Алігатоннасць гукавых сістэм раннетрадыцыйных напеваў, цэласнасць і самадастатковасць выяўлення іх на ды-, тры-, тэтра- і пентахордавай гукавой аснове. Напевы секундавага, тэрцавага, квартавага і квінтавага амбітусу. Напевы зменшанай і ангемітоннай структуры з апорай на тоне тэрцыі і кварты.

Перавага ў беларускім песенным меласе старажытнага стылявога пласта унісонна-гетэрафоннай фактуры як вынік лі-неарнасці інтанацыйнага мыслення, прынцыповай і абагуль-няльнай для цэлай стылявой эпохі гістарычнага развіцця на­роднай музычнай творчасці. Паказальнасць унісонна-гетэрафон-най фактуры для раннекласічных музьгчна-стылявых традыцый усіх этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі. Выразнасць праяўлен-ня двух тыпаў гетэрафоніі ў спеўнай культуры Беларускага Палесся — полірытмічнай манодыі і дыяфаніі на бурдоннай аснове (3. Мажэйка). Гетэрафонныя "пералівы" (Падняпроўе). Элементы шматгалосся тыпу "ўторы" ў раёнах Панямоння (Гродзеншчына).

Фундаментальнасць адлюстраваных у песенным меласе старажытнага фарміравання законаў раннекласічнага мыслення і ўласна беларускай народнай музычнай мовы. Падыходы да іх вывучэння, закладзеныя класічнай і сучаснай славістычнай этнамузыкалогіяй. Асноўныя навуковыя катэгорыі і паняцці. Прынцыповая роля традыцыйных музычных культур Цэнтраль-най і Усходняй Еўропы (беларускай, украінскай, рускай) як найбольш рэпрэзентатыўных для станаўлення параўнальна-гістарьгчнага, тыпалагічнага, комплекснага, сістэмнага метадаў этнамузыкалогіі. Тыпалагічнью даследаванні беларускага песен­нага меласу старажытнага стылявога пласта, іх сучасны стан і перспектывы.

Тэма 5. Інструментальная музыка

Маштабнасць беларускай народнай музычна-інструмен-тальнай традыцыі, яе жанравая разнастайнасць, шматплана-васць "жывых" аўтэнтычных праяўленняў, неаддзельнасць ад агульнага руху беларускага традыцыйнага творча-мастацкага вопыту. Суаднесенасць інструментальнай музыкі (як "чыста" інструментальнай, так і знітаванай з песеннай, харэаграфічнай, гульнявой і да т. п. сферамі фальклору) з рознымі бакамі на-роднага побыту і жыцця. Сувязь яе з традыцыямі і практыкамі менавіта фальклору, нягледзячы на ў цэлым адметнае і нават асобае месца інструментальных гучанняў у свядомасці носьбітаў народнай музычнай культуры; стаўленне да іх як да з'явы, прыналежнай фальклорнаму комплексу не непасрэдна, а толькі ўскосна.

Спецыфічнасць гукавых і тэмбрава-дынамічных якасцей разнастайных праяў інструменталізму, кола тых абавязковых умоў, па-за якімі. немагчыма існаванне і функцыянаванне ін-струментальнай музыкі, прафесіяналізм саміх асноў сольнай і ансамблевай дзейнасці народных музыкантаў-інструменталістаў як фактары вылучэння інструментальнай музыкі і яе выка-наўцаў са стыхійна-ўсеагульнай па асновах майстэрства ўласна фальклорнай сферы. Разам з тым выразнасць такіх паказчыкаў роднаснасці інструментальнай музыкі тыпам, сферам і формам фальклорнай творчасці, як кантактная (К. Чыстоў) форма бытавання і перадачы традыцыі, варыянтнасць увасаблення і трактоўкі-ўзнаўлення заўсёды прыналежнай калектыўнаму слы-хавому вопыту вобразна-стылявой ідэі (Я. Гіпіус), дыялектыка канона і імправізацыі, ананімнасці і аўтарства, скарэляванасць традыцыйнасцю (як сістэмаўтваральным фактарам фальклор-насці — I. Зямцоўскі), доўгатэрміновасць захоўвання твораў, якія жывуць толькі ў выкананні.

Разгорнутасць у раннетрадыцыйным пласце беларускага фальклору фонду найгрышаў старажытнай музычна-стылявой арыентацыі. Роля іх (сфарміраваных на гукапераймальнай, пе­сеннай, танцавальнай, уласна інструментальнай — напрыклад, маршавай - аснове) у якасці стрыжнёвых у раннетрадыцыйным музычна-інструментальным масіве.

