- •1. Старажытная літаратура: Агульны характарыстыка і асаблівасці. Мастацкі феномен "Слова пра паход Ігаравы".
- •2. Жанравая спецыфіка старажытнай літаратуры. Мастацкія асаблівасці жыццяў і казанняў (на прыкладзе "Жыція Ефрасінні Полацкай", твораў Кірылы Тураўскага)
- •3. Традыцыйнае летапісанне Старажытнае Русі, адрозненне беларускіх летапісаў. Лакальнае летапісанне (на прыкладзе "Баркулабаўскага летапіса").
- •4. Дзейнасць Францыска Скарыны ў кантэксце еўрапейскага Рэнесансу. Гуманізм і патрыятызм яго прадмоў.
- •5. Лацінамоўная паэзія Беларусі. Творчасць Яна Вісліцкага і Міколы Гусоўскага. “Песня пра зубра” як твор рэнесанснай літаратуры.
- •6. Рэфармацыя на Беларусі. Асветніцкая дзейнасць Сымона Буднага, Васіля Цяпінскага. Змест іх прадмоў да рэлігійных кніг.
- •8. Старабеларускія парадыйна-сатырычныя творы “Прамова Мялешкі” і “Ліст да Абуховіча”.
- •9. Барока і Асветніцтва на Беларусі. Характарыстыка творчасці Сімяона Полацкага.
- •10. Беларуская народная песенная і вершаваная паэзія хvііі ст. Вершаваныя ананімныя гутаркі хіх ст.
- •11. Беларуска-польскае двухмоўе ў літаратуры Беларусі хіх ст. Феномен Адама Міцкевіча. Рэаліі беларускага жыцця ў яго паэме “Гражына”.
- •12. Творчасць Яна Баршчэўскага. Жанрава-стылявыя асаблівасці кнігі “Шляхціц Завальня, альбо Беларусь у фантастычных апавяданнях”.
- •13. Класічная і народная традыцыі ў творчасці Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Агульная характарыстыка драматургічнай спадчыны пісьменніка: “Сялянка” (“Ідылія”), “Залёты”.
- •14. Роля Францішка Багушэвіча ў станаўленні новай беларускай літаратуры. Тэмы і матывы яго паэтычных зборнікаў. Эстэтычныя погляды Багушэвіча.
- •16. Творчасць Максіма Багдановіча. Кампазіцыйна-тэматычныя асаблівасці кнігі “Вянок”, спецыфіка яе паэтыкі.
- •17. Янка Купала – прарок беларускага Адраджэння. Праблематыка п’есы “Раскіданае гняздо”, паэм “Адвечная песня”, “Сон на кургане” (на выбар), вершаў з кнігі “Спадчына” (на выбар).
- •18. Творчасць Максіма Гарэцкага і яе значэнне для станаўлення нацыянальнай літаратуры: тэматычнае і жанравае ўзбагачэнне беларускай прозы пісьменнікам.
- •20. Агульная характарыстыка літаратурнага працэсу ў 20-30-я гады хх ст. Літаратурныя аб’яднанні “Маладняк”, “Узвышша”, “Полымя” і іх найбольш значныя прадстаўнікі (у.Дубоўка, у.Жылка, а.Мрый і інш.).
- •21. Гуманістычная скіраванасць прозы Міхася Зарэцкага.
- •22. Творчасць Якуба Коласа. Нацыянальны свет беларуса ў паэме “Новая зямля” альбо праблема мастацтва і народа ў паэме “Сымон-музыка” (на выбар).
- •23. Адметнасць прозы Кузьмы Чорнага. Псіхалагізм у творчасці пісьменніка.
- •24. Творчая індывідуальнасць Уладзіміра Дубоўкі, жанрава-стылявыя асаблівасці паэзіі.
- •25. Традыцыі сатырычнай прозы ў беларускай літаратуры 1-й пал. Хх ст. Гратэскава-камічны свет рамана Андрэя Мрыя “Запіскі Самсона Самасуя”. Лёс аўтара і твора.
- •26. Час, канфлікты, характары ў п’есах Кандрата Крапівы (“Хто смяецца апошнім”).
- •27. Творчасць Максіма Танка. Месца і роля мастака ў літаратурным працэсе Заходняй Беларусі. Паэтыка танкаўскага верлібра (на прыкладзе 2-3 твораў – на выбар).
- •29. Творчая індывідуальнасць Пімена Панчанкі. Адметнасць вобразна-выяўленчых сродкаў яго паэзіі.
- •30. Жанравае і тэматычнае наватарства драматургіі Андрэя Макаёнка.
