- •1. Старажытная літаратура: Агульны характарыстыка і асаблівасці. Мастацкі феномен "Слова пра паход Ігаравы".
- •2. Жанравая спецыфіка старажытнай літаратуры. Мастацкія асаблівасці жыццяў і казанняў (на прыкладзе "Жыція Ефрасінні Полацкай", твораў Кірылы Тураўскага)
- •3. Традыцыйнае летапісанне Старажытнае Русі, адрозненне беларускіх летапісаў. Лакальнае летапісанне (на прыкладзе "Баркулабаўскага летапіса").
- •4. Дзейнасць Францыска Скарыны ў кантэксце еўрапейскага Рэнесансу. Гуманізм і патрыятызм яго прадмоў.
- •5. Лацінамоўная паэзія Беларусі. Творчасць Яна Вісліцкага і Міколы Гусоўскага. “Песня пра зубра” як твор рэнесанснай літаратуры.
- •6. Рэфармацыя на Беларусі. Асветніцкая дзейнасць Сымона Буднага, Васіля Цяпінскага. Змест іх прадмоў да рэлігійных кніг.
- •8. Старабеларускія парадыйна-сатырычныя творы “Прамова Мялешкі” і “Ліст да Абуховіча”.
- •9. Барока і Асветніцтва на Беларусі. Характарыстыка творчасці Сімяона Полацкага.
- •10. Беларуская народная песенная і вершаваная паэзія хvііі ст. Вершаваныя ананімныя гутаркі хіх ст.
- •11. Беларуска-польскае двухмоўе ў літаратуры Беларусі хіх ст. Феномен Адама Міцкевіча. Рэаліі беларускага жыцця ў яго паэме “Гражына”.
- •12. Творчасць Яна Баршчэўскага. Жанрава-стылявыя асаблівасці кнігі “Шляхціц Завальня, альбо Беларусь у фантастычных апавяданнях”.
- •13. Класічная і народная традыцыі ў творчасці Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Агульная характарыстыка драматургічнай спадчыны пісьменніка: “Сялянка” (“Ідылія”), “Залёты”.
- •14. Роля Францішка Багушэвіча ў станаўленні новай беларускай літаратуры. Тэмы і матывы яго паэтычных зборнікаў. Эстэтычныя погляды Багушэвіча.
- •16. Творчасць Максіма Багдановіча. Кампазіцыйна-тэматычныя асаблівасці кнігі “Вянок”, спецыфіка яе паэтыкі.
- •17. Янка Купала – прарок беларускага Адраджэння. Праблематыка п’есы “Раскіданае гняздо”, паэм “Адвечная песня”, “Сон на кургане” (на выбар), вершаў з кнігі “Спадчына” (на выбар).
- •18. Творчасць Максіма Гарэцкага і яе значэнне для станаўлення нацыянальнай літаратуры: тэматычнае і жанравае ўзбагачэнне беларускай прозы пісьменнікам.
- •20. Агульная характарыстыка літаратурнага працэсу ў 20-30-я гады хх ст. Літаратурныя аб’яднанні “Маладняк”, “Узвышша”, “Полымя” і іх найбольш значныя прадстаўнікі (у.Дубоўка, у.Жылка, а.Мрый і інш.).
- •21. Гуманістычная скіраванасць прозы Міхася Зарэцкага.
- •22. Творчасць Якуба Коласа. Нацыянальны свет беларуса ў паэме “Новая зямля” альбо праблема мастацтва і народа ў паэме “Сымон-музыка” (на выбар).
- •23. Адметнасць прозы Кузьмы Чорнага. Псіхалагізм у творчасці пісьменніка.
- •24. Творчая індывідуальнасць Уладзіміра Дубоўкі, жанрава-стылявыя асаблівасці паэзіі.
- •25. Традыцыі сатырычнай прозы ў беларускай літаратуры 1-й пал. Хх ст. Гратэскава-камічны свет рамана Андрэя Мрыя “Запіскі Самсона Самасуя”. Лёс аўтара і твора.
- •26. Час, канфлікты, характары ў п’есах Кандрата Крапівы (“Хто смяецца апошнім”).