Міфалагізм захаваных у народных музыкантаў уяўленняў аб музычных інструментах, аб неаддзельнасці інструментальнай музыкі ад усёй прыроды. Паказальнасць стаўлення да музыч­ных інструментаў як да жывых істот з душой і голасам, як да прылад, антрапаморфных не толькі па тых ці іншьгх дэталях корпуса і структуры, але і па агульнаму выгляду.

Насычанасць інструментальным гучаннем усіх (поліэле-ментных у сваёй аснове) каляндарна-земляробчых і сямейна-абрадавых дзей, наяўнасць найгрышаў, строга і ўмоўна пры-меркаваных па часе і абставінах выканання. Магчымасць у гэтай сувязі вылучэння двух іх жанравых тыпаў — функцыя-нальна строга сітуатыўных і непрымеркаваных (I. Мацыеўскі).

Замацаванасць за рытуальнымі практыкамі каляндарна-земляробчага і сямейна-родавага цыклаў шырокага кола най-грышаў з азначэннямі, якія адпавядаюць назве рытуалу або яго цырымоній — "Шчадрэц", "Каза", "Цярэшкі", "Вясна", "Вала­чобная", "Тройца", "Купала", "Лета", "Жніўная", "Дажынкі", "Восень", "Заручыны", "Свадзьба" і інш. Вытворнасць мелодый многіх з іх ад традыцыйных для кожнай мясцовасці тыпавых песенных напеваў адпаведнай прымеркаванасці і функцыі.

Асаблівасці стылістыкі і стылю сезонна прымеркаваных пазаабрадавых найгрышаў тыпу "Лета". Сувязь іх з ладаінта-нацыйнымі традыцыямі песеннага земляробча-каляндарнага ме­ласу, нягледзячы на функцыянальную знітаванасць з музыкай, якая выконваецца "для сябе" ("сам уздумаў" — I. Назіна), прызначана для слухання і з'яўляецца "фенаменалагічна самым -чыстым» пластом эстэтычна і вобразна значнай сферы інстру-менталізму" (I. Мацыеўскі). Пераважная прыналежнасць гэтага тыпу найгрышаў да сольнага рэпертуару выканаўцаў на адзі-ночных і парных дудках, скрыпачоў, раней — яшчэ і дудароў.

Функцыянальная дэталізаванасць абрадавых вясельных найгрышаў, сувязь іх з песенным меласам вяселля (пры вялі-кай аўтаномнасці, а ў цяперашні час яшчэ і вельмі значнай жанравай, стылістычнай стракатасці рэпертуару вясельных ін-струментальных "маршоў").

Яркасць і прадстаўнічасць у беларускай народнай музычна-інструментальнай традыцыі практык інструментальнай транс-крыпцыі свабодных у сваім функцыянаванні напеваў пе­сень лірычнага, жартоўнага, апавядальнага і да т. п. зместу. "Песенны найгрыш на дудзе", зафіксаваны ад Г. К. Слаўчыка Я. Гіпіусам і 3. Эвальд. Натацыя гэтага найгрышу, ажыццяў-лёная Я. Гіпіусам. Высновы даследчыка аб сувязі інтанацый-ных традыцый беларускіх дудароў і лірнікаў, яго меркаванне аб існаванні ў мінулым распрацаваных кампазіцыйных прыёмаў інструменталізацыі на дудзе песенных напеваў.

Сігнальныя найгрышы як асобая ў народна-інструмен-тальна-гукавой і жанравай сістэме беларускай народнай музыкі разнавіднасць інструменталізму ранняй традыцыі. Шырыня сіг-нальных найгрышаў як класа, замацаванасць іх у народнай свядомасці ў якасці гучанняў, якія з'яўляюцца цалкам "вытвор-чымі" па зместу і функцыі. Устойлівасць разумения інстру-ментальных сігналаў як прынцыпова не прыналежных да улас­на музыкі — па-мастацку афарбаванай і эстэтычна акрэсленай. Знітаванасць сігнальных найгрышаў (камунікатыўных, утылі-тарна-дастасоўчых і інш.) з карэнным пластом беларускай раннефальклорнай гукатворчасці. Апора многіх з іх (най-перш — пастухоўскіх) на ярка "клічныя" ў сваёй структурнай, фанічнай і семантычнай аснове інтанацыйныя формулы стрыж-нёвых старажытных напеваў земляробчага песеннага кален-дара — веснавых, купальскіх. Роля гэтага адзінства інтанацый-ных сістэм інструментальнай і песеннай музыкі, а таксама іх "няўстойлівай каардынацыі" (Б. Асаф'еў) як фактараў спецы-фічнасці раннетрадыцыйных стылявых праяў беларускай на­роднай інструменталыіай культуры. Даследаванні ў галіне тра-дыцыйных народных музычных інструментаў і народнай інструментальнай музыкі Беларусь

