Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Методичка по белорусской хоровой музыки.doc
Скачиваний:
14
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
255.49 Кб
Скачать

Змест курса раздзел і. Класічная харавая літаратура (замежная) Тэма 1. Музычная культура эпохі сярэднявечча

Вытокі замежнага прафесійнага харавога мастацтва. Народная аснова музычна-паэтычнага мастацтва эпохі сярэднявечча, песенна-інструментальнае мастацтва вандроўных музыкантаў, прапагандыстаў рыцарскай і бюргерскай паэзіі.

Культавая музыка эпохі сярэднявечча, яе асноўныя віды – рэчытацыя, псалмодыя. VII ст. – фарміраванне грыгарыянскага харала. З’яўленне першых жанраў культавай музыкі трапара, сціхіры, гімна і яго разнастайнасцяў (кандак, канон). Раннія формы шматгалосся. Неўменая і лінейная натацыі. XII – XIII cт.ст. – узнікненне жанраў кандукта і матэта.

Гімны, секвенцыі, тропы – формы анты-грыгарыянскіх плыняў.

Тэма 2. Музычная спадчына эпохі Адраджэння

Гуманізм – перадавы ідэалагічны напрамак эпохі Адраджэння. Ars nova – новае мастацтва эпохі ранняга Адраджэння, яго прынцыпы і тэндэнцыі.

Характарыстыка жанраў італьянскай шматгалоснай песні: віланела, фратола, мадрыгал.

Творчасць Дж. Палестрыны – буйнейшага прадстаўніка рымскай паліфанічнай школы.

Дзейнасць Андрэа і Джавані Габрыэлі – прадстаўнікоў венецыянскай поліфанічнай школы. Другая палова XVI ст. – стварэнне манументальна-дэкаратыўнага стылю.

Оперная творчасць К. Мантэвэрдзі – галоўнага прадстаўніка венецыянскай поліфінічнай школы XVII ст. Хоры ў лірыка-драматычных операх «Арфей» і «Арыядна».

Поліфанічная песня шансон як вядучы жанр у эпоху росквіту Адраджэння ў Францыі. Дзейнасць К. Жанекена.

Творчасць А. Ласса – кульмінацыйны пункт у гісторыі нідэрландскай поліфанічнай школы.

Тэма 3. Хары малых форм

Інтанацыйныя рысы, жанравая разнастайнасць, яснасць і стройнасць форм у харах a cappella венскіх класікаў В. Моцарта і Л. Бетховена.

Значэнне творчасці нямецкіх кампазітараў Ф. Шуберта, Ф. Мендэльсона, Р. Шумана ў развіцці свецкай рамантычнай харавой мініяцюры a cappella, звязанай з песенна-рамансавай культурай.

Асаблівасці замежнай харавой музыкі ХХ ст. як складанага і супярэчлівага перыяду музычнага мастацтва. Імпрэсіянізм у музыцы М. Равэля, К. Дзебюсі. Творчая садружнасць кампазітараў французскай «Шасцёркі». Асаблівасці харавой творчасці П. Хіндэміта, К. Орфа, Д. Гершвіна, Б. Брытэна.

Тэма 4. Кантатна-аратарыяльная і оперна-харавая музыка XVII – XX cт.Ст.

Станаўленне і развіццё жанраў месы і пасіёнаў, іх асноўныя віды, тыпы выканання і этапы развіцця.

Развіццё жанраў араторыі і кантаты. Паняцце «араторыя», узнікненне жанра. Адрозненне араторыі ад кантаты і оперы. Разнавіднасці італьяскай араторыі XVII ст. Нямецкая араторыя XVIII ст., яе асаблівасці ў творчасці Г. Шутца, І. Баха. Росквіт класічнага жанра араторыі у творчасці Г. Генделя.

Жанравая прырода кантаты, яе віды. Стылёвыя асаблівасці свецкіх кантат І. Баха «Сялянскай» і «Кававай».

Манументальна-гераічны стыль араторый Г. Генделя. Тэматыка, кампазіцыйныя элементы і драматургія араторый кампазітара.

Значэнне творчасці Й. Гайдна ў развіцці аратарыяльнага жанру на прыкладзе араторыі «Времена года» з яе выяўленчымі прыёмамі.

Кантатна-аратарыяльная творчасць Баха. Характарыстыка араторыі «Magnificat».

«Высокая меса h-moll» І. Баха як твор канцэртнага плана, складанага шматзначнага зместу. Асноўны драматургічны прынцып месы – кантраст вобразаў.

Рэквіем як від жалобнай памінальнай месы. Стылёвыя асаблівасці рэквіема В. Моцарта як прыклад строгага стылю, стрыманасці пачуццяў. Свецкі, пазбаўлены настрою культавых песнапенняў, характар реквіема Дж. Вердзі, кампазітара, які разгортвае хвалюючую сваім рэалізмам карціну міравой катастрофы. Асаблівасці гарманічнай мовы жанра рэквіема ў творчасці Г. Фарэ, якія падрыхтавалі адкрыццё музычнага стылю імпрэсіянізму.

Оперна-харавая творчасць замежных кампазітараў XVII – XIX cт.ст. Функцыі хораў у лірычнай французскай оперы «Фауст» Ш. Гуно.

Музычная мова оперных хораў “Вольны стралок” К. Вэбера.

Асаблівасці харавых сцен і лейтматыўнай сістэмы у развіцці музычнай драматургіі опер Р. Вагнера («Лятучы галандзец», «Тангейзер», «Лаэнгрын»).

Творчасць Дж. Вердзі – майстра італьянскага опернага мастацтва. Стыль італьянскага бельканта хароў ў оперы «Набука».

Псіхалагічныя музычныя оперныя шэдэўры «Рыгалета» і «Травіята», асаблівасці пісьма іх хароў.

Грандыёзныя масавыя харавыя сцэны-фрэскі ў оперы Дж. Вердзі «Аіда».

Двупланавасць вобразна-смыславой драматургіі оперы «Кармэн» Ж. Бізэ як новы этап у развіцці замежнай оперна-харавой музыкі.

Драматургічныя прынцыпы харавых сцен оперы «Галька» у творчасці заснавальніка польскай опернай класікі С. Манюшкі.

Росквіт чэшскай музычнай культуры ў творчасці Б. Сметаны, звязанай з лепшай камічнай операй «Прададзеная нявеста»; маляўнічасць меладычнай і гармонічнай мовы яе хароў.