- •Тлумачальная запіска
- •Змест курса раздзел і. Класічная харавая літаратура (замежная) Тэма 1. Музычная культура эпохі сярэднявечча
- •Тэма 2. Музычная спадчына эпохі Адраджэння
- •Тэма 3. Хары малых форм
- •Тэма 4. Кантатна-аратарыяльная і оперна-харавая музыка XVII – XX cт.Ст.
- •Музычная віктарына да і раздзела
- •Літаратура да першага раздзела
- •Раздзел II
- •Беларуская харавая літаратура
- •Змест курса
- •Тэма 1. Беларуска харавая музыка XX ст. У даваенны перыяд.
- •Тэма 2. Беларуская харавая музыка ў пасляваенны перыяд.
- •Тэма 3. Неафалькларызм – пераходная ступень у развіцці харавой музыкі перыяду кан. XX – пач. XI ст.
- •Тэма 4. Беларуская кантата і араторыя. Вакальна-сімфанічная музыка. Беларуская харавая музыка у оперных і драматычных спектаклях.
- •Музычная виктарына да другога раздзела
- •Літаратура
- •Змест курса раздзел ііi. Класічная харавая літаратура (руская)
- •Тэма 2. Руская оперна-харавая класіка хіх ст.
- •Тэма 3. Развіццё жанру a cappella ў творчасці рускіх кампазітараў хіх – пач. Хх ст.
- •Тэма 4. Кантаты і вакальна-сімфанічныя творы рускіх кампазітараў
- •Тэма 5: Шляхі фарміравання харавой музыкі а cappella хх стагоддзя
- •Тэма 6: Араторыя, кантата, паэма, сюіта и другія вакальна-сімфанічныя жанры ў творчасці сучасных рускіх кампазітараў.
- •Тэма 7: Харавая музыкаўтэатральных жанрах
- •Музычная віктарына
- •Музычная віктарына
- •Літаратура да ііi раздзела Абавязковая
Установа адукацыі
“Беларускі дзяржаўны універсітэт
культуры і мастацтваў”
ЗАЦВЯРДЖАЮ
Першы прарэктар УО “Беларускі
дзяржаўны універсітэта культуры
і мастацтваў
___________ Ю.П. Бондар
«____» ____________ 2009 г.
Рэгістрацыйны № ВД – 001/баз
КЛАСІЧНАЯ ХАРАВАЯ ЛІТАРАТУРА
Вучэбная праграма па спецыяльнасці
1-18 01 01 Народная творчасць
спецыялізацыі 1-18 01-01 01 Харавая музыка акадэмічная
Мінск 2009
СКЛАДАЛЬНІКІ:
С.К. Ярохіна, прафесар кафедры харавога і вакальнага мастацтва УА «Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў»;
В.М.Новік, дацэнт кафедры харавога і вакальнага мастацтва УА «Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў»;
Т.С. Гажэўская, ст.выкладчык кафедры харавога і вакальнага мастацтва УА «Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў»;
Г.А. Садоўская, выкладчык кафедры харавога і вакальнага мастацтва УА «Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў»;
РЭЦЭНЗЕНТЫ:
1. М.П. Дрынеўскі, народны артыст Рэспублікі Беларусь, мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору ім. Г.У. Цітовіча, прафесар УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі»;
2. Н.М. Хадзінская, кандыдат мастацтваў, дацэнт УА «Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў»;
Рэкамендавана да зацвярджэння:
кафедрай харавога і вакальнага мастацтва (Пратакол № 8 ад 03.04.2009 г);
Тлумачальная запіска
«Класічная харавая літаратура» уваходзіць у цыкл прафілюючых у сістэме дысцыплін дарыжорска-харавой спецыялізацыі «Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў».