РАЗДЗЕЛ 2 Познетрадыцыйная класіка

Актывізацыя працэсаў стылявога абнаўлення беларускага музычнага фальклору на вяршынным этапе фарміравання бе­ларускай народнасці (XIV-XVII стст.). Дынамізм зрухаў у жанравай сферы, эстэтыцы, "гукаслоўніку" (Б. Асаф'еў), гука-ідэях песеннай і інструментальнай творчасці, яе паэтыцы (му­зычнай, вербальнай), усім фондзе стылістыкі. Асобае значэнне XVI-XVII стст. як пераломнага перыяду, які звязаў шматлікія падзеі і канфлікты беларускай сацыяльнай і палітьгчнай гіс-торыі, акрэсліў новае ў светапогляднай сістэме, мастацкім і музьгчным мысленні народа, ідэалах яго творчасці, свядома-сці, пачуццях. Роля вызваленчых і абарончых войн Беларусі XV-XVII стст., антыфеадальных выступленняў сялянства, гуманістычна-асветніцкага і рэфармацыйнага ўздыму, дзейнасці Ф. Скарыны, С. Буднага, В. Цяпінскага, Л. Зізанія, М. Цверда-хлеба, Пятра з Ганёндза, Якуба з Калінаўкі, Паўла з Візны, М. Сматрыцкага, К. Лашчынскага, Я. Намыслоўскага, М. Чахо-віца і іншых у стварэнні глебы фарміравання беларускай на­роднай познетрадыцыйнай музьгчнай класікі.

Разнастайнасць фактараў усталявання ў беларускім му­зьгчным фальклоры новага стылявога пласта. Маштабнасць ін-тэграваных гэтым пластом складнікаў познетрадыцыйнай пе­сеннай і інструментальнай народнай музычнай творчасці. Уні-кальнасць гістарычнага зместу сялянскай сацьюльнай лірыкі і эпасу, а таксама канта як стрыжнёвых і асноватворных кампа-нентаў беларускай познетрадыцыйнай музычна-класічнай сіс-тэмы.

Агульнаеўрапейскі кантэкст развіцця беларускай народнай музычнай творчасці познекласічнай традыцыі, рознабаковасць сувязей з культурнымі традыцыямі іншых еўрапейскіх наро-даў, найперш — з гераічна афарбаваным мастацтвам народаў-славян. Рытмы чэшскіх (гусіцкіх) гімнаў, фігуры мазураў і паланэзаў, патэтьгчная прыўзнятасць рапсадыйна-маналагічнай інтанацыйнасці ўкраінскіх кабзарскіх дум, майстэрства ства-рэння масавых харавых сцэн у песні як сведчанпі плённасці набыткаў беларускага народнага музычна-слыхавога вопыту XVI-XVII стст., інтэнсіўнасці яго творчых кантактаў у тага-часнай еўрапейскай культурна-гістарычнай прасторы. Арганіч-насць працэсаў стылявога абнаўлення беларускай народнай музычнай творчасці, абумоўленая захаваннем ключавой ролі музычнай класікі ранняй традыцыі — глебы ўзрастання новага, фундаменту і "залатога фонду" культуры, якія перадвызначылі будучыню.

Тэма 6. Казацка-сялянская сацыяльная лірыка і эпас

Заканамерны характар крышталізацыі і сістэмнага замаца-вання казацка-сялянскай сацыяльнай лірыкі і эпасу ў якасці адной з найбольш маштабных з'яў беларускай народнай му­зьгчнай творчасці XVI-XVII стст. Яркасць гэтай сацыяльна афарбаванай плыні ў беларускім познетрадыцыйным фальк­лоры; значнасць яе як сферы народнай музьгчнай класікі, у якой знайшлі адлюстраванне pyx і новыя сацыяльна-гістарыч-ныя рэаліі эпохі, змены ў сацыяльнай і мастацкай свядомасці народа, у грамадскай псіхіцы, ва ўсім беларускім жыцці.

