Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Беларускi музычны фальклор-Якіменка.doc
Скачиваний:
34
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
357.38 Кб
Скачать

Песня змагання XIX— пачатку XX ст.

Адметнасць творчага вопыту песень змагання розных народаў, своеасаблівасць яго нраяўлення ў песеннай творчасці Беларусі, сувязь з традыцыямі сялянскай народнай класікі, новай нацыянальнай літаратурай (перадусім — са сфарміра-ванай у канцы XIX - пачатку XX ст. класічнай беларускай паэзіяй Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа і інш.). Дзей­снасць у якасці фактараў спецыфічнасці шляхоў складання і развіцця беларускай песні змагання працэсаў пераакцэнтоўкі жанравых з'яў у сістэме беларускага музычнага фальклору на працягу XVIII - пачатку XX ст., шырыні распаўсюджання і ўмацавання ў штодзённым музычным народным побыце песень познетрадыцыйнага фарміравання (сялянскай вольніцы, чумац-кіх, батрацкіх, прымацкіх і да т. п.), запазычаных рускіх, украінскіх і польскіх, а таксама песень, складзеных на фальк-ларызаваныя паэтычныя тэксты А. Пушкіна, М. Лермантава, М. Някрасава, Т. Шаўчэнкі.

Шматлікасць стылявых і інтанацыйных вытокаў беларус­кай песні змагання, разнастайнасць яе жанравай сферы, тыпо-васцъ для апошняй харавых маладзецкіх песень, дзе прадоў-жаны традыцыі песень паўстанцкіх XVI-XVII стст. і песень сялянскай вольніцы; патэтычных гімнаў нацыянальнай дэма-кратыі; элегійна пранікнёных выказванняў і драматычна афар­баваных маналогаў-заклікаў; балад; песень-памфлетаў; песень-плакатаў і інш.

Асобае значэнне творчых набыткаў эпохі антыфеадальных сялянскіх рухаў XVI-XVII стст. у фарміраванні песні змагання на Беларусі парэформеннага і перадкастрычніцкага перыядаў. Сіла і працягласць уздзеяння паэтьгчных вобразаў і інтана-цыйных ідэй познетрадыцыйнай сялянскай класікі, адлюстра-ваныя ў пашыраным на Беларусі не раней чым у сярэдзіне XIX ст. цыкле песень пра Усціма Кармелюка, у "маладзецкай" песні часоў паўстання К. Каліноўскага "Ой, закурэла, ой, ды задымела" (60-70-я гг. XIX ст.), у вобразна-паэтычнай сістэме антыпрыгонніцкіх "гутарак", у наказальных для вызваленчай творчасці Заходняй Беларусі 20-30-х гг. XX ст. фактах пры-стасавання традыцыйных сялянскіх напеваў да новых, складзе­ных на злобу дня паэтычных тэкстаў з матывамі барацьбы, сацыяльнага і нацыянальнага пратэсту.

Этапы развіцця сацыялъна-грамадскага і вызваленчага руху на Беларусі, асобы (у параўнанні з дваранскім, разначын-ным, пралетарскім этапамі рэвалюцыйнага руху ў Расіі) ха-рактар іх напаўнення, спецыфічнасць адлюстравання ў песен­най творчасці.

Нешматлікасць звестак пра рэпертуар беларускай песні змагання 10-20 гг. XIX ст., ускоснасць яе паралеляў з песен­най творчасцю рускага дзекабрысцкага руху пры наяўнасці аб'яднанняў, блізкіх дзекабрызму ў ідэях, пазіцыі, а таксама арганізацыйна (Таварыства ваенных сяброў на чале з М. Руке-вічам і К. Ігельстромам, якое мела базай Асобы літоўскі кор­пус, раскватараваны ў Беластоцкім павеце). Пераважна агуль-нагуманістьгчна-дэмакратьгчны і нацыянальна-рамантычны ха-рактар "вальнадумнай" паэзіі і форм дзейнасці таварыстваў, што ўзніклі ва універсітэцкім асяроддзі ў Вільні — філаматаў (існавала з 1817 г. на чале з I. Лялевелем, Я. Чачотам, А. Міц-кевічам), філарэтаў, прамяністых, шубраўцаў. Адзінкавасць адлюстраваных у тагачасным друку музьгчных узораў іх песен­най творчасці. "PieSn Filaret6w", сувязь яе напеву з традыцьтямі патрыятычнага канта і, адначасова, раманса, агульнаеўрапей-скі-рух да якога быў рухам да аб'ядноўваючай дэмакратычныя колы горада лірыкі (Б. Асаф'еў). Песня "Маліся, даверлівы народ" на словы Я. Янкоўскага, яе падабенства ("па духу і стылю" — С. Жалкеўскі) агітацыйным песням К. Рылеева і А. Бястужава "Близ Фонтанки-реки", "Уж как шел кузнец да из кузницы".

