Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
история12.doc
Скачиваний:
46
Добавлен:
01.03.2016
Размер:
457.73 Кб
Скачать

14. Адмена прыгоннага права і асаблівасці сялянскай рэформы на беларусі. Буржуазныя рэформы 60-70 гг. Хіх ст.

Дзве галоўныя прычыны абумовiлi адмену прыгоннага права ў Расii: iснаванне прыгоннiцтва стрымлiвала эканамiчнае развiцце дзяржавы; узрастанне антыпрыгоннiцкага руху, перш за ўсе сярод сялянства, пагражала моцным сацыяльным выбухам. Стала вiдавочна, што прыгоннiцкая сiстэма гаспадаркi значна праiграе капiталiстычнай.Ва ўрадавых колах у рэшце рэшт зразумелi, што час адмены прыгоннага права наспеў. Рэформу вырашана было пачаць з заходнiх губерняў.19 лютага 1861 г. Аляксандр II зацвердзiў заканадаўчыя акты, якiя тычылiся адмены прыгоннага права i звярнўся да народа з “Манiфестам”. У адпаведнасцi з “Манiфестам” селянiн адразу атрымлiваў асабiстую свабоду i шэраг грамадзянскiх правоў.Для непасрэднага правядзення рэформы на месцах стваралiся спецыяльныя органы – павятовыя мiравыя з’езды i губернскiя па сялянскiх справах установы.Калi да рэформы ў селянiна зямлi было звыш вышэйшай нормы, то памешчык меў права адрэзаць лiшак на сваю карысць. Свой палявы надзел зямлi сяляне павiнны былi выкупiць ва ўласнасць. У вынiку сяляне станавiлiся даўжнiкамi дзяржавы i на працягу 49 гадоў павiнны былi выплочваць выкупныя плацяжы разам з працэнтамi за пазыку. Паўстанняе 1863–1864гг. прымусiла ўрад унеслi iстотныя змены ў ажыццяўленне сялянскай рэформы на Беларусi. Тут уводзiўся абавязковы выкуп сялянскiх надзелаў; спынялася часоваабавязанае становiшча сялян, яны станавiлiся ўласнiкамi; выкупныя плацяжы знiжалiся; былi створаны павятовыя паверачныя камiсii для праверкi i выпраўлення ўстаўных грамат; у адпаведнасцi з законам 1867 г. дзяржаўныя сяляне на Беларусi пераводзiлiся з аброку на выкуп i станавiлiся ўладальнiкамi сваiх надзелаў. Рэформа 1861 г. Лiквiдавала прыгоннае права. Аднак гэтага было не дастаткова. Расii былi патрэбны iншыя рэформы дзяржаўна-палiтычнага ладу. У 60–70-я гады ўрад шэраг пастаноў аб правядзеннi рэформ: земскай, судовай, гарадской, ваеннай, у галiне народнай адукацыi i друку. Самай радыкальнай была судовая рэформа (20 лiстапада 1864 г.). Былi абвешчаны нязменнасць суддзяў, незалежнасць суда ад адмiнiстрацыi, вусны характар, спаборнасць i галоснасць судовага працэсу. Пры разглядзе крымiнальных спраў прадугледжваўся ўдзел у судовым працэсе прысяжных засядацеляў, ствараўся iнстытут адвакатаў. На Беларусi судовая рэформа пачалася толькi ў 1872 г. з увядзення мiравых судоў.Земская рэформа, прынятая 1 студзеня 1864 г., прадугледжвала стварэнне ў паветах i губернях выбарных устаноў для кiраўнiцтва мясцовай гаспадаркай, народнай асветай, медыцынскiм абслугоўваннем насельнiцтва i iншымi справамi непалiтычнага характару. На Беларусi была праведзена гарадская рэформа (прынята ў 1870, а пачалася ў 1875). Яна абвяшчала прынцып усесаслоўнасцi пры выбарах органаў гарадскога самакiравання. Права выбіраць і быць абранымі ў гарадскую думу атрымалі толькі тыя, хто плаціў гарадскія падаткі.Рэфармаванне армii ў Расii пачалося ў 1862 г., калi былi ўтвораны 15 ваенных акруг i скарочаны тэрмiн службы да 7–8 гадоў. У 1874 г. з была увядзена усеагульная воiнская павiннасць.Буржуазны характар насiлi школьная (1864 г.) i цэнзурная(1865 г.) рэформы. Школа абвяшчалася ўсесаслоўнай. Новы цэнзурны статут значна пашыраў магцымасцi друку.