Песні сялянскай вольніцы (паўстанцкія, чумацкія, батрацкія, казацкія, бурлацкія, прымацкія)

Значэнне песень сялянскай вольніцы як выдатнага помніка свайго часу, ядра казацка-сялянскай сацыяльнай лірыкі і эпасу, стрыжня познетрадыцыйнай музычнай класікі і яе стылю. Абумоўленасць узнікнення песень сялянскай вольніцы сацыяльна-гістарычнымі рэаліямі эпохі, абвастрэннем у XVI-XVII стст. крызісу феадальнай сістэмы, эканамічным заняволеннем сялян, пашырэннем напаўпрыгонных адносін (правядзенне "павалоч-най памеры"; юрыдьгчнае замацаванне селяніна на зямлі, ад-люстраванае Трэцім Літоўскім Статутам 1588 г.) нават там, дзе іх раней не было. Катастрафічнае пагаршэнне становішча ся­лянства ў выніку частых эпідэмій і войнаў, якія вььмушана бы­ло весці Вялікае Княства Літоўскае; павелічэнне "інвентароў", "талок", "гвалтаў", падаткаў у магнацкі і дзяржаўны скарб, натуральных пабораў зернем ("дзякла"), мясам ("мезлева") і інш. Выкліканыя гэтымі акцыямі стыхійныя выступленні сялян Мазырнічыны, Гомельшчыны, Магілёўшчыны, Бабруй-шчыны, іншых мясцовасцей Беларусі. Уцёкі беларускіх сялян у лясы, на Украіну, дзе такім чынам папаўняліся рады казац-тва. Хуткасць працэсу фарміравання ў беларускім музычным фальклоры шырокага па тэматыцы і жанравых профілях цыкла песень сялянскай вольніцы — паўстанцкіх, казацкіх, чумацкіх, батрацкіх, бурлацкіх, прымацкіх і да т. п. Наяўнасць у іх масіве ўзораў запазычаных, у прыватнасці ўкраінскіх, але (як у выпадку спеснямі пра Маразенку) з новымі, тыпова бела-рускімі напевамі і беларускамоўна рэдагаванымі паэтычнымі тэкстамі. Прыклады ранняй беларускай гістарьгчнай ліраэпікі і лірыкі ў рэпертуары песень сялянскай вольніцы.

Новае ў музычнай мове, вобразнасці, паэтычнай сістэме (матывах, сюжэтыцы, вершабудове і да т. п.) песень як уласна паўстанцкага, так і бытавога прызначэння. Аб'яднанасць у іх "музычным слоўніку" інтанацый тагачаснай бытавой сялянскай гаворкі, а таксама воклічнасці, прыўзнятай дэкламацыйнасці, або — стрыманай апавядальнасці, часам — распеўнасці. Інды-відуалізацыя музычнага вобраза і адыход ад політэкставасці напеваў (з групавым прымацаваннем паэтьгчных тэкстаў да аднаго меладыйнага стрыжня) як спецыфічная ў параўнанні з раннетрадыцыйнай культурай рыса эстэтыкі і мелатворчасці песень сялянскай вольніцы. Пераадоленне старадаўняй трады-цыі "формульнасці" меласу, разгорнутасць інтанацыйных ліній, рытмічная, ладавая, тэсітурна-рэгістравая кантрастнасць напе-ваў як праява новага ў меладычным мысленні народа і свед-чанне нараджэння песеннай і інструментальнай мелодыкі нова­га тыпу. Новыя віды шматгалосся, сувязь іх з культурай мужчынскага інтанавання і стылем беларускай мужчынскай харавой песні.