Актывізацыя дэмакратычнага руху ў Беларусі 30-х гг. (асабліва пасля падаўлення паўстання 1830-1831 гг.). Узнік-ненне пераемна звязаных з філаматамі, філарэтамі, шубраў-цамі, з Таварыствам ваенных сяброў новых, прагрэсіўна накіра-ваных груп студэнцтва, інтэлігенцыі, афіцэрства. Выразнасць праяўлення ідэі духоўнага і дзяржаўнага адраджэння. Дзей-насць трупы "Дэмакратычны саюз", заснаванай Ф. Савічам у 1836 г. у Вільні; аб'яднання "Маладая Польшча" (група Ш. Ка-нарскага). "Дзе ж тое шчасце падзелася" Ф. Савіча і "Разві-тальная песня студэнтаў-медыкаў, выпуску 1839 г." як узоры складзеных у групе Ф. Савіча дыялагічных песенных паэтьгч­ных тэкстаў з прыпевам у канцы кожнай страфы, а таксама гімнічных з воклічным рэфрэнам, якія патрабавалі меладый­нага ператварэння ў духу патрыятычнага канта — святочна-застольнага, студэнцкага, вайсковага.

Складанасць гістарычнай сітуацыі на Беларусі, супярэч-насці накірункаў у беларускім руху за сацыяльнае і нацыя-нальнае разняволенне народа ў 60-я гг. "Чырвоны Жонд" пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага, "Белы Жонд" прагрэсіўнага беларуска-польскага шляхецтва. Разнастайнасць вызваленчай песеннай творчасці перыяду паўстання 1863 г., неаднародны характар яе зместу як вынік адрозненняў у дзейнасці прадстаў-нікоў паўстанцкага руху, іх песеннай творчасці, яе ідэях, сю-жэтах, стылі паэтьгчных тэкстаў і напеваў. Увасабленне сялян-скага дэмакратызму К. Каліноўскага ў закліках-лістах "Мужыц-кай праўды", што выпускалася ім на народнай мове; сялян-скасць інтанацыйнай асновы маладзецкіх песень рэпертуару каліноўцаў ("Ой, закурэла, ой, ды задымела"). Кантавы, гімнічна-малітоўны характар шырока вядомай у шляхецкіх колах стрымана ўрачыстай "Boze, со dzielna, kierujesz swiat dtomaj'. Праяўленая ў ёй, таксама як і ў баявых па зместу песнях шляхецкага паўстанцкага рэпертуару ("Gdy narod do boju wysterpil z orezem" паводле верша Г. Эрэнберга "Шляхта ў 1831 го дзе", "Z dymem pozarow" на словы К. Уейскага, "Jeszcze Polska nie zginete" i інш.), сувязь беларускіх песень змагання з польскай кантава-гімнічнай паўстанцкай традыцыяй.