- •27. Творчасць Максіма Танка. Месца і роля мастака ў літаратурным працэсе Заходняй Беларусі. Паэтыка танкаўскага верлібра (на прыкладзе 2-3 твораў – на выбар).
- •29. Творчая індывідуальнасць Пімена Панчанкі. Адметнасць вобразна-выяўленчых сродкаў яго паэзіі.
- •30. Жанравае і тэматычнае наватарства драматургіі Андрэя Макаёнка.
- •31. Традыцыі і наватарства ў творчасці Івана Мележа (на прыкладзе “Палескай хронікі”).
- •32. Своеасаблівасць мастацкага свету Янкі Брыля. Аўтабіяграфізм у творчасці пісьменніка.
- •33. Проза Васіля Быкава і яе роля ў асэнсаванні гістарычнай праўды пра лёс народа (на прыкладзе 1-2 твораў – на выбар).
- •34. Мастацкая адметнасць прозы Івана Шамякіна. Праблематыка, сутнасць канфліктаў і характараў.
- •35. Асаблівасці адлюстравання беларускай гісторыі ў творчасці Уладзіміра Караткевіча (1-2 творы на выбар).
- •36. Творчая асоба Ніла Гілевіча. Нацыянальная і фальклорная традыцыі, вобразна-выяўленчыя сродкі яго паэзіі.
- •37. Творчая асоба і паэтычнае майстэрства Рыгора Барадуліна. Паэтычнае наватарства Алеся Разанава.
- •38. Паэзія “філалагічнага пакалення”. Агульначалавечыя каштоўнасці і гуманістычныя ідэалы ў творчасці а.Вярцінскага, я.Сіпакова, г.Бураўкіна, в.Зуёнка і інш. – на выбар.
- •39. Традыцыі нацыянальнай літаратуры ў паказе жыцця сялянства. Лёс сучаснай вёскі ў творах а.Жука, а.Кудраўца, в.Казько і інш. (на выбар).
- •41. Праблематыка, пошукі новых жанравых форм і выяўленчых сродкаў у сучаснай беларускай драматургіі (на прыкладзе твораў м.Матукоўскага, а.Петрашкевіча, а.Дударава і інш., на выбар).
- •42. Трагедыя Чарнобыля і яе ўвасабленне ў беларускай літаратуры (творы с.Алексіевіч, в.Быкава, і.Пташнікава, а.Федарэнкі, с.Законнікава – на выбар).
- •43. Гістарычная тэма ў сучаснай беларускай літаратуры. Вобразы знакамітых продкаў у творах к. Тарасава, у.Арлова, л.Дайнекі, в.Іпатавай (аўтар і твор на выбар).
- •45. Сучасная беларуская проза. Жанрава-стылявыя пошукі: творчасць в.Адамчыка
- •47. Літаратурная групоўка “Тутэйшыя”: мэты і здабыткі (на прыкладзе твораў а.Сыса, а.Глобуса, а.Мінкіна і інш., 1-2 аўтары на выбар).
- •48. Беларуская паэзія на сучасным этапе. Творчыя постаці Андрэя Хадановіча, Вальжыны Морт, Віктара Жыбуля і інш. (на выбар).
- •49. Жанр антыутопіі ў беларускай літаратуры. Творчасць в.Гігевіча (“Пабакі”, “Карабель”, “Прыгоды Базыля-беларуса”– на выбар).
- •50.Літаратура постмадэрнізму на Беларусі і яе асаблівасці (творы ю.Станкевіча, а. Наварыча, с. Балахонава, а. Бахарэвіча – на выбар).
30. Жанравае і тэматычнае наватарства драматургіі Андрэя Макаёнка.