- •31. Традыцыі і наватарства ў творчасці Івана Мележа (на прыкладзе “Палескай хронікі”).
- •32. Своеасаблівасць мастацкага свету Янкі Брыля. Аўтабіяграфізм у творчасці пісьменніка.
- •33. Проза Васіля Быкава і яе роля ў асэнсаванні гістарычнай праўды пра лёс народа (на прыкладзе 1-2 твораў – на выбар).
- •34. Мастацкая адметнасць прозы Івана Шамякіна. Праблематыка, сутнасць канфліктаў і характараў.
- •35. Асаблівасці адлюстравання беларускай гісторыі ў творчасці Уладзіміра Караткевіча (1-2 творы на выбар).
- •36. Творчая асоба Ніла Гілевіча. Нацыянальная і фальклорная традыцыі, вобразна-выяўленчыя сродкі яго паэзіі.
- •37. Творчая асоба і паэтычнае майстэрства Рыгора Барадуліна. Паэтычнае наватарства Алеся Разанава.
- •38. Паэзія “філалагічнага пакалення”. Агульначалавечыя каштоўнасці і гуманістычныя ідэалы ў творчасці а.Вярцінскага, я.Сіпакова, г.Бураўкіна, в.Зуёнка і інш. – на выбар.
- •39. Традыцыі нацыянальнай літаратуры ў паказе жыцця сялянства. Лёс сучаснай вёскі ў творах а.Жука, а.Кудраўца, в.Казько і інш. (на выбар).
- •41. Праблематыка, пошукі новых жанравых форм і выяўленчых сродкаў у сучаснай беларускай драматургіі (на прыкладзе твораў м.Матукоўскага, а.Петрашкевіча, а.Дударава і інш., на выбар).
- •42. Трагедыя Чарнобыля і яе ўвасабленне ў беларускай літаратуры (творы с.Алексіевіч, в.Быкава, і.Пташнікава, а.Федарэнкі, с.Законнікава – на выбар).
- •43. Гістарычная тэма ў сучаснай беларускай літаратуры. Вобразы знакамітых продкаў у творах к. Тарасава, у.Арлова, л.Дайнекі, в.Іпатавай (аўтар і твор на выбар).
- •45. Сучасная беларуская проза. Жанрава-стылявыя пошукі: творчасць в.Адамчыка
- •47. Літаратурная групоўка “Тутэйшыя”: мэты і здабыткі (на прыкладзе твораў а.Сыса, а.Глобуса, а.Мінкіна і інш., 1-2 аўтары на выбар).
- •48. Беларуская паэзія на сучасным этапе. Творчыя постаці Андрэя Хадановіча, Вальжыны Морт, Віктара Жыбуля і інш. (на выбар).
- •49. Жанр антыутопіі ў беларускай літаратуры. Творчасць в.Гігевіча (“Пабакі”, “Карабель”, “Прыгоды Базыля-беларуса”– на выбар).
- •50.Літаратура постмадэрнізму на Беларусі і яе асаблівасці (творы ю.Станкевіча, а. Наварыча, с. Балахонава, а. Бахарэвіча – на выбар).
23. Адметнасць прозы Кузьмы Чорнага. Псіхалагізм у творчасці пісьменніка.
Козьма Чорны(Микалай Карлавич Раманоуски)- (1900-1944)Ён з'яўляецца адным з пачынальнікаў псіхалагічнай прозы. Пісьменнік адводзіў літаратуры важную ролю ў нацыянальным адраджэнні, лічыў яе "наймагутнейшай з'явай жыцця краіны, адным са сродкаў творчасці гэтага жыцця". Пачынаў пісьменнік свой творчы шлях на пачатку 20-х гадоў з лірычных і надзвычай эмацыянальных апавяданняў, якія па форме нагадвалі навелы ці імпрэсіі. Напісаныя на матэрыялах з жыцця вёскі і горада, яны паказвалі духоўнае абуджэнне народа. У пачатку 30-х гадоў К. Чорны прыходзіць да гістарычна-канкрэтнага разумення новай рэчаіснасці. Яго ўвагу прыцягвае жыццё народа на вялікім адрэзку часу. У апавяданні К. Чорны акцэнтуе ўвагу не на сацыяльнай, а на маральнай сутнасці канфлікту. К. Чорнага заўсёды цікавілі ўсе вострыя праявы грамадскага жыцця, калі з
асаблівай сілай раскрываецца псіхалагічны, сацыяльны і ідэалагічны змест
эпохі, калі пачуцці і думкі кожнага чалавека дасягаюць найвышэйшага
напружання і калі выяўляецца яго сапраўдны сэнс. Вастрыня сітуацый,
канфліктаў, напружанасць даследчыцкай думкі аўтара – усё гэта надае «ваенным»
раманам Чорнага высокае драматычнае гучанне.
