Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
история12.doc
Скачиваний:
46
Добавлен:
01.03.2016
Размер:
457.73 Кб
Скачать

18. Беларусь у гады першай сусветнай вайны

Першая сусветная вайна пачалася 1 жніўня 1914 г. Царскім урадам заходнія губерні былі аб'яўленына ваенным становішчы.Забаранялася дзейнасць усіх палітычных партый, правядзенне сходаў, шэсцяў, забастовак, распаўсюдж- ванне газет і кніг. Урад разгарнуў сярод насельніцтва шырокую прапаганду ў «абарону цара і Айчыны», за «перамогу рускай зброі». Сярод палітычных партый толькі бальшавікі выступілі супраць вайны з выкрыццём яе антынароднага характару. Яны адмовіліся падтрымліваць урад. 3 асуджэн-нем вайны выступілі прадстаўнікі беларускага нацыяналь-нага руху. У занятай нямецкімі войскамі Вільні браты Іван і Антон Луцкевічы, Вацлаў Ластоўскі ўзначаліліБеларускі камітэт дапамогі пацярпелым ад вайны.Ён стаў цэнтрам на-цыянальнага руху на тэрыторыі Заходняй Беларусі.

3 пачатку 1915 г. асноўныя сілы Германіі был і засяроджаны на Усходнім фронце, які імкліва набліжаўся да Беларусі.Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючагарасійскімі войска-Mi была пераведзена з Баранавіч у Магілёў. У верасні 1915 г., прарваўшы фронт у раёне Свянцян, групоўка нямецкай арміі захапіла Вілейку і наблізілася да Маладзечна. Толькі велізарным напружаннем сіл расійскай арміі ўдалося спыніць наступление немцаў і адкінуць іх войскі ў раён азёр Нарач і Свір. У кастрычніку 1915 г_ расійска-германскі фронт у межах Беларусі надоўга ўсталяваўся на лініі Дзвінск—Паставы—Баранавічы—Пінск. Пад нямецкайакупацыяй(ваеннай уладай) апынулася 1/4 частка Беларусі, дзе да вайны пра-жывала 2 млн чалавек. Тут усталяваўсяакупацыйнырэжым. Вясной 1916 г. на тэрыторыі Беларусі па ўзгадненні з Англіяй і Францыяй рускае камандаванне правяло насту-пальную аперацыю ў раёне возера Нарач. Цаной вялікіх страт расійскія войскі змаглі адцягнуць на сябе значную колькасць германскіх рэзерваў і аблегчыць цяжкае становішча фран-цузскай арміі. Аднак дабіцца рашаючых вынікаў уНарачан-скай наступальнай аперацыгне ўдалося. Яна закончылася безвынікова, з вялікімі стратамі для расійскай арміі. Частка астанкаў загінуўшых у час наступления салдат расійскай арміі дагэтуль знаходзіцца ў раёне возера Нарач непахаванай. Няўдачы баявых дзеянняў царскай арміі ў 1915—1916 гг., велізарныя людскія, матэрыяльныя, тэрытарыяльныя страты выклікалі рост антыўрадавых настрояў.

2. Баявыя дзеянні моцна паўплывалі насацыяльна-эка-намічнае становішча.Усходняя частка Беларусі ўяўляла сабойприфронтовую зону.Тут знаходзілася вялікая групоўка салдат і афіцэраў расійскай арміі. Адступленне ў 1915 г. ра-сійскіх войскаў, пагроза нямецкай акупацыі выклікалі маса-вае, часта прымусоваебежанстважыхароў Беларусі на ўсход. Царскія ўлады спрабавалі выкарыстаць бежанцаў у якасці таннай рабочай сілы для патрэб фронту.

У вёсцы востра адчуваўся недахоп мужчынскіх рук. За гады вайны толькі ў Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай гу-бернях у расійскую армію быломабілізавана(прызвана) больш за палову ўсіх працаздольных мужчын. Усё гэта разам з бежанствам і бясконцымірэквізіцыямі(адабраннем маё-масці на патрэбы арміі) у выніку мела рэзкае скарачэнне па-сяўной плошчы і павелічэнне гаспадарак, якія пазбавіліся кароў і коней.

3-за адсутнасці паліва, сыравіны, працоўных мужчынскіх рук у цяжкім становішчы знаходзілася прамысловасць. Разам з тым павялічылі выпуск тыя прадпрыемствы, якія былі скіраваны на выпуск ваеннай прадукцыі. Вялікія ваенныя расходы выклікалі рост цэн на тавары першай неабходнасці і прадукты харчавання, рэзкас зніжэнне жыццёвага ўзроўню насельніцтва.