Надзвычай цікавымі з'яўляюцца спробы А. Макаёнка пашырыць межы жанравых магчымасцей камедыі, прынамсі беларускай камедыі. На рубяжы 60—70-х гадоў ён стварыў дзве трагікамедыі «Зацюканы апостал» і «Трыбунал», фармальна-выяўленчы лад якіх гэтак жа, як і вобразная сістэма, не меў аналагаў у ранейшай беларускай драматургіі. Першая з іх была асабліва нечаканая ў творчасці драматурга і прысвечана выкрыццю буржуазнай маралі. Чым жа здзівіла трагікамедыя спецыялістаў? Ну вядома ж, не тым, што аўтар адарваўся ад айчыннай рэчаіснасці: на матэрыяле зарубежных краін у гэты час пісалася нямала твораў. Здзівіў сам драматургічны «почырк» А. Макаёнка. Па-першае, ён, хто заўсёды любіў дакладныя прывязкі да жыццёвай канкрэтыкі, раптам прыбягае да надзвычай абагульненых вобразаў (Тата, Мама, Сын, Дачка, Дзед, палітычны каментатар), да зусім няпэўнай лакалізацыі дзеяння («недзе на ўзбярэжжы паўднёвага мора, здаецца, Міжземнага. Можа, нават на заваляшчым якім-небудзь востраве ў якім-небудзь акіяне, мелкім, неглыбокім, дзе і вады ўсяго па калена»). Па-другое, як вольна аднёсся ён да тэорыі верагоднасці! Умоўнасць, умоўнасць і яшчэ раз умоўнасць! Але над усім — пачуццё мастацкай меры. Гэта дазволіла драматургу дасягнуць самай важкай верагоднасці — верагоднасці мастацкага характару.На сцэнах тэатраў (а «Зацюканы апостал» пастаўлены не толькі ў Савецкім Саюзе, але і за мяжой) п'есу інтэрпрэтавалі па-рознаму. I гэта зусім заканамерна: у творы маецца некалькі сэнсавых планаў, ён багата насычаны падтэкстам. Адзінае, што ва ўсіх спектаклях трактавался адназначна,— гэта развянчанне драматургам філасофіі сучаснага буржуазнага мяшчанства. Змясціўшы герояў у зачараванае кола буржуазнага побыту, дзе псіхічная дэпрэсія на аснове прыніжэння асобы параджае культ сілы, фашысцкую ідэалогію, драматург на прыкладзе кароткага жыццёвага лёсу Сына паказвае, наколькі згубная атмасфера ўтвараецца тады, калі чалавек слепа падладжваецца пад абставіны. Апалагетыка жывата, філістэрства, апалітычнасць і беспрынцыповасць — вось асноўныя адзнакі жыццёвай філасофіі, якой прытрымліваюцца Тата, Дзед, іх сябры і паплечнікі. Тата і яго асяроддзе пасіўнасцю сваіх грамадскіх пазіцый, неакрэсленасцю палітычных поглядаў сталі віноўнікамі ўзнікнення фашысцкіх схільнасцей у душы Сына. Лёс хлопчыка мог бы скласціся зусім інакш, калі б ён трапіў у здаравейшае асяроддзе: зарукай таму — яго несумненная адаронасць. Нават адносна нямала пажыўшы ў задушнай атмасферы ўсеагульнага падману і хлусні, малы не ўсё яшчэ страціў. Пакуль што светапогляд Сына — фантастычны кангламерат разнастайных, разнапланавых поглядаў і перакананняў. Ён добра зразумеў абсурднасць узаемаадносін у сваім асяроддзі, дзе ўсё заснавана на нічым не прыкрытай меркантыльнасці, дзе прызнаецца толькі адно права — права дужага. Вось чаму яго жыццёвыя арыенціры аказаліся безнадзейна дэфармаванымі. Трагікамедыя «Зацюканы апостал» — адзіны твор А. Макаёнка, у якім няма ніводнага станоўчага персанажа. Аднак ад гэтага ён не гучыць песімістычна. Танальнасць п'есы абумоўлена аптымістычнасцю аўтарскай пазіцыі, багаццем выкрывальнага смеху. Цікава, што цяга А. Макаёнка да інтэлектуальна-прытчавых выяў нідзе не прыводзіць да насілля: над матэрыялам, да штучных сюжэтных хадоў. Персанажам у камедыі дыхаецца вольна, дзеянне развіваецца нязмушана, гарманічна.