Чумацкія, батрацкгя, казацкія, бурлацкія, прымацкія пес-ні як пераважна прыналежныя да бытавога рэпертуару песень сялянскай вольніцы. Узнікненне значнай часткі іх — лірыка-эпічных, лірыка-драматьгчных, лірычных, жартоўных — у су-вяз! з практыкай адыходніцтва, з працай па найму ў маёнтках і гаспадарках заможных землеўладальнікаў. Насычанасць гэтага бытавога цыкла матывамі пратэсту, скаргі, гнеўнай сатыры; яр-касць і стыхійная сіла ўвасобленых вобразаў "басоты" ("га-лоты"), якая сабралася на баляванне. Лірычная спавядаль­насць, шчымлівасць некаторых батрацкіх і прымацкіх, а так­сама чумацкіх. Залежнасць сродкаў музычнай вобразнасці са-цыяльна-бытавых песень вольніцы ад стылявых эталонаў, якія склаліся ў музычных практыках мясцовасцей. Характэрнасць пераінтанавання старадаўніх каляндарных напеваў у чумац-кіх, батрацкіх, казацкіх, бурлацкіх, прымацкіх Беларускага Паазер'я (Полаччына, Віцебшчына); паказальнасць харавога двух-трохгалосся для песень гэтых груп у спявацкім рэпер­туары Беларускага Палесся. Рысы "канцэртнасці" (Л. Мухарын-ская), якія ўзнікаюць у напевах сацыяльна-бытавых песень вольніцы (чумацкіх, батрацкіх і інш.) пры выкананні іх на "бяседзе" ў якасці песень садружнасці. Характэрнасць практыкі далучэння сялянскіх песень вольніцы бытавога цыкла да круга "бяседных". Адлюстраванне гэтай з'явы народнага рэпертуару ў запісах канца XIX - XX ст. (зборы П. Чубінскага, П. Шэйна, У. Дабравольскага, К. Квіткі, М. Чуркіна і інш.). Разнастай-насць узаемаўплываў і ўзаемаперапляценняў паміж цыкламі чумацкіх, батрацкіх і іншых песень сялянскай вольніцы, з ад-наго боку, і цыклам бяседных — з другога. Праяўленая ў гэ­тым факце арганічнасць сувязі сацыяльнай лірыкі і эпасу ся-лянскіх антыфеадальных паўстанняў з усімі вядучымі песен­ным! цыкламі беларускага музычнага фальклору познекласіч-най традыцыі.

Рэкруцкія

Дастаткова позні, на мяжы XVIII-XIX стст., час афармлення рэкруцкіх песень у беларускім песенным рэпертуары; узнік-ненне іх у сувязі з дзеяннем на Беларусі пятроўскай ваеннай рэформы пачатку XVIII ст. з закладзенай у ёй рэкруцкай сіс-тэмай фарміравання рэгулярнага войска.

Правядзенне ў 1794 г. на Беларусі, інкарпараванай у склад Расіі ў выніку падзелаў Рэчы Паспалітай 1772-1795 гг., першых рэкруцкіх набораў (Магілёўшчына, Полаччына). Дра-матызм і трагедыйнасць адлюстраваных у паэтьгчных тэкстах рэкруцкіх песень карцін лоўлі рэкрута, яго спроб уцячы ад набору, схавацца, сцэн развітання з сям'ёй і роднымі.

Выразная сюжэтна-тэматычная, а часам музычна-стылі-стычная акрэсленасць рэкруцкіх песень у якасці яшчэ аднаго жанру сацыяльнай сялянскай лірыкі і эпікі. Характар інтана-цыйнасці рэкруцкіх напеваў, сувязь іх з журботна-прьгчытнай гаворкай. Нерэгулярнасць рытмікі, гнуткасць меладыйнага кон­туру (часта з квінтавымі зачынамі і вольна пераўтворанымі прьгчытнымі глісанда), ладавая разняволенасць, роля ўнутры-меладыйных кантрастаў, элементы шматгалосага распеву (у тым ліку кантрапунктычнага, з філігранна адточанай поліфаніяй ліній) як паказчыкі сувязі стылістычных эталонаў рэкруцкага меласу са стылявым комплексам познетрадыцыйнай народнай песеннай класікі. Тыповасць паказальных у гэтым плане зра-шчэнняў рэкруцкіх з песнямі казацка-сялянскай вольніцы. Уцягненне рэкруцкіх у цыкл паўстанцкіх песень дзякуючы ўклю-чэнню ў паэтычныя тэксты апошніх рэкруцкіх вобразаў і ма-тываў. Выразнасць фактаў зрангчэння рэкруцкіх таксама і з традыцыйнай жаночай каляндарнай восеньскай (Палессе) і вяс-ноўскай (Паазер'е) песеннай лірыкай. Праяўленне ў згаданых момантах спецыфічнай прамежкавасці функцыянальнага, музычна-жанравага і ўласна стылявога зместу рэкруцкіх напеваў, іх аб'яднанасці адначасова з сістэмай раннетрадыцыйнай арна-ментальна-імправізацыйна афарбаванай каляндарнай мелодыкі, з непрымеркаванымі напевамі жаночых лірычных песень групы "абы-калі", з познетрадыцыйным меласам, сфера якога прад-стаўлена тут як дэкламацыйна-пафаснай інтанацыйнасцю ся­лянскай мужчынскай песні, так і напевамі страявых, кантавых па паходжанню салдацкіх маршаў "пад нагу".