19. Рэвалюцыя 1905-1907 гг. і яе ход на Беларусі. Рэвалюцыя 1917г. Прычыны буржуазна-дэмакратычных рэвалюцый былі звязаны з захаваннем галоўнага перажытку феадальнага ладу — дваранска-памешчыцкага землеўладання і нявырашанасцю пытання аб надзяленні сялянства зямлёй. Галоўнымі феадальнымі перажыткамі ў палітычнай галіне з'яўляліся абсалютная манархія (самадзяржаўе) і адсутнасць дэмакратычных правоў у грамадстве.

Асноўныя падзеі рэвалюцыі 1905—1907 гг. у Беларусі былі адзначаны выступленнямі салідарнасці з падзеямі «Крывавай нядзелі» 9 студзеня 1905 г. у Пецярбургу, калі царскімі войскамі было расстраляна мірнае шэсце рабочых да Зімовага палаца.

У кастрычніку 1905 г. працоўныя Беларусі прынялі актыўны ўдзел ва Усерасійскай палітычнай стачцы. Гэтымі выступленнямі ў Беларусі кіравалі кааліцыйныя саветы, куды ўваходзілі прадстаўнікі РСДРП і Бунда. 18 кастрычніка ў гарадах Беларусі быў абвешчаны Маніфест цара Мікалая II ад 17 кастрычніка 1905 г. Паводле яго створаная як дарадчы орган пры цары Дзяржаўная дума надзялялася заканадаўчымі паўнамоцтвамі. У першыню ў гісторыі Расіі абвяшчаліся свабоды слова, друку, сходаў, веравызнання, недатыкальнасць асобы. У Мінску пры патуранні мясцовай улады 18 кастрычніка 1905 г. быў расстраляны шматлюдны народны мітынг, на якім абмяркоўваўся Маніфест. Гэта падзея атрымала ў гісторыі назву «Курлоўскі расстрэл» (па прозвішчы тагачаснага губернатара Мінска).

У снежні 1905 г. цар аб'явіў аб правядзенні выбараў у Дзяржаўную думу. Аднак і першая і другая Думы, як непаслухмяныя цару, былі распушчаны яго ўказамі. Так закончылася першая расійская рэвалюцыя 1905—1907 гг., якая не вырашыла набалелыя пытанні. Прычыны, якія яе выклікалі, былі ўскладнены Першай сусветнай вайной, што распачалася ў 1914 г.