24. Творчая індывідуальнасць Уладзіміра Дубоўкі, жанрава-стылявыя асаблівасці паэзіі.
Уладзімір Дубоўка — самабытны паэт, стваральнік запамінальных вобразаў заўзятар літаратурных эксперыментаў, цудоўны перакладчык. Іншыя аспекты яго творчасці шырокаму колу чытачоў, на жаль, вядомыя значна менш. Пачаткам творчай дзейнасці "вялікага пакутніка" лічыцца 1921 год, калі быў надрукаваны яго верш "Сонца Беларусі". Затым выйшлі зборнікі "Строма" (1923), "Трысцё" (1925), "Credo" (1926), "Наля" (1927). Талент У. Дубоўкі асабліва выявіўся ў жанры паэмы ("Там, дзе кіпарысы", "Кругі", "Крычаўская спакуса", "Браніслава", "I пурпуровых ветразей узвівы", "Штурмуйце будучыні аванпосты!"). Паэмы Дубоўкі - сведчанне новага паэмнага мыслення. 3 боку формы і зместу яны далека не ўкладваюцца ў межы традыцыйнага жанру паэмы. Сведчаннем таму служыць тое, што паэт абраў інтэнсіўны (не экстэнсіўны) шлях апрабацыі жыццёвага матэрыялу, узяўшы курс на інтэлектуалізацыю мастацкага зместу. Іншымі словамі, у ідэйна-канцэптуальную аснову паэм пакладзены прынцып суб’ектыўнага мадэлявання рэчаіснасці, звязаны з уласна аўтарскім уяўленнем, бачаннем асноўных тэндэнцый і заканамернасцяў грамадскага і літаратурнага развіцця. Стыль паэм можна ахарактарызаваць як умоўны, рацыяналістычны, сінтэтычны: ён далёкі ад вобразнай канкрэтыкі, вобразнай пластыкі.Паэмы маюць ярка выражаны наватарскі, эксперыментальны характар. Творы У. Дубоўкі звяртаюць на сябе ўвагу выкарыстаннем новых словаў, нязвычных зваротаў, якія чытаем амаль у кожным вершы, кожнай паэме 20-х гг. Паэтычная творчасьць Уладзімера Дубоўкі падзяляецца на два пэрыяды: 1921—1930 гг. і 1958—1976 гг., зь якіх першы быў асабліва плённым[2]. На фармаваньне напрамкаў мастацкага пошуку У. Дубоўкі моцна паўплывалі клясыкі беларускай літаратуры Янка Купала, Якуб Колас і Максім Багдановіч. Творчасьць паэта 1920-х гг. вылучаецца навізной і арыгінальнасьцю выкарыстаньня паэтычных сродкаў выразнасьці і прыёмаў вэрсыфікацы. галоўнаю тэмаю якіх становіцца ідэя адраджэньня краіны, заклік да высакароднай чыннасьці дзеля краю і народа. У сваіх паэтычных творах, як прадстаўнік маладой плеяды творцаў, Уладзімер Дубоўка імкнуўся спасьцігнуць духоўны сэнс рэвалюцыі і зьменаў, якія адбываліся ў жыцьці. Першае месца ў беларускай паэзіі пасьлякастрычніцкага пэрыяду заняў Дубоўка — па сіле пачуцьця, глыбіні думкі і мастацкай дасаналасьці формы ў лірычных вершах і невялікіх паэмах. творы Дубоўкі «гэта ўзвышша сучаснага беларускага мастацкага слова і паэзіі», яго вершы захапляюць «клясычнасьцю свайго мастацкага ўбору, што мала ў каго знаходзім з сучасных паэтаў ня толькі Беларусі, але і Расеі і Ўкраіны. У. Дубоўка — агульнапрызнаны майстар паэтычнага слова. I не толькі ў сваіх вяршынных вершах і паэмах, пранікліва-шчырай лірыцы і драматычным эпасе. Усе творы без выключэння пазначаны адметнай пячаткай дасканалага майстра. Майстэрства было для яго не проста тэхнікай, што мяжуе са спрытнасцю рамесніка, а сутнасцю дзівоснага працэсу мыслення, выхаванага на паэтыцы лепшых змястоўна-фармальных спосабаў пераўтварэння, на паэтыцы сімвалізму.