Спыненне развіцця рэкруцкіх у якасці самастойнага жанру пасля ваеннай рэформы 1874 г. і замены рэкруцкага набору ўсеагульнай воінскай (салдацкай) павіннасцю. Узаема-дзеянне жанраў салдацкай і рэкруцкай песні, наибольшая вы­разнасць апошніх у сферы паэтычнай вобразнасці і сюжэцікі. Натуральная з гэтай прьгчыны далучанасць у народным рэпер­туары шэрага салдацкіх песень да ліку рэкруцкіх, нягледзя-чы на даволі значную аддаленасць гэтых жанраў па музычна-стылістычных параметрах, умовах нараджэння, формах перша-пачатковага бытавання. Прыналежнасць асноўнай масы салдац-кіх песень з гераічнымі, гістарычнымі, жартоўнымі паэтычнымі тэкстамі пераважна да паходна-страявых. Заліхвацкасць улас-цівых ім выгуковых формул, воклічнасць прыпеваў. Наяўнасць разам з тым і пэўнай трупы лірычных салдацкіх песень, што выконваліся на адпачынку.

Беларускія варыянты створаных першапачаткова ў рускім вайсковым побыце салдацкіх песень пра Платава, вайну 1812 г., Першую сусветную вайну і інш. Адметнасць самастойных па паходжанню беларускіх салдацкіх; існаванне іх побач з сал-дацкімі песнямі рускага (часам украінскага) паходжання. Ары-гінальнасць рытмічных рашэнняў многіх з такіх беларускіх узораў, асабліва — заснаваных на 5- і 7-складовіках, якія свабодна спалучаюцца і чаргуюцца. Пранікненне ў беларускі салдацкі рэпертуар паэтычных вобразаў старажытнай сялян­скай песеннай лірыкі і ліраэпікі, некаторых героіка-эпічных матываў, а таксама сюжэтаў старадаўніх балад, існуючых з ку-пальскім, веснавым або іншым каляндарным прымеркаваннем у народным сялянскім песенным побыце. Інтэгратыўнае значэнне рыс познекласічнага музычнага стылю ў арганізацыі салдацкіх напеваў. Прынцыповы характар уздзеяння на іх кантаў і кан-тавай музычнай лексікі.

Тэма 7. Кант

Фарміраванне кантавай традыцыі як яшчэ аднаго накі-рунку ў стылявым разгортванні беларускай народнай музьгчнай культуры XVI-XVII стст.

Імклівасць росквіту канта на Беларусі як з'явы, сугучнай новаму колу ідэй народнай музычнай творчасці. Паралельнасць станаўлення канта і сялянскай сацыяльнай ліраэпікі, беларус­кага пісьменства, філасофскай і мастацкай палемічнай літара-туры. Сувязь гэтых працэсаў з уздымам народных нізоў (гарадскіх і сялянскіх). Адначасовасць іх праяўлення з разгор-тваннем па-асветніцку і рэфармацыйна скіраванай дзейнасці інтэлектуальнай эліты беларускага грамадства.

Маштабнасць месца, якое заняў кант у беларускай му­зычнай культуры. Роля яго як найболын масавага ў агульна-еўрапейскай музычнай практыцы бытавога жанру, свецкага па прызначэнню, увасобленага ў харавых або сольных песнях рэлігійнага, гімнічнага, віншавальнага, гераічнага, лірычнага, жартоўнага і да т. п. зместу. Інтэрнацыянальнае значэнне канта як феномена бытавой культуры. Сувязь кантаў і разнастайных форм харавога (кантавага) спеву з народнымі рухамі эпохі Рэфармацыі. Замацаванне самога тэрміна "кант" пераважна ў культурах славянамоўнага арэала — славацкай, чэшскай, польскай, украінскай, беларускай, рускай.

Разнастайнасць сюжэцікі і паэтычнага зместу кантаў — палітычных, гісторыка-гераічных, патрыятьгчных, лірычных, камедыйных і да т. п.

Снецыфічнасць тэматыкі псальмаў, абумоўленая шырокім (у адпаведнасці з характарам жанравай накіраванасці) выка-рыстаннем у іх рэлігійных (біблейскіх і евангельскіх) маты-ваў, а таксама сюжэтаў, заснаваных на распрацоўцы эпізодаў свяшчэннай гісторыі.