2.Лютауская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя. Перамога рэвалюцыі на Беларусі. Пачатак рэв. паклалі забаст. раб. 23 лютага 1917. 26 лютага пачалося узбр. пауст.. Лют. рэв. у Петрагр. перам., у вын. чаго законч. панав. дынаст. Раман.. Але асабл. рэвал. ў Петр. было тое, што тут склал. своеасабл. перапляц. двух дыктатур- дыкт. бурж., якую прадстаўл. Час. ўрад (2 сакав.) і рэвал.-дэмакрат. дыкт. ў выгл. Сав. раб. і салд. дэпут. (27 лют.). Так утвар. ў краіне двоеўладдзе. 1 сакав. 1917 г., калі звесткі аб перамозе дайшлі да Бел., у гар. і мяст. прайш. міт., дэманстр., акцыі непадпарадкав. ўладам. Пачалі ствар. Сав. раб. і салд. дэпут.. 4 сакав. быў створ. Мінскі Сав. раб. дэпут. і Часовы выкан. камітэт. Каб аб'ядн. сілы пралетарыяту і салдат 8 сакав. быў створ. адзіны Мінс. Сав. раб. і салд. дэпут. і адзіны выкан. камітэт на чале з бальш. Б.Позернам. Сваю асн. зад. яны бачылі у арганіз. раб. і салдат, у абар. іх экан. інтар. і паліт. правоў. Сав. на Бел. прызнав. кіруючую ролю Петрагр. Саве-та раб. і салд. дэпут., а разам з тым прызнав. і Час. ўрад. Аднак на практ. Сав. факт. падпарад. органам Час. урада і дапамаг. Час. ўр. стварыць мясц. орг. ўлады. Амаль ва ўсіх гар. Бел. сталі з'яўл. бурж. і памешч. "Часовыя грамадскія каміт. парадку". Прыхільн. гэтага былі эсэры, менш. і бундаўцы, якія пераваж. ў Сав.. Такі каміт. быў створ. ў Мінску 4 сакав. 1917 г. Т.ч., на Бел., як і ў Расіі ў цэлым, склалася двоеўлад.. Лют. рэвал. 1917 г. дала штуршок для дэмакратызацыі грам.. Пачалі ствар. прафсаюзы, выбарн. салдац. камітэты ў арміі. Ажывілася сялянс.. 20 красав. 1917 г. прайшоў з'езд сял. дэпутатаў Мінс. і неакупір. паветаў Віленс. губ., дзе была зроблена спроба вырашыць аграр. пыт.. Але канчатк. заканад. раш. аграр. пыт. адкладвалася да Устаноўч. схода. Такс. 7-17 красав.1917 г. прайшоў І з'езд ваен. і раб. дэпут. армій і тылу Зах. фроту, які прызнаў неабх. працягваць вайну з мэтай абар. рэвал., падтрымл. палітыку Час. урада здзяйсняць паст. кантроль за ім. З’езд быу эсэра-меншавіцкім. Салдаты атрымалі усе правы і свабоды, як і усе грамадз. Расіі. Быу прыняты шэраг інш. рашэнняу, накірав. на замацав. перам. Лют. рэвал. Т.ч. Лют. рэв. – бурж. дэмакр. рэв., рухаючай сілай быу народ. Лют. рэв. 1917 г. прывяла да звярж. самадзярж., але ў вын. асабл. абставін на Бел., як і ў Расіі, утварыл. двоеўлад., з’явілася пачаткам дэмакрат.развіцця Расіі, у т.л. і Бел., адкрыла шлях да экан. і сац. прагрэсу краіны. Праіснав. яно з лютага—сакав. да ліпеня 1917 г. Галоунымі прычынамі рэвал. з’явіліся класавыя супярэчнасці, цяжкае ваен. становішча, незадаволен. вайной рабоч., сял., салдат, даведзен. да крайняй галечы вайной. гасп. разрухай выліліся у масав. выступл. супраць царызму, буржуазіі і ваеншчыны.