Асноўная мэта курса – азнаёміць студэнтаў з гісторыяй фарміравання і станаўлення замежнай, беларускай і рускай харавых культур VII – XX ст.ст., паказаць самабытнае праламленне ў ёй і эвалюцыю развіцця разнабаковых гістарычных тыпаў музычнага стылю, даць агульную цэласную карціну развіцця харавой культуры і яе дасягненняў у розных сферах дзейнасці чалавека.
Вакладанне курса вядзецца ў цеснай узаемасувязі з іншымі прадметамі спецыялізацый (дырыжыраванне, харавы клас, гісторыя і тэорыя харавога мастацтва).
Задачы курса:
пашырэнне музычна-культурнага кругагляду студэнтаў на прыкладах лепшых мастацкіх узораў харавой літаратуры;
авалоданне ведамі аб асноўных жанрах, стылях харавой музыкі VII – XX ст.ст.
выхаванне у студэнтаў навыкаў усебаковага аналізу харавога твора, здольнасці да абагульнення, умення працаваць з музыказнаўчай літаратурай.
Курс «Класічнай харавой літаратуры» складаецца з трох раздзелаў: замежнай, беларускай і рускай літаратуры. Гэты курс разлічаны на 270 гадзін, утым ліку 140 аўдыторных гадзін і вывучаецца з трэцяга па шосты сяместры. Лекцыйны матэрыял складае 124 гадзіны, 16 гадзін – семінарскія заняткі.
Карыстанне нотным матэрыялам для студэнтаў абавязкова не толькі ў самастойнай рабоце, але і падчас лекцый, семінарскіх заняткаў і пры праслухоўванні музыкі.
У курсе «Класічнай харавой літаратуры» вывучаюцца творы па жанрах і перыядах. Каб паказаць агульную характарыстыку шляхоў развіцця харавой музыкі па гістарычных этапах, даюцца абагульняючыя тэмы. Разгляд асобных перыядаў мэтазгодна пачынаць з жанравых прынцыпаў.
Студэнтам павінна ведаць:
- прыклады хароў, рэкамендаваных у спіску віктарыны;
- прапяваць нотныя праклады напамяць або наігрываць па прапанове выкладчыка;
- атрымаць уяўленне аб ідэйна-вобразнай накіраванасці, музычна-стылёвых асаблівасцях з’яў харавога мастацтва;
- мець навыкі аналізу харавых твораў;
- ведаць напамяць музычныя тэмы вывучаных твораў.
умець:
- валодаць ведамі аб асноўных жанрах харавой музыкі VII-XX стст;
- адрозніваць стылі кампазітараў разнастайных творчых напрамкаў;
- аналізаваць асобныя прыклады оперна-харавой, кантатнай і акапэльнай харавой літаратуры;
- выконваць харавыя творы розных жанраў і стыляў па нотах і напамяць.
У першым раздзеле вывучаюцца тэмы ад вытокаў замежнай прафесійнай музыкі VII ст. да XX ст., дзе прадстаўлены ўзоры харавой, вакальна-сімфанічнай і опернай музыкі кампазітараў Дж. Палестрына, А. і Дж. Габрыэлі, А. Ласса, Г. Генделя, И. Баха, Й. Гайдна, В. Моцарта, К. Вэбэра, Ф. Шуберта, Ф. Мендельсона, Р. Шумана, Дж. Вердзі, К. Дзебюсі, М. Равэля, К. Орфа, П. Хіндэміта, Г. Гершвіна, Б. Брытэна і інш.
Другі раздзел уключае ў сабе беларускую харавую музыку ХХ ст. пасляваеннага перыяду, дзе разглядаюцца хоры з опер А. Багатырова, А. Туранкова, Р. Пукста, Г. Вагнера, Ю. Семянякі, Д. Смольскага, У. Солтана. Асобная роля надаецца вывучэнню твораў а cappella і харавым апрацоўкам народных песень, а таксама неафалькларызму як пераходнай ступені ў развіцці харавой музыкі канца ХХ – пачатку ХХІ ст.ст. (У. Дамарацкі, Л. Захлеўны, М. Васючкоў, Г. Казлова, М. Літвін, І. Лучанок, Л. Шлег).