Кант ігумена Брэсцкага Афанасія Філіповіча "Даруй спокой" і накіраваны таксама супраць царкоўнай уніі палеміч-ны кант безыменнага прыхільніка праваслаўя "Стих о пре-болезном воздыхании" як узоры выразна праяўленай "кніжнай" налемічнай традыцыі ў беларускай музьгчнай культуры.

Хуткасць пранікнення псальмаў і кантаў у беларускі музычны побыт, у тым ліку — у сялянскі. Натуральнасць такіх уваходаў, нягледзячы на распрацаванасць тэхнікі пісьмовых фіксацый кантаў, іх часам аўтарскія па паходжанню паэтьгчныя тэксты, практыку ўключэння ў рукапісныя і друкаваныя зборы. Дзейснасць і асобае значэнне ў гэтым плане кантавых напе-ваў — агульнатыпізаваных, пераважна ананімных, шырока распаўсюджаных, блізкіх фальклорнай традыцыі сваёй варыя-тыўнасцю.

Роля кантавых напеваў у пераўтварэнні стылістыкі кантаў у накірунку норм беларускай сялянскай песеннай мовы. Фальк-ларызацыя канта. Роля гэтай з'явы як фактару новага творчага жыцця канта ў беларускай сялянскай песеннай традыцыі.

Спецыфічнасць кантавага стылістычнага комплексу (вер-бальна-паэтычнага, музычнага), устойлівасць і тыповасць за-кладзеных у ім стылістьгчных параметраў для ўсіх разнавід-насцей канта, найбольш канцэнтраванае і рэльефнае праяўлен-не гэтага комплексу ў гімнічных кантавых узорах.

Адметнасць кантавай версіфікацыі, рытмікі, а таксама структурных, ладаінтанацыйных, фактурных і выканальніцкіх асноў. Непадобнасць кантавых мелодый на напевы, прыналеж-ныя сістэме раннетрадыцыйнай песеннай класікі сялянскага фарміравання. Выразнасць гэтых адрозненняў, нягледзячы на захаванне ў кантавым меласе якасцей, што бяруць пачатак ад традыцыі групавога прымацавання паэтьгчных тэкстаў да ад­наго напеву.

Асаблівасці фактуры кантаў як пераважна вертыкальна-гарманійнай, двух-, трох- і чатырохгалосай (часам з расшчаи-леннем да пяці і болей галасоў). Таксама функцыянальна-гарманійная акрэсленасць напеваў аднагалосых кантаў.

Ураўнаважанасць інтанацыйнага малюнка, стрыманасць контуру, элементы секвенцыравання, несупадзення меладычных і паэтьгчных меж-цэзур як паказальныя для кантавых напе-ваў. Ладавая цэнтралізаванасць мелодый кантаў (звычайна — з падпарадкаваннем асноўнаму танічнаму ўстою); сэптымавыя і актаўныя гукарады, арганізаваныя ў межах мажорнай (ра-дзей — мінорнай) дыятонікі.

Разгорнутасць сінтаксічнай структуры паэтьгчных тэкстаў кантаў, маштабнасць кантавай страфы, якая ў адпаведнасці з характарам сэнсавай сінтагмы можа ахопліваць 5, 6, 7, 8 і болей радкоў паэтычнага тэксту.

Пашыранасць у героіка-гімнічных і іншых кантавых узо­рах "доўгага" (Ф. Калэса) вершарадка, заснаванага на 11-, 12-, а таксама асабліва паиулярных у Беларусі 13-, 14-, 15-складо-віках. Натуральнасць апошніх, блізкасць іх як да народна-творчай традыцыі, так і да "кніжнай" (лацінскай, славянскай) сілабіцы — культываваных у ёй сярэднявечнага сатурнійскага, раннерэнесанснага (Францыя, Італія) рыфмаванага ляонінскага вершарадкоў, "віршавай" паэзіі польскай (Мікалай Рэй, Ян Ка-ханоўскі) і далмацінскай (Серба-Харватыя) школ версіфікацыі.