20.кастр рэвалюц 1917 у Б.Праблема беларускай дзяржаўнасці ў грамадска-палітычным руху Беларусі. Першы Усебеларускі з’езд (снежань 1917 г.) і яго рашэнні. . Утварэнне БНР і дзейнасць яе Рады. 24 – 25 кастрычніка 1917 г. у Петраградзе перамагла сацыялістычная рэвалюцыя. Часовы ўрад быў скінуты. 25 кастрычніка аб перамозе ўзброенага паўстання ў Петраградзе стала вядома ў Мінску. Улада ў горадзе перайшла ў рукі Савета. 1 лістапада 1917 г. у Мінск прыбылі атрады рэвалюцыйных. Іх прыбыццё змяніла суадносіны сіл на карысць бальшавікоў. 2 лістапада прайшоў пашыраны сход Мінскага Савета з удзелам вайсковых і фабрычна-заводскіх камітэтаў. Сход прыняў рэзалюцыю аб устанаўленні савецкай улады ў Мінску. Такім чынам, барацьба з контррэвалюцыяй у Мінску завяршылася перамогай рэвалюцыйных сіл. Значна пазней перамагла савецкая ўлада ў Магілёве На працягу кастрычніка – лістапада 1917 г. савецкая ўлада была ўстаноўлена на ўсёй свабоднай ад ворагаў тэрыторыі Беларусі. Разам з утварэннем на Беларусі новых савецкіх органаў улады былі ліквідаваны органы, створаныя Часовым урадам. Першым крокам на шляху зацвярджэння савецкай улады было ўвядзенне рабочага кантролю над вытворчасцю і размеркаваннем. Напрыканцы 1917 г. на Беларусі былі сфарміраваны мясцовыя органы рабочага кантролю. Пачалі праводзіцца рэвалюцыйныя пераўтварэнні і ў вёсцы. Першым крокам у гэтым напрамку былі канфіскацыя ўсёй зямлі. У канцы кастрычніка 1917 г. былі ажыццёўлены меры, накіраваныя на паляпшэнне становішча працоўных Беларусі. Была прынята пастанова аб устанаўленні 8-гадзіннага рабочага дня. Такім чынам, перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі і ўстанаўленне савецкай улады паклалі пачатак рэвалюцыйным пераўтварэнням ва ўсіх сферах грамадскага жыцця беларускага народа. Пасля перамогі Кастрычніцкай рэвалюцыі ВБР выступіла за ўтварэнне самастойнай беларускай дзяржавы. Беларускі абласны камітэт (БАК), утвораны на Усерасійскім з’ездзе сялянскіх дэпутатаў, Белнацкам пры СНК РСФСР выказаліся за аўтаномію Беларусі ў складзе РСФСР, Аблвыканкамзах лічыў Беларусь часткай РСФСР. Вялікая Беларуская Рада па дамоўленнасці з БАКам 15-17 снежня 1917 г. склікала Усебеларускі з’езд (1872 дэлегатаў). З’езд прызнаў Савецкую ўладу ў Расіі, выказаўся за аўтаномію Беларусі ў складзе РСФСР і вырашыў стварыць з складу дэпутатаў часовы, да склікання Устаноўчага сходу, орган улады – Усебеларускі Савет сялянскіх, салдацкіх і рабочых дэпутатаў. Гэтым рашэннем Аблвыканкамзах адхіляўся ад улады і ў выніку апошні распусціў з’езд. 18 снежня на падпольным паседжанні члены Савета з’езда аб’явілі сябе пастаянна дзейнічаючым органам, выбралі выканкам.  Мірныя перагаворы паміж Германіяй і РСФСР, якія пачаліся 9 снежня 1917г., вяліся напружана. 18 лютага 1918г. германскія войскі пачалі наступленне і хутка наблізіліся да г.Мінска. Аблвыканкамзах і СНК Заходняй вобласці 20 лютага эвакуіраваліся з горада. Выканкам Савета 21 лютага выдаў 1-ю Статутную грамату, у якой абвясціў сябе часовай, да склікання Устаноўчага сходу, уладай. Быў створаны часовы выканаўчы орган улады - Народны Сакратарыят. 9 сакавіка на пашыраным паседжанні выканкам Савета прыняў 2-ю Статутную грамату, у якой абвяшчалася аб стварэнні Беларускай народнай рэспублікі у межах этнічнага рассялення беларусаў. Выканкам быў пераўтвораны ў Раду БНР. Абвяшчаліся палітычныя свабоды, 8-гадзінны працоўны дзень, скасоўвалася прыватная ўласнасць на зямлю. Гэтыя граматы былі выдадзены ў умовах германскай акупацыі. 25 сакавіка была выдадзена 3-я Статутная грамата, у якой абвяшчалася незалежнасць БНР. Улічваючы яе нерэальнасць на акупіраванай тэрыторыі, а таксама лаяльнасць БНР да нямецкіх улад, з аднаго боку, і умовы Брэсцкага міру ад 3 сакавіка 1918 г, па якім тэрыторыя, на якую прэтэндавала БНР, лічылася належачай РСФСР або Польшчы, Германія юрыдычна не прызнала БНР, але дазволіла прадстаўніцтва з яе боку пры нямецкіх акупацыйных органах улады, пэўную самастойнасць у галіне культуры і адукацыі. За гады акупацыі былі адкрыты 160 беларускіх школ, педінстытут, Таварыства драмы і камедыі, утворана Бюро па напісанню падручнікаў, а для іх выдання - таварыства “Асвета”. БНР не прызналі таксама еўрапейскія дзяржавы, РСФСР. Тэлеграма , накіраваная Радай БНР 25 красавіка кайзеру Вільгельму ІІ з пажаданнем устанавіць апякунства Германіі над Беларуссю, выкліка крызіс у Радзе. Частка нацыянальных дзеячаў палічыла гэта супярэчаннем ІІІ Статутнай грамаце і вышла з Рады, адбыўся раскол БСГ. З дапамогай германскага камандавання быў сфарміраваны новы склад Народнага сакратарыята на чале з Р. Скірмунтам, які зноў абвясціў аб увядзенні прыватнай уласнасці на землю, выступіў з пратэстам супраць пачатку вываду у жніўні 1918 г. нямецкіх войск з Беларусі. Пасля перамогі рэвалюцыі ў Германіі і канчатковага вываду войск з Беларусі Рада БНР і сакратарыят таксама выехалі за мяжу. Абвяшчэнне БНР было спробай, а не фактычным утварэннем беларускай дзяржаўнасці, паколькі адсутнічалі рэальная сістэма ўлады, армія, межы, але яна мела значэнне ў фарміраванні нацыянальнай самасвядомасці беларусаў.

Соседние файлы в предмете История Беларуси