Уплыў на развіццё песні барацьбы XIX ст. нацыянальнай літаратуры дэмакратычнага накірунку, забароненых у той час выданняў на беларускай мове (верш П. Багрыма "Заиграй, заиграй, хлопча малы", 1828 г.), а таксама ананімных беларус-камоўных твораў, сярод якіх — паэма-памфлет "Гутарка Да-нілы са Сцяпанам", доўгі час рукапісная па распаўсюджванню і надрукаваная П. Шэйнам у "Русской старине" за 1886 г. Не-пасрэдная дапамога паўстанцам з боку В. Дуніна-Марцінкевіча і А. Вярыгі-Дарэўскага, удзел у паўстанні А. Абуховіча, Ф. Ба-гушэвіча, Ф. Ражанскага. Пераклад на беларускую мову "Малі-твы за Радзіму" ("Boze, со dzielna,...") В. Дуніным-Марцінке-вічам, А. Вярыгай-Дарэўскім; вядомасць сярод удзельнікаў паўстання песенных тэкстаў Ф. Ражанскага "Гэй-га, разам, хлопцы" і "Гэй ты, мая чарнабрыва"; высылка за выкананне забароненых польскіх гімнаў Камілы Дунінай-Марцінкевіч. Пранікненне ў народнае асяроддзе актыўных, адкрыта гімніч-ных песень "Gdy narod..." і да т. п. Адчувальнасць уздзеяння на лексічны строй і будову паўстанцкіх песень вызваленчага зместу спецыфічнага для Беларусі жанру "гутаркі", чые рысы ёсць як у вершы "Дзе ж тое шчасце падзелася" (гімн групы Ф. Савіча), так і ў разасланай В. Дуніным-Марцінкевічам "Адозве сына Айчыны да братоў-ліцвінаў" ("Gdy krblewstwo ju2 powstalo"), а таксама ў вершы Ф. Багушэвіча "Чаго бяжыга, мужычок".

"Асяданне" ў беларускім горадзе і вёсцы вершаў А. Пуш-кіна, К. Рылеева, М. Агарова, М. Някрасава, I. Сурыкава, Т. Шаўчэнкі. Беларускія распевы "Узника" А. Пушкіна ("Аро-лік", "Арол"), вытворнасць некаторых з іх ад традыцыйнай беларускай жаночай "Калінка-малінка пад ярам стаяла", болын ранняе іх пашырэнне, чым папулярнага (трыольнага) рускага варыянта.

Паўсюднасць складання песень аб народнай нядолі. Па-казальнасць іх як песенна-гістарычных помнікаў эпохі сялян­скай рэформы 1861-1864 гг. і паўстання К. Каліноўскага 1863-1864 гг. Паралелі "Булі ляса" (з вобразам "Паншчыны", якая знікае) і "Ой, закурэла, ой, ды задымела" з узорамі закарпацкай і ўкраінскай народнай песнятворчасці ("Затопила, закурила сирими дровами"). Безумоўнасць перавагі рыс, якія характарызуюць развіццё беларускай песні барацьбы з боку яе нацыянальнай самабытнасці.

Рэпертуар беларускай песні змагання на рубяжы ХІХ-ХХ стст., спецыфічная "інтэрнацыяналізацыя" яго з дру­гой палавіны 90-х гг. XIX ст., выкліканая ўзнікненнем на Беларусі сацьшл-дэмакратьгчных арганізацый (Гомель, Магі-лёў, Віцебск, Мінск, Гродна, Смаргонь, Копысь, Чачэрск, ін-шыя гарады) і иашырэннем рэвалюцыйных песень міжнароднай вядомасці. Адлюстраванне ў карэспандэнцыях і апавяданнях з сялянскага жыцця Я. Коласа фактаў спявання "Варшавянкі" і "Марсельезы"; папулярнасць песень "Красное знамя", "Беснуй­тесь, тираны" і інш., якія гучалі па-руску, па-беларуску, па-польску, па-ўкраінску.

Характэрнасць для беларускай паэзіі і музыкі пачатку XX ст. лірыка-патэтычных маналогаў, якія спалучалі ўсхваля-ваную лірыку, напружаны драматызм і парыў. Асобая роля паэзіі Я. Купалы ў фарміраванні гэтай нацыянальнай традыцыі гімнатворчасці ("А хто там ідзе" на музыку Л. Рагоўскага; "Гэй, наперад, покі сэрца б'ецца, рвецца на прастор" і "За свабоду сваю ўсёй душой пастаю" з кантавымі, фанфарна-гераічнымі, заклікальнымі напевамі; 'Тэта крык, што жыве Беларусь", стрымана напружаная па напеву; "Не пагаснуць зоркі ў небе" на музыку М. Янчука, якая пасля 1918 г. існавала ў якасці гімна БНР). Набліжанасць да сялянскай песеннай традыцыі рытмікі верша Я. Купалы "Водклік з 29 кастрычніка 1905 года ў Мінску", сведчанне жонкі паэта У. Ф. Луцэвіч аб тым, што верш гэты спявалі.

Пашырэнне на Беларусі рэпертуару рускіх песень катаргі і ссылкі, асабліва — набліжаных па свайму жанраваму тыпу да ямшчыцкай балады кшталту "Паштальёна" ("Ямшчыка") У. Сыракомлі ў свабодных перакладах Я. Лучыны і Л. Трэфа-лева. Вяртанне ў дэмакратычны ўжытак перыяду рэвалюцыі ў Расіі 1905-1907 гг. старых рабочых песень пра цяжкую працу на заводзе, фабрыцы; злабадзённасць песень-памфлетаў, у якіх высмейваўся цар і яго міністры. Звычайнасць занясення да-дзеных катэгорый песень на Беларусь шахцёрамі-адыходнікамі (або іншымі групамі рабочых па найму) з бытавога рабочага рэпертуару Данецкага вугальнага басейна і іншых індустры-яльных раёнаў Рассіі. Перапрацоўка на мясцовы лад з "рэдак-цыяй" напеваў і паэтычных тэкстаў. Распаўсюджанасць узораў "Ад ночанькі да цёмнага", "Уся Расія таржаствуіць", "Нага-ечка". Вядомасць апошняй дзякуючы 4-радкоўю "Царь испу­гался, издал манифест", выкананне яе на мелодыі "Ухаря-купца" ("Ехал на ярмарку"), на частушачныя, на беларускія жартоўнью з прыпевам "Трай-рай, рыту-рай" і да т. п. Аўтарскі характар паэтычных тэкстаў такіх песень-памфлетаў, як саты-рьгчная, агітацыйная "Канстытуцыя" Я. Коласа, або выкарыста-ныя ў песеннай функцыі фрагменты яго парадыйнага "Ма-лебна". Месца ў рэпертуары 1907-1917 гг. гімнічнай "Ад веку мы спалі", яе роля ў далейшым авалоданні гімнічным жанрам, набыццё, нягледзячы на адмоўнасць ацэнак яе народнасці (М. Янчук), статусу "Беларускай Марсельезы" ў перыяд вызва­ленчага руху ў Заходняй Беларусі 1921-1939 гг.

Сувязь напеваў беларускай песні змагання канца XIX — пачатку XX ст. з рускай, украінскай, польскай змагарскай класікай, творчае выкарыстанне ў іх элементаў традыцыйнага беларускага сялянскага меласу (каляндарнага, бяседнага, кан-тавага, танцавальнага). Значэнне такога выкарыстання як фактару, што надаў беларускай песні барацьбы рысы нацыя­нальнай адметнасці і музьгчнай самабытнасці.

РАЗДЗЕЛ 4 Песнятворчасць савецкага перыяду

Разгалінаванасць рэчыгдч, шматлікасць музычна-стылістыч-ных накірункаў руху беларускай народнай музьгчнай творчасці ў XX ст. Асноўныя этапы. Спецыфіка разгортвання. Адроз-ненні ў змесце, ступені маштабнасці сінтэзу класічнага і новага, праяўленыя ў перьюды: ад кастрычніка 1917 г. і грамадзянскай вайны ў Расіі да пачатку 20-х гг., у 20-30-я гг., у гады Другой сусветнай вайны, ад пасляваеннага часу да 80-90-х гг. і ад 90-х гг. да канца стагоддзя. Напружанасць суадносін трады-цыйнага (класічнага) і наватворнага як асноўная рыса беларус­кай песнятворчасці савецкай эпохі.

Адцясненне на другі план традыцыйных форм песеннага фальклору ў 1917-1921 гг., пераважнае прыцягненне ў рэпер-туар міжнародна вядомых рэвалюцыйных гімнаў, страявых-паходных, кавалерыйскіх і іншых вайсковых песень, прыне-сеных Чырвонай Арміяй. Засваенне частушак і раней невядо-мых беларускай песеннай культуры, запазычаных з чырвонаар-мейскага побыту форм клубна-харавой мастацкай самадзейна-сці. Адзінкавасць плённага ўзаемадзеяння класічнага і новага ў гэты час.

Узрастанне ролі сялянскай песеннай класікі (найперш — познетрадыцьгйнай) у музычна-фальклорным працэсе 20-30-х гг. Актыўнасць уключэння ў бытавы рэпертуар песень, заснаваных на музычна-стылявых і стылістычных мадэлях познекласічнага фарміравання, інтэнсіўнасць і выніковасць спроб спалучэння іх з тым новым, што прыносіла ў музычную культуру і гукавы фонд эпохі савецкая масавая песня 30-х гг. Фарміраванне шэрага ўплывовых музычна-стылявых, жанравых і інтанацый-ных з'яў, адзначаных не толькі сучаснасцю, але і нацыянальнай выразнасцю аблічча. Асобае месца ў фальклоры 20-30-х гг. народнай творчасці Заходняй Беларусі (1921-1939), яркасць традыцыі песень змагання.

Маштабнасць стылявога сінтэзу, дасягнутага ў партызан-скай песеннай творчасці перьшду Другой сусветнай вайны. Вядучая роля партызанскай песні ў закладанні асноў песеннай мовы пасляваеннага часу.

Асобая адкрытасць інтанацыйнага "поля" музычнага фальк­лору пасляваеннага перыяду. Блізкасць яго да гукавых плыняў масавай лірьгчнай і иатрыятычнай песні прафесійных кампа­зітараў, рознанацыянальнай музыцы радыё і кіно, самадзейнай аўтарскай песні, "жорсткага" (рускага, украінскага) гарадскога раманса і да т. п. Супярэчлівасць адносін фальклорных і не-фальклорных сфер музьгчнай творчасці як яіпчэ адзін паказчык стану традыцыйнага музычнага фальклору ў беларускай музьгч­най культуры 50-80-х гг.

Складанасць сацыякультурнай і культурна-экалагічнай сі-туацыі ў другой палавіне XX ст., абумоўленая не толькі урба-нізацыяй вёскі як цэнтра найболып паўнакроўнага функцыя-навання традыцыйнай песні, але і пераважнай падтрымкай на дзяржаўным узроўні арганізаванага (і ў тым - супрацьлеглага фальклору) самадзейна-аматарскага руху, створаных у яго рамках "народных хароў" і іншых калектываў напаўпрафе-сійнай арыентацыі. Заганнасць практыкі атаясамлівання апош-ніх з аўтэнтычнымі "гуртамі", аўтэнтьгчнымі майстрамі адзіноч-нага спеву, інструменталістамі, іншымі носьбітамі традыцыі. Негатыўная роля афіцыйных аглядаў, конкурсаў, фестываляў народнай творчасці, якія праводзяцца без належнай дыферэн-цыяцыі розных яе сфер, першасных (фальклорных, аўтэнтыч-ных) і другасных форм. Навуковы рух 60-80-х і 80-90-х гг. па змяненню афіцыйнай палітыкі ў адносінах да традыцыйнай музычнай культуры, захаванню, навукова абгрунтаванай прапа-гандзе і ахове аўтэнтычнага фальклору, яго здабыткаў, а так­сама каштоўнасцей, увасобленых у таленце носьбітаў фальк-лорнай традыцыі. Фундаментальнае значэнне ўключаных у музычную культуру сучаснасці гістарычна шмат'ярусных форм фальклорнай аўтэнтыкі. Захаванасць апошніх у поўным аб'ёме, разнастайнасць іх музычна-стылявых пластоў (ад раннетрады-цыйнай класікі да наватвораў савецкага часу) як найвышэйшы паказчык неперарыўнасці і цэласнасці нацыянальнай фальклор­най традыцыі, яе тыпалагічнай адметнасці і ўстойлівасці.

Тэма 9. Народнапесенная творчасць 1917-1921 гг.

Напружанасць падзей на тэрыторыі былога Паўночна-Заходняга краю Расіі ў пачатку XX ст., далучанасць да іх агромністай масы людзей, уплывовасць уздзеяння фактаў гіс-торыі і палітыкі на грамадскую свядомасць і псіхіку. Склада­насць умоў нацыянальна-культурнага адраджэння ў гэты перы-яд. Цяжкасць разгортвання нацыянальнага культурнага руху, аднаўлення дзяржаўнасці Беларусі. Драматьгчнасць спроб ства рэння незалежнай Беларускай Рэспублікі ў 1917, 19.18, 1919, 1920 гг. Перманентная ўцягнутасць Беларусі ў разгорнутыя на яе тэрыторыі войны — германскую (Першая сусветная вайна 1914-1918 гг.), грамадзянскую ў Расіі (1918-1921 гг.), у так званы "польскі паход" (1918-1920 гг.). Падзелы краіны, у тым ліку ў выніку спынення бальшавісцкай агрэсіі супраць Поль-шчы (адступленне Чырвонай Арміі ад Віслы, замацаванне мя-жы Рыжскай дамовай 1921 г. у адпаведнасці з занятымі тэры-торыямі). Беспаспяховасць здзейсненых у гэты час захадаў па аднаўленню БНР, разгром у снежні 1920 г. Слуцкага збройнага чыну і шэрага іншых паўстанцкіх выступленняў у мясцовасцях Капыльшчыны, Слонімшчыны, у Семежаве, Морачы, Цімка-вічах, на Случчыне. Зацягненасць ваенных дзеянняў і зна-ходжання на тэрыторыі Беларусі розных армій, перамога ідэй пераўтварэння грамадства сродкамі сацыяльнай рэвалюцыі і дыктатуры пралетарыята як фактары інтэнсіфікацыі інавацый-ных уздзеянняў на развіццё беларускага музычна-фальклорнага йрацэсу.

Змяненні ў жанравай сферы музычнага фальклору, ком­плексе яго стылістычных сродкаў і ўласна "слоўніку". Абумоў-ленасць пералому, які адбыўся ў інтанацыйнасці, рытміцы, манеры гуказдабывання, спосабах харавога і сольнага выканан­ня, тэмпах, тэсітуры, дыяпазоне мелодый і да т. п., надзвы-чайнай актыўнасцю асядання ў Беларусі 1917-1921 гг. інтэр-нацыянальна вядомага ("Марсельеза", "Інтэрнацыянал") і ўлас-на рускага ("Смело, товарищи, в ногу", "Беснуйтесь, тираны", "Смело мы в бой пойдем за власть Советов"), прынесенага ў час дзеяння Чырвонай Арміі і рэвалюцыйнага рэпертуару. Паказальнасць наватвораў пра грамадзянскую вайну, частушак, старых салдацкіх, страявых вайсковых і кавалерыйскіх песень. Значнасць уздзеяння на грамадскі музьгчны "слых" старых рускіх песень катаргі і ссылкі ("Солнце всходит и заходит", "Вы жертвою пали"), гімнаў і гераічных рэквіемаў, знітаваных з беларускай, польскай, рускай песняй змагання. Характэр-насць тэндэнцыі афармлення ў гэты час новай па тэматыцы беларускай любоўна-лірьгчнай дзявочай песні, герой якой — малады баец, або чырвоны камандзір.

Вялікая стракатасць рэпертуару ў цэлым, стылявая не-аднароднасць крыніц, якія служылі вытокам песенных узораў. Паступовасць унутранага збліжэння ў народным бытаванні пе­рапрацаваных, запазычаных і да т. п. песень. Фарміраванне ў іх рыс пэўнага стылявога адзінства ў выніку ўздзеяння ме-ханізма тыпізацыі (жанравай, музычна-моўнай, стылістьгчнай і г. д.) як асновы жывой фальклорнай традыцыі, яе функцыя-навання. Асобая актыўнасць праяўлення тэндэнцый тыпізацыі ў песенных узорах тыпу гімна-марша, што найбольш рэльефна адлюстравалі ўзбуджанасць паслярэвалюцыйнай рэчаіснасці, яе насычанасць воклічнасцю, новымі тыпамі аратарскай прамовы, фанфарнасцю інструментальных і іншых гучанняў, якімі былі агорнуты шматлікія ў той час агульнакалектыўныя сходы, мітынгі і іншыя дэманстрацыі "калектыўнай волі".

Сціпласць праяўлення беларускіх уплываў, выпадковасць абрання адлюстраваных у паэтычных песенных тэкстах тага-часных падзей, адсутнасць прамога дачынення многіх з іх да гістарычнага лёсу Беларусі (забойства савецкага паўпрэда В. Вароўскага ў Лазане ў 1923 г., подзвігі савецкіх пагра-нічнікаў, што гінуць на пасту, але не здаюцца, і да т. п.). Праяўленне ў гэтым пачатага на Беларусі ў перыяд грама-дзянскай вайны палітьгчнага і ідэалагічнага дыктату, практыкі падтрымкі і ўкаранення ў гарадскі і вясковы культурны побыт пераважна такіх песенных узораў, якія адпавядалі запатра-баванням рэвалюцыйнай культурнай палітыкі. Адцясненне на другі план (ужо на мяжы 20-х гг.) жывой беларускай сялян­скай песні. Стымуляванне заарганізаванай (адпаведна чырвона-армейскай вайсковай) клубнай самадзейнасці ў горадзе і вёсцы, першачарговае ўключэнне ў рэпертуар песень з тэматыкай сусветнай рэвалюцыі, вызваленчай місіі Савецкай Расіі і да т. п. як вынік умоў татальнага ваенна-акупацыйнага рэжыму, уста-ляванага на Беларусі ў 1918-1920 гг. Каласальныя памеры міграцыі беларускага насельніцтва ў гэты перыяд (у асноў-ным — прымусовых, на 3 — 5 год, перасяленняў беларускіх сялян углыб цэнтральных раёнаў Расіі, у Паволжа, на Урал у пачатку стагоддзя з наступным вяртаннем іх на радзіму ў 20-я гг. ў статусе бежанцаў) як яшчэ адзін фактар імклівага развіцця ў беларускіх мястэчках, гарадах, вёсках гурткова аформленага самадзейна-мастацкага харавога руху. Дастатко-вая хуткасць пашырэння з гэтай прьгчыны на Беларусі (асаб-ліва на Панямонні) узораў шматгалосага акордавага спявання. Выкарыстанне спевакамі ў іх харавых аранжыроўках беларус-кіх народных лірычных і лірыка-эпічных песень мадэляў рус­кага і ўкраінскага шматгалосага распеву.

Тэма 10. Народнапесенная творчасць 20-30-х гг.

Значны ўздым ва ўсіх галінах беларускага культурнага жыцця, цікавасць да роднай песні як з боку кампазітараў і прафесіяналаў-фалькларыстаў (Інбелкулы і інш.), так і з боку кіраўнікоў гурткоў, настаўнікаў беларускіх школ, краязнаўцаў-аматараў. Шырокая прапаганда народнай музьгчнай творчасці, выданне аўтэнтьгчных па матэрыялу песенных збораў ("Народ-ныя песьні з мэлёдыямі" М. Гарэцкага і А. Ягорава, Менск, 1928; "Народные песни Западной Белоруссии" I. Здановіча, М., 1931), апрацовак для гол асу і фартэпіяна, для хору і інш. М. Аладава, А. Грачанінава, В. Залатарова, К. Пуроўскага, М. Пігулеўскага, Р. Пукста, Н. Сакалоўскага, I. Любана, I. Бары). Асобая ўвага да аўтэнтычных форм музычнага фальк­лору і пластоў традыцыйнай песеннай творчасці. Свядомае нрыўзняцце адцяснёных у час акупацый і грамадзянскай вайны назапашанняў традыцыйнага музычнага вопыту. Стаўленне да іх як да эталонных у нацыянальнай музычнай культуры.

Прыняцце ў канцы 20-х і асабліва ў 30-я гт. мер па прыпыненню разгорнутага з пачатку стагоддзя адраджэнцка-культурнага працэсу. Рэпрэсіі ў адносінах да прадстаўнікоў і ўдзельнікаў руху. Арышты. Высылкі. Абвінавачванні ў нацыя-налізме і нацдэмаўшчыне.

Кампанія "барацьбы з аджыўшым" у час увядзення калгас-нага ладу. Лозунгі "асучаснівання фальклору" і стварэння "новага" рэпертуару. Мэтанакіраванасць уключэння песень з тэматыкай калгаснага жыцця, шчасця ў краіне Саветаў, пера-мог сацыялістьгчнага будаўніцтва і г. д. у выканальніцкую практыку вясковых самадзейна-харавых калектываў. Шматлі-касць апошніх у 30-я гг. Актыўнасць прыцягнення іх для абслугоўвання калгасных сходаў, мітынгаў, афіцыйных мера-прыемстваў, для выступленняў на конкурсных аглядах клубнай самадзейнасці, на канцэртах у клубах, хатах-чытальнях. Прысваенне ў 1936 г. звання "народны калгасны хор" спявац-каму калектыву вёскі Азершчына Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці пад кіраўніцтвам Т. Лапацінай. Прыцягненне ў хара-вы рэпертуар самадзейнасці масавых песень савецкіх кампазіта-раў - Дз. Васільева-Буглая, М. Красева, М. Каваля, У. Заха-рава, І.^Дунаеўскага, С. Палонскага, А. Копасава і інш., уклю-чэнне ўзораў прафесійнай аўтарскай творчасці і апрацовак М. Чуркіна ("Вечарком за рэчкаю"), Н. Сакалоўскага ("Сонца яснае нам свеціць", "Ой, сокал мой, сокал"), I. Любана. Роля такой практыкі ў засваенні самадзейнымі вясковымі спевакамі некаторых акадэмічных прыёмаў голасавядзення, "канцэртнага" рассоўвання рэгістраў і харавой тэсітуры (у бок павышэння), спрашчэння інтанацыйнага контуру, рытмікі, гнуткай мелізма-тыкі напеваў дзеля дасягнення ў іх меладыйнай пукатасці і структурнай прапарцыянальнасці. Адмаўленне ад гетэрафоннай фактуры, паказальнае не толькі для апрацовак, зробленых для "народных хароў" кампазітарамі (апошнія, асабліва Н. Сака-лоўскі, часам выступалі арганізатарамі і дырыжорамі самадзей-ных хароў на вёсцы), але і для ўласна сялянскай традыцыйнай песнятворчасці 30-х гг. Расшырэнне ролі двух- і трохгалосай фактуры, прасоўванне яе і тэрытарыяльна (у тым ліку на поў-нач), і жанрава (на дзявочыя і жаночыя лірычныя песні, велі-чальныя, частушкі, "вясёлыя" і інш.). Звычайнасць прыстаса-вання традыцыйнымі спевакамі паэтычных тэкстаў з "сучас-най" тэматыкай да напеваў традыцыйнага паходжання — фун­даментальных у сістэме сялянскай песеннай класікі. "Рэдага-ванне" старадаўніх мелодый па мадэлях салдацкай, рэвалю-цыйна-гімнічнай, чырвонаармейскай "пад нагу", аўтарскай са-вецкай масавай песні з вылучэннем пры гэтым не маршавай пункцірнасці і фанфарнасці, прыкметных для рэпертуару пер-шых паслякастрычніцкіх гадоў, а танцавальнай (калі-нікалі — частушачнай) рытмікі. Папулярнасць секставых мажораў — вытворных ад мажорных пентахордаў з верхнесекундавым апяваннем і таму блізкіх традыцыйным вясельным, калядным, валачобным інтанацыйным комплексам. Цікавасць да стварэння напеваў унутрыкантрастнай будовы, інтанацыйна шматсастаў-ных, актаўных і болып шырокіх па дыяпазону, але зноў-такі ўтвораных ад алігатонных, дзякуючы тэрцаваму расслаенню вузкааб'ёмнай мелодыі ў кульмінацыйнай зоне (з адпаведна субдамінантавай афарбоўкай апошняй). Захаванасць і такой традыцыйнай формы беларускага падгалосачнага шматгалосся, як класічнае двухгалоссе "з падводкай", суіснаванне яго з функцыянальна-гарманійнымі відамі тэрцавага ўторання, пака-зальнымі для самадзейна-харавога спявання.

Інтэгратыўнае ўздзеянне традыцый сялянскага меласу на песенную творчасць 30-х гг., нягледзячы на парадную прыўзня-тасць паэтычных песенных тэкстаў, залежнасць іх ад кан'-юнктуры часу, схематызм і лозунгавасць, падкрэсленую бадзё-расць, лакіраванне рэчаіснасці. Праяўленне ва ўсім гэтым (у тым ліку ў абавязковай святочнасці, рухавасці, яркасці, жыццярадаснасці мелодый) "сацыяльнага заказу" 30-х гг. і пра-дыктаванай ім нормы ўспрымання жыцця, узнаўлення-адлю-стравання яго ў песні.

Тэма 11. Народнапесенная творчасць Заходняй Беларусі