Арганічнасць шырока прадстаўленых у рытмічнай будове кантаў разнастайна аформленых рытмафігур шэсця. Сувязь іх не толькі з рытмікай жанраў "рухальнай дынамікі" (В. Яла-таў) — урачыста цырыманіяльных гімнічных шэсцяў (з мерна-паланэзным або запаволена-мазуркавым "крокам"), жвавых, іскрыста-імклівых каламыек, мяцеліц, круцёлак (заснаваных, падобна іншым кругавым масавым танцам, на рытмафігуры 14-складовіка — 4+4+6), але і з моўным у сваёй аснове распяваннем сілабічнага вершарадка з адной (5+6, 7+6, 8+6, і да т. п.) або дзвюма (4+4+4, 5+5+3 і да т. п.) цэзурамі, рыфмай тыпу ААВВ, АВСВ, ААВССВ, жаночымі канчаткамі.

Роднаснасць, якая з прычыны аднатыпнасці структурна-паэтычных, музычна-рытмічных, інтанацыйна-ладавых рашэн-няў узнікае паміж беларускімі кантавымі ўзорамі ў духу ге-роіка-патэтычнага гімна-шэсця і баявымі гімнамі XV-XIX стст. іншых народаў-славян — гусіцкім "Хто вы, Божыя воіны" (вядомы па Йістэбніцкаму канцыяналу 1420 г.), польскімі "збойніцкімі" пра Яніцака, славацкімі пра Янашыка, польскімі XVII ст. пра забітага ў 1651 г. Костку Наперскага, "Мазуркай Дамброўскага" ("Ешчэ Польска не згінэла", 1797), агульна-славянскай па распаўсюджанню "Гэй, славяне!", балгарскай "Вецер вые, Балкан стогне" на словы Д. Чынтулава і X. Боцева і інш.

Уплыў канта на далейшае развіццё беларускай народнай песнятворчасці, асабліва сацыяльнай лірыкі XVIII-XIX стст. -сферы, што дала працяг далейшаму засваенню кантавых мело-дыка-рытмічных структур, якое пачалося ў паўстанцкіх, казац-кіх, чумацкіх, бурлацкіх, батрацкіх песнях пратэсту, у жаночай бытавой лірыцы папярэдніх стагоддзяў. Інтэнсіўнасць праяўле-ных пры гэтым "рэдагаванняў" кантавай стылістыкі, яе лірыза-цыі, пераінтанавання і трансфармацыі ў бок адыходу ад стэрэа-тыпізаванай асновы.

Сродкі канкрэтызацыі і індывідуалізацыі музычнай воб-разнасці песенных напеваў кантавай структуры. Важнасць прыёмаў музьгчна-рытмічнага "распявання" кантавых 13-, 14-, 15-складовікаў, выкарыстання несіметрычных зацягванняў скла-доў у цэзураваных трупах сілабічнага вершарадка, кантраст-нага супастаўлення штрыхоў non legato і глісандуючага legato, йерападаў патэтычна афарбаваных меладыйных фермат на вы-шынных гуках напеву і сухога "прамаўлення" на нізкіх тонах, раптоўных зрухаў тэмпу, паўз.

Роля тэсітурных і інтанацыйна-ладавых інавацый у на­певах кантаў (элементаў кварта-квінтавай або медыянтавай ла-давай пераменнасці, унутранай кантрастнасці меладыйных звё-наў, ссоўвання ладавых апор і да т. п.). Асобая дзейснасць спроб індывідуалізацыі кантавай стылістыкі ў напевах аднага-лосай фактуры. Значна меншая выніковасць такіх захадаў у харавых кантавых мелодыях. Абумоўленасць гэтай з'явы дамі-нантнай у харавым кантавым напеваўтварэнні роляй рытму, чый сілабізм і перыядычнасць структуры абсалютна падпарад-коўваюць сабе не толькі контур мелодыі і спосаб яе разгорт-вання ва ўмовах харавога выканання, але і ўсю энергію меласу, які пры гэтым нараджаецца.

Інтэрлакальнасць кантавых напеваў. Здольнасць паэтыч-ных тэкстаў кантаў прыцягваць да сябе (з прьгчыны вялікай уніфікаванасці іх структуры) самыя разнастайныя па музычна-жанраваму, функцыянальнаму, інтанацыйна-ладаваму і да т. п. зместу песенныя напевы, надаючы ім якасць "кантавасці", дакладней — структурнай аднароднасці кантавага тыпу. Ад­люстраванне ў гэтым факце феномена схематызацыі канта, які, паводле высновы Т. М. Ліванавай, пачынае свае існаванне як кант-жанр, а працягвае — у якасці канта-формы з пашырэннем на шматлікія жанры народнай песнятворчасці.

РАЗДЗЕЛ 3 (Тэма 8)