15.Буржуазныя рэформы 1860–70 гг. і іх асаблівасці ў Буларусі Адмена прыгоннага права. Татальнае адставанне Расіі ад Еўропы выявілася пад час Крымскай вайны 1853-1856 гг. На этапе падрыхтоўкі рэформы ў студзені 1857 быў створаны «Сакрэтны камітэт па сялянскай справе». Ён збіраў пажаданні памешчыкаў аб умовах правядзення рэформы. 8 студзеня 1858 «Сакрэтны камітэт» быў пераўтвораны ў Галоўны камітэт па ўпарадкаванні сельскага насельніцтва. Гэта было афіцыйным пачаткам рэформы. 19 лютага 1861 Маніфест аб’явіў аб адмене прыгоннага права. У “Агульным палажэнні” змяшчаліся адзіныя для імперыі прынцыпы правядзення рэформы: памешчыкі заставаліся ўласнікамі ўсёй зямлі; частка зямлі адводзілася сялянам у пастаяннае карыстанне без права маёмасці; на 9 год уводзілася часоваабавязанае становішча сялян; адмянялася асабістая залежнасць сялян ад памешчыкаў. Уласнікам зямлі селянін ставаў пасля выкупа надзела, за які плаціў 20% выкупной сумы, астатнюю частку – 80% памешчыкі атрымлівалі ад дзяржавы. Сяляне станавіліся даўжнікамі дзяржавы і павінны былі на працягу 49 гадоў плаціць ёй выкупныя плацяжы і працэнты (цалкам адменены 1 студзеня 1907 г.). Буржуызныя рэформы.Першай з праведзеных пасля адмены прыгоннага права рэформаў былаземская(на Беларусі з 1911). У губернях і паветах стваралася сістэма органаў мясцовага самакіравання, якія займаліся пытаннямі мясцовай гаспадаркі, гандлю, прамысловасці.Гарадская1870рэформа мела мэтай упарадкаваць кіраванне гарадамі. Ствараліся органы кіравання – гарадскія думы і ўправы.Судовая1864рэформа ліквідавала саслоўныя суды. Суд станавіўся адкрытым і незалежным; ствараўся інстытут адвакатуры і прысяжных засядацеляў, была ўведзена пасада натарыуса.Ваенная1862рэформа мела мэтай стварэнне арміі буржуазнага тыпу з кваліфікаваным асабістым саставам, сучаснай зброяй, добра падрыхтаванымі афіцэрскімі кадрамі. Быў выдадзены закон аб усеагульнай воінскай павіннасці мужчын, якія дасягнулі 20-гадовага ўзросту. Уводзіўся скарочаны тэрмін службы: для сухапутных войскаў – 6 гадоў, для флоту 7 гадоў службы.Цэнзурнаярэформа 1865адменяла папярэднюю цэнзуру для твораў аб’емам больш 10 друкаваных аркушаў. Рэформаадукацыіпрадугледжвала ўвядзенне новага ўніверсітэцкага статута, а таксама новага статута гімназіі. Атрымліваць адукацыю маглі прадстаўнікі ўсіх саслоўяў. Контррэформы. Асноўная мэта: умацаванне самадзяржаў’я і вынішчэнне “крамолы”. З мэтай практычнай рэалізацыі ўводзіўся інстытут земскіх начальнікаў, што ўмацавала пазіцыі ўрада на месцах; былі ўмацаваны пазіцыі дваранства ў мясцовых органах земскага самакіравання шляхам зніжэння маёмаснага цэнзу для памешчыкаў і павялічэння для гарадскіх жыхароў; колькасць пасяджэнняў думы абмяжоўвалася, а пастановы гарадскіх дум сталі зацвярджацца губернскім кіраўніцтвам; з ведама суда прысяжных адбіраліся справы аб “супраціўленні ўладам”, абмяжоўвалася публічнасць і галоснасць пасяджэнняў; былі ўведзены “часовыя правілы” аб друку, якія ўзмацнілі цэнзуру.

Соседние файлы в предмете История Беларуси