Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
история12.doc
Скачиваний:
46
Добавлен:
01.03.2016
Размер:
457.73 Кб
Скачать

13. Вайна 1812 года на тэрыторыі Беларусі.

Напачатку XIX стагоддзя паміж Францыяй з аднаго боку, і Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй з іншага, ішла барацьба за панаванне ў Еўропе. Французскі імператар Напалеон I сілай падпарадкоўваў сабе еўрапейскія народы. У вайне 1805-1807 гг. Напалеон атрымаў перамогу і стварыў на польскіх землях, якія раней належалі Прусіі, падуладнае яму Варшаўскае княства. Расея рыхтавалася да рэваншу: на абшары колішняга Вялікага Княства былі сканцэнтраваныя царскія арміі М. Барклая дэ Толі і П. Баграціёна агульнай колькасцю 157 тысяч салдатаў і афіцэраў. Імператар Аляксандр I стаў на чале антыфранцузскай кааліцыі. Вайна зрабілася немінучай, але Прусія ў апошні момант адмовілася дапамагчы Расеі нанесці першы ўдар. Перахапіўшы ініцыятыву, 24 чэрвеня 1812 г. войска Напалеона перайшло Нёман і ўступіла на беларускія землі, якія прыналежалі Расіі. Не маючы перавагі ў сіле рускія войскі пачалі адыходзіць на ўсход, пакідаючы ворагу выпаленыя землі. Падпальваліся склады, якія не паспявалі эвакуяваць, зганялася ўся сельская скаціна. Месца рускага войска займала паўмільённая французская, якая таксама патрабавала хлеба, мяса, фуражу і г.д. Беларускія землі ператварыліся ў арэну баявых дзеянняў. За час напалеонаўскага наступу тут было не меней 15 бітваў. Расійскі генералітэт не збіраўся пераносіць ваенныя дзеянні на тэрыторыю рускіх губерняў. Беларусь стала крыніцай гарматнага мяса і для рускага, і для французскага імператараў. У 1811 г. рускі імперскі ўрад набраў тут каля 15 тысяч рэкрутаў. Сярод расійскіх афіцэраў былі беларускія шляхцічы. Служылі беларусы і ў французскім войску. Беларусы ваявалі з беларусамі як па прымусе, так і свядома, фактычна з адной і той жа мэтай - аднавіць Вялікае Княства Літоўскае. Толькі адны спадзяваліся дамагчыся гэтага праз адданую службу расійскаму імператару, а іншыя - французскаму. Шляхта Беларусі (асабліва на захадзе) дапамагала французскага войска і прыносіла шкоду расійскай. Гараджане віталі Вялікае войска Напалеона як выратавальніцу ад царскага прыгнёту. Амаль усе студэнты Віленскага ўніверсітэта выявілі жаданне служыць у напалеонаўскім войску. Па ходзе набліжэння французскіх войскаў рускія службоўцы ў паспеху пакідалі гарады на вазах з дзяржаўнай маёмасцю, архівамі, казной. Мясцовая ведаць заставалася і арганізоўвала сама ці па загадзе французаў часовыя камісіі для кіравання губернскімі паветамі. Чакала Напалеона і беларуская вёска. Сяляне чулі пра княства Варшаўскае, дзе французскі імператар адмяніў прыгоннае права. Напалеон абвясціў пра стварэнне на беларускіх і сучасных літоўскіх землях двух падпарадкаваных яму дзяржаў. Першая - Літоўскае Княства са сталіцай у Вільню. Другая - Беларусь са сталіцай у Магілёве. Тым самым Напалеон ставіў мяжу празмернаму ўмацаванню Польшчы, задаволіў тую частку беларускай шляхты, якая марыла пра стварэнне самастойнай дзяржавы, і рыхтаваў глебу для палітычнага гандлю з Аляксандрам I, каб пры неабходнасці соступіть яму Беларусь і пакінуць сабе Літоўскае Княства. Аднак валадара Еўропы мала цікавіла рэальнае адраджэнне нашай краіны. Выкарыстоўваючы настроі значнай часткі насельніцтва, ён пераследваў свае мэты. Часовы ўрад Вялікага Княства не меў права прымаць пастановаў без згоды французскага камісара і найперш мусіў займацца зборам падаткаў для Вялікай арміі. У жніўні быў падпісаны ўказ, паводле якога нашыя губерні павінны былі даць Вялікай арміі 528 тыс. тонаў збожжа, 100 тыс. тонаў аўса і 53 тыс. кароў. Гэта пагражала краіне голадам. Прыход Напалеона выявіў сярод мясцовага насельніцтва адмоўнае стаўленне да царскага рэжыму. Паўтара-два дзясятка гадоў (пачынальна з 1793-1795 гг.) расійскага валадарства не паспелі сцерці з памяці жыхароў Гарадзенскай, Віленскай і Менскай губерняў усведамлення прыналежнасці да былога Вялікага Княства Літоўскага. І толькі за Дняпром, дзе тэрмін царскага кіравання быў у два разы даўжэй ( з 1772 г.), пачуццё еднасці з Расіяй, мяркуючы па ўсім, ужо мела месца. Вядома Напалеон улічваў станоўчы настрой да сябе ў беларускім грамадстве і імкнуўся яго выкарыстоўваць. Ён не дазволіў палякам аднавіць Рэч Паспалітую ў старых межах, а замест гэтага абвясціў пра стварэнне двух падпарадкаваных яму дзяржаў. Першае - Вялікае Княства Літоўскае са сталіцай у Вільні - складалася з Гродзенскай, Віленскай, Менскай губерні і Беластоцкай вобласці, якія былі пераназваны ў дэпартаменты. Другое - Беларусь са сталіцай у Магілёве - ахоплівала Прыдняпроўе і Прыдзвінне. Гэтым крокам Напалеон ставіў мяжу празмернаму ўмацаванню Польшчы, задавальняў тую частку беларускай шляхты, якая марыла пра самастойную дзяржаву, і рыхтаваў глебу для палітычнага гандлю з Аляксандрам I, каб пры неабходнасці саступіць яму Беларусь і пакінуць сабе Княства Літоўскае. Падзел аднаэтнічных земляў на дзве дзяржавы не спадабаўся мясцовым кіравальным кругам, і яны хадатайнічалі пра іх аб'яднанне. Праз месяц пасля Вільні французскі імператар уступіў у Віцебск. У Віцебску ён тэатральна адшпіліў шпагу і заявіў, што кампанія 1812 г. завершаная, але ўжо праз некалькі дзён прыняў фатальнае рашэнне ісці на Маскву. Між тым настроі ў грамадстве мяняліся не на карысць Напалеона, што істотна блытала яму карты. Патрыёты Вялікага Княства перажывалі расчараванне. 3 Часовага ўрада выйшаў нядаўні заўзяты банапартыст Аляксандр Сапега, які няраз выконваў асабістыя даручэнні «валадара Еўропы». Сяляне стваралі партызанскія аддзелы. Перад Барадзінскай бітвай Банапарт накіраваў 10 тысяч жаўнераў на дапамогу 12-тысячнаму віцебскаму гарнізону, які партызаны фактычна трымалі ў аблозе. Адступленне былой Вялікай арміі з Масквы ўвосень 1812 г. хутка ператварылася ва ўцёкі. У кастрычніку-лістападзе расейскія войскі авалодалі Полацкам, Віцебскам, Менскам, Магілевам, Барысавам. Рашучым контрударам Банапарту ўдалося выбіць генерала Чычагова з Барысава і каля вёскі Студзёнкі пераправіць свае войскі цераз Бярэзіну. Адтуль яны бязладна адступалі на Вільню. У мястэчку Смаргонь імператар, пераапрануўшыся ў мундзір польскага ўлана, пакінуў армію. Яе рэшткі ў снежні перайшлі Нёман. Часовы ўрад Вялікага Княства Літоўскага яшчэ блізу года працаваў у Варшаве, Кракаве і Дрэздэне, марна спадзеючыся, што Напалеон распачне новую кампанію ў Расеі.

Соседние файлы в предмете История Беларуси