У трэцім раздзеле вывучаюцца тэмы ад вытокаў рускай харавой прафесійнай музыкі XI – XVI ст.ст. да харавых шэдэўраў опернай, кантатнай і акапэльнай творчасці рускіх кампазітараў-класікаў: М. Глінкі, А. Даргамыжскага, А. Барадзіна, Ц. Кюі, М. Рымскага-Корсакава, П. Чайкоўскага, С. Танеева, С. Рахманінава. Працягваюць раздзел тэмы, у якіх разгледжваюцца шляхі развіцця харавой, вакальна-сімфанічнай і оперна-харавой музыкі – ад 1917 года да навейшай сучаснасці ў творчасці А. Давідзенка, М. Каваля, В. Шабаліна, Г. Свірыдава, Д. Шастаковіча, С. Пракоф’ева, Р. Шчадрына, С. Сланімскага, В. Салманава, А. Шнітке, Э. Дзянісава і інш.
Завяршаецца курс «Класічнай харавой літаратуры» залікамі ў трэцім і чацвёртым і экзаменам ў шостым сяместрах.
ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН
Раздзелы і тэмы |
Колькасць аўдыторных гадзін |
Усяго | ||
Лекцыі |
Семінарскія заняткі | |||
Уводзіны. Прадмет і задачы курса |
2 |
|
2 | |
Раздзел І. Класічная харавая літаратура (замежная) | ||||
Тэма 1. Музычная культура эпохі сярэднявечча |
4 |
|
4 | |
Тэма 2. Музычная спадчына эпохі Адраджэння. Рымская, венецыянская і нідэрландская поліфанічныя школы |
8 |
|
8 | |
Тэма 3. Хоры малых форм у творчасці венскіх класікаў, кампазітараў-рамантыкаў, а таксама сучасных замежных кампазітараў ХХ ст. |
6 |
2 |
8 | |
Тэма 4. Кантатна-аратарыяльная і оперна-харавая музыка XVII – XХ cтст. |
12 |
2 |
14 | |
Раздзел II. Беларуская харавая літаратура | ||||
Тэма 1. Беларуская харавая музыка ХХ ст. у даваенны перыяд |
10 |
|
10 | |
Тэма 2. Беларуская харавая музыка ў паслеваенны перыяд |
10 |
|
10 | |
Тэма 3. Неафалькларызм – пераходная ступень у развіцці харавой музыкі перыяду канца ХХ – пачатку XXI ст. |
8 |
2 |
10 | |
Тэма 4. Беларуская кантата і араторыя. Вакальна-сімфанічная музыка. Беларуская харавая музыка ў оперных спектаклях |
4 |
2 |
6 | |
Раздзел ІІI. Класічная харавая літаратура (руская) | ||||
Тэма 1. Вытокі прафесійнага харавога мастацтва |
4 |
|
4 | |
Тэма 2. Руская оперна-харавая класіка ХІХ ст. |
12 |
2 |
14 | |
Тэма 3. Развіццё жанру a cappella ў творчасці рускіх кампазітараў ХІХ пач. ХХ ст. |
10 |
2 |
12 | |
Тэма 4. Кантаты і вакальна-сімфанічныя творы рускіх кампазітараў |
4 |
|
4 | |
Тэма 5. Шляхі фарміравання сучаснай харавой музыкі а cappella XX ст. |
10 |
2 |
12 | |
Тэма 6. Араторыя, кантата, паэма, сюіта и другія вакальна-сімфанічныя жанры ў творчасці сучасных рускіх кампазітараў |
12 |
2 |
14 | |
Тэма 7. Харавая музыка ў тэатральных жанрах |
8 |
|
8 | |
Усяго: |
124 |
16